Мая малая радзіма - Карэлічы!
Канспект заняткі па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства”
з выхаванцамі старшай групы (5-6 гадоў)
Праграмныя задачы: фарміраваць сацыяльны вопыт, уяўленні пра родны пасёлак, славутасці малой радзімы; развіваць цікавасць да працы дарослых і іх прафесій, до роднана краю; выхоўваць выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы, гонар за свой пасёлак.
Матэрыял і абсталяваннее: магнітная дошка; мультымедыйная ўстаноўка; матэрыял для гульні "Назаві правілы", парныя карцінкі для гульні " Каму што патрэбна для працы?», два мальберты, тэлефон, ноўтбук, дзве лялькі ў беларускай нацыянальнай вопратцы, відэакамера, сілуэты кашулі і спадніцы, аб’ява ў бібліятэцы..
Парярэдняя работа: гутарка "Мой пасёлак", экскурсія па вуліцах пасёлка, разглядванне ілюстрацый аб пасёлку Карэлічы, чытанне і абмекаванне твораў мастацкай літаратуры, развучванне вершаў А. Вольскага “Радзіма”, Я. Жабко “Я дзяўчынка- беларусачка”, чытанне беларускіх народных казак, разглядванне малюнкаў да іх, знаёмства з элементарнымі правіламі л дарожнага руху, тэматычная нядзеля “Прафесіі дарослых”.
Ход занятка:
Выхавальнік дашкольнай адукацыі (далей- В)
Дзеці стаяць на дыване.
В: (звяртаецца да дзяцей) Прывітанне, дзеткі! Бачу, што вы ўсе бадзёрыя, вясёлыя і ў добрым настроі. Гатовы сустракаць нашых гасцей. Вы ж прамятаеце, што сёння да нас павінны прыехаць турысты з іншай краіны? (Так.) З якой краіны мы чакаем гасцей? (З Расіі). Так, гэта нашы суседзі .
Мы абяцалі, што пакажам ім нашу малую радзіму.
А хто можа растлумачыць, што такое малая радзіма? (Месца, дзе знаходзіцца наш дом, нашы бацькі, дзе мы расцём, гуляем, вучымся, наш родны пасёлак Карэлічы). Так, малая радзіма- гэта нашы Карэлічы.Але нешта нашы госці затрымліваюцца? Раздаецца тэлефонны званок.
В. Пэўна гэта яны. Прывітанне. Так, гэта дзіцячы сад. Выхавальнік і дзеці старшай групы вас слухаюць.
- Здравствуйте. С вами говорят туристы из России. Мы очень хотели приехать к вам в гости, но у нас ворзникли проблемы с транспортом и мы никак не можем доехать. А так хочется познакомиться с вашим посёлком. Может быть, вы сможете прислать нам видеофильм о вашем посёлке? Заранее вас благодарим. До свидания!
В. Ну, што дзеці, раскажам нашым рускім сябрам пра наш пасёлак? Давайце папросім Наталію Яўгеньеўну зняць відэафільм пра тое, што мы раскажам. А дыск з відыяфільмам адправім у Расію. Згодны? (Так)
Якімі словамі мы можам апісаць родны пасёлак? (Прыгожы, чысты, любімы, цудоўны, гасцепрыімны).
А паслухайце, які верш пра наш пасёлак напісала жыхарка нашага пасёлка.
Душы маёй зачараванее,
Мой край Карэліцкі, адзіны,
Жыве тут рэдкі дух яднання,
Любві, адданасці Айчыне.
В. Перад тым, як адпраіцца ў падарожжа па вуліцах пасёлка, давайце ўспомнім правілы дарожнага руху. А дапаможа нам гульня “Назаві правілы”.
Дыдактычная гульня «Назаві правілы»
Дзеці садзяцца на дыван.
Мэта: удакладніць веды дзяцей аб правілах дарожнага руху.
Дыдактычны матэрыял: жэзл, аудыязапіс музычнай казкі «Когда поют светофоры» (сл. М. Азова, муз. М.Дунаевского)».
Гульнёвае правіла і дзеянне: у каго пасля спынення музыкі застанецца ў руках жэзл, таму патрэбна назваць правілы дарожнага руху.
В.Можам пачынаць наша падарожжа. Прапаную адправіцца ў вельмі цікавае месца – дзіцячую бібліятэку. А што такое бібліятэка? (Гэта будынак, зде знаходзяцца кнігі). Якія кнігі, ёсць у бібліятэцы? (расказы, казкі, вершы).
В.Паглядзіце, тут нейкая аб’ява (на паліцы) “Сення ў дзіцячай бібліятэцы адбудзецца конкурс чытачоў”. Што хоча паўдзельнічаць? ( Дзеці чытаюць вершы)
В.Ой як цікава! Мы ж вамі вучылі вершы на беларускай мове і можам прыняць удзел! Давайце ўспомнім іх.
Дзеці чытаюць вершы
В.Малайцы, добра расказалі. Спадзяюся, што не сорамна будзе паўдзельнічаць.
В.Яшчэ адна зала ёсць. Тут прапануюць прагляд казак. Хочаце наведаць? То займацце месцы ў зале.
В.Паглядзіце і скажыце, калі ласка, што гэта казка ?
1.”Лёгкі хлеб”.
А хто памятае, што адказаў баран воўку, калі той хацеў яго з’есці?( Я ўспомніў. Пэўна, такая мая доля. Еж. Але нашто табе ламаць зубы аб мае старыя косьці? Лепш стань вунь лагчынцы і разяў рот, а я разганюся і сам ускочу табе ў рот.)
2.”Не сілай, а розумам”.
Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа. Что казаў чалавек? (Я помню. Калі раздзярэш гэты пень лапаю, — значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду дужацца).
3.”Лісіца- хітрыца”.
Хто ўспомніць, што ж казала баба дзеду”. (Я ведаю,што казала баба. Што ты, дзед, выдумаў! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я ня дам варыць).
4. “Кот Максім”.
З якіх слоў пачынаецца гэта казка?( А пачынаецца так. Жыў некалі гультай Марцін, і быў у яго кот Максім. Згарэла у іх хата, адна гліняная печ засталася. Пажылі з год на печы, а тут і печ развалілася.)
5.”Гарошак”.
Колькі сыноў ў гастадара? Як звалі дачку?( Былі ў іх два сыны і адна дачка)
В.Малайцы, добра народныя беларускія казкі ведаеце. Калі вернемся ў дзіцячы сад, я абяцаю расказаць вам казку “ Як кот звяроў напалохаў”.
В. Запрашаю наведаць яшчэ адно цікавае месца.
СЛАЙД музей
Хто здагадаўся, што гэта за будынак?( Музей)
В.Так. Гэта наш раённы краязнаўчы музей. А што такое – музей?(Гэта месца, дзе захоўваюцца старынныя прадметы: праходзяць выставы).
В.Працягваем наша падарожжа .А вось і музей.
Паглядзіце, якія тут лялькі! Якая прыгожая ў іх вопратка!Называецца яна як, хто памятае як? ( беларускае). Так. Дзе вы сустракалі людзей у нацыянальным адзенні ( на канцэрце , у дзіцячым садзе, па тэлевізары, на свяце). Якога яна колеру? (белага), а арнамент (чырвонага i чорнага). А што азначае чырвоны колер?(жыццё, радасць, вяселле).А чорны ? ( гора, смутак).
В. Ой, а што ж гэта здарылася, паглядзіце. На кашулі знік арнамент. А які тут арнамент? (геаметрычны).
Каля ложка знаходзяцца два мальберта
В. Мы можам адрамантаваць гэта адзенне ? Давайце пастараемся і будзем выкладаць элементы ў пэўнай паслядоўнасці. Дзяўчынкі будуць папраўляць арнамент у спадніцы, а хлопчыкі- у кашулі.
В. Калі ласка, прыступаем да працы. (Работа у парах).
Малайцы, добра папрацавалі, добрую справу зрабілі.
В. У нашым пасёлку яшчэ шмат цікавых і патрэбных будынкаў, славутасцей.
Давайце прысядзем вось на гэты дыванок і ўспомнім іх. Як толькі убачым на экране- назавём, што гэта за будынак і для чаго яго пабудавалі у нашым пасёлку.
Магазін “Прадукты харчавання” , тут прадаюцца прадукты.
Бальніца, тут лечаць людзей
Школа, тут вучацца дзеці
Музычная школа, тут дзеці вучацца спяваць і іграць на музычных інструментах
Царква людзі прыходзяць маліцца
Дом культуры, тут праходзяць канцэрты, цырк
Наш дзіцячы сад, тут мы гуляем .
В. Усё правільна вы назвалі. Сапраўды. У нашым пасёлку будынкаў вельсмі шмат. І ў кожным з іх працуюць людзі. Давайце раскажам, людзі якіх прафесій жывуць ў нашым пасёлку і якімі прыладамі працы карыстаюцца.
В. Дапаможа нам дыдактычная гульня “Знайдзі пару”.
Дыдактычная гульня « Знайдзі пару»
Мэта: удакладніць веды дзяцей аб прафесіях дарослых
Дыдактычны матэрыял: карткі з выявай прафесіі і выявай прылады.
Гульнёвае правіла і дзеянне: разгледзець малюнак, вызначыць прафесію, знайсці пару.
Ход гульні:
На сталах ляжаць карткі. Дзеці падыходзяць да сталаў, бяруць карткі, шукаюць сваю пару, становяцца у парах па кругу.
В. Прапаную вам узяць па адной картцы, паглядзець на яе і знайсці адпаведную пару. У нас атрымаецца картка з выявай прафесіі і выявай прылады, якая патрэбна для працы. І так пачынаем.
В. А цяпер давайце з вамі паразважаем. Уявіце, што вы ўжо дарослыя.
Гутарка - разважанне «Падарожжа ў будучае»
В. Скажыце што бы вы зрабілі как б пасёлка стаў яшчэ лепшым і прыгажэйшым. (Пабудую ў пасёлку цырк. , зраблю ва ўсіх дварах дзіцячыя пляцоўкі .)
В.Якія цудоўныя ў вас мары! Я спадзяюся, што наш пасёлак у будучым стане вялікім цудоўным горадам.
Любіце і шануйце сваю малую радзіму.
А цяпер нам трэба выканаць тое, што мы абяцалі нашым суседзям. Паслаць ім наш відыяфільм. Так што нам патрэбна адправіць? Дзе мы пабывалі? (Былі у дзіцячай бібліятэкі, музеі). Так, у якія гульні гулялі? (“Знайдзі пару”, “Назаві правілы”). У якой конкурсе прынялі ўдзел? (У конкурсе чытачоў)
Усё адправіла.
Званок.
Здравствуйте….Мы получили ваш видеофильм. Ребята вы живете в очень красивом поселке. У вас очень красивые здания, дружные и приветливые люди. А вы очень старательные, внимательные дети. Мы с удовольствием посетим ваш поселак, как только появится у нас возможность. Спасибо. До встречи.
Літаратура:
Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі — Мінск : Нац. інт адукацыі, 2023.
|
Аб’ява “Сення ў дзіцячай бібліятэцы адбудзецца конкурс чытачоў”.
|
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.