Государственное учреждение образования
“Средняя школа №8 г. Лиды имени В.Ф. Казакова”
Районный этап областного конкурса видеоуроков
по учебному предмету “Белорусский язык”
“Учебно-познавательная деятельность на уроке:
от цели к результату”
2 клас
Алфавіт
Тобола Елена Ивановна,
учитель начальных классов,
г. Лида, 2024 г.
2 клас
Тэма Алфавіт
Мэта: фарміраванне практычных уменняў і навыкаў напісання слоў у алфавітным парадку.
Задачы ўрока:
· Адукацыйныя: садзейнічаць трываламу запамінанню паслядоўнасці літар у алфавіце, развіццю ўмення правільна называць літары; адпрацоўваць навык вучняў запісваць словы ў алфавітным парадку; замацаваць уменне практычна выкарыстоўваць алфавіт пры рабоце са слоўнікам.
· Развіваючыя: спрыяць развіццю і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, развіццю ўменняў будаваць алгарытмы дзеянняў, параўноўваць, рабіць вывады.
· Выхаваўчыя: стварыць умовы для выхавання ў вучняў патрыятычных адносін да роднага краю, умення працаваць у групе, у пары і самастойна.
Абсталяванне: ПК, экран,
Дэманстрацыйны матэрыял: прэзентацыя, запіс на дошцы, карткі з заданнямі, шаблон літары А, карткі з прозвішчамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, карткі з назвамі беларускіх гарадоў, тлумачальныя слоўнікі.
Ход урока
I АРГАНІЗАЦЫЙНА-МАТЫВАЦЫЙНЫ
- Вітаю вас, мае маленькія сябры. Сёння мы з вамі адправімся ў цудоўнае падарожжа па краіне нашай роднай мовы, куды запрашае нас пара года, што гаспадарыць у прыродзе.
- А што гэта за пара года ?
- Якія восеньскія месяцы вы ведаеце?
- Прапаную вам паслухаць урывак з верша Веры Вярбы і адказаць на пытанне “Якім словам паэтэса называе восень?”
Восень, мая чарадзейка
Восень, мая чарадзейка,
Ходзіць па лесе, пяе,
I залатая жалейка
Песні разносіць яе.
Восень, прыйдзі ты ў
школу,
У светлы адчынены клас.
Песням і гульням вясёлым
Ты навучыся ў нас.
В.Вярба
- Дык якім словам паэтэса называе восень?
- А чаму яна выкарыстоўвае такую назву?
- Давайце запросім восень у наш клас. (Дадатак 1). (На дошцы размяшчаецца малюнак восені і зялёнага дрэва).
- Яна прыйшла да нас не з пустымі рукамі, а з падарункамі. І ў нас для госці таксама ёсць падарункі: нашы веды і ўменне размаўляць па-беларуску, любоў да роднай беларускай мовы. Акрамя гэтага мы дапаможам восені ўпрыгожыць дрэва рознакаляровымі лісточкамі, калі выканаем усе заданні.
- А вось і першы падарунак восені - восеньскі кактэйль.
- Давайце для ўзмацнення яго смаку дабавім яшчэ і добры настрой, і ўважлівасць, і стараннасць, і прыгаршню цяпла, і лыжачку дабрыні (настаўнік гатуе кактэйль).
- Прапаную настроіцца на сумесную і плённую працу.
II ПРАВЕРКА ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
- Прыступаем да праверкі дамашняга задання.
- Якой тэме быў прысвечаны папярэдні ўрок?( Гукі і літары)
Тром вучням я прапаную выканаць дадатковае заданне на картках (1 вучань – запісаць транскрыпцыю слоў Паўлік, толькі, дождж; 2 вучань – прачытаць транскрыпцыю слоў [Паўл’ік], [тол’к’і], [дошч].і запісаць іх літарамі; 3 вучань - палічыць гукі і літары ў словах (Паўлік, толькі, дождж)). . (Дадатак 2).
- А мы давайце будзем працаваць усе разам.
- Восень багата на розныя дні. А ці здагадаліся вы, якія восеньскія дні любіць Паўлік?
- Прачытайце сказы, якія вы выпісалі дома.
(Паўлік любіць восень. Але толькі тыя дні, калі няма дажджу.).
-Назавіце па парадку гукі ў слове восень?
- Якая літара не абазначае гука?
Самаацэнка
- Дома вы ацэньвалі правільнасць і акуратнасць выкананага задання.
- Хто з вас ацаніў сябе на высокім узроўні?
- Малайцы!
- Давайце праверым, на якім узроўні выканалі заданні вашы сябры, што працавалі з карткамі. (Настаўнік разам з вучнямі аналізуе правільнасць выканання кожнага задання).
Ацэнка настаўніка
III. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ ЎРОКА. МЭТАНАКІРАВАНАСЦЬ
- Ва ўступным курсе мы з вамі знаеміліся з асаблівасцямі гукаў і літар беларускай мовы.
- Успомніце з урока рускай мовы, як называецца парадак усіх літар. Дадатак 3
- Як вы думаеце, ці існуе алфавіт у беларускай мове? Чаму?
- Ці будзе ён адрознівацца ад рускага алфавіта?
- Паглядзіце, восень трымае ў руках заданне, звязанае з літарамі, і просіць назваць суседзяў літары (ы) у рускім алфавіце.
-Як вы лічыце, якія суседзі ёсць ў літары (ы) у беларускім алфавіце? (Дадатак 4).
-А даведацца, правільны вы далі адказ ці не, нам дапаможа тэма сённяшняга ўрока.
- Паспрабуйце назваць яе?
- Так, тэма сённяшняга ўрока – Беларускі алфавіт.
- Нам неабходна пазнаёміцца з беларускім алфавітам, параўнаць яго з рускім, даведацца, дзе ўжываецца алфавіт, навучыцца ставіць словы ў алфавітным парадку.
- Паспрабуйце спрагназаваць свае веды па сённяшняй тэме з дапамогай кветак, якія вы размесціце на дошцы ў адпаведнасці з узроўнем ведаў. Хто лічыць , што ўсё ведае пра беларускі алфавіт, з легкасцю можа паставіць словы ў алфавітным парадку, ведае, якімі літарамі адрозніваецца беларускі алфавіт ад рускага размяшчае сваю кветачку каля знака (+); для каго гэта тэма новая і цяжкая - каля знака (–) ; хто сумняваецца ў сваіх ведах – каля знака (+-).
- Ваша прагнастычная адзнака паказвае, што нам ёсць над чым папрацаваць на ўроку, а яшчэ я магу абапірацца на дапамогу тых вучняў, хто ўжо ведае гэтую тэму.
IV ХВІЛІНКА ЧЫСТАПІСАННЯ
- І так, пачнём. Прапаную вам хвілінку чыстапісання. (на дошцы запісаны літары о в с е ь н).
- У першым радку запішыце літары ў адпаведнасці з пачаткам іх графічнага напісання. (з сярэдзіны рабочага радка - е, о, в; з верхняй лініі радка – с, ь, н).
- Якое слова можна скласці з гэтых літар? (восень)
- Падбярыце словы, якімі можна апісаць восень? (адказы вучняў. Адзін са сказаў запісваецца на дошцы і ў сшытках).
- (Кожнай восенню прыгажэе родная Беларусь).
- Ацаніце акуратнасць сваёй работы.
Самаацэнка
V УВЯДЗЕННЕ Ў НОВУЮ ТЭМУ
1.Актуалізацыя ведаў
- Давайце пабудзем даследчыкамі і папрацуем у парах. Параўнаем два алфавіты: рускі і беларускі. Для гэтага вы спачатку палічыце літары рускага алфавіту, а потым беларускага. Затым падкрэсліце літары, якімі адрозніваюцца два алфавіты (дзеці працуюць на картках).Дадатак 5
- Праверым, што ў вас атрымалася (вучні адказваюць на пытанні, пастаўленныя настаўнікам вышэй).
2. Вывучэнне новай тэмы
А) – Прапаную вам гульню “Літарынка”.
- Для гэтага навучымся правільна вымаўляць літары беларускага алфавіта. А дапаможа нам у гэтым алфавіт, размешчаны на форзацы падручніка. (Дзеці чытаюць хорам, звяртаючы ўвагу на тое, як правільна называецца літара).форзац падручника
- Малайцы, лічу, што вы зможаце справіцца і з заданнем творчага характару “Алфавіт у інтанацыях”. Паспрабуйце прачытаць алфавіт у адпаведнасці са знакамі прыпынку. (Па жаданні вучняў выслухоўваюцца адказы).
“Алфавіт у інтанацыях”
А Б В? ГДЕЁ! Ж З І Й.
К Л М Н. О!П Р С Т ?У Ў? Ф! Х! Ц,
Ч, Ш. Ы? Ь?Э! Ю Я. Дадатак 6
Узаемаацэнка.
Б) –Як вы думаеце, для чаго чалавеку неабходна ведаць алфавіт?
- Дзе ён можа выкарыстаць сваё веданне алфавіта? (На дошцы размешчаны плакат з малюнкамі-падказкамі). Дадатак 7
- Давайце і мы павучымся карыстацца алфавітам.
Работа у групах
1 група: расставіць назвы садавіны і агародніны з восеньскага кошыка ў алфавітным парадку (яблык, груша, агурок, памідор, гарбуз).
2 група: расставіць кнігі на паліцы ў адпаведнасці з прозвішчам аўтара. (Р. Барадулін, Э. Агняцвет, Я. Купала, Я. Колас).
3 група: паставіць свае прозвішчы ў алфавітным парадку і пастроіцца ў адпаведнасці з ім. Дадатак 8
Праверка работы ў групах.
- Што нам дапамагло справіцца з заданнем? (Алфавіт).
- Ці ўсё нам удалося хутка і лёгка?
Настаўнік ацэньвае работу ў групах.
VI ФІЗХВІЛІНКА
3. Замацаванне
А) Слоўнікавая работа
- Давайце ўспомнім, якія слоўнікавыя словы вы ўжо ведаеце? (Адказы вучняў: дождж, кватэра, месяц).
- Давайце запішам іх па алфавіту.
- Сёння пазнаёмімся з новым слоўнікавым словам. Гэта слова рукзак.Дадатак 9
- Растлумачце значэнне гэтага слова. (Адказы вучняў).
- Давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка і даведаемся, як значэнне слова падаецца ў слоўніку. (праца з тлумачальным слоўнікам)
- Каб хутчэй адшукаць слова ў слоўніку, трэба ведаць алгарытм работы з ім. Спачатку трэба вызначыць, з якой літары пачынаецца слова рукзак? (з літары эр)
- Цяпер назавём месца гэтай літары ў алфавіце? (пачатак, сярэдзіна, у канцы)
- Падумайце, у якім месцы лепш за ўсё адкрыць слоўнік? (вучні шукаюць слова ў слоўніку)
- Дзе можна праверыць яго правільнае напісанне? (у арфаграфічным слоўніку)
-Давайце завяжам вузялок на памяць. (с. 72, правіла)
- Прапаную вам запісаць у сшытак і запомніць новае слоўнікавае слова.
- Складзіце сказы з дадзеным словам. (Адказы вучняў. Вучань запісвае сказ на дошцы, а астатнія – у сшытак).
Праверка. Самаацэнка. Узаемаацэнка
Б) Работа з падручнікам
- Восень – цудоўная пара, багатая на розныя святы. Гэтыя святы з задавальненнем адзначаюць грамадзяне Беларусі.
- Якое свята адзначаецца 1 верасня? (Дзень ведаў)
- З чым ідуць дзеці ў школу ў гэты дзень? ( кветкі і рукзакі)
- Давайце і мы збяром свой рукзак. (Вучні самастойна выконваюць практыкаванне 136).
Самаправерка па ўзоры настаўніка (нагляднасць на дошцы).Дадатак 10
Самаацэнка
VII ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА
- Ці дасягнулі мы мэты, што ставілі сабе ў пачатку ўрока?
- Як гучала тэма сённяшняга ўрока?
- З чым мы пазнаёміліся?
- Пра што даведаліся?
- Чаму вучыліся?
- Што ў вас атрымалася?
- Прапаную кожнаму з вас звярнуцца да сваёй прагнастычнай самаацэнкі.
- Падумайце, ці змянілася яна ў вас у канцы урока?
- У каго ёсць патрэба, перамясціце сваю самаацэнку. (Дзеці выходзяць да дошкі і выказваюць сваю самаацэнку).
Выніковая самаацэнка вучняў і настаўніка
VIII ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
- Адкрыйце дзённікі і запішыце дамашняе заданне. (вывучыць алфавіт).
IX РЭФЛЕКСИЯ
- Звярніце ўвагу на наша дрэўца. У пачатку ўрока яно было зялёным, а цяпер стала рознакаляровым. Хто дапамог нам гэта зрабіць? (восень – чарадзейка).
- Так, восень любіць ўпрыгожваць нашу краіну залатым колерам.Таму сады і лясы стаяць у вясёлым убранні. Затым яна гаспадарыць на палях і агародах, запальвае кастры і свавольнічае, зрывае апошнія лісточкі і засыпае родную зямлю. Любіце восень! Любуйцеся роднай беларускай старонкай ў гэту прыгожую пару!
Скачано с www.znanio.ru
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.