настаўніца рускай мовы і літаратуры
Шухто Алена Леанідаўна і
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Рудэнка Людміла Раманаўна
Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная
Вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Назаўсёды ў сэрцы
I вядучы:
Мір і шчасце нам з табою
Даў не з казкі чараўнік,
Родны край наш – мужны воін
І сумленны працаўнік.
II вядучы:
У ліпені кожнага года мы святкуем дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму сваё выступленне мы прысвечваем усім тым, хто прыбліжаў гэтую перамогу, усім тым, хто загінуў у барацьбе з фашызмам.
I вядучы:
Мы ўдзячны нашым ветэранам, што жывем зараз у мірнай шчаслівай
краіне.
II вядучы:
Мой любы край, не дакарай,
Што славіць зноў бяруся…
Калі і ёсць на свеце рай,
Дык ён – на Беларусі!
I вядучы:
Зялёны мёд у звонкіх сотах,
Бусліны клёкат ручая.
О Беларусь, тваёй пяшчотай
Душа не ўсцешыцца мая!
II вядучы:
Ганарыцца сваёй роднай зямлей і прызнаецца ёй у любві вакальная
група “Зорны дождж”…. Музыка А.Ермолава, словы М. Загота
“Усё яшчэ наперадзе”.
I вядучы: I вядучы:
Мы дзеці вялікай роднай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць.
II вядучы:
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.
Памяць – гэта самае дарагое, чым узнагародзіла прырода чалавека. Яна непадуладная часу. Наадварот, чым далей аддаляюцца ад нас падзеі вайны, тым больш велічным робіцца подзвіг нашых продкаў.
I вядучы:
Наш боль аб паўшых ніколі не сціхне, памяць аб іх увекавечана ў
кнігах, помніках, абелісках. Пры вызваленні Мінска першымі ішлі
нашы танкі, але не ўсе яны дайшлі да Берліна.
Песня “Трэці танкіст” у выкананні вакальнай групы “Раніца” – гэта
ўдзячнасць усім, хто наблізіў Дзень Вызвалення.
II вядучы:
Хто, хто выдумаў цябе, вайна?... І чаму ты такая крыважэрная,
ненасытная? Мала таго, што ты разлучаеш дзяцей з бацькамі і
бацькоў з дзецьмі, жонак з мужжамі і мужжэй з жонкамі на гэтым
свеце, дык ты яшчэ разлучаеш і на тым – рассейваеш, раскідваеш
іхнія косці, іхнія магілы, дзе папала, на ўсім абшары, на ўсёй Зямлі!
Дык будзь назаўседы праклятая ты, вайна! І хай да канца дзён сваіх
будзе пракляты той, хто цябе выдумаў!
I вядучы:
Музыка А. Ціхановіча, словы – В. Салаўя
“Беларусь мая”выконвае вучаніца чацвертага класа
Данілевіч Яніна.
II вядучы:
Адхлынуць горычы і беды,
Вякоў і велічных былін,
І я прайдуся продкаў следам
У чырвань зыркую рабін.
I вядучы:
Старобін…Адно паданне сведчыць, што такая назва ў пасёлка таму,
што на яго месцы бало пасаджана сто прыгожых стройных рабін.
IІ вядучы:
Гарманіст мяхі разводзіць,
І пайшло ў катле кіпець!
Проста самі ногі ходзяць
Паспрабуй – стрывай, уседзь.
Танцавальны калектыў “Рабінушка”, танец “Крыжачок”
I вядучы:
Сябры! Сення ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!
II вядучы:
Сваім шчасцем у нашы спакойныя, мірныя дні дзяліцца з вамі
Ермаловіч Андрэй.
Песня так і называецца “Я самы шчаслівы на свеце”
I вядучы:
Што можа быць большым святым,
Чым імя маці? Для любога з нас мама – самы родны, самы
Дарагі чалавек на зямлі.
II вядучы:
З гэтым імем на вуснах гінулі сыны ў пекле вайны; гэта сыноў і дачок,
як ніхто іншы, чакала маці з фронту, але і многія дзеткі не дачакаліся
з вайны сваіх матуль.
I вядучы:
Зараз, на шчасце, мірны час. Дык шануйце сваіх мам, мамачак, матуль.
II вядучы:
Свой падарунак любай матулі дорыць Гарбач Валерыя. “ Словы і
музыка М.Калмагоравай, песня “Мама”.
I вядучы:
У Беларусі кожны куточак,
Дзе ты не пойдзеш, пяе…
Звонкае слова,
Звонкая песня,
Звонкае сэрца яе.
II вядучы:
Я тут адкрыла свет любімы,
Я тут адчула ўзмах крыла.
Люблю цябе, зямля радная,
Крыніца ласкі і цяпла.
II вядучы :
Ах, што робіцца на свеце!
З самай юнае пары
Не дарослыя, а дзеці
На зямлі – гаспадары.
“Вянок беларускіх танцаў”. Выконвае танцавальны калектыў
“Рабіначка”.
I вядучы.
Зямля святая,
Тут не забыты плач, не забыты смех.
Не аціхае спеў чарод птушыных,
II вядучы.
Тут дождж не проста дождж,
І снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег над берагам Айчыны.
Музыка С.Паплаўскага, словы К.Гарушкі, песня “Мой Мінск”,
выконвае Цуба Ліна.
I вядучы.
Бацькі мне род перадалі,
І гэтым я бясконца ганаруся,
Бо з ласкі Божай на зямлі,
Аднойчы нарадзіўся беларусам.
II вядучы.
У гэтым свете найадзіным,
Нідзе – ні близка, ні далека
Не пагаджуся ні хвіліны
Жыць без Радзімы сінявокай.
Танцавальны калектыў “Рабінушка”, танец “Беларусачка”
I вядучы. Далёкі час трывожны не забыты.
Хаця старыя раны зажылі, -
Зямля ўздыхае па сынах забітых,
Што з бою не прыйшлі…
II вядучы.
Так, зямля ўздыхае да гэтага часу,
Бо гэта яе, родную, многія франтавікі
Бралі з сабою, бо родная
Зямелька – гэта сімвал радзімы,
Часцінка родных, блізкіх, зямлякоў.
I вядучы.
У сталіцы і ў сёлах Палесся,
Дзе чакаюць мяне сваякі,
Я заўсёды прыгадваю песню
Алеся Жуковіча - “Зямлякі”
II вядучы.
Самым ветлівым, шчырым, гасцінным
Землякам – старобінцам - прысвячае песню “Зямлякі” вакальны
квартэт “Сяброўкі” .
II вядучы.
І пяты раз, і шосты, і сто пяты
Мы будзем славіць ліпеньскі дзень, калі,
Апавясціўшы краіну пра свята,
Па Мінску нашыя танкі прайшлі.
I вядучы. Вакальна-танцавальная кампазіцыя “Я люблю Беларусь!”
II вядучы. Са святам Вас! З Днем Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў, з Днем Незалежнасці
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.