Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў
Оценка 4.8

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Оценка 4.8
Разработки уроков
doc
белорусский язык
6 кл
07.02.2019
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў Мэта: • Замацоўваць веды пра трыванне дзеясловаў, набытыя на ўроку; Задачы: • Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы; • Праз гульнёвыя сітуацыі выпрацоўваць пэўныя ўменні і навыкі; • Спрыяць развіццю кемлівасці і творчых здольнасцей • Ствараць умовы для выхавання павагі да роднай мовы, спадчыны народа Напрыканцы заняткаў вучні павінны ВЕДАЦЬ: - паняцце катэгорыі трывання і трывальных пар - спосабы ўтварэння трывальных пар УМЕЦЬ: - вызначаць трыванні дзеясловаў; - утвараць дзеясловы іншага трывання - ужываць дзеясловы рознага трывання ў мове -
факультатыўны занятак 6 клас.doc
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў Мэта:   Замацоўваць веды пра трыванне дзеясловаў, набытыя на ўроку; Задачы:  Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета,  цікавасці да беларускай мовы;  Праз гульнёвыя сітуацыі выпрацоўваць пэўныя ўменні і навыкі;  Спрыяць развіццю кемлівасці і творчых здольнасцей  Ствараць умовы для выхавання павагі да роднай мовы, спадчыны народа Напрыканцы заняткаў вучні павінны  ВЕДАЦЬ:  ­ паняцце катэгорыі трывання і трывальных пар  ­  спосабы ўтварэння трывальных пар УМЕЦЬ:    ­ вызначаць трыванні дзеясловаў; ­ утвараць дзеясловы іншага трывання ­ ужываць дзеясловы рознага трывання ў мове ­ Ход заняткаў І.Арганізацыйны момант    Прывітанне, паважаныя сябры! Мы працягваем з вамі падарожжа па краіне Марфалогіі, а ў прыватнасці па вобласці дзеяслова, і шлях наш ляжыць праз нейкі   горад,   назва   якога   і   будзе   тэмай   нашых   заняткаў.   А   для   таго,   каб вызначыць гэту назву яго жыхары прапануюць нам “Арфаграфічны бой” 1.” Арфаграфічны бой”       Газе…чык,   а…тылерыя,   ад…шоў,   Лары…он,   характ…рыстыка,   ако…ы, кал…ндары, ад…ячыць, м…тро, с…ржант, рас…ыпаць, раздол…е, ад…лець, …осень, лат…рэя 2. Вызначэнне тэмы і мэты заняткаў ІІ. Работа па тэме заняткаў. 1. Жыхары горада вырашылі пераапрануцца, каб вызначыць, ці добра вы іх ведаеце   і   ці   зможаце   распазнаць   у   натоўпе.  Прапаную   вам   запоўніць карту­прымету, па якоў будзем распазнаваць жыхароў горада.  2. Прэзентацыя работы 3. А   цяпер   я   прапаную   вам  кадзіраваны   дыктант  .   Калі   я   называю дзеяслоў незакончанага трывання, вы ставіце 0, калі закончанага – 1 Адкрыўся Сціхае Рухнула Расце Здагадаўся Вызначыць Купаліся Шые Збіралі Прынесла КЛЮЧ: 1010110001 (вучні атрымоўваюць фішку: блакітную – без памылак, чырвоную­ калі былі памылкі.) 4. Наступнае выпрабаванне “Пазнавальны рынг”.  Хадзіў Спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай Скажыце, ці чулі вы раней пра Спарыша? Што гэта за істота?         Спарыш   уяўляўся   чалавеку   міфічнай   істотай,   якая   ўвасабляла   сілу ўрадлівасці. Спарышовыя песні ўтваралі ў жніўным цыкле абрадавых песень асобны падраздзел са сваёй тэматыкай, накіраванай на павелічэнне ўрадлівасці нівы, дабрабыту сям’і, спору ў вядзенні гаспадаркі. У народзе існавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з’есць спарыша, народзіць двайнят. У якіх яшчэ міфічных істот верылі беларусы? Такім чынам мы бачым, што ў народным уяўленні духі падзяляюцца на добры і злых. А   я   прапаную   вам   наступнае   заданне.   Вызначыць   трыванне   і   час дзеясловаў. Шануюць дамавіка Рабіліся прынашэнні Вадзянік шкодзіць чалавеку Уцягвае ў ваду Існавала вера Трэба задобрыць яго Жыве ў рэках і азёрах Зрабіць зло 5. Наступнае выпрабаванне. Жыхары горада просяць дапамогі. У горадзе была бура і многія трывальныя пары разбурыліся і не могуць знайсці адзін   аднаго.   Наша   з   вамі   задача,   успомніць   спосабы   ўтварэння трывальных пар і дапамагчы жыхарам горада. Звярніце ўвагу на табліцу, што ляжыць у вас на парце і запоўніце яе.  Ну, а цяпер спяшаемся на пошукі трывальных пар. 6. Наступнае наша выпрабаванне  “Залацінкі мудрасці”.  Вам неабходна праявіць сваю кемлівасць і спалучыць фразеалагізмы з іх значэннем  Матаць на вус                                                     цёмна Валіць з хворай галавы на здаровую               абвінавачваць бязвіннага Кідацца ў вочы                                                   марная трата часу Хоць вока выкалі                                               браць пад увагу Пераліваць з пустога ў парожняе                     звяртаць на сябе ўвагу  7. Апошняе   наша   выпрабаванне  “Карэктары”.  У   друкарні   пасля   буры перамяшаўся тэкст і страціліся некаторыя дзеясловы. Вам неабходна ўставіць іх, паставіўшы ў патрэбнай форме   рыжае   як     футра   __________________, Ліса______________з­пад   жоўтых   галінак   папараці.   На   фоне   зялёных елачак   агонь. _______________ясныя   бурштынавыя   вочы.   Лёгкім   трушком   ліса ___________________палянку   і   __________________каля   старой   яліны. Гнуткая   постаць   ________________на   месцы.   Вострыя   чорныя   вушы насцярожаны.   Толькі   кончык   пушыстага   хваста   ледзь   прыкметна ___________________________. Словы для даведак: выслізнуць, варушыцца, гарэць, застыць, блішчаць, перабегчы, знікнуць  ІІІ. Падвядзенне вынікаў. 1. Зварот да задач урока 2. Прымацуйце  каляровыя паперкі  насупраць кожнага  сцвярджэння: аранжавы колер, калі вы добра засвоілі тэму, жоўты – калі ёсць пытанні і трэба яшчэ папрацаваць

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма: Трыванне дзеясловаў
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.02.2019