Статья "У госці да Круглянскага салаўя"
Оценка 5

Статья "У госці да Круглянскага салаўя"

Оценка 5
docx
03.02.2020
Статья "У госці да Круглянскага салаўя"
У госці да.docx

У госці да «Круглянскага салаўя»

Пасля цяжкай працы заўсёды прыходзіць адпачынак. Так  і  ў вучняў, апасля вучобы надыйшлі восеньскія канікулы.  Можна адпачыць дзе захочацца самому  ці бацькам. А вось вучні «Сярэдняй школы №2  г.Круглае» адпачывалі  у лагеры дзённага знаходжання. Шмат цікавага было запланавана. Дзеці  з ахвотай  удзельнічалі у розных  мерапрыемствах. Але ж, самым цікавым для іх  і для мяне была паездка да  творчага, улюблёнага ў сваю працу чалавека,  Харкевіча  Аляксандра Антонавіча, у в. Ваўканосава.

Я ж сустракаюсь з  ім не першы раз і заўсёды адкрываю для сябе  нешта новае.

Як  заўсёды,  Аляксандар Антонавіч сустрэў нас каля сваёй  прыгожай хаты. З усмешкай на вуснах прывітаўся з намі  і запрасіў  у свой «рабочы музей», у сваю майстэрню.  Дзеці з  задавальненнем слухалі аповед пра жыццё, пра тое як ён стаў займацца сваім любімым рамяством.

Аляксандр Антонавіч  рассказаў пра кожны музычны інструмент і з задавальненнем сыграў на іх.  А песень ён ведае шмат. Рабяты і мы, настаўнікі,  і  падпявалі, і падтанцоўвалі пад аккорды лыжак, бубна і іншых музычных інструментаў. Нездарма гэтага чалавека завуць Круглянскім салаўём, бо ніхто так залівіста і душэўна не  іграе на бярэсце як Аляксандр Антонавіч. А яшчэ ён вырабляе розныя драўляныя  прадметы абіходу: бочкі, вёдры, лыжкі і шмат чаго яшчэ.

Выходзячы з майстэрні, кожны з рабят і настаўнікаў атрымаў на памяць, маленькі падарунак ад майстра.

Назіраючы за майстрам, я бачыла, што наша сустрэча для яго ў радасць, але ж раз пораз у вачах яго можна было пабачыць іскрынкі жалю. Жаль  ад таго, што не знайшлося чалавека якому  можна перадаць сваё майстэрства. У сына свая сям'я, няма цярплівасці як у бацькі, бо кожны прадмет  зроблены  Антонавічам — «шэдэўр» крапатлівай працы.  У унука сваё жыццё. Але ж хочацца думаць, што і яны калісьці зацікавяцца рамяством бацькі і дзеда.

Ад'яжджаючы рабяты доўга развітваліся і гаварылі дзякуй гэтаму душэўнаму чалавеку.

А Аляксандар Антонавіч  радасна усміхаўся і запрашаў  да сябе ў госці.

Гледзячы на яго, не верылася што гэтаму чалавеку больш за 80 год.

Будзьце здаровы, Аляксандр Антонавіч!  Дзякуй  Вам,  за майстэрства, за тое, што вы ёсць на нашай  Круглянскай зямлі!     

 

Настаўніца пачатковых класаў «Сярэдняй школы №2» Казлова А.У.

 

 

 

     


 

У госці да «Круглянскага салаўя»

У госці да «Круглянскага салаўя»

Статья "У госці да Круглянскага салаўя"

Статья "У госці да Круглянскага салаўя"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
03.02.2020