Урок па беларускай мове “Пытальны сказ”
Настаўнік пачатковых класаў
Кавалёва Валянціна Васільеўна
Задачы:
спрыяць павышэнню пазнавальнай актыўнасці вучняў, развіццю разумовых
здольнасцей (разважаць, рабіць вывады);
Мэты урока:
Фарміраваць прадстаўленне пра пытальныя сказы, вучыць выкарыстоўваць
адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме, патрэбныя пытальныя
словы, каб атрымаўся пытальны сказ;
Развіваць лагічнае мысленне, вусную і пісьмовую мовы вучняў,
Выхоўваць працавітасць, пачуццё павагі і зацікаўленасць да навучання.
Абсталяванне: прэзентацыя, карткі з заданнямі для індывідуальнай работы,
лісты з “домікам ведаў”, падручнік
1. Арганізацыйны момант
2.
У вас на партах ляжаць лісты.На іх намаляваны “дом ведаў”. Але ён не
вельмі прыгожы, сумны. Вы паспрабуеце яго размаляваць з дапамогай
сваіх ведаў. За кожнае выкананае заданне вы будзеце размалёўваць па
аднаму кірпічыку. Дамовіліся? Пачнем.
3. Арфаграфічная размінка
Хто так грукае ў акно(…)
Гэта вы, сінічкі(…)
Я прачнулася да..но,
Запл..ла к..січкі(…)
Вось на..ену кажушок,
Выбегу на ганак(…)
3 лесвіцы зм..ту сн..жок,
Вынесу сн..данак(…)
- Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
- У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў? Чаму?
- Колькі сказаў ў вершы? Якія яны?
- Навошта сінічкі грукаюць ў акно? Аб чым яны просяць?
1 - Як вы дапамагаеце птушкам зімой?
4. Я бачу, што вы добрыя дзеці, а наколькі вы добрыя вучні сення вы
пакажыце на ўроку.
5. Зараз давайце падрыхтуем нашы ручкі да пісьма
6. Чыстапісанне
Сш ак та шы
сшытак
- Хто з вас ведае значэнне слова сшытак?
сшытак
1. Сшытыя, у вокладцы, лісты чыстай паперы для пісьма, малявання.
Вучнёўскія сшыткі. Агульны сшытак.
2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры
3. Асобны выпуск перыядычнага выдання або друкаванага твора, які
выходзіць па частках. Першы сшытак этымалагічнага слоўніка. //
Невялікі зборнік нот.
Прачытайце, што запісана на дошцы?
малюнкамі сшытак са Аленка сваімі дастала.
- Ператварыце гэтыя словы у сказ.
- Давайце запішам яго у сшытак.
- Паспрабуйце самастойна скласці сказ з гэтым словам.
- Што вы можаце сказаць пра сказ, які мы запісалі у сшытках? Які ен?
- Успомніце з якой мэтай людзі ўжываюць апавядальныя сказы?
- А зараз паспрабуйце адгадаць загадку
-
- Паспрабуйце здагадацца, якая будзе тэма нашага ўрока?
- Што мы даведаемся?
- Чаму навучымся?
- Давайце ўзгадаем, што такое сказ?
- Якія сказы бываюць па мэце выказвання?
- ( апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя)
- Што ўтрымлівае апавядальны? Пытальны? Пабуджальны сказ?
- (расказ, пытанне, просьба, парада, загад,заклік да дзеяння)
2 апавядальныя
расказ
пытальныя
пытанне
пабуджальныя
просьба, парада,
загад,заклік да
дзеяння
- Звярніце ўвагу яшчэ раз на верш пра сінічак. Якія ў вершы ёсць яшчэ
сказы акрамя апавядальных? Прачытайце іх.
- Чым яны адрозніваюцца ад апавядальных? ( У канцы стаіць пытальны
знак)
- Работа над правілам с. 50
- Якія сказы называюцца пытальнымі?
- Які знак ставіцца ў канцы пытальных сказаў?
- Хто з вас ведае, як узнік пытальны знак?
- Давайце выканаем практыкаванне 76
- Размалюйце 1 кірпічык
- Групавая работа
- Пастаўце адпаведны знак у канцы сказаў
1. Зпад вярбы выбілася крынічка_
2. Адкуль пайшла назва Гомеля_
3. Цёмны лес не прапускаў сонечных праменняў_
-
-
-
- 4. Навошта страусу крылы_
- I варыянт выпісаць апавядальныя сказы
- II варыянт – выпісаць пытальныя сказы
- Абмен сшыткамі. Праверка задання.
- апавядальныя сказы зачытвае…
- пытальныя сказы зачытвае…
- Размалюйце 2 кірпічыка
- Пры дапамозе якіх пытальных слоў утвараюцца пытальныя сказы?
- (дзе,калі, хто, што, куды, колькі, як)
- Устаўце патрэбныя словы ў сказ
… узяліся хмары ў небе?
а) як; б) чаму; в) дзе; г) адкуль; д) якія
… журавоў няпроста убачыць зблізку?
а) як; б) чаму; в) дзе; г) адкуль; д) якія
Запішыце сказ, які вам больш спадабаўся
- Размалюйце 1 кірпічык
3 - Вы ўжо ведаеце пры дапамозе якіх слоў і знакаў прыпынку ўтвараюцца
пытальныя сказы. А зараз паспрабуйце апавядальныя сказы ператварыць
у пытальныя.(словы можна мяняць месцамі)
-
-
-
Дзеці пасадзілі дрэвы.
Птушкі спяваюць у лесе.
Пекар пячэ булкі.
-
Запішыце атрыманы пытальны сказ па выбару
- Размалюйце 2 кірпічыкі
- Самастойная работа
- Наступнае заданне вы выбіраеце сабе самі, але з улікам сваіх
магчымасцяў.
1 узровень 2 кірпічыкі
-
Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку
З –пад іх паказаўся вожык(!?.) На яго іголках чырванелі яблыкі(!?.) У кустах
пачуўся шоргат(!?.) Хто гэта там(!?.)
-
Прывядзіце прыклады сказаў па мэце выказвання
2 узровень – 3 кірпічыкі
апавядальны –
пытальны –
-
Вызначце спачатку якім будзе сказ па мэце выказвання. Дапішыце
сказы. Пастаўце патрэбны знак у канцы сказа
3 узровень – 4 кірпічыкі
Хто стукаецца …
Аднойчы мы…
- Падніміце рукі , хто выконваў заданне 1 узроўня, 2 узроўня, 3 узроўня?
- Давайце зараз праверым як вы выканалі заданне
- Размалюйце кірпічыкі
- Вынік
- Што вы даведаліся пра сказ?
- Якія бываюць сказы па мэце выказвання?
4 - У каго атрымаўся дом цалкам расфарбаваны?
- Малайцы! А астатнім трэба крыхупапрацаваць,падвучыць правілы.
- Пастаўце сабе адзнакі за ўрок у адпаведнасці расфарбаваным
кірпічыкам.
5
Урок по белорусскому языку на тему "Пытальны сказ"
Урок по белорусскому языку на тему "Пытальны сказ"
Урок по белорусскому языку на тему "Пытальны сказ"
Урок по белорусскому языку на тему "Пытальны сказ"
Урок по белорусскому языку на тему "Пытальны сказ"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.