Прэзентацыя на тэму "Алесь Пісьмянкоў: жыццё і творчасць" (11 клас)
Оценка 4.8

Прэзентацыя на тэму "Алесь Пісьмянкоў: жыццё і творчасць" (11 клас)

Оценка 4.8
Презентации учебные
pptx
белорусская литература
11 кл +1
07.04.2020
Прэзентацыя на тэму "Алесь Пісьмянкоў: жыццё і творчасць" (11 клас)
Алесь Пісьмянкоў.pptx

Алесь пісьмянкоў О мой час, Пачакай, не бяжы,

Алесь пісьмянкоў О мой час, Пачакай, не бяжы,

Алесь пісьмянкоў

О мой час,
Пачакай, не бяжы,
Хоць не бегчы табе немагчыма.
Пашапчыце,
Грыбныя дажджы,
Паспявайце,
Завейныя зімы!

Беларускі паэт і эсэіст Аляксандр

Беларускі паэт і эсэіст Аляксандр

Беларускі паэт і эсэіст Аляксандр Уладзіміравіч Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 у вёсцы Бялынкавічы, а паводле іншых звестак – у вёсцы Іванаўка Касцюковіцкага раёну, Магілёўскай вобласці.

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта,

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта,

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, а маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся аказаў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, падчас вучобы ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім.

Пасля школы, у 1974-1975 гадах

Пасля школы, у 1974-1975 гадах

Пасля школы, у 1974-1975 гадах Алесь Пісьмянкоў працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з Аляксеем Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб'яднання.

У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта

У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта

У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 годзе.

У 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва.

У 1980—1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

З 1984 года Алесь Пісьмянкоў становіцца членам

З 1984 года Алесь Пісьмянкоў становіцца членам

З 1984 года Алесь Пісьмянкоў становіцца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але пазней зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002).

У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004)

У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004)

У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004).

Алесь Уладзіміравіч пісаў нарысы, эсэ, вершы, таксама ён аўтар перакладаў

Алесь Уладзіміравіч пісаў нарысы, эсэ, вершы, таксама ён аўтар перакладаў

Алесь Уладзіміравіч пісаў нарысы, эсэ, вершы, таксама ён аўтар перакладаў. Дэбютаваў вершам у 1972 годзе (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»).

Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. 

Творчасць паэта выклікае цікавасць у крытыкаў і даследчыкаў літаратуры

Творчасць паэта выклікае цікавасць у крытыкаў і даследчыкаў літаратуры

Творчасць паэта выклікае цікавасць у крытыкаў і даследчыкаў літаратуры. Творы Алеся Пісьмянкова ўключаны ў школьную праграму. У 2007 годзе выйшла кніга ўспамінаў пра Алеся празаіка Віктара Патапенкі «Шлях бярозамі значаны», дзе аўтар расказвае пра А.Пісьмянкова як паэта і чалавека, які пакінуў у беларускай літаратуры «лаканічна прачулыя, напоўненыя філасофскай ёмістасцю светлыя вобразы Бацькаўшчыны і яе насельнікаў».

У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік

У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік

У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова). У «Вожыку» адбыліся спробы сатырычнага пяра. Пісаў казкі для дзяцей (кнігі «Заўзятары», 1993; «Ласуны — веселуны», 1997). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

З успамінаў брата паэта, Міколы

З успамінаў брата паэта, Міколы

З успамінаў брата паэта, Міколы Пісьмянкова, «Алесь з асаблівай пяшчотай, павагай ставіўся да пісьменнікаў-землякоў: І.Г.Чыгрынава, В.Карамазава, Л.Левановіча, вельмі любіў А.Куляшова, А.Пысіна, М.Стральцова, А.Вялюгіна, А.Сербантовіча. Захапляўся іх творчасцю, вучыўся ў іх, лічыў сапраўднымі майстрамі слова.

Прызнанне

Прызнанне

Прызнанне

У 2000 годзе на пераломе двух стагоддзяў у знакамітай серыі «Беларуская паэзія

У 2000 годзе на пераломе двух стагоддзяў у знакамітай серыі «Беларуская паэзія

У 2000 годзе на пераломе двух стагоддзяў у знакамітай серыі «Беларуская паэзія ХХ ст.» (дзе друкаваліся пераважна класікі) выйшла кніга выбранага «Я не памру, пакуль люблю», рыхтаваўся да друку дзіцячы зборнік «Мы з братам». Крытыкі і чытачы прыхільна сустракалі зборнікі Алеся Уладзіміравіча. Паэту будзе прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова. Аб прызнанні яго таленту, чалавечых якасцей сцвярджае і грамадская думка: Алесь Пісьмянкоў двойчы абіраўся сакратаром Саюза на пісьменніцкім з’ездзе. Вершы паэта будуць перакладацца на рускую, балгарскую, украінскую мовы. На думку лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна «прыход Пісьмянкова ў літаратуру быў імклівым і жаданым. Яго вершы з самага пачатку ўражвалі непаўторнай інтанацыяй, адметным духоўным светам. Іх ахвотна друкавалі літаратурныя часопісы, для іх адчынялі дзверы анталогіі, а крытыкі далучалі імя Алеся да тых, каму рыхтавалі лаўры жывых класікаў».

Памяць пра Алеся Пісьмянкова шчыра ўшаноўваецца на радзіме паэта —

Памяць пра Алеся Пісьмянкова шчыра ўшаноўваецца на радзіме паэта —

Памяць пра Алеся Пісьмянкова шчыра ўшаноўваецца на радзіме паэта — Касцюкоўшчыне. Раённай дзіцячай бібліятэцы нададзена імя Алеся Пісьмянкова. На школе ў Бялынкавічах устаноўлена шыльда з выявай паэта. У школьным музеі адведзена месца паэту. Штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У Бялынкавічах, на беразе Бесядзі, створаны гісторыка-культурны аб’ект «Пісьмянкоў луг», дзе ў гонар паэта не адзін год праходзіць аднайменнае абласное свята паэзіі.

Рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»

Рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»

Рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»
Першае рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» адбылося ў канцы мая 2011 года на малой радзіме вядомага паэта Беларусі Алеся Ўладзіміравіча Пісьмянкова, у вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. Свята праводзіцца штогод.

На жаль, 23 красавіка 2004 года ў сваім рабочым кабінеце рэдакцыі часопіса «Вожык» перастала біцца сэрца ў паэта

На жаль, 23 красавіка 2004 года ў сваім рабочым кабінеце рэдакцыі часопіса «Вожык» перастала біцца сэрца ў паэта

На жаль, 23 красавіка 2004 года ў сваім рабочым кабінеце рэдакцыі часопіса «Вожык» перастала біцца сэрца ў паэта. Хуткая дапамога спазнілася. Але жыве Пісьмянкоў луг. Лунае над Касцюкоўшчынай, над высокім-высокім берагам Бесядзі, над Беларуссю светлая і пранікнёная паэзія Алеся пра родны край:
Я люблю цябе розную: Росную, і марозную, Ціхую і журботную, Годную і гаротную, Родная! На цябе на адну Я малюся, За цябе, Беларусь, Я журуся…

Дзякуй за ўвагу!

Дзякуй за ўвагу!

Дзякуй за ўвагу!

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.04.2020