План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)
Оценка 5

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

Оценка 5
Работа в классе
docx
белорусская литература
8 кл
21.01.2019
План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)
На ўроку дзеці знаёмяцца з творам Якуба Коласа, пасцігаюць яго духоўную сутнасць і імкнуцца меркаваць наконт жыццёвых праяў галоўнага героя, могуць асацыяваць сябе з ім. Азнаямленне з мастацкімі дэталямі твора дапамагаюць агульнаму разуменню твора, дэякуючы гэтаму вучні могуць імкнуцца да лепшага.
план-4 бел лит якуб колас хмарка.docx
Тэма: Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі. План­канспект па беларускай літаратуры Мэты:  Пагрузіць вучняў у чароўны свет казкі. Абагульніць веды і уяўленні школьнікаў пра адметнасць беларускіх народных казак, паданняў, легендаў, набытыя ў папярэдніх класах,  пазнаёміць з кнігай Якуба Коласа “Казкі жыцця”, развіваць уменне заўважаць у тэксце мастацкія дэталі, па якіх можна меркаваць пра матывы паводзін літаратурнага героя; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця адказнасці за свае ўчынкі і імкнення да лепшага.   Абсталяванне:  падручнік   па   беларускай   літаратуры   для   8   класа,   раздатковы   матэрыял,   дадатковая   літаратура, мультымедыйная ўстаноўка. Тып урока: камбінаваны. Эпіграф: Не шукай ты шчасця, долі                 На чужым далёкім полі.                (Янка Купала) Ход урока. I. II. Арганізацыйны момант. Слова настаўніка. Актуалізацыя ведаў. На папярэдніх занятках мы з вамі знаёміліся з лірычнымі творамі розных паэтаў, нам стала вядома, што такое санет, актава, трылет. Навогул, лірычныя творы складаюцца са шматлікіх жанраў, якія ахопліваюць шмат аспектаў чалавечага жыцця. Успомнім яшчэ раз пра гэтыя жанры.  Добра, сёння мы з вамі пераходзім да вывучэння празаічных твораў. Давайце з вамі згадаем, у чым розніца паміж празаічнымі і лірычнымі творамі. (Праца ў сшытках)  У вершах абавязкова ёсць выяўлены рытм, а ў прозе ён не відавочны, утоены, не заўсёды адчуваецца.  Рыфма — адметная прыкмета верша, не гледзячы на асобныя формы без яе, а ў прозе рыфма можа выкарыстоўвацца толькі ў якасці вершаваных уставак. Калі разгледзець школьныя вызначэнні, то ў звычайнага верша павінна быць рыфма, але не абавязкова, бо ёсць своеасаблівыя жанры вершу ў японскай культуры ­ хокку і танка. У японскай традыцыі рыфма як такая сустракаецца не так часта, і разам з тым, гэта таксама вершы.  Вершы даюць больш сціснутую і утоеную галоўную думку пасродкам вобразаў,   метафар і нішых тропаў, а проза больш апісальная.  Роўныя адрэзкі. Сама форма запісу вершаў імкнецца да роўных кароткіх адрэзкаў. Проза запісваецца паслядоўна, шырока і не засяроджана ў кароткіх выразах. Нават раздзел наш так і называецца: “Павольная плынь аповеду” III. Праца над эпіграфам Дзеці, давайце звернем увагу на наш сённяшні эпіграф. Гэты эпіграф таксама ёсць і ў творы. Як вы лічыце, што ім хацеў сказаць аўтар? 1 IV. Аналітычная работа над тэкстам (Выразнае чытанне тэкста на ст.145­146)   Што ж важнае мы можам вылучыць з гэтага тэкста?  Што   такое   алегорыя?   (Іншасказанне,   ўвасабленне   ў   канкрэтным   мастацкім   вобразе абстрактнага паняцця, выраз якой­небудзь адцягненай ідэі.)  Ці   такія   ж   меркаванні   наконт   Хмаркі   былі   і   ў   вас   пасля   прачытання   гэтага   тэкста? (Апытванне) (Паказаць   кнігу)   Значнае   месца   ў   творчасці   Якуба   Коласа   займаюць   алегарычныя   апавяданні "Казкі жыцця". Працаваў над гэтымі апавяданнямі пісьменнік практычна ўсё жыццё. Першае з іх ("У балоце") было напісана ў 1908 г., а апошнія ("Адзінокі курган", "Страказа", "Цвіркун") пазначаны 1955  г.   Апавяданні  пранізаны   мяккім   лірызмам,   задумёнасцю,  казачнай   загадкавасцю,   мудрасцю, роздумам аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік імкнецца абагульніць   разнастайныя   жыццёвыя   з'явы,   раскрыць   складанасці   навакольнага   свету,   паказаць адзінства   чалавека   і   прыроды   ("Адзінокае   дрэва",   "Вадаспад",   "На   чужым   грунце",   "Камень", "Хмарка", "Тры браты", "Жывая вада"). У казках жывёлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы   перамяшчаюцца   ў   прасторы,   рачулкі,   хмаркі,   камяні,   светлячкі   жывуць,   думаюць,   па­ філасофску разважаюць. Надзяляючы прыроду рысамі чалавека, Я. Колас у вершы­запеве да казак сцвярджае адзінства чалавека і Сусвету, бясконцасць і непарыўнасць жыцця. V. Разбор вучнямі твора “ Хмарка”  Давайце знойдзем тут іншыя вобразы, акрамя Хмаркі. (Сіваваронка (птушка), Бусел, каршун, конікі, Скала, Арол, Дуб). Каго яны вам нагадваюць?  Нежывыя прадметы ў гэтым творы размаўляюць як людзі, з іх дапамогай раскрываецца сэнс таго, што хацеў данесці да нас аўтар. На які жанр гэта падобна? (Казка)  Шмат існуе казак народных, тых, якія прыдумаў народ, у іх няма аўтара. Якія казкі вы можаце прыгадаць? (Ад крадзенага на пасыцееш, Недалікатны сын, Бацькаў дар, Залаты птах, Залатая яблыня і інш.)  Чым падобныя народныя казкі ад нашай “Хмаркі” і ў чым іх розніца? (Падобныя тым, што выконваюць аднолькавыя функцыі, навучаюць нас, розніца ў тым, што ў народных казак няма аўтара, у “Хмарцы” прысутнічае аўтарская своеасаблівасць, аўтар выказывае свае адносіны да Хмаркі ,надае элементы рэальнасці)  Як вы лічыце, каго меў на ўвазе аўтар пад вобразам Хмаркі? (Задумаюцца, што гэта – яны)  Як Хмарка жыла да таго, як узнала праўду жыцця і пасля? Што змянілася?  А як ставіцца да Хмаркі сам аўтар?  Звернем увагу на фінал твора. Хмарка пацямнела, зажурылася і заплакала. Чаму такі фінал? Аўтар жадае нам сказаць, што ад чужых слёз іншым бывае добра, ці нешта іншае? (Трэба не толькі жыць для сябе, але і думаць пра іншых, нават калі гэта даецца вельмі цяжка і можа патрабаваць вялікіх ахвяр) VI. Падагульненне вывучанага за ўрок. З якім родам літаратуры мы сёння пазнаёміліся?   Што такое алегорыя?  Якую галоўную думку выказвае Якуб Колас у творы “Хмарка”? VII. VIII. IX. Рэфлексія Настаўнік раздае малюнкі хмаркі, дзе яны павінны намаляваць свой настрой на ўроку. Выстаўленне і каменціраванне адзнак. Дамашняе заданне. 2 “Адносіны аўтара да герояў твора” 3

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Якуб Колас “Хмарка”. Сувязь “казак жыцця” з фальклорнымі творамі" (8 клас)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
21.01.2019