Мастацкі, гутарковы стылі маўлення: сфера выкарыстання, мэта выкарыстання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці
Оценка 4.6

Мастацкі, гутарковы стылі маўлення: сфера выкарыстання, мэта выкарыстання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці

Оценка 4.6
Разработки уроков
белорусский язык
10 кл
20.02.2018
Мастацкі, гутарковы стылі маўлення:  сфера выкарыстання, мэта выкарыстання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці
Урок на тэму “Мастацкі, гутарковы стылі маўлення: сфера выкарыстання, мэта выкарыстання, стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, жанравыя разнавіднасці” завяршае падагульненне ведаў вучняў па раздзелу “Маўленне”. Дадзены ўрок даў магчымасць пашырыць веды дзесяцікласнікаў па прапанаванай тэме. Тэма ўрока адпавядае вучэбнай праграме для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускамі мовамі навучання “Беларуская мова 10 клас”. Мэта ўрока – узнавіць і пашырыць веды аб гутарковым і мастацкім стылях маўлення – сфармулявана адпаведна з нарматыўнымі задачамі вывучэння беларускай мовы ў 10 класе. Яна дакладная, знаходзіцца ў сферы дзейнасці вучняў. Развіваючая мэта здзяйснялася праз маналагічнае маўленне вучняў пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыяла, пры рэцэнзіраванні адказаў, праз неабходнасць самастойна рабіць вывады пасля вывучэння новага матэрыялу. Дадзеная тэма звязана з папярэдняй, пад час якой вучні ўзнавілі веды па стылістычнаму раздзелу мовы. Пры разработцы дадзенага ўрока былі ўлічаны наступныя асаблівасці вучняў: - імкненне самастойна ацэньваць свае веды, падрыхтаванасць да рэфлексіі (выкарыстоўваліся сняжынкі-віншаванні-пажаданні) - гатоўнасць індывідуальнага выбару практычнай дзейнасці - патрэбнасць у самастойнай пазнаваўчай дзейнасці, заснаванай на засваенні спосабаў набыцця ведаў з розных крыніц інфармацыі (індывідуальная работа з карткамі, гульня “Стылістычная эстафета”) На пачатку ўрока самі вучні дакладна і канкрэтна сфармулявалі мэты. Навучальная мэта рэалізоўвалася праз разнастайныя віды заданняў (праца са схемамі, тэкстамі, гульню, творчую хвілінку, тэст), якія былі накіраваны на развіццё патэнцыяльных магчымасцей вучняў і іх творчай самастойнасці. Развіваючая мэта здзяйснялася праз маналагічнае маўленне дзесяцікласнікаў пры ўзнаўленні тэарэтычнага матэрыяла, праз неабходнасць самастойна рабіць вынікі пасля тлумачэння матэрыялу. Выхаваўчая мэта прасочвалася праз падбор дыдактычнага матэрыялу на тэму, звязаную з зімовымі святамі, арганізацыю сітуацыі поспеху і творчасці. Кантроль за засваеннем ведаў адбываўся на этапах працы з тэкстам, працы вучняў з карткамі, схемамі, табліцай. На працягу ўрока былі арганізаваны чаргаванне і змена відаў дзейнасці: для выпрацоўкі уменняў і навыкаў выкарыстоўваліся прыёмы вуснай і пісьмовай працы, франтальнага апытання, работы ў парах, самастойнай, узаема- і самакантроля. Для раскрыцця галоўнага матэрыялу спалучалася некалькі метадаў навучання. Пры вывучэнні новага матэрыялу выкарыстоўваўся часткова-пошукавы метад. Веды не падаваліся ў гатовым выглядзе. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка самастойна разважалі, аналізавалі, рабілі вывады, гэтым самым фарміравалі асэнсаваныя трывалыя веды. Перавага была аддадзена дадзенаму метаду з улікам асаблівасцей вучняў. Аналізуемы ўрок адрознівае лагічнае адзінства і зладжанасць. Усе этапы ўрока ўзаемазвязаны, выцякаюць адзін з другога. Час для актуалізацыі папярэдне вывучанага матэрыяла, замацаванне, падвядзенне вынікаў урока, аналіз дамашняга задання размеркаваны рацыянальна, што адлюстравалася на эфектыўнасці ўрока. На дадзеным уроку назіралася павышэнне цяжкасці і ступені самастойнасці вучняў у працы пры выкананні практыкаванняў і заданняў. Праверка раней набытых ведаў была арганізавана праз работу ў парах, накіраваная на паўтарэнне стылістычных асаблівасцей беларускай мовы. Вызначэнне тэмы ўрока (вызначэнне да пэўнага стылю слоў) забяспечыла падрыхтаванасць вучняў да чарговага этапа работы, уключэнню ў прадуктыўную навучальную дзейнасць (работа са схемай). Замацаванне ведаў рэалізоўвалася з дапамогай работы над тэкстамі, творчай хвілінкі, гульні “Стылістычная эстафета”. Звесткі аб стылістычных асаблівасцях мовы узнаўляліся ў працэсе работы па развіццю маўлення вучняў. Апошні від работы на ўроку –“Метад чыстай дошкі” – меў на мэце самастойнасць вучняў.
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
20.02.2018