Эсэ "А ў нашай хаце свята"

  • Конкурсы
  • docx
  • 14.04.2020
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала А ў нашай хаце свята.docx

 

Мая сям'я складаецца з двух братоў, сястры, маці з татам і дзядулі з бабуляй. Сямейных традыцый у нас шмат. Агульны абед кожны тыдзень – адна з іх. Мы разам рыхтуем яго, разам ядзім і размаўляем. Падчас абеду расказваем пра перамогі і паражэнні, будуем планы.

Раз у месяц мы абавязкова выязджаем на прыроду. Калі гэта восень, то мы ідзём у лес збіраць грыбы, любуемся маляўнічым строем дрэў. Улетку збіраем ягады або жа проста адпачываем, купаемся ў рэчцы. Узімку катаемся на лыжах, атрымліваючы асалоду ад казачнага лесу, цішыні і велічы дрэў у снежным покрыве. Увесну радуемся абуджэнню прыроды і прылёту першых птушак, яны могуць дарыць свае прыгожыя трэлі, цешачы слых.

У нашы сямейныя традыцыі ўваходзіць і абавязковае сумеснае святкаванне дня нараджэння кожнага з членаў сям'і. Абавязковыя добрыя пажаданні і падарункі. Новы год таксама сустракаем у сямейным коле, ладзім добрае застолле, гульні і конкурсы.

Шмат у нас на стале страў з бульбы, з'яўляюцца папулярнымі зеляніна, бабовыя, ягады і садавіна, а таксама вялікая колькасць прыпраў – кмен, гарчыца, каляндра і хрэн. Мяса не бывае асноўнай ежай, перавага аддаецца гародніне і вырабам з мукі. Стравы з рачной рыбы мы рыхтуем на святы або ў выхадныя.

Адзначаем мы і хрысціянскія святы. Хацелася б распавесці пра свята Вадохрышча. Усёй сям'ёй мы ідзём у царкву, а пасля акунаемся ў палонку. Так калісьці даўно хрысціўся Хрыстос. Гэта спрыяльна ўплывае на кожнага чалавека. Потым мы п'ём гарачую гарбату і едзем дадому.

На Каляды абавязковым для нас з'яўляецца абыход усіх сваякоў. Перш чым увайсці ў дом, мы спяваем песні і толькі потым заходзім, дзе нас частуюць. Асабліва я люблю і іншае хрысціянскае свята – Вялікдзень. Мы ходзім у царкву на святочную службу.

Праводзіць час з сям'ёй неабходна. Менавіта ў сямейнай абстаноўцы можна адчуць самыя цёплыя пачуцці. У нашай сям'і пануе любоў і павага, паразуменне. Мы стараемся дапамагаць адзін аднаму. Усе гэтыя добрыя адносіны абавязкова адаб'юцца ў маім далейшым жыцці.