Конспект урока белорусского языка в 3 классе по теме "Прыметы тэксту"
Оценка 5

Конспект урока белорусского языка в 3 классе по теме "Прыметы тэксту"

Оценка 5
Разработки уроков +1
docx
белорусский язык
3 кл
10.12.2023
Конспект урока белорусского языка в 3 классе по теме "Прыметы тэксту"
Прыметы тэксту.docx

Тэма урока. Прыметы тэксту.

Мэты урока:  паўтарыць веды навучэнцаў пра тэкст, яго асноўныя прыметы; прыгадаць ролю загалоўка ў тэксце; развіваць уменне вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, падбіраць загаловак да тэксту, прагназаваць змест тэксту па загалоўку; развіваць інтанацыйныя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў, развіваць вуснае звязнае маўленне; выхоўваць любоў да Радзімы.

Ход урока

1.     Арганізацыйна-матывацыйны момант.

Сто разоў шукай другай красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары па-беларуску.

                                          Я. Янішчыц

- Чаму мы павінны ведаць беларускую мову?

2.     Арфаграфічная размінка.

Вучні выконваюць у парах заданні на картках (Дадатак 1).

Узаемаправерка выканання.

3.     Чыстапісанне.

н ю ен ня юн

Запіс сказаў пад дыктоўку.

Наступіла восень. Сонца ўстае позна. Ідуць дажджы.

“Запаліць” агеньчык пад вывучанымі арфаграмамі.

4.     Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

Работа ў групах.

На картках (Дадатак 2) змешчаны рэбусы. Заданне: разгадаць рэбусы і даведацца пра тэму ўрока.

-         Якія словы ў вас атрымаліся? (тэма, думка, загаловак)

-         З якім паняццем звязаны гэтыя словы? (тэкст)

-         Тэма, думка, загаловак – гэта прыметы тэксту. Абмяркуйце ў групах, што вы ведаеце па дадзенай тэме.

Выслухоўваюцца меркаванні вучняў.

-         На якія пытанні будзем адказваць?

-         Дзе можна атрымаць адказ?

-         Дзе можна атрымаць інфармацыю?

На дошцы замацоўваецца тэма ўрока: “Прыметы тэксту” (у  канцы ўрока дадзены надпіс выкарыстоўваецца для складання кластару).

5.     Вывучэнне новага матэрыялу.

5.1. Параўнайце запісы:

1) На дрэвах пажаўцела лiсце. У паветры лётаюць матылькi. У Наташы жоўты аловак.

2) Наступіла восень. На дрэвах пажаўцела лiсце. Дзьмуць халодныя вятры. На двары з’явіліся лужыны.

-         Што вы заўважылi? (пад нумарам 1 – некалькі сказаў, не звязаных паміж сабой па сэнсе, пад нумарам 2 сказы сэнсава звязаны)

-         Як называецца група сказаў, звязаных па сэнсе? (тэкст)

-         Ці можам мы вызначыць тэму гэтага тэксту?

5.2. Работа са схемай “Тэкст”

-         Звярніцеся да форзацу ў пачатку падручніка, знайдзіце на схеме, што такое тэма.

 

 

 

-         Пра што гаворыцца ў тэксце? (пра тое, што наступіла восень)

-         Паглядзіце на схему. Што яшчэ мы можам вызначыць у тэксце? (асноўную думку)

-         Якая асноўная думка нашага тэксту? (з прыходам восені змянілася надвор’е)

-         Давайце дадзім назву тэксту. (“Восень”)

-         Запішыце тэкст разам з назвай.

5.3. Работа з правілам.

-         Прачытайце правіла на стар. 21 і адкажыце на пытанне: што такое тэкст і чым аб’яднаны сказы ў тэксце?

-         На што можа ўказваць загаловак у тэксце?

    Фізкультхвілінка.

6.     Замацаванне вывучанага матэрыялу.

6.1. Аднаўленне дэфармаванага тэксту (пр. 38, стар. 21, работа ў парах).

-         Абмяркуйце, у якой паслядоўнасці трэба паставіць сказы, каб атрымаўся тэкст.

          6.2. Дыферэнцыраваная работа (у групах, па картках).

Заданне для кожнай групы: абазначыць лічбамі парадак сказаў, каб атрымаўся тэкст , а таксама

1 група - даць загаловак тэксту.

2 група- адказаць, якая асноўная думка тэксту?

3 група - вызначыць тэму тэксту.

1.      Кожны звер абараняецца ад ворагаў як можа.

А трэці іх калючы брат не бегае, не поўзае, а стаіць сабе тоўсты і зялёны пад сонцам. Вожык ратуецца іголкамі. Іглы марскога вожыка ядавітыя і доўгія, як спіцы. Скруціцца ў клубок і фуфыкае. Што гэта за вожык?

Кактус.

2.      Жыў у лесе зайчык. Паклікаў шмат гасцей. Баяўся, каб не з’елі самога. Госці паелі морквы, зайчыкавага шчаўя, запілі бярозавым сокам. Надумаў ён аднаго разу справіць свае імяніны. Не запрасіў толькі воўка, лісу і мядзведзя. Падзякавалі яны гаспадару і пайшлі.

3.      Дзеці ішлі са школы. Яны праводзілі бабульку. Лёнька і Сцёпа падбеглі да бабулькі. Яна несла цяжкія сумкі. Перад імі ішла бабулька. Бабульцы ісці было вельмі цяжка. Ганна Сцяпанаўна падзякавала памочнікам. Яна пачаставала  хлопчыкаў смачнымі піражкамі.

Выкананыя заданні абараняюцца кожнай групай.

       6.3. Самастойная работа

       Прачытаць тэкст, вызначыць тэму тэкста, даць загаловак. Запісаць загаловак і тэкст, устаўляючы  прапушчаныя літары.

Дзень быў ясны. Дзеці пайшлі ў лес. У гэтым л..сочку многа грыбоў. На старых пнях ж..цеюць апенькі. Пад б..розамі сядзяць падб..розавікі. Пад асінамі ч..рванеюць падасінавікі. У мох залезлі м..хавікі.

Узаемаправерка выкананага задання.

-        Ці звязаны сказы паміж сабой?

-        Якая асноўная думка тэксту?

-        Якія правілы правапісу ўспомнілі, калі ўстаўлялі прапушчаныя літары?

7.     Падвядзенне вынікаў урока.

-         Цi на ўсе пытанні, пастаўленыя намі ў пачатку ўрока,мы адказалі?

           7.1. Складанне кластару.

•        Што такое тэкст?

•        Што такое тэма тэксту?

•        Што такое асноўная думка тэксту?

•        Як падабраць загаловак да тэксту?

 

 

 

 

 

 

8.     Дамашняе заданне. Практыкаванне 40 на стар. 23.

Прачытаць, спісаць, правільна ўстаўляючы літары.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

Індывідуальная картка 1

а) устаў у словы раздзяляльны ь ці апостраф.

Нал.ю, вераб.і, пад.ехаў, п.ю, сузор.е, паштал.ён, Ул.яна, сур.ёзны;

б) запоўні табліцу. Дапішы 2-3 словы:

             ў

             у

поўдзень

        . . .

вугал

. . .

Індывідуальная картка 2

а) устаў у словы я абоё,е

Вяс..лы,в..сялосць, цец..рук, зел..неюць;

б) словы атрад, дом, холад, мароз, стол,  сцяг, паход запішы ў алфавітным парадку.

____________________________

____________________________

____________________________

____________________________

____________________________

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкарыстаныя матэрыялы:

1.https://moiro.by/files/00206/obj/115/123243/doc/%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B5%D1%82%D1%8B%20%D1%82%D1%8D%D0%BA%D1%81%D1%82%D1%83%203%20%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%81.docx

2. https://infourok.ru/urok-belaruskaj-movy-%D1%9E-3-klase-prymety-tekstu-4551094.html


 

Скачано с www.znanio.ru

Тэма урока. Прыметы тэксту.

Тэма урока. Прыметы тэксту.

Тэма, думка, загаловак – гэта прыметы тэксту

Тэма, думка, загаловак – гэта прыметы тэксту

Паглядзіце на схему. Што яшчэ мы можам вызначыць у тэксце? (асноўную думку) -

Паглядзіце на схему. Што яшчэ мы можам вызначыць у тэксце? (асноўную думку) -

Кактус. 2. Жыў у лесе зайчык

Кактус. 2. Жыў у лесе зайчык

Што такое тэма тэксту? •

Што такое тэма тэксту? •

Дадатак 1 І нд ы в і дуальная картка 1 а) устаў у словы раздзяляльны ь ці апостраф

Дадатак 1 І нд ы в і дуальная картка 1 а) устаў у словы раздзяляльны ь ці апостраф

Дадатак 2

Дадатак 2

Выкарыстаныя матэрыялы: 1. https://moiro

Выкарыстаныя матэрыялы: 1. https://moiro
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
10.12.2023