Кароткі змест твораў Сымона Баранавых "Новая дарога" і "Межы" (11 клас)
Оценка 4.7
Раздаточные материалы
docx
белорусская литература
11 кл
23.09.2019
Дадзены кароткі змест твораў Сымона Баранавых дапаможа вучням у актуалізацыі набытых ведаў на ўроках беларускай літаратуры, а таксама ён можа быць выкарыстаны і для аналізу вучнямі галоўных герояў або ў састаўленні плана твора на рабоце ў групах або на рабоце ў пары.
Сымон Баранавых Новая дарога. Межы. Кароткі змест..docx
Сымон Баранавых
“Новая дарога”
Даніла Шчупак едзе дадому з кірмаша. Думае пра тое, каб купіць каня і наогул пра
гаспадарку. Па дарозе яму сустракаецца чалавек, які просіць давезці да саўгаса Чырвонага.
Стары Нічыпар на рыбалцы успамінае свайго сына Максіма, выбранага члена
сельсавета, як ён памёр, апынуўшыся ў млынавым коле. Пасля дачка Манечка расказвае
яму, што прыехаў Вацік такарскі і будзе жыць у іх.
Ляксандра, чалавек, які трымае саўгас пад сваім вокам, ідзе з Вацікам па вёсцы,
расказвае пра ўсё і дае некаторыя даручэнні па дапамозе. Размаўляючы з Лаўрэнам, Вацік
робіць вынік, што тут усё ўсе хутка могуць зведаць з дапамогай чутак.
Вацік сустракаўся ў Чырвоным з старшынёю сельсавета Харытонам, гаварыў з ім
пра новую работу ў Муравейніках. Адбыўся сход у Муравейніках у Банадысёвай хаце. Але
шмат хто пакідае сход, ніхто не ўступае ў калгас.
Даніла зноў ехаў у Луцішчы на кірмаш. Сустракае Міхася Кляўко і даведваецца пра
сход у Муравейніках, успрымае са смехам яго вынікі і хваліць сялян за тое, што адмовіліся
ўступаць у калгас. Міхась злуецца і расказвае, што некаторыя ўсё ж такі падалі заявы.
Муравейнкі ўзраслі і выгадаваліся на лагчыністым дне зямлі. Апісваецца
месцазнаходжанне вёскі і прырода. Міхась з Клемусам былі братамі, Ад Клемуса не было
пэўнай карысці, ён не хваляваўся за гаспадарку, а наадварот нейкія рэчы з дома цягнуў. З
за гэтага злаваўся Міхась на брата. Танцулька Ахрэм бярэ пад апеку Клемуса і частку яго
зямлі.
Вацік з Харытонам даведваюцца, што адзін канец Муравейнікаў уступае ў калгас.
Банадысь прынёс спіс у канцылярыю сельсавета. Пасля таго, як Банадысь пайшоў, яшчэ
доўга казалі пра гэта здарэнне ў канцылярыі ў сельсавеце. А Банадысь, Бладзік, Танцулька
Ахрэм і Міхля склалі спіс, у якім перадавалі ўсё ў калгас.
Міхля думае пра Ваціка. Ёй здаецца, што яна яго бачыла раней, але не можа
ўспомніць. Пасля ўсё ж такі ўспомніла: ён прыходзіў да яе мужа з Такарскім.
Даніла Шчупак прыехаў з Малінавак у млын. Сустрэўся з Ахрэмам Танцулькам.
Адбываецца размова пра калгас. Пасля Даніла размаўляе з Лаўрэнам пра здарэнне з
Максімам, ідзе разважанне пра смерць, якая можа чакаць на млыне. Лаўрэн, чуючы нуду на
сэрцы, абвінавачвае Данілу ў тым, што ён да Ахрэма “падлізуецца”.
Міхля ўсё думала пра Ваціка. Чытае лісты да бацькі, маці, мужа, некага А. і інш.
Потым спальвае іх. Закончылася першая частка.
Восень наступіла. Адзін канец Муравейнікаў усё роўна не ўступае ў калгас. У
канцылярыі Харытон ад Лаўрэна дазнаецца пра некаторыя праблемы ў калгасе (падохлі
гусі), але Харытон спрачаецца з Лаўрэнам, кажа яму працаваць як і раней і не заўважаць
такіх мелкіх праблем. Не злюбіў Харытон Ваціка, калі ён пакпіў пра Міхлю, нават пачаў
думаць, што Міхля магла б стаць яго, Харытонавай, жонкай.
У Чырвоным збіраўся палітгурток, седзячы, некаторыя дзяліліся чуткамі. Потым
Вацік стаў сароміць некаторых калгасаўцаў, якія “спрыяюць ворагу”. Адам Бірка задаў
сваё пытанне пра капіталізм і якён перашкаджае будаваць сацыялізм. Вацік адказвае на
пытанне параўнаннем буржуяў са скулай. Манечка, здаецца, адчувае каханне да Ваціка.
Гутарка ідзе пра спектакль і адчуванні Ваціка на ім. Іграючы Несцерку, разам з
Міхляй“Палашкай”, думаў, што ўсё ў іх і сапраўды так можа быць, як і ў спектаклі. Пасля
яго шмат яшчэ разоў бачыў Міхлю, ды не адважыўся аб нечым казаць. Прыйшоўшы к ёй
дадому (гэта была яе запіска, якую перадалі Вапціку на сходзе), але Міхлі не было. Сядзеў
Харытон, яму Вацік расказваў пра справы калгаса. Прыйшла Міхля. Харытон злуецца і
выходзіць, Вацік застаецца і размаўляе з Міхляй. Яны п’юць вішнёвую настойку. Вацік
думае пра каханне да Віхлі і пра злобу Харытона. Міхля расказвае сон пра павешанне
камуністаў. Па Муравейніках пайшла чутка пра тое, што людзей будуць раскулачваць. Адбыўся
сельсавецкі прэзідымум, паўстала пытанне аб раскулачванні малінаўскага Булгака і
муравейнікаўскага Кляўко. На презідымум прыходзіць Атрахім Супчык і кажа, што здохлі
ў гэту ноч дзве калгасныя каровы.
Вацік ужо думае пра тое, што яны з Міхляй не падыходзяць адзін аднаму. Потым
думае пра сон Міхлі і ўспамінае, як яго дзядзька, Ясь Рымашэвіч, таксама расказваў пра
павешаных. Міхля таксама думае пра Ваціка і пра свой сон, які быў праўдай. Яна жадае
разбурыць калгас, зрабіць “бурбалкамі на вадзе”.
Едучы рабіць вопіс да Міхася Кляўко з Вацікам і Антонам, Харытон думае пра
Міхлю, як яна змянілася, стала ветлівай да яго, туліцца зараз. Адчувае ён радасць і сілу.
Дома сустракаюць толькі яго жонку, Міхасіху, якая доўга не ведала, які вопіс яны робяць,
пакуль Юзік не сказаў. Зачытаўшы акт і падпісаўшы яго, Харытон дае яго Ваціку, але той
не падпісвае.
Адбываецца дыялог Скрыпуніхі і Павэлчыхі пра падзеі ў Міхасёвай хаце. Лаўрэн
збіраецца дапамагчы Міхасю. Яны пішуць заяву заяву да Калініна і збіраюць подпісы.
Апісаныя ў лісце ўсе падзеі яны перадаюць Косцікулістаносцу. Канец другой часткі.
Даніла шчупак ідзе да Ахрэма Танцулькі падзяліцца навінамі пра калгасы. Яны
ўбіраюцца ў сілу, Данілу было не па сабе. Пайшлі чуткі па Муравейніках, што Ахрэм з
Харытонам заадно наконт здарэння з Міхасём Ляўко. Даніла кажа Ахрэму, што яго
збіраюцца выключыць з калгаса, а потым раскулачыць. Даніла даведваецца пра распад
калгаса ў Берчуках. Ахрэм спадзяваецца на вайну, якая "змяце калгасы, як пыл”. А яшчэ
кажа пра свае дзеянні супраць калгаса “не зверху, а з сярэдзіны”.
Харытон не пайшоў на службу ў сельсавет адным днём. Настрой яму псавала папера
з раёна, каб не раскулачываць Міхася і распад берчукоўскага калгаса. У кішэні яго ляжаў
той ліст да Калініна, забраў у Косціка. Чытае ў газеце пра калектывізацыю, магчыма,
“Галавакружэнне ад поспехаў”. Міхля таксама думала пра падзеі ў калгасе. Прыкрасць яе
ўзяла, што не раскулачылі Міхася, людзі не стануць злавацца на савецкую ўладу.
Прыйшоўшы да Харытона, яна расказвае яму, што збіраецца назаўсёды ў горад, на швейную
фабрыку. Харытон кажа, што не пусціць. Потым яны п’юць чай.
Чакаў муравейнікаўскі канец адказу ад Калініна. Але Харытон спальвае заяву.
Стрыечны брат Міхася Янук імкнецца абудзіць у Міхася імкнеенне валодаць правам слова
над Ахрэмам і Харытонам. Потым Янук чытае ліст Мацея, які расказвае пра гарадское
жыцце, працу на заводзе. Міхась збіраецца сам дзейнічаць, “без Калініна”.
У горадзе, жывучы на кватэры Яна Рымашэвіча, Вацік сустрэўся з таварышамі,
паказваюцца змены завода з успамінаў Ваціка. Але думаў Вацік пра Чырвонае, як яно там.
Што зрабілі з Міхасём Кляўко? Калі размаўляяў з раёным старшынёй Белазёравым, той
падводзіў Ваціка да думкі, што гэта – кулак, але паабяцаў выехаць на даследванне.
Апісваюцца ўражанні Манечкі ад горада, завода. Пасля размаўляў Вацік з Манечкай пра
Міхлю, задумваўся пра верагоднае каханне да Манечкі. Атрымлівае ліст, у якім Нічыпар
просіць Ваціка прыехаць, бо “кажуць, што калгасы вы рабілі з хітрыкамі…вас нават
збіраюцца арыштаваць”.
Едучы з Манеччкай транзітам, успамінае Вацік сваё дзяцінства, бацьку на заводзе,
абарону Полацка. У Берчукі прыехаў Белазёраў, Ахрэм з Харытонам абвінавачвалі кулака
ў пашкоджанні калгаснай гаспадаркі. У Муравейніках адбыўся сход. Лаўрэн Жур
расказвае Белазёраву пра ліст да Калініна. Міхля выступае супраць Ваціка, за Мамчыца.
Гіршык падвозіць Ваціка і Манечку да Чыронага. Дазнаецца Вацік і пра ўцекача Ахрэма і
ўсю яго сям’ю. Уцёк таму, што ўзлаваўся Ляксандра на Ахрэмаў калгас. А Лаўрэн узяў
пэўную даведку, што гэта Ахрэм забіў Максіма Нічыпаравага. Ахрэму не дазволілі быць на
сходзе. Арыштавалі Шчупака. Вацік абвінавачвае сябе, што “даў увайсці да Міхася, быў сцяной для беднаты”. Перад усім сходам ён збіраецца сказаць, што патураў ворагу праз
сваю “глухату і слепасць”.
Сымон Баранавых
“Межы”
У бакоўцы, у каморы стары Пракоп Бурцелік шукае нітэркі і цвікі і заве нявестку, Макрыну,
пасвяціць ёй. Макрына – жонка яго сына, Яўгена, спакойнага гаспадарскага хлопца. Параска, сястра Яўгена і
дачка Пракопа пайшла замуж у Камары. Яўгенаў старэйшы брат, Гіляр, трэці год як працуе з ламавіком
аўтамабілем. Служыць на шафёра. Ажаніўся на вайсковай службе і так ужо восьмы год жыве. Яўгена ж
Бурцеліка выбралі ў члены сельсавета. На перавыбарах зноў выбралі яго. Наступнай раніцай сын з бацькам
пайшлі ў лес.
Апісваецца вёска Брод, яе прырода, вуліца, на якой 34 двара, зямельныя падзелы, якія дзяліліся
паміж гаспадаркамі. Нельга было іх павялічыць, таму што было балота.
Апісваецца Яўген, спакойны, мяккай натуры, невысокага росту і г.д. Вельмі любіў чытаць.
Прачытаўшы пра калектывізацыю, выказаў бацьку думкі пра калектыў, але Пракоп раззлаваўся на гэта.
Едучы па саннай дарозе ў лес, Яўген шмат пра што думаў: жонку, Аніся, будучых дзяцей, бацьку.
Тым часам бацька дома рабіў свае справы. Зразаючы з Макронай сечку, размаўляў з ёй пра Яўгена і раптам
дакрануўся вуснамі да яе вуснаў. Макрына выбегла з адрыны.
Яўген атрымлівае з сельсавета павестку аб сходзе наконт калектывізацыі. Размова з бацькам пра
калектыў зноў ні да чаго не прыводзіць, і бацька стаіць на сваім. Пасля, ідучы па вёсцы, Яўген заўважае
прыгажосць прыроды. Падыходзячы да штакет, што аддзялялі вокны бродаўцаў, ён стаў усіх зваць на сход.
Макрына выбягае з адрыны пасля выпадку і не ведае, што рабіць з гэтым здарэннем: сказаць пра ўсё
Яўгену ці не. Пракоп думае пра сваё, як хацеў другі раз ажаніцца, ды сыны не далі. Чуткі пра яго бабы
пускалі, і Пракоп злаваўся. А Макрына так і не сказала пра здарэнне Яўгену.
У Міхалкавай хаце ідзе размова пра надзелы, пра межы, дзе нічога не расце і зямля прападае. На
сходзе пастанавілі збіраць подпісы на калектыў.
Ідзе апавяданне пра Аніся, якога на службе раніла пад Брэстам. Потым ён прыйшоў дадому, ўзяўся з
запалам за працу, марыў пра ўтварэнне калектыва. Нават даказваў карысць калектывізацыі на сходзе. Ўсё
больш узнікае думка ў Аніся “не таптацца на адным месцы”.
Зноў пайшла чутка па вёсцы, што Пракоп надумаў жаніцца, бо дзеліцца з Яўгенам. Дзялілі ўсё як
Пракоп скажа. Злосці напоўнены пасля Яўген выбег, крычучы мацюкі, відавочна, ў бок Макрыны, ды яго
затрымаў Анісь.
Бацькі Макрыны дапытваюцца ў дачкі пра падзеі ў сям’і, а яна толькі плакала. Атрымаў ад бацькі
ліст Гіляр. Там апісваюцца ўсе падзеі і просьба да сына прыехаць.
Яўген ўжо асвоіўся ў новым становішчы ,пачаў злучаць сваю зямлю і зямлю Аніся. Успаміны
агортваюць яго. Закончылася першая частка.
Частка другая. Макрына перажывае за разлад з Яўгенам. Яна пайшла да Анісевай хаты, але, не
дачакаўшыся Яўгена, пайшла дадому. Яўген, прыйшоўшы з поля, збіраецца ісці да цесця, каб вярнуць жонку,
але сустракае Васіля, і яны ідуць у Анісеву хату на меркаванне пра агульную гаспадарку. Запісваюцца
некаторыя сяляне ,і назаўтра на Анісевых варотах вісіць спіс уступіўшых. Непісьменныя жанчыны прымаюць
спіс за абвяшчэнне вайны, і чутка хутка разносіцца па вёсцы.
Да Пракопа прыходзяць Капрусь і Аўлас, размаўляюць пра калектывізацыю і адносяцца да яе
негатыўна.
Атрымаўшы бацькаў ліст, Гіляр едзе ў Брод. Сустрэўшыся з бацькам ,выслухвае яго скаргу, але ўжо
ведае, што паставіць бацьку своеасабовы ўльтыматум: або бацька будзе гаспадарыць адзін, без яго, або з ім
пойдзе ў калектыў. Гіляр ідзе да Аніся. Застаўшы толькі Наталлю, слухае ад яе пра жыццё Брода.
Яўген забірае Макрыну да сябе, прыводзіць у дом Аніся, і там яна хутка асвойваецца. Кладучыся
спаць, Гіляр выказаў бацьку свій намер аб аб’яднанні зямлі бацькавай з агульнай. Бацька ўсё ж такі
згаджаецца.
Мацей у нерашучасці расказвае Юстыне, што запісаўся ў калектыў. Збіраючыся ругацца, жонка
замаўчала, калі прыйшоў Яўген. Ён вяртаўся са сходу і зайшоў у Мацееву хату, каб паказаць газету, дзе
напісана пра Бродаўскі калектыў. Макрына ж ляжала ды разважала пра трактар, што ім можна зрабіць.
Сустракаўся Пракоп з Капрусём і Аўласам, якія дапякаюць Пракопа словамі пра тое, што не ўбярог
гаспадарку. Прыязджае чалавек у акулярах, якога Анісь кліча шэфам. Ён збіраецца выразаць зямлю ў тых,
хто не ідзе ў калектыў.
У Бродзе зарганізавалася камсамольская ячэйка. Прыехаў чалавек з райкома, чытаў даклад пра
ячэйку. Пасля Гіляр прывозіць у Броды трактар. Прачнуўшыся ноччу, Макрына выходзіць на двор, бачыць пракопа і Капруся. Яна будзіць Яўгена, ён за Анісям разглядае трактар і знайшлі дзве адкручаныя нітэркі і
нечы ключ, туга ўдзеты на шрубу заваднога трактарнага механізма.
Кароткі змест твораў Сымона Баранавых "Новая дарога" і "Межы" (11 клас)
Кароткі змест твораў Сымона Баранавых "Новая дарога" і "Межы" (11 клас)
Кароткі змест твораў Сымона Баранавых "Новая дарога" і "Межы" (11 клас)
Кароткі змест твораў Сымона Баранавых "Новая дарога" і "Межы" (11 клас)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.