Конспект урока "Антонімы, іх роля ў маўленні" (5 класс)
Оценка 4.6

Конспект урока "Антонімы, іх роля ў маўленні" (5 класс)

Оценка 4.6
docx
25.05.2022
Конспект урока "Антонімы, іх роля ў маўленні" (5 класс)
ТЭМА Антонімы 5 кл.docx

                        ТЭМА Антонімы, іх роля ў маўленні
Мэты ўрока:
 садзейнічаць паглыбленню ведаў пра ролю антонімаў у беларускай мове;
удасканальваць ўменне знаходзіць антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-
стылістычную ролю; фарміраваць ўменне падбіраць антоні­мы да слоў розных
семантычных груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу
вучняў; фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі, павагу да матуль.
Абсталяванне:
 інтэрактыўная дошка
“Слоўнік антонімаў” У.М.Лазоўскі, аўдыёзапіс песні “Спадчына”.
                                             Ход урока
1.
 Арганізацыйны момант
2. Праверка Д\З
3. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач
4. Паглыбленне ведаў па тэме
5. Падвядзенне вынікаў
6. Выстаўленне адзнак. Д/з
7. Рэфлексія

Слова настаўніка
-Добры дзень, паважаныя пяцікласнікі.  Жадаю вам поспехаў і плённай працы на ўроку. Адкрыйце вашы сшыткі і запішыце дату, класная работа.

2. Праверка Д/З:
-Давайце праверым дамашняе заданне. Для гэтага вам патрэбна будзе выканаць невялікі тэст. (слайд 1)
1. Выберыце правільнае азначэнне
а) Лексіка -
 гэта навука аб гуках мовы.
б) Лексіка -
 гэта навука, якая вывучае часціны мовы.
в) Лексіка -
 гэта навука, якая вывучае слоўнікавы склад мовы
2.Працягніце фразу:
Лексічнае значэнне слова- гэта...
3.У беларускай мове словы маюць:
а) прамое і непрамое значэнне
б) прамое і пераноснае значэнне
в) ускоснае і пераноснае значэнне
4. У якіх фразах дзеяслоў "гарэць" ужыты ў пераносным значэнні?
а) вушы гараць;
б) касцёр гарыць; в) дровы гараць;
5.Словы адной часціны мовы, блізкія па значэнні:
а) -амонімы
б) -сінонімы
в) -мнагазначныя
6.Падабраць сінонімы да слова Радзіма

Узаемаправерка. Праверце сябе
Адказы: (слайд 2)
1.в
2. Лексічнае
значэнне-гэта тое, што слова абазначае;
3.б
4.а
5.б
6.Айчына, Бацькаўшчына
-Як мы павінны адносіцца да Беларусі? (паважаць, ганарыцца, ведаць гісторыю сваёй краіны)
-Я бачу , што вы засвоілі тэму.

Падрыхтоўка да засваення новай тэмы. Мэтавызначэнне
-На сённяшнім ўроку мы прадоўжым падарожжа па краіне, якая называецца Лексіка і пазнаёмімся з новымі яе жыхарамі. (слайд 3)

 -Прачытайце калі ласка эпіграф да ўрока:
Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына; паміж
 сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай… Янка Купала
- Пра якога роднага чалавека ўпамінаецца ў вершы?

-Звярніце ўвагу на падкрэсленыя словы. Як называюцца такія пары слоў? (Антонімы.)

А зараз давайце пагуляем.(кветка) Вы адрываеце пялёстак на кветцы, чытаеце гэта слова і называеце слова з супрацьлеглым значэннем.
Абуцца-разуцца, вечар-раніца, светла-цёмна, поўны-пусты,дужы-слабы, мір-вайна.
-Якія асацыяцыі выклікаюць у вас два апошнія словы?
-Што такое вайна?
(гора, страта, смерць, жудасная, страшная падзея)
-Як мы павінны адносіцца да ветэранаў?(з павагай)

-Якой часцінай мовы могуць быць антонімы? (Належаць да адной часціны мовы.)

- Аб’ектам вывучэння на нашым уроку стануць словы з супрацьлеглым значэннем. Многае пра антонімы вы ведаеце з пачатковай школы. Якія мэты нашага ўрока? Якія задачы, на вашу думку, мы павінны вырашыць? (слайд4) (Паглыбіць веды па тэме, замацаваць уменне знаходзіць антонімы, падбіраць антонімы да слоў.)

-Запішыце калі ласка тэму ўрока (Антонімы) (слайд 5)
Работа з правілам

-Так што ж такое антонімы?
-Давайце звернемся да правіла,можа мы што не сказалі? (ст.95)
Прымяненне ведаў на практыцы
-А зараз прыменім атрыманыя веды на практыцы: (слайд 6)
-Да словазлучэнняў падбярыце антанімічныя пары(1 вучань да дошкі)

Узор: цёмная ноч — ясны дзень.
Халодная зіма-цёплае лета, любоў да сяброў-нянавісць да ворагаў, позна лёг-рана ўстаў, цвёрды гук-мяккі гук.

-Антанімічныя пары ўтвараюць словы адной часціны мовы.
-Ці да ўсіх слоў можна падабраць антонімы?

-А давайце падбяром антонімы да наступных слоў: сшытак, рамонак, десяць, гадзіннік. (слайд 7)

-Які можна зрабіць вывад?

-Аказваецца, не ўсе словы маюць антонімы, не ўсе словы могуць супрацьпастаўляцца. Таму і прыведзеныя словы таксама не маюць антонімаў.
Вывад: большасць слоў не мае антонімаў.

-Антнімы, якія мы з вамі разглядалі – рознакаранёвыя, ёсць і аднакаранёвыя (слайд 8) (праўда-няпраўда, высока-невысока, радасны-бязрадасны, падбегчы –адбегчы). Словы ў парах маюць адзін корань. Антонімамі яны становяцца пры дабаўленні прыстаўкі.
Фізкультхвілінка: (слад 9) паглядзіце на лічбу 8 .
Правядзіце вочкамі па ёй ў розныя бакі. Заплюшчыце вочкі і падумайце, якія асацыяцыі выклікае гэтая лічба?

(знак бясконцасці, 8 сакавіка-жаночы дзень)

-А зараз давайце пазнаёмімся са слоўнікам антонімаў. Аўтар- Уладзімір Міхайлавіч Лазоўскі
-Наступнае заданне для вас такое. (слайд 10) Прачытаць прыказкі. Падабраць словы-антонімы да выдзеленых слоў і запісаць іх(1 вучань)
1.
 Чорнае______не стане.

2. Дрэнны пачатак не к добраму______.

3. Лёгка раскідаць, ды________збіраць.

4. Хто чужога не шануе, той _______не мае.

5.Добрае чуваць далека,_______яшчэ далей.


Лексічная работа
(слайд 11)
Спісаць,замяняючы выдзеленыя словы антонімамі (на дошцы). Дзе трэба, змяняйце формы слоў

Восень лічыцца сумнай паройГаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Уся прырода замірае. 

 Вясна лічыцца радаснай парой. Загараюцца ў гэты час яркія фарбы на палях. Гамоніць лес. Птушкі прылятаюць з выраю. Уся прырода ажывае. 

(слайд 12) Падбярыце да прыведзеных слоў спачатку сінонімы, а потым — антонімы, вызначыць,якой часцінай мовы яны з’яўляюцца.

1 варыянт -Прыяцель,сябар, дружбак-вораг,непрыяцель

2 варыянт -Радасны, вясёлы-сумны, тужлівы
-слайд 13 адказ
Падбярыце антонімы і ўстаўце іх па сэнсе на месцы прапушчаных слоў. Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца гэтыя словы? (слайд 14)

Ёсць людзі добрыя і …,мужныя і …, вясёлыя і ….,здаровыя і …, старыя і …., аптымістычныя і …, моцныя і ….,актыўныя і ……

Адказ: Ёсць людзі добрыя і злыя, мужныя(смелыя) і труслівыя, вясёлыя і сумныя, здаровыя і хворыя, старыя і маладыя, аптымістычныя і песімістычныя, моцныя і слабыя.

 (слайд 15) Гульня "трэцяе лішняе"
Горача,светла, холадна
Добры, блізкі, далёкі
Адважны, баязлівы,
 страшны
Лёгкі,
 мяккі, цвёрды


Тлумачэнне месца ўрока ў тэме: на наступных уроках мы працягнем удасканальваць веды па дадзенай тэме.

-(слайд 16) А зараз я вам прапаную паслухаць песню “Спадчына” ў выкананні групы Песняры. Успомніце эпіграф да нашага ўрока. Як вы разумееце гэтыя радкі…(трэба любіць радзіму, шанаваць яе духоўныя скарбы, трэба любіць і шанаваць нашу родную беларускую мову. Спадчына як ласка самага дарагога чалавека - матулі)

(слайд 17) Д/з параграф 26, практыкаванне 199
Выстаўленне адзнак
Рэфлексія:

 А зараз паглядзіце на трохкутнік:
-Хто з вас аказаўся на вяршыні ведаў па тэме?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-У каго засталіся пытанні па тэме? ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-Каму яшчэ трэба папрацаваць ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

https://perviydoc.ru/docs/16/15983/conv_1/file1_html_1b20b3e1.gif


Што было цікавым?


Дзякуй за ўрок!


 

ТЭМА Антонімы, іх роля ў маўленні

ТЭМА Антонімы, іх роля ў маўленні

Лексічнае значэнне-гэта тое, што слова абазначае; 3

Лексічнае значэнне-гэта тое, што слова абазначае; 3

А давайце падбяром антонімы да наступных слоў: сшытак, рамонак, десяць, гадзіннік

А давайце падбяром антонімы да наступных слоў: сшытак, рамонак, десяць, гадзіннік

Адказ : Ёсць людзі добрыя і злыя, мужныя(смелыя) і труслівыя, вясёлыя і сумныя, здаровыя і хворыя, старыя і маладыя, аптымістычныя і песімістычныя, моцныя і слабыя

Адказ : Ёсць людзі добрыя і злыя, мужныя(смелыя) і труслівыя, вясёлыя і сумныя, здаровыя і хворыя, старыя і маладыя, аптымістычныя і песімістычныя, моцныя і слабыя
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
25.05.2022