Аналіз твораў В. Ластоўскага (11 клас)
Оценка 4.9

Аналіз твораў В. Ластоўскага (11 клас)

Оценка 4.9
Домашняя работа +2
docx
белорусская литература
11 кл +1
07.04.2020
Аналіз твораў В. Ластоўскага (11 клас)
Творы Ластоўскага.docx

«О, крыўская зямля».

Верш з’яўляецца зваротам-пытаннем літаратурнага героя да сваёй Радзімы. Пашана радзімы у рэальнасці адсутнічае. Вобраз Радзімы-маці – гэта маці, напоўненая горам. Галоўныя героі – маці і сыны. Крыўская зямля – маці, якая збаўлена клопату сыноў. Гіпотэза – змест твора прадстаўляе сабой плач-галашэнне Крыўскай зямлі з-за таго, што дзеці адракліся ад яе. Падкрэсліваецца глыбіня пакутлівасці і гора зямлі. Вобразныя вызначэнні падкрэсліваюць бесперспектыўнасць яе існавання. Ластоўскі не адзінокі ў падобных сцверджаннях (Янка Купала з яго вершам “Паўстанне”). Радзіма лірычнага героя павінна была б красавацца, але яе сыны палеглі ў баях. Твор складаецца з трох частак. Крыўская зямля – вобраз Радзімы-маці, жыццё яе напоўнена бядом і горам, хоць раней мела “славу гучную”, якую здабывалі яе сыны. Яна пазбаўлена клопату з боку яе дзяцей. Прыводзіцца паралель з творам В.Ластоўскага “Благаславён сын”, але гэтыя творы супрацьпастаўленныя. Першая частка – канстатуецца сацыяльны заняпад Крыўшчыны. Паэтычныя сцверджанні падкрэсліваюць паднявольны стан Айчыны, якая раней мела незалежнасць, глыбіню гаротнага стану маці-Айчыны, пакутлівасць, татальнасць і невымернасць яе гора. Адбываецца паэтычная гутарка пра тое, што краіна з гераічным мінулым знаходзіцца ў стане рабыні, абсалютнай бесперспектыўнасці свайго існавання. Калі спраецыраваць заклікі Я.Купалы на верш Власта, то можна сцвярджаць пра тое, што Власт з’яўляецца адным з тых песняроў, місія якіх – быць патрыётам-грамадзянінам сваёй краіны. Другая частка. Лірычны герой адсылае чытача да часоў славы Крыўскай зямлі. Усхваляецца той час і падкрэсліваецца абсурднаць часу гэтага. Вынікае вобраз раба – чалавека, які не мае права на чалавечыя ўмовы існавання, але і на будучыню, калі ён не ўзыдзе на шлях пратэсту супраць рабства. Раб, адданы свайму кату – выключная абсурднасцьграмадскага існавання ў асэнсаванні Л-га. Хлеб для крыўцоў – сурагат, які не прынясе карысці. Падкрэсліваецца трагізм твора, калі крыўцы абыякавыя да вынікаў разбуральных адносін з іх боку. Грамадская пасіўнасць, ігнараванне спрадвечных абавязкаў з’яўляюцца прычынамі безабароннасці на ўзроўні быційнай прасторы. Трэцяя частка. У эмацыянальна-ацэначных сказах утрымліваецца ўзаемавыключальны сэнс. Аб’ект маўлення звяртаецца да суб’екта маўлення і падкрэслівае сваё раздражненне, расчараванне. Плач Крыўшчыны з’яўляецца канцэпцыйным працягам паэтычнай думкі Л. пра лёс Радзімы

«Пішы».

Верш-заклік да паплечнікаў. Гутарка ідзе пра літаратурна-эстэтычныя погляды пісьменніка. Верш мае два аспекты: адлюстраванне поглядаў Ластоўскага на літаратуру і яе прыгажосці. Развіваецца пры дапамозе ёмкіх вобразаў, якія падзелены на вобразы, якія вызначаюць прадмет адлюстравання ў літаратуры. Заўважаюцца супярэчнасці паміж зместам артыкула і зместам верша ў “Сплачвайце доўг” Ю.Верашчакі і “Пішы” В.Ластоўскага. артыкул і вершы з’яўляюцца зваротамі да пісьменнікаў. У вершы Л. заклікае пераносіць у літаратуру змрочны настрой, выкліканы змрочнай рэчаіснасцю. Вобразы, якія акрэсліваюць, вызначаецца прадмет адлюстравання ў літаратурным творы: болесці – боль, з якім сутыкаецца чалавек у жыцці, які напаўняе душу і свядомасць чалавека як вынік асэнсавання ім неўладкаванасцей, разладу, трагізму жыцця, жыцця пышы – віраванне жыцця, яго бурлівыя праявы, глум і здзек – марнатраўства жыцця, ярэмнае мадзенне – няволя і бязмэтавае існаванне. Мастацкі твор павінен адлюстроўваць небяспечнасць учынкаў, народжаных нядобрым, злым. У літаратурным творы павінна быць адлюстраванне цяжару на сэрцы чалавека, перашкодаў у жыцці яго як выніку пэўных слоў.

«Благаславён сын»

Верш напісаны ў 1922 годзе. Гэта верш-сцвярджэнне, адрасаваны ў сучаснае і будучае жыццё. Успрымаецца як верш – заклік. Выступае вобраз сына, які гатоў абараняць маці. Аўтар сцвярджае абавязак шанавання і абярэгу бацькоў  сынам. У вершы ідзе гутарка пра благаславенне сына – змагара на самаахвярнае, змаганне за будучы дзень свабоды. Вобраз мужа – мужчына, спрадвечным абавязкам якога была абарона дома, сямі і ўдоў. Помста – форма абароны, яна – святая справа. На першы план выходзіць грамадскі эстэтычны змест: прыгожае жыццё, накіраванае на здабыванне грамадскай свабоды і справядлівасці. У іншай частцы верша сцвярджаецца місія мсціўцаў за кроў маці – Радзімы. Аўтар жадае бачыць мсціўца. Змагар за свабоду параўноўваецца з Богам. Аўтар жадае, каб прыход збавіцеля, абаронцы быў прыняты на Радзіме як зява, вартая славы. Гэта твор грамадзянска-эстэтычнага зместу ,адбываецца мастацкая гутарка пра высокія адносіны чалавека да Радзімы. Асэнсаванне паэтам нацыянальна-грамадзянскай бяздзейнасці яго суайчыннікаў у мінулым і сучаснаці прывёў яго да паэтычных высноў-абвінавачванняў, выказаных у вершы “О,крыўская зямля”.


 

О, крыўская зямля ». Верш з’ яўляецца зваротам-пытаннем літаратурнага героя да сваёй

О, крыўская зямля ». Верш з’ яўляецца зваротам-пытаннем літаратурнага героя да сваёй
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.04.2020