Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"
Оценка 4.7

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Оценка 4.7
Мероприятия +1
doc
белорусская литература +1
2 кл
12.05.2019
Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"
Этот урок-это первый урок после летних каникул. Ученики через игру входят после отдыха в учебный процесс, проявляют свои способности и навыки, чувствуют себя уютно, ведь рядом с ними самые родные люди: не только одноклассники и учитель, но и их родители. И все чувствуют себя гражданами Республики Беларусь.
Уводзіны. Урок пісьменнасці.doc
Першы урок у 2­м класе Гэты ўрок – гэта першы ўрок пасля летніх  канікул. Вучні праз гульню ўваходзяць пасля адпачынку ў навучальны працэс,праяўляюць свае здольнасці і навыкі, адчуваюць сябе ўтульна, бо побач з імі самыя родныя людзі: не толькі аднакласкнікі і настаўнік, але і іх бацькі. І ўсе адчуваюць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Клас: 2.  Дата: 1 верасня.  Прадмет: літаратурнае чытанне (беларускае). Тэма:  Уводзіны. Урок пісьменнасці. Мэта: стварыць умовы для фарміравання свядомага вывучэння беларускай мовы, для фарміравання нацыянальнай свядомасці;  далучаць дзяцей да жыцця праз мастацтва роднага   слова;   развіваць   і   актыўна   фарміраваць   культуру   мовы   і   паводзін, добразычлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Форма урока: разгадванне сакрэтаў. Падрыхтоўка да ўрока: 1). Зрабіць выставу дзіцячых кніг, часопісаў і газет на беларускай мове. 2). У кожнага вучня на парце ляжыць падручнік па літаратурнаму чытанню для 1(2) класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання (Васіль Вітка, Марыя Шаўлоўская. Роднае слова.) 3). Падрыхтаваць канверты – САКРЭТЫ з адпаведным матэрыялам. 4). Зрабіць выставу карцін, малюнкаў, фотаздымкаў пра Беларусь. 5).   Загадзя   пагутарыць   з   бацькамі,   даць   рэкамендацыі,   як   прыгожа   выказаць   перад дзецьмі свае думкі на беларускай мове. Ход урока:    ­ Сёння вы, дзеткі, прыйшлі ў школу пасля летняга адпачынку, каб прадоўжыць сваё навучанне. Разам з вамі прыйшлі і вашы бацькі. Сардэчна ўсіх вас вітаю і жадаю вам поспехаў і добрага настрою. Бо каб добра вучыцца, трэба быць вясёлымі! Так? (Так.)       ­ А я вам нешта падрыхтавала. (Паказваю канверты, на якіх надпісы: “САКРЭТ 1”, “САКРЭТ   2”,   …)   Як   вы   думаеце,   што   мы   будзем   рабіць?   (Разгадваць   сакрэты.) Правільна! Малайцы!       ­  А пачнем мы з САКРЭТА №1.  Права адкрыць гэты сакрэт будзе таму, хто адгадае загадку аб прафесіі:                                                          Краіна ведаў існуе.                                                          Мне люба адкрываць яе                                                          Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз,                                                          Ведучы іх з класа ў клас. (Настаўнік)            ­ Малайчына! Вось табе канверт, раскрый яго і раскажы, што там? (Тут літары!) Выставі іх у радок, называючы кожную. Што ты можаш пра іх сказаць? (Звяртаюся да класа): А вы слухайце ўважліва і дапамагайце яму, калі спатрэбіцца. (Тут 8 літар: адна з іх вялікая, а астатнія маленькія; 3 галосных, 5 зычных; а з літар можна скласці слова, якое будзе пачынацца на “Б”, таму што вялікая літара можа стаяць толькі ў пачатку слова… А слова атрымалася “Беларусь”.)  Дзякуй усім за такую старанную работу! ­Так, гэта слова Беларусь. А што гэта такое? (Гэта назва нашай рэспублікі.) Гэта наша   Радзіма,   наша   Бацькаўшчына.   Гавораць,   што   такую   назву   яна   атрымала   ад прыгажосці   акаляючых   краявідаў   (раскрываю   падрыхтаваныя   на   дошцы   карціны, фотаздымкі, малюнкі дзяцей); ад мноства снегу, што выпадае зімой у нашай старонцы; ад   перавагі   белага   колеру   ў   адзенні   насельніцтва   (паказваю   беларускае   народнае адзенне);   ад  таго,  што  людзі,  якія  тут  жывуць,   светлавокія,  статныя,  прыгожыя.  Вы проста   паглядзіце   адзін   на   аднаго,   на   сваіх   бацькоў,   на   знаёмых,   усміхніцеся   адзін аднаму. Якія вы ўсе прыгожыя! А як мы сябе называем як народ? (Беларусы). А на якой мове мы размаўляем, пішам, чытаем? (На беларускай, рускай, нямецкай, …). Так, людзі могуць размаўляць на розных мовах. Але ў кожнага народа ёсць свая родная мова. А якая з гэтых моў з’яўляецца нашай роднай мовай? (Беларуская.) Малайцы!       ­ А мова, калі на ёй не размаўляць, можа загінуць назаўсёды! І вы павінны пра гэта памятаць. А загіне мова – загіне і народ. Ён проста перастане існаваць, нават без вайны. Таму мы вывучаем сваю і іншыя мовы, каб ведаць розныя народы, розных людзей; каб пазнаёміць іншых са сваім народам, са сваёй мовай. Раней вам дапамагаў ЛЕМАНТАР. А ў гэтым годзе вы будзеце разам з новым падручнікам, які як называецца? (Паказваю падручнік, а вучні хорам чытаюць назву:РОДНАЕ СЛОВА). І свой першы урок у новым годзе   мы   пачынаем   на   сваёй   роднай   беларускай   мове!   А   дома   вы   гэты   падручнік пагартаеце, разгледзіце яго старонкі – гэта ваша дамашняе заданне.     ­ А зараз паспрабуйце разгадаць САКРЭТ №2. Права адкрыць гэты сакрэт будзе таму, хто адгадае першым наступную загадку:                                                         Крылаў не мае,                                                         Ды хутка лятае.                                                         Выпусціш –                                                         Рад ці не рад,                                                         А не зловіш назад.  (Слова)          ­Малайчына!  Вось табе канверт. (Тут таксама літары. (Ідзе работа, аналагічная папярэдняму заданню) … Бракава.)        ­Правільна! Гэта наша з вамі Радзіма ў больш канкрэтным сэнсе. А што вы ведаеце пра нашу вёску? Што можаце пра яе расказаць? Чым яна вам падабаецца? Што цікавага адбылося з вамі ў час канікул? (У размову можна уключыць і бацькоў, каб расказалі нешта   цікавае   для   дзяцей   і   абавязкова   на   беларускай   мове.   Напрыклад,   пра   сваю прафесію, пра цікавы выпадак у час канікул.)         ­Тут яшчэ ў нас ёсць САКРЭТ №3. Каб адкрыць яго, трэба зноў адгадаць загадку. Будзьце ўважлівымі!                                                               Хто са мною пасябруе,                                                               Той са мной не засумуе.                                                               Языка хоць і не маю,                                                               А пра ЎСЁ апавядаю. (Кніга)        ­Малайчына! Вось табе канверт. (Тут яшчэ два маленькіх канверцікі з каляровымі лісточкамі, а на іх штосьці напісана!)     ­Усё правільна. Лісточкі з першага канверціка ты раздай бацькам, а з другога я раздам вучням. (Калі бацькоў меней, то можна раздаць вучням. Калі вучняў многа, то можна аддаць адну паперку на парту.) Зараз уважліва прачытайце пра сябе   кожны тое, што атрымалі. А цяпер слухайце заданне! Мы пагуляем у гульню “Складзём прыказку”. Вы ўжо ведаеце, што ў каго напісана, застаецца толькі знайсці сваю палавінку. А рабіць будзем так: чытаць пачынаюць бацькі, таму што ў іх пачаткі прыказак. Выходзяць яны па чарзе (напрыклад,як сядзяць або па жаданню) і выразна чытаюць, а вучань, які лічыць, што ў яго працяг – выходзіць і чытае сваю частку. Калі ўсё правільна, то апладуем ім і хорам паўтараем прыказку. А калі няправільна, то маўчым, а вучань сядае на месца.       П р ы к а з к і: Калі рукі ды  ахвота, то і спорыцца работа. Хто не сее, у таго не расце. Хто дбае, той і мае. Любіць увесь свет лагодны прывет. Нашы сябры – па ўсёй зямлі. Рабі тое другому, што хочаш, каб рабілі табе. Усюды добра, а дома лепей. Дзе маці нарадзіла, там і Радзіма. Не трэба салавейку залатая клетка, а трэба салавейку зялёная ветка. Слоўка як птушка: выпусціш – не вернеш. Добра працуеш – Радзіму мацуеш. Няма смачнейшае вадзіцы, чым з роднай крыніцы.       ­Як добра вы папрацавалі разам! Малайцы! А вось новы САКРЭТ ­ №4. Права   адкрыць   гэты   канверт   атрымае   той,   хто   хутчэй   усіх   і   без   шума   зробіць   10 прысяданняў  па маёй камандзе і падыме рукі высока ўгору. А нашы шаноўныя бацькі будуць за вамі сачыць. Увага! На лік “тры” пачынайце:раз, два, тры!           ­Ты   аказаўся   самым   спрытным,   малайчына!   Вось   табе   канверт.   (Тут   паперкі   з вершыкамі і малюнкі да іх). Так. Раздай гэтыя паперкі з малюнкамі на кожную парту. А зараз   увага!   Гэта   не   проста   вершыкі,   а   вершыкі   з   заданнямі.   А   заданне   такое   – выключэнне лішняга. Вы павінны знайсці і назваць лішняе слова і растлумачыць, а чаму ж яно   лішняе.   А   для   гэтага   вы   павінны   прыгожа   прачытаць   свой   вершык­заданне, паказваючы малюнкі, і выслухаць адказ класа, а потым растлумачыць сваю версію. На гэта я даю вам некалькі хвілін, рыхтуйцеся. Калі камусьці цяжка справіцца самому, то можаце падыйсці да бацькоў або да мяне, толькі рабіце ўсё ціха, нікому не мяшаючы.      ­А зараз давайце паслухаем, што ж у нас атрымалася:  Прачытай, падумай, кемнасць праяві І прадмет чацвёрты – лішні – назаві Ў словах невялікага радка: Яйкі, мяса, сподак і мука.                       (Сподак) Ўсе мы ведаем асіну, Клён, бярозу ды каліну. І ў радочку гэтым нашым, Што тут лішняе, мы скажам.           (Каліна) Вось цікавы вам яшчэ радок: Кацялок, гаршчок, часнок, збанок. Што не падыходзіць – хто гатоў Выбраць лішняе ўжо з гэтых слоў?                    (Часнок) Прыгожы вось такі яшчэ радок: Рамонак, ружа, лён і васілёк. Хаця наш зрок чатыры ўсе лагодзяць, Але адно тут штось не падыходзіць.               (Лён) Раніца, вечар, ды тыдзень, ды  ноч – Ўсё тут да ладу, лагічна, апроч Слова­паняцця, бадай аднаго. Вось і падумай тут, што да чаго.                    (Тыдзень) Снег і вецер, Дождж і град – Што тут, дзеці, Неўпапад?                             (Вецер) Булка, хлеб,ды нож, ды каравай – Лішняе без спешкі выбірай.                           (Нож) Прапаную словы я такія: Ніна, Каця, Жучка  і Марыя. Ну, а ты задумайся на міг І скажы, хто будзе лішні з іх.         (Жучка) Ведаеш ты іх, канешне: Морква, боб, гарбуз, чарэшня. Калі ў думках ты увішны – Выключыш чацвёрты лішні.                   (Чарэшня) Вось чатыры ёсць прадметы: Крупнік, збан, кісель, катлеты. Лішняе – ану давай – З іх без спешкі вызначай.       (Збан)      ­Вось яшчэ з адным сакрэтам мы справіліся. Усім дзякуй за працу. А вось яшчэ новы САКРЭТ пад №5. Я яго адкрыю сама. Дазваляеце? (Дастаю з канверта папяровыя  маскі да казкі “Рэпка”). Ой, што гэта? А колькі павінна быць у гэтай казцы герояў? (Сем) Правільна. Вы добра памятаеце гэту казку? (Так) Давайце яе праінсцэніруем. (Дзеці разбіраюць ролі і паказваюць казку.) Малайцы! А якія вы яшчэ ведаеце беларускія казкі? (Як Курачка Пеўніка ратавала.  Як птушкі вучыліся будаваць гнёзды. …)        ­Наступны   канверт:   САКРЭТ   №6   адкрые   той,   хто   першым   адкажа   на   наступнае пытанне.   Як   называецца   наш   беларускі   часопіс   для   дзяцей,   у   назве   якога   ёсць   усе колеры? (Вясёлка).       ­Правільна! Гэты часопіс многія з вас выпісваюць і вы з ім добра знаёмыя. І ён ёсць у нас на нашай кніжнай выставе. А цяпер адкрывай, калі ласка, канверт. (Тут партрэты.) А хто гэта такія? (Янка Купала і Якуб Колас – нашы беларускія пісьменнікі.) А цяпер адкрыйце падручнік на старонках 10 – 11. Там вы ўбачыце крыху іншыя партрэты гэтых пісьменнікаў.  (Чытаю матэрыял падручніка  пра гэтых пісьменнікаў.)       ­Якія творы Янкі Купалы і Якуба Коласа вы чыталі? ­Што новага вы даведаліся пра Янку Купалу і Якуба Коласа? ­А якіх вы яшчэ ведаеце беларускіх пісьменнікаў?        ­Вы сёння проста малайцы! За лета ўсё не забылі! А ў нас яшчэ адзін канверт застаўся:   САКРЭТ   №7.   І   зноў   адкрываць   канверт   будзе   той,   хто   першым   адгадае наступную загадку: На стэлажы ўздоўж сцяны стаяць, чакаюць нас яны. Хто з імі размаўляе, той многа­многа знае.      (Кніга)         ­Малайчына! Што ж у апошнім канверце? (Кніга Ніла Гілевіча “Добры чалавек”.) (Паказваю   яе   ўсяму   класу.)   У   гэтай   кнізе   ёсць   вершы,   казкі,   небыліцы.   А   я   хачу прачытаць вам верш, які называецца “Пасля канікул”: Ізноў гамонка поўніць класы Як вулей, школа ўся гудзе. Пра лета слаўнае расказы Дзятва, сабраўшыся, вядзе. Хто – пра паходы ў захапленні, Пра сотні ўцех і розных спраў, А хто – пра песні і легенды, Што ў родным краі назбіраў. Хто бераг рэчкі ўспамінае, Хто – мора ласкавую шыр, А хто гербарыі вымае – Дарунак школе ад душы. Ва ўсіх і радасць, і заслуга: Цудоўна лета правялі. Найлепш жа той, хто з поля, з луга Прынёс у жменях… мазалі.       ­У   гэтым   вершы   ёсць   усё:   і   адпачынак,   і   праца.   А   кожны   чалавек   павінен   добра працаваць, тады і адпачываць лепш. А якая ж галоўная праца ў вас?  (Вучоба).  Правільна. А зараз закрыйце вочкі: ­Успомніце наш урок з самага пачатку. ­Усміхніцеся таму, што у вас добра атрымлівалася, што вам спадабалася. ­Цяпер успомніце, а што ж у вас выклікала цяжкасці і чаму. ­Настройце сябе на тое, што вы ўсё зможаце, калі будзеце старацца. ­Пажадайце сабе і сваім таварышам поспехаў. ­А цяпер адкрыйце вочкі. Яшчэ раз усміхніцеся.   ­А я яшчэ раз хачу вам пажадаць усяго найлепшага, поспехаў у новым навучальным годзе, каб вы любілі і шанавалі сваю родную беларускую мову, каб  вы маглі не толькі чытаць і пісаць на беларускай мове, але і думаць на ёй. Тады будзе жыць наша мова і наш народ. Будучае за вамі! Поспехаў вам! Дзякую за ўрок!

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"

Конспект первого урока письменности 1 сентября во 2 классе на тему "Уводзіны. Урок пісьменнасці"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019