На ўроку вучні абагульняюць і сістэматызуюць веды па тэме "Аднародныя члены сказа". Сістэматызуюць не толькі тэарэтычныя веды, а таксама і практычныя навыкі. Выконваюць розныя заданні, у тым ліку і тэставыя. У канцы заняткаў ацэньваюць веды сваіх аднакласнікаў. Урок дае магчымасць праверыць веды ўсіх вучняў у класе.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суражская дзіцячы сад –
сярэдняя школа імя М.П. Шмырова”
Абагульняючы ўрок па тэме
“Аднародныя члены сказа”
8 клас
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
1Машканава Святлана Аляксандраўна
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “Аднародныя члены сказа”
Мэты: спрыяць абагульненню і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэме
“Аднародныя члены сказа”;
садзейнічаць развіццю маўлення вучняў, іх камунікацыйных здольнасцяў;
удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі;
спрыяць выхаванню павагі да свайго народа праз адносіны да роднага
слова, фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў, культуру маўлення.
Эпіграф: Толькі тады веды робяцца нашым сталым здабыткам, калі мы
прыходзім да іх, здабываем самі.
Ход урока:
1. Арганізацыйнаматывацыйны этап
Псіхаэмацыянальны настрой класа
Настаўнік. Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – гэта палова
перамогі”. Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, прывітайце ўсмешкай нашых
гасцей, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.
2. Этап актуалізацыі раней вывучанага
Гутарка па плану:
а) Паняцце аб аднародных членах сказа.
б) Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
в) Злучнікі і знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
г ) Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа.
3. Трэніровачнакарэкцыйны этап
А) Выкананне тэстаў
І варыянт
21. Злучнік і звязвае аднародныя члены сказа (знакі прыпынку не
пастаўлены):
а) Нам пакараюцца моры і рэкі і горы і нетры зямлі.
б) На сенажаці званілі косы і махалі касцы.
в) Шуміць лес і шамаціць пад нагамі лісце.
2. Знайдзіце схему ,у якой ёсць памылка:
а) [О, і О, і О].
б) [О і О, О і О].
в) [О, О, і О].
3. Аднародныя члены сказа падкрэслены няправільна:
а) Даўно павыгаралі, павылянілі кветкі , трава і дрэвы.
б) Вясна прыйшла на пушчы і палі, зімы даношаную світку зняла з набраклае
зямлі.
в) Мне здаецца, з першым промнем сонечным я цябе пазнаў і палюбіў.
4. Вызначце сказ з аднароднымі азначэннямі
а) Вясёлы, радасны, узбуджаны Лабановіч злучыўся з натоўпам і згубіўся ў
ім.
б) На месцы руін узняліся новыя прыгожыя шматпавярховыя дамы.
в) Падзьмуў халодны асенні вецер.
5. Знайдзіце пунктуацыйную памылку.
а) Прыходзіць лета сцежкамі з малінай, сыраежкамі, частуе на ўзгорку арэхамі
вавёрку, на возеры ля берага гукае зайца шэрага.
б) А ў нас цвітуць каштаны і вішні, і агрэст.
в) Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт
лісцянога насцілу, ляжыць восень і зіму, прарастае, узыходзіць і расце.
6. Сказ адпавядае схеме (знакі прыпынку не пастаўлены):
Усё зямля дрэвы стрэхі пакрылася звонкай ледзяной скарынкай.
а) [О: О, О, О,…].
б) [ О, О, О].
в) [О, О, О – О ].
7. Вызначце сказ, у якім пры аднародных членах сказа ёсць абагульняльнае
слова.
а) Цябе чакаюць сцежкі і добрыя ўсмешкі лугі лясы палі і шчасце на зямлі.
б) Такі бясконцы мой давер быў да ласкі сонца і да вербаў і да прадвесня і да
выраю да ціхай песні самае шчырае.
в) У цёплых светлых лясах і на раўнінах Палесся велічна і ціха плыве
паўнаводная чорная Прыпяць плывуць яе дочкі Гарынь і Піна Славечна і
Убарць.
Адказы:
1 А
32 В
3 Б
4 А
5 Б
6 А
7 В
ІІ варыянт
1.Вызначце сказ, у якім перад злучнікам ды не патрэбна коска.
а) Хоць і стомлены быў дзед Талаш ды заснуў не адразу.
б) Час быў нялёгкі ды вясёлы.
в) Каласіцца на палетку жыта ды пшаніца.
2. Знайдзіце схему, ў якой ёсць памылка.
а) [О: і О, і О].
б) [О, і О, і О: О].
в) [О і О].
3. Аднародныя члены сказа падкрэслены няправільна.
а) У прадажы былі шэрыя і чорныя гарнітуры.
б) Сцяпан прыехаў да маці і таты.
в) Пабеглі жвавыя ручайкі, забулькалі і зазвінелі па каменьчыках.
4. Вызначце сказ з неаднародным азначэннем.
а) Жоўтыя, чырвоныя, ліловыя кветкі закрывалі яркую зелень травы.
б) За далёкай даллю бачылася Ганне вольная, гарэзлівая маладосць.
в) Высокія чугунныя ступы стаялі абапал дарогі.
5. Знайдзіце пунктуацыйную памылку.
а) Былі тут розныя будынкі гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і
аборы, дабра нажытку цэлы горы.
б)Хоць стомленая, але вясёлая вярнулася Наталля дадому.
в) Лес па троху ажывае, ды гамоніць, ды спявае.
6. Сказ адпавядае схеме (знакі прыпынку не пастаўлены):
Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя
краявіды і мелодыі хоць бы раз пачутых песень і цеплыня роднай сэрцу мовы
яшчэ з матчынага ўлоння і спеў жаваранка над пачарнелымі між снягоў
узгоркамі і тонкі звон пчалы ў белым маёвым садзе.
а) [і О, і О, і О, і О, і О].
б) [О: і О, і О, і О, і О, і О].
в) [і О, і О і О і О, і О ].
7. Вызначце сказ, у якім пры аднародных членах сказа ёсць абагульняльнае
слова.
а) Ні снег ні мароз ні бурывіхуры ніколі не спыняць гвардзейскіх палкоў.
4б) Міколка і дзед кожнага вольнага дня ішлі з сабакам на луг да ракі альбо
на балота і займаліся паляваннем.
в) Адыход лета адчуваўся ўсюды у лесе у полі на лузе.
Адказы:
1 В 5 А
2 Б 6 А
3 А 7 В
4 В
Б) Зрабіце пераклад тэксту
После недавней весенней грозы воздух был прозрачным, свежим. На
красноватой глинистой дороге блестели большие лужи, и в них отражалось
небо и пухлые белые облака.
Пасля недаўняй веснавой (вясенняй) навальніцы паветра было празрыстым,
свежым. На чырванавай гліністай дарозе блішчалі вялікія лужы (лужыны), і ў
іх адлюстроўвалася неба і пухлатыя белыя аблокі.
Падкрэсліце ў сказах азначэнні, вызначце, аднародныя ці неаднародныя яны.
В) Успомніце фразеалагізмы, дзе коска паміж аднароднымі членамі не
ставіцца.
Ні села ні пала;
Ні ладу ні складу;
Ні слыху ні дыху;
То бокам то скокам;
І так і сяк;
І смех і грэх;
І ў хвост і ў грыву;
Ні бэ ні мэ.
4. Фізкультхвілінка
Намалюйце схемы аднародных членаў сказа на дошцы:
а) О, а О.
б) і О, і О.
в) О, і О, і О.
г) як О, так і О.
д) О і О.
е) О, О і О.
5ё) О або О.
ж) О і О, О і О.
з) О, і О, і О – О.
і) О: О, О, О.
й) О: і О, і О … .
5.Кантрольна рэфлексійны этап
А) Перабудуйце сказ, каб аднародныя члены былі звязаны, як паказана на
схемах:
Гераізм – неймавернае выпрабаванне характару, душы, усяго складу асобы.
а) О, О і О.
б) і О, і О, і О.
Б) Вызначце правільныя сцвярджэнні:
а) Калі аднародныя члены звазаны супраціўнымі злучнікамі, то перад імі
заўсёды ставіцца коска.
б) Коска ставіцца перад злучнікам ды заўсёды.
в) Коска ставіцца перад аднароднымі членамі, звязанымі інтанацыйна.
г) Коска не ставіцца паміж аднароднымі членамі перад адзіночнымі
спалучальнымі ці размеркаванымі злучнікамі.
Адказы: А,В,Г
Які ў вас настрой? Як адчуванне?
Дапоўніце сказ: Я зразумела (ў), што…
Выстаўленне адзнак.
6. Дамашняе заданне
Прыдумайце мінісачыненне на тэму “Чалавек і яго мова”. Выкарыстайце ў
тэксце сказы з аднароднымі галоўнымі і даданымі членамі, злучальнымі
злучнікамі, без злучнікаў.
Настаўнік. Я хачу закончыць наш урок словамі пра родную мову
Уладзіміра Дубоўкі:
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
6Ты самацветаў яскравая нізка.
7