Прэзентацыя на тэму "Алесь Адамовіч" (11 клас)

  • Презентации учебные
  • pptx
  • 08.04.2020
Публикация на сайте для учителей

Публикация педагогических разработок

Бесплатное участие. Свидетельство автора сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала адамович.pptx

Алесь Адамовіч

«Чужая жизнь – это моя жизнь».

Такім быў і Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Адамовіч.

Нараджэнне

Нарадзіўся Алесь Адамовіч 3 верасня 1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна ў сям'і медыкаў. У Канюхах ён пражыў усяго адзін год. I месца гэта засталося для яго толькі адзнакай у пашпарце.

Вучоба

Азы граматы на працягу года ён спасцігаў на Хоцімшчыне, у школе, дзе настаўнічаў ягоны дзядзька Антон Мітрафанавіч Тычына, матчын брат. На Хоцімшчыне той апынуўся пасля раскулачвання сям'і Алесевага дзеда Мітрафана Тычыны, які быў сасланы ў Сібір, дзе і памёр. Маці, Ганна Мітрафанаўна, засталася на радзіме. Яна выйшла замуж за сельскага ўрача Міхаіла Іосіфавіча Адамовіча, які сваю доктарскую справу рабіў самааддана, у палітыку не ўмешваўся, а аўтарытэт як лекар здабыў вельмі трывалы.

Працяг вучобы

Вяртаючыся да адукацыі Аляксандра Міхайлавіча і яшчэ не згадваных вех яго жыцця, трэба зазначыць, што пасля Хоцімшчыны ён працягваў вучобу ў Глушы. Усяго закончыў восем класаў сярэдняй школы ды яшчэ адзін курс горна-металургічнага тэхнікума ўжо ў Ленінагорску на Алтаі, куды хлопец трапіў з партызанаў. У войска яго тады не ўзялі, бо быў яшчэ занадта малады.

Вышэйшае навучанне

Вярнуўшыся на Радзіму, паступіў у Белдзяржуніверсітэт на філфак. Закончыў яго ў 1950 г. Потым - аспірантура, таксама ў БДУ (1950 - 1953), ужо ў 1962 - 1966 гг. - вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве. Была і праца ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектара літаратурных узаемасувязяў.

Вялікі поспех чакаў самыя першыя мастацкія творы Алеся Адамовіча - раманную дылогію з моцнай дакументальна-аўтабіяграфічнай асновай "Вайна пад стрэхамі" (1960) і "Сыны ідуць у бой" (1963). Выдавалася гэтая дылогія і пад назвай "Партызаны".

Творчасць

Поспехі ў прыгажосці слова

Пісьменніцкі талент А. Адамовіча бліскуча выявіўся ў яго аповесцях. Найболыш часта выдавалася "Хатынская аповесць" (1973), адзначаная Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа. А потым пайшлі "Асія" (публікавалася і пад загалоўкам "Вікторыя"), "Апошні водпуск" і інш.

Пра вайну

Шырокі грамадскі рэзананс атрымалі дакументальныя рэчы пісьменніка: "Я з вогненнай вёскі" (зроблены ў сааўтарстве з Я. Брылём і У Калеснікам твор пра шматлікія беларускія Хатыні, спаленыя гітлераўцамі разам з жыхарамі) і "Блакадная кніга". Яна рабілася ў сааўтарстве з рускім пісьменнікам Д. Граніным, адлюстравала жахі ленінградскай блакады.

«КАРНІКІ»

Над "Карнікамі" Алесь Адамовіч працаваў восем гадоў (1971 - 1979). Апублікаваў іх у 1981 г. "Аповесць, здаецца, пра самае агіднае, што можа быць на вайне, пра тых, хто забіваў нашых людзей у Хатынях, пра катаў", - зазначаў аўтар у адным са сваіх інтэрв'ю. Псіхалогію фашысцкіх катаў, іх аблічча і тое, як былыя нашы воіны прыходзілі да здрады, пісьменнік паказаў вельмі пераканальна, з глыбокім высвечваннем таго, на чым звычайна спатыкаліся людзі, скочваючыся ў бяздонне бесчалавечнасці.

Цэлую кнігу ("Апакаліпсіс па графіку", Мінск, 1992) прысвяціў ён чарнобыльскай трагедыі і ў многіх вышэйшых інстанцыях той пары дамагаўся, каб рабілася ўсё магчымае для змяншэння радыяцыйных наступстваў ад жахлівага выбуху, які прагучаў на цэлы свет у красавіку 1986 г.

Крытык

Адамовіч быў не толькі выдатным празаікам, але і бліскучым крытыкам, самым праніклівым з усіх, хто выступаў у гэтым вельмі клопатным жанры. «Я кінуўся ў крытыку, - пісаў ён у аўтабіяграфіі, - увесь, з усімі думкамі і эмоцыямі. I літаратурная крытыка, магу засведчыць, здольна стаць тваёй страсцю, але пакуль ты верыш, што гэта не "бура ў шклянцы", а сапраўды грамадская справа».

Падарожжы

Алесь Адамовіч увогуле быў лёгкі на пад'ём, любіў падарожнічаць. 3 рознай нагоды наведваў Польшчу, Чэхаславакію, Югаславію, Балгарыю, Італію, Германію, Нарвегію, Індыю, Малайзію, Сінгапур, ЗША. За акіянам ён быў у складзе беларускай дэлегацыі на 37-й сесіі ААН (1982).

Посмотрите также