Будова сказа. Галоўныя члены сказа (план-канспект урока)
Оценка 4.7

Будова сказа. Галоўныя члены сказа (план-канспект урока)

Оценка 4.7
Разработки уроков
docx
белорусский язык
30.08.2021
Будова сказа. Галоўныя члены сказа (план-канспект урока)
Будова сказа. Галоўныя члены сказа.docx

Тэма: Будова сказа. Галоўныя члены сказа

Мэта:

-          садзейнічаць асэнсаванню ролі галоўных членаў сказа для абазначэння прадмета маўлення і яго характарыстыкі;

-          выпрацоўваць уменне выяўляць граматычныя асновы сказаў, ставіць сэнсавыя пытанні да дзейніка і выказніка, вызначаць спосаб іх выражэння, тэкстаўтваральную ролю ў выказванні;

-          развіваць арфаграфічную пільнасць;

-          выхоўваць пачуццё любові да роднай прыроды.

Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для 5-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, карткі з індывідуальнымі заданнямі, табліцы, прэзентацыя.

 

Ход урока

 

1.   Арганізацыйны момант

2.   Праверка дамашняга задання

а) Праверка дамашняга практыкавання ў сшытках. Замена сшыткаў.

б) Вуснае апытванне:

Назавіце сказы па мэце выказвання і інтанацыі, у канцы якіх ставяцца наступныя знакі прыпынку:

1)………………….!         Апавядальны клічны,пабуджальны клічны.

2)………………….?        Пытальны клічны.

3)…………………..         Апавядальны няклічны,пабуджальны няклічны.

3. Псіхалагічны настрой

Чытанне верша:

3 буйных ліп і бяроз  лісты валяцца. 
Між павалаў і лоз рассыпаюцца. 
Шапацяць, шалясцяць  залацістыя, 
Увысь галінкі глядзяць пусталістыя.

                                          Я. Купала

-         Пра якую дзіўную пару года гаворыцца ў вершы?

-         Па якім прыкметах вы вызначылі, што гэта восень?

-         Давайце ўспомнім назвы асенніх месяцаў.

-         А які цяпер у нас месяц?

-         А якое сёння чысло?

-         Запішам дату ў сшыткі.

4.Паведамленне тэмы і вызначэнне мэты ўрока

5.Тлумачэнне новага матэрыялу

- Як вы разумеце слова “аснова”? (слоўнікавая работа)

Аснова - частка прадмета, на якой замацоўваюцца астатнія яго часткі;

               тое галоўнае, на чым грунтуецца, будуецца што-небудзь.

Аснова ёсць ў дома – фундамент, у дрэва – карані. Як вы думаеце, на чым трымаюцца ўсе словы ў сказе, што ў ім з’яўляецца асновай? (У кожным сказе ёсць дзейнік і выказнік, якія і ўтвараюць граматычную аснову).

Ітак, на граматычнай аснове трымаецца ўвесь сказ. Як знайсці галоўныя члены ў сказе?

Спосаб пошуку граматычнай асновы (на дошцы)

1)    Знайсці слова, якое выражае дзеянне (што робіць?)

2)    Вызначыць, хто выконвае дзеянне (хто? што?)

Сыпле (што робіць?) золата з дрэў лістапад (што?).

 

       Дзейнік галоўны член сказа,

                        Адказвае на пытанні

ХТО?   ШТО?

Абазначае

прадмет

Можа быць выражаны ……………………….………………………………………

 

 

Наступіла позняя восень. Падуў моцны вецер. Ён закружыў у паветры лісце.

 

 

Выказнік - галоўны член сказа,

Абазначае тое, што гаворыцца аб прадмеце

Адказвае на пытанні

Што робіць?

Які ён?

Хто ён такі?

Можа быць выражаны

…………………………..……..……………………………

 

Галінкі агаляюцца, а зямля пакрываецца рознакаляровым дываном. Ён незывайна прыгожы. Восень – чараўніца.

 

6.Замацаванне.

Работа каля дошкі.

Едзе восень 
Змоўкла наваколле, 
Лес адгаманіў. 
Едзе восень полем 
На рабым кані. 
А за сінім борам — 
Я разгледзеў сам — 
Сядзе ў санкі скора 
Белая зіма. 
                                               Валянцін Рабкевіч

 Падкрэсліце граматычную аснову ў сказах. Растлумачце, як вы гэта рабілі.

Якімі часцінамі мовы выражаны дзейнік і выказнік?

 

Фізкультхвілінка

Вецер

Пацягнуцца рукаі і ўсім целам угару (дрэва), нахіліцца ўправа, улева. Прысесці (сабраць лісце), хутка ўстаць, рукі ўгару (падкінуць лісце), нахіліцца целам наперад (прамыя рукі адвесці назад), падзьмуць. Паскакаць. Раскінуўшы рукі ўбакі, пакружыцца. Сесці на падлогу, глыбокі ўдых-выдах (стаміўся).

 

 Вецер дрэва пагайдаў,

Лісце ў неба падкідаў,

Дзьмуў на хмары ды аблокі,

Па траве пусціўся ў скокі!

Ён віхурай закруціўся,

Ды спыніўся, бо стаміўся!

 

Пісьмовая праца. Гульня "Злаві аснову". Я дыктую сказы, вы запісваеце толькі дзейнік і выказнік.

Лістапад – апошні месяц восені. Яго назва гаворыць сама за сябе. Сцюдзёныя паўночныя вятры зрываюць з дрэў апошняе лісце, гоняць яго па зямлі. Дрэвы стаяць ужо амаль голыя. З’яўляюцца туманы. Дажджы ў другой палове месяца змяняюцца на мокры снег.

 

Праверым, ці ўсе былі ўважлівыя?

Такім чынам, мы замацавалі паняцце аб тым, што ў кожным сказе ёсць граматычная аснова-дзейнік і выказнік.

Работа ў парах

З дадзеных слоў складзіце сказы. Знайдзіце ў кожным сказе граматычную аснову і падкрэсліце. Вызначце, якой часцінай мовы з'яўляецца дзейнік і выказнік.

Восень абсыпала дрэвы жоўтым прыгожым лістком.

Пафарбавала восень клёны ў колер жоўты і чырвоны.

Туман малочны лістапада пакрыў палі і лугі.

 

Дрэвы, прыгожым, восень, жоўтым, абсыпала, лістком.

У, клёны, і, чырвоны, колер, восень, жоўты, пафарбавала.

І, лугі, малочны, пакрыў, палі, лістапада, туман.

 

Запоўніце табліцу “Спосабы выражэння выказніка”

 

 

Часціна мовы

№  сказа

1

Назоўнік

 

2

Прыметнік

 

3

Дзеяслоў

 

 

1)    Лістапад – вароты зімы.

2)    Селянін у лістападзе з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца.

3)    У лістападзе зіма з восенню змагаецца.

4)    У лістападзе раніца з вечарам хутка сустракаюцца.

5)    Лістападаўскія ночы да снегу цёмныя. 

 

Развіццё маўлення (работа ў групах)

Перад вамі фотаздымкі. Апішыце, што вы бачыце на гэтых карцінках.

 

7.Рэфлексія

“Дрэва дасягненняў”

У кожнага з вас на парце ляжыць кляновы лісток. Калі вы засвоілі тэму: навучыліся знаходзіць у сказах граматычную аснову і вызначаць, якой часцінай мовы выражаны галоўныя члены, прычапіце на галінку жоўты лісток; а калі ёсць цяжкасці і над тэмаю неабходна яшчэ папрацаваць – з галінкі абляціць чыырвоны лісток.

 

8. Падвядзенне вынікаў урока. Ацэнка ведаў вучняў з каменціраваннем

 

9. Дамашняе заданне

§ 13, пр. 116 або скласці 5 сказаў, у якіх граматычная аснова будзе выражана рознымі часцінамі мовы.


 

Тэма: Будова сказа. Галоўныя члены сказа

Тэма: Будова сказа. Галоўныя члены сказа

Паведамленне тэмы і вызначэнне мэты ўрока 5

Паведамленне тэмы і вызначэнне мэты ўрока 5

Я разгледзеў сам — Сядзе ў санкі скора

Я разгледзеў сам — Сядзе ў санкі скора

Запоўніце табліцу “Спосабы выражэння выказніка”

Запоўніце табліцу “Спосабы выражэння выказніка”
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
30.08.2021