Урок беларускай мовы ў 6 класе "Прыметнік "
Оценка 4.9

Урок беларускай мовы ў 6 класе "Прыметнік "

Оценка 4.9
Разработки уроков
doc
белорусский язык
6 кл
10.02.2019
Урок беларускай мовы ў 6 класе "Прыметнік "
З тэмай “Прыметнік” вучні знаёміліся ў пачатковай школе. Першы ўрок па дадзенай тэме – гэта ўрок асэнсавання значэння, марфалагічных прымет, сэнсава-стылістычных магчымасцей гэтай часціны мовы. Вучні павінны асэнсаваць вучэбную задачу і выканаць пэўныя дзеянні на ўроку для яе дасягнення. Тып дадзенага ўрока: урок з поўным цыклам пазнавальнай дзейнасці.
Бел. мова.doc

Беларуская мова

6 клас

Тэма: Прыметнік як часціна мовы

Мэты: - узнавіць і паглыбіць веды вучняў аб прыметніку як часціне        мовы;

-         дапамагчы асэнсаваць залежнасць прыметніка ад назоўніка, з якім ён звязаны;

-         выпрацоўваць уменне вызначаць пачатковую форму прыметніка, яго сінтаксічную ролю;

-         практыкаваць вучняў у правільным ужыванні прыметнікаў у вусным і пісьмовым маўленні;

     - садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да роднай    прыроды

Ход урока:

1.     Арганізацыйны момант

2.     Матывацыя дзейнасці

-         Прачытайце эпіграф.

Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Наўрад ці зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета.

-          Пра якую часціну мовы гаворыцца ў вершы? Па чым вы здагадаліся?

-         Запішыце дату і тэму ўрока ў сшыткі.

-         З тэмай “Прыметнік” вы знаёміліся ў пачатковай школе. Сёння мы ўспомнім усё, што вам вядома пра гэту часціну мовы і даведаемся пра яе нешта новае. Зачытванне мэт і задач урока са слайда.

3.     Назіранне за моўным матэрыялам

-         Пачнём з назірання за моўным матэрыялам. Уважліва разгледзьце малюнак (слайд арлан-белахвост). Прачытайце абодва тэксты і вызначце, якое апісанне птушкі больш дакладнае і выразнае.(Пр. 177)

 

                                                     1

- Якія словы дапамаглі аўтару адлюстраваць выгляд птушкі: яе памер, колер апярэння, сілу і драпежнасць?

-         На якія пытанні адказваюць гэтыя словы і да якой часціны мовы адносяцца?

-         Хто з вас ужо ўспомніў, што называецца прыметнікам?

4.     Асэнсаванне вучэбнай задачы і яе вырашэнне

-         Прачытайце тэарэтычны матэрыял на с.95-96 і пазначце алоўкам тыя моманты, якія вам былі вядомыя, знакам “+”, якія вы не ведалі раней – знакам “-“. Той матэрыял, які падаўся незразумелым, пазначце знакам “?”.                                   

-         Раскажыце, што вы ведалі пра прыметнік як часціну мовы?(слайд 4, табліца)

-         Што абазначае прыметнік?

-         Якімі марфалагічнымі прыметамі валодае прыметнік?

-         Якую сінтаксічную ролю выконвае прыметнік у сказе?

-         З якой часцінай мовы сябруе прыметнік?

-         Як вызначыць род, лік, склон прыметніка?

-         Што вы даведаліся новага, папрацаваўшы з тэарэтычным матэрыялам?

-         Звярніце ўвагу на слайд 5. Пра што трэба памятаць?

5.     Першаснае замацаванне

-         Запішыце сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор (графічна).

Сінявата-белы, сыпкі снег ляжыць усюды.

Снег усюды белы, сыпкі.

-         Чым адрозніваецца сінтаксічная роля прыметнікаў у першым і другім сказах?

-         Вызначце марфалагічныя прыметы прыметніка сінявата-белы з першага сказа (род, лік, склон). Якім чынам будзем вызначаць? Адз. лік, м.р., Н. с. (Які лік, род, склон назоўніка, з якім звязаны прыметнік, такі лік, род, склон самога прыметніка)

 

6.     Праца па вызначэнні ролі прыметнікаў у маўленні

-         Падумайце, для чаго мы выкарыстоўваем у нашым вусным і пісьмовым маўленні словы-прыметнікі?

(Дакладна, ярка і вобразна апісваюць прадмет, выдзяляюць прадмет з шэрагу іншых, даюць ацэнку таму ці іншаму прадмету)

-         Выкананне пр.178

-         Прачытайце словазлучэнні. Па якой прымеце яны аб’яднаны ў групы? Якое словазлучэнне лішняе і чаму?

(Новы шынель, салодкі яблык, далёкі край, неспакойнае возера, спелыя арэхі)

-         Вызначце сярод прыметнікаў сінонімы і антонімы.(Што называецца сінонімамі і антонімамі?)

Антонімы: высокі-нізкі, шырокі-вузкі, салодкі-горкі.

Сінонімы: смелы- адважны

7.                 Фізкультхвілінка

-         Я называю прыметнік, а вы падбіраеце да яго антонім і паказваеце рухамі, жэстамі, мімікай:

Левая рука – правая, левая нага – правая;

Высокі чалавек – нізкі;

Вузкія плечы – шырокія;

Хуткі бег – павольны;

Моцная рука – слабая;

Вясёлы вучань – сумны .                                                        

8.     Практычная дзейнасць, накіраваная на адпрацоўку тэарэтычнага матэрыялу. Творчая праца

-         Уставіць прапушчаныя прыметнікі і арфаграмы.

       Прытупала зіма з ______ в..трамі, з ______м..р..замі.

       Ціха (у) лесе. Дрэва, пад якім я стаю, сыпле на м..не ______ кветачкі. Маладая ______б..розка дрэмле пад _______інеем. А побач – елачка, прыгажунька_______. Аздобіла яе зіма: апранула футра_______, накінула хустку_______, упрыгожыла зоркамі________.

       Жыве на палянцы________казка. І я крычу, каб лю(дз, д)і пачулі: ”(Не)чапайце вы б..розку, пакіньце на палянцы прыгажуньку-елачку”.

-         Прачытайце тэксты, якія ў вас атрымаліся.

-         Вызначыць род, лік, склон першых чатырох прыметнікаў.

(1-ы: мн. лік, Т. с.;   2-і: мн. лік, Т. с.;  3-і: мн. лік, В.с.;  4-ы: адз. лік, ж. р., Н. с.)

-         Праверце ў парах работы, выпраўце памылкі, задайце па адным пытанні па тэме “Прыметнік”. (Асобныя вучні ўслых каменціруюць арфаграмы)

9.     Рэфлексія

-         Запоўніце картку

На ўроку мы даведаліся, што:

-         Прыметнік – гэта...

-         Прыметнік у сказе звязаны з ...

-         Марфалагічныя прыметы прыметніка (змяняецца па)...

-         У сказе прыметнік выконвае ролю (член сказа)...

-         У маўленні прыметнікі ўжываюцца для...

Узаемаправерка па эталону (слайд). Выстаўленне адзнак.

10. Дамашняе заданне

 

Рэфлексія

Запоўніце картку

-         Прыметнік – гэта...

-         Прыметнік у сказе звязаны з ...

-         Марфалагічныя прыметы прыметніка (змяняецца па)...

-         У сказе прыметнік выконвае ролю (член сказа)...

-         У маўленні прыметнікі ўжываюцца для...


Беларуская мова 6 клас Тэма:

Беларуская мова 6 клас Тэма:

Якія словы дапамаглі аўтару адлюстраваць выгляд птушкі: яе памер, колер апярэння, сілу і драпежнасць? -

Якія словы дапамаглі аўтару адлюстраваць выгляд птушкі: яе памер, колер апярэння, сілу і драпежнасць? -

Праца па вызначэнні ролі прыметнікаў у маўленні -

Праца па вызначэнні ролі прыметнікаў у маўленні -

Аздобіла яе зіма: апранула футра_______, накінула хустку_______, упрыгожыла зоркамі________

Аздобіла яе зіма: апранула футра_______, накінула хустку_______, упрыгожыла зоркамі________
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
10.02.2019