Данный лекционный материал целесообразно использовать в 10 классе при прохождении темы "Жизнь и творчество Ивана Мележа". Опорный иллюстрационный конспект позволит ребятам в краткой форме ознакомится с основными этапами жизни и творчества писателя. Материал предназначен для учителей белорусского языка и литературы учреждений образования.
Іван Мележ
ё вы шлях
Жыцц
Нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы
Глінішча ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю
школу (1938),
працаваў у Хойніцкім райкаме
камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут
гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў
прызваны ў Чырвоную Армію.
З першых
дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У чэрвені
1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля
лячэння ў тбіліскім гошпіталі адпраўлены ў тыл.
Выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным
інстытуце, а з 1943 — у БДУ. Вучыўся спачатку завочна на філалагічным
факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо
ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую
літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя».
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга,
ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны
пісьменнік БССР (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа
(1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы
«Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР
(1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты»
(пасмяротна).
г.
Памёр 09.08.1976
Творчы шлях
Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першае
выступленне ў друку як празаіка адносіцца да
1943
(газета «Бугурусланская правда»).
Першае апавяданне на беларускай мове
«Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніх
апавяданняў — «У завіруху» — высока
ацаніў Кузьма Чорны. У 1946 яно дало назву
зборніку.
Аповесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага
перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў
: «Гарачы жнівень» (1948),
«Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948),
«Блізкае і далёкае» (1954),
«У гарах дажджы» (1957),
«Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).
Першы раман «Мінскі напрамак» (1952). У 1960—70-я г. гэты твор
перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе
падзей, багатым на сапраўдныя народныя характары, праз якія
паказана героіка і трагедыя вайны.
Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі
на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань»
(1978).
«Палеская хроніка» — глыбокае філасофска-мастацкае
асэнсаванне жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным
этапе, яна стала нацыянальнай эпапеяй.
Напісаў п'есы:
«Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958,
пастаўлена ў 1957),
«Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958),
аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў
1966).
Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім
тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль.
У 1975 Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў,
эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (Дзяржаўная
прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976).
Ушанаванне памяц
і
Імем Івана Мележа названы:
школа ў в. Глінішча,
бібліятэка ў Гомелі,
цеплаход,
вуліца ў Мінску і ў іншых гарадах Беларусі.
У в. Глінішча адкрыты літаратурны музей.
У 1980 устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза
пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа.
Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны
дакументальны фільм «Іван Мележ» (сцэнарый В.
Адамчыка, 1978).
Рэжысёры В. Тураў і Дз. Зайцаў на студыі
«Беларусьфільм» паставілі мастацкія кінафільмы:
«Людзі на балоце» (1982, Дзяржаўная
прэмія СССР 1984),
«Подых навальніцы» (1983).