План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)
Оценка 4.6

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

Оценка 4.6
Разработки уроков
docx
белорусская литература
8 кл
28.01.2019
План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)
Дадзены ўрок дазволіць падрабязней разгледзець асаблівасці галоўных героеў твора "Паром на бурнай рацэ" пры дапамозе іх аналіза, а таксама аналіза іх дзеянняў і імкненняў. Кожны з герояў дазваляе ўсебакова разгледзець галоўную праблему твора і часткова або паспяхова яе вырашыць з дапамогай вучняў.
план-7 бел лит каратк характ гал героеу.docx
План­канспект па беларускай літаратуры Тэма: Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў. Мэты:  пашырыць веды вучняў пра У.Караткевіча, пазнаёміць вучняў з галоўнымі героямі твора “Паром на бурнай рацэ”; развіваць уменне убачыць мастацкую своеасаблівасць твора і уменне характарызаваць галоўных героеў; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця адказнасці за свае ўчынкі і імкнення да лепшага.    Абсталяванне: падручнік па беларускай літаратуры для 8 класа, мультымедыйная ўстаноўка. Тып урока: камбінаваны Ход урока. I. II. Арганізацыйны момант. Слова настаўніка. Праверка дамашняга задання. Сёння   мы   з   вамі   будзем   назірать   за   характарамі   галоўных   герояй,   за   матывамі   іх   паводзінаў. Праверка на памяць. III. Работа над апавяданнем “Паром на бурнай рацэ”. “Паром на бурнай рацэ” ­ гэта псіхалагічна вельмі насычаны і дынамічны аповед, дзе пісьменнік, абапіраючыся   на   сямейнае   паданне   пра   свайго   родзіча,   удзельніка   тых   падзей,   апісвае   час,   калі паўстанне ўжо затухала. Праўда, разрозненныя группы паўстанцаў яшчэ блукалі па лясах. Яны былі ўжо не такімі баяздольнымі, як у разгар паўстання. Тым не менш пагроза для ўрадавых войск яшчэ існавала. Таму паром на Дняпры ахоўваўся ротай салдат. Тут у бурлівую жнівеньскую ноч 1863 года і разгортваюцца трагічныя падзеі.    ­Хто такі Кастусь Каліноўскі? (Палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863­64 гадоў) ­Пра што ідзе гаворка ў творы “Паром на бурнай рацэ”? (твор пра падзеі паўстання) ­Хто стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча? (продак пісьменніка Тамаш Грыневіч)  Хто   з’яўляецца   галоунымі   героямі   твора?   (Ю.Гораў,   Пора­Леановіч,   салдат   Іван,жона Грынкевіча) Давайце пагаворым пра Горава і Леановіча. Абодва героі ­ выпрабаваныя ў баях ваенныя, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам.  У   пачатку   твора   аўтар   зазначае,   што   аднаму   з   іх,   Пора­Леановічу,   «не   вельмі   верылі   як   нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва», таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора­Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога ­ шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне.  У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?Вось давайце і мы паспрабуем з вамі разабрацца Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Шмат чаго пра чалавека могуць сказаць яго вочы,  менавіта яны  выступаюць сапраўдным люстэркам  душы  чалавека Давайце  паспрабуем  знайсці  з вамі апісанне Леановіча. (Звярнуць увагу на вочы!) Пора­Леановіча выдавалі вочы («Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам») І тут жа Гораў   Дасць   дакладную   характарыстыку   Пора­Леановічу:   «Чалавек,   які   сядзіць   насупроць   яго,   ­ страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення».  Чаму капітан не дазволіў паставіць каравул на старым пераездзе цераз раку?(ст.152) Давайце знойдзем і прачытаем гэты дыялог. Якім паўстае перад намі капітан Леановіч ? Якім мы бачым Горава? бывалага салдата Івана? Хто з іх выглядае больш чалавечным? (На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора­Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду...» І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора­Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, Леановіч адказвае, што народ ­ гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй.  Ні   жанчын,  ні  дзяцей.  Ідзі  па   трупах,   і  добра  табе   будзе.   І  мы  пачынаем   разумець,  які жудасны чалавек гэты Пора­Леановіч. Для яго галоўнае ­ стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару ­ гэта не для яго.) IV. Фізкультхвілінка  Як Леановіч дзейнічае , каб затрымаць жанчыну?  Каб паказаць сябе ў ролі мужнага начальніка, капітан не грэбуе недазволенымі сродкамі: пааклепам на свайго калегу(ст.157), прыніжэннем яго чалавечай годнасці, перабольшванне свайго права караць і быць міласэрным.  Як паступае Гораў пасля гэтага высказвання? (уцякае з хаты) Давайце знойдзем урывак, дзе выразна выяўлена думка , што вайна дае права капітану на такіе словы. (ст.160…”стоячы за рогам хаты…”)  Што можна скаазаць пра Івана, як ен паводзіць сябе пасля дапамогі Гораву?  Як паводзіць сябе Гораў на звесткі , што ўсе было толькі гульней з памілаваннем?(зачытаць гэты дыялог)(ст.165, “на вуснах леановіча з’явілася іранічная усмешка”)  Што   вымусіла   Горава   выказаць   свае   абурэнне   прама   у   вочы   Леановічу?   Зачытаць фрагмент( ст.169, “тонкі нясцерпны звон…” Знойдзем сцэну дуэлі “крычалі кнігаўкі…”(ст.170).Добра. Апісанне дуэлі даецца ва ўспамінанні Горава. На першы план выходзяць яго перажыванні, прасочым за імі.  Чаму Леановіч гаворыць “дзякуй” за сваю смерць?  V. Падагульненне вывучанага за ўрок.  Пра што ідзе гаворка ў творы “Паром на бурнай рацэ”? (твор пра падзеі паўстання)  Хто стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча? (продак пісьменніка Тамаш Грыневіч)  Хто з герояў вам больш спадабаўся? Чаму? VI. Рэфлексія ­Ці падабаўся вам сённяшні урок? ­Як вы сябе адчуваеце? ­.Што было больш цікава? Што больш спадабалася? VII. Выстаўленне і каменціраванне адзнак. VIII. Дамашняе заданне. Паўтарыць сюжэт твора,звірнуць увагу на апісанне герояў,падрыхтавацца да самастойнай працы і адказаў на памяць.

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Уладзімір Караткевіч “Паром на бурнай рацэ”. Характарыстыка галоўных героеў" (8 клас)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
28.01.2019