Материал содержит подробную экскурсию по основным культовым объектам города Гродно. Описание объектов и фотографии культовых сооружений. Экскурсия разработана для популяризации историко-культурных объектов нашего региона. К экскурсии прилагается презентация с подробным маршрутом от памятника к памятнику. Экскурсия разработаана на белорусском языке.
План экскурсii.docx
Экскурсія
"На скрыжаванні
культур і канфесій" Уводзіны
Талерантнасць – паняцце, якое пазначае памяркоўнае і паважлівае стаўленне да "іншага" – іншым
рэлігійным, палітычным і іншым уяўленням і перакананням, іншага ладу жыцця, іншых звычаяў, іншаму
мысленню і светаўспрыманню, іншай культурнай арыентацыі. Фарміраванне талерантнасці ў духоўнай
культуры, менталітэце беларускага народа звязана са стагоддзямі яго жыцця ў складзе шматэтнiчных і
шматканфесiянальных дзяржаўных утварэнняў. Прынцып рэлігійнаэтнічнай талерантнасці адыграў
важную ролю ў працэсе стварэння ВКЛ.
Геапалітычны фактар абумовіў інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ва ўмовах ВКЛ этнасаў розных
рэлігійных і духоўнакультурных арыентацый: усходняй, заходняй, праваслаўнай, каталіцкай,
пратэстанцкай, іудзейскай, ісламскай. Іх суіснаванне магчыма было толькі на аснове цярпімасці. Гэта з’ява
вельмi добра прасочваецца на прыкладзе нашага горада Гродна, дзе побач з афiцыйнымiрэлiгiямi мiрна
iснавалi таксама i пратэстантызм i іудаізм.
Істотную ролю ў распаўсюджванне верацярпімасці ў ВКЛ адыгрывау рэфармацыйны рух. У
сярэдзіне XVI стагоддзя пратэстантызм ахапіў значную частку тэрыторыі Беларусі і Літвы,
распаўсюдзіўся ў асяроддзі магнатаў, шляхты і гараджан, стаўшы фактарам сацыяльна палітычнага і
нацыянальнакультурнага жыцця краіны. Рэфармацыя спрыяла ўсведамленню значэння рэлігійнай свабоды
для грамадства, што і знайшло адлюстраванне ў актах 1563, 1568, 1573 гг. і Статут 1588 г. Не дарма гэты
перыяд увайшоў у гісторыю як "Залаты век" у гісторыі ВКЛ. Выпрацаваная нашым народам на працягу
стагоддзяў здольнасць ўжывацца са сваімі суседзямі розных этнасаў і канфесій мае надзвычайную
актуальнасць ва ўмовах сучаснай Беларусі.
У Гродна горадзе на "скрыжаванні" культур і канфесій захаваліся старадаўнія праваслаўныя
царквы і манастыры, касцёлы, сінагогі і лютэранскія кірхі.
Нашу экскурсію мы хацелі б прысвяціць менавіта рэлігійным помнікаў горада Гродна. Асноўная іх
частка знаходзіцца ў цэнтры і па суседстве адзін з адным яшчэ адно сведчанне дзіўнай верацярпімасці ў
нашым горадзе.
Такім чынам, мы пачынаем наша падарожжа.
Прыпынак № 1.
Вялікая харальная сінагога Шанойныя госцi, пачнем мы наша падарожжа у мiнулае нашага горада з выдатнага помнiка
культавай архiтэктуры Вялікай харальнай сінагогi.
Сiнагога пабудаваная у Гродна (1578) адна з найстарэйшых дзеючых і самых прыгожых у Еўропе
(тут жа створаны музей гісторыі габрэяў). Сiнагога лiчыцца адной з самых старэйшых у Еўропе.
Адзін з важных помнікаў архітэктуры горада Гродна Вялікая харальная сінагога – уяўляе
цiкавасць не толькі як гістарычны помнiк, але як і мемарыяльны, паколькі ў часы нямецкай акупацыі
Беларусі будынак стаў сведкам трагічных падзей. Сінагога выкарыстоўвалася фашыстамі ў якасці зборнага пункта для габрэяў перад адпраўкай іх у
канцлагер або на расстрэлы.
Каменны будынак сінагогі на вул. Жыдоўскай (у цяперашні час Траецкай) быў пабудаваны ў
апошняй трэці XVI стагоддзя. Прастаяў будынак нядоўга, да 1617, калі быў цалкам знішчаны страшным
пажарам. Неўзабаве пачалося будаўніцтва другога будынка сінагогі на гэтым жа месцы. Па трагічным
супадзенні, другі будынак таксама цалкам згарэў ў канцы XIX стагоддзя.
Першая каменная сінагога ў Гродна была пабудавана ў 15751580 гг. па праекце італьянскага
архітэктара Санці Гучы, запрошанага рабінам Мордехаем Джаффе, ураджэнцам Прагі. У выніку пажара ў
1617 годзе гэтая сінагога была цалкам знішчана, але неўзабаве пасля пажару польскі кароль Жыгімонт III
дазволіў габрэям пабудаваць новую сінагогу на месцы старой. Другая сінагога праіснавала даўжэй, але
паўтарыла лес папярэдніцы, сгорэла ў 1899 годзе. Новы будынак Вялікай харальнай сінагогі быў
пабудаваны Ільей Фрункiным ў 19021905 гг. у маўрытанскім стылі.
Архітэктурны помнік з'яўляецца трэцяй «версіяй» гродзенскай харальнай сінагогі. Ўзведзена яно
было ў пачатку XX стагоддзя. У гады акупацыі ўнутранае ўбранне і дэкор сінагогі былі цалкам знішчаны
або разрабаваны. У пасляваенныя гады будынак доўга выкарыстоўваўся пад склад, і некаторы час служыў
майстэрняй гарадскіх мастакоў. Да габрэйскай рэлігійнай суполкi будынак вярнуўся толькі ў 1991 годзе, і
па цяперашні час Сінагога ў Гродна з'яўляецца найстарэйшай з усіх дзеючых на постсавецкай прасторы.
Яна прызнана самай прыгожай сінагогай у Еўропе.
Сінагога, пабудаваная ў пачатку ХХ ст., ўключыла ў сябе рэшткі божницы 70х гг. XVI ст., моцна
пацярпела падчас пажараў 1885 г. і да 1900 г. Па здагадцы гарадзенскіх гісторыкаў асноўная частка
будынка — старая сінагога XVI ст. Быў істотна перайначыліся толькі галоўны фасад храма. Гродзенская
сінагога пачатку ХХ ст. уяўляла сабой цэлы комплекс, які ўключае і дапаможныя будынкі і прылеглую да
будынка тэрыторыю. Сінагога складалася з двух карпусоў: рытуальнага (літургічнай) залы і
перпендыкулярнага яму трохпавярховага корпуса, які ўключае ўваходны комплекс і дапаможныя будынкi.
Рытуальная частка на ўзроўні першага яруса мела бакавыя прыбудовы. Сцены на ўзроўні другога яруса
былі ўпрыгожаны пілястрамі, плоскімі арачнымі нішамі з высокімі арачнымі вокнамі. Завяршалася гэтая
частка сінагогі высокiм четырехскатным дахам.
Галоўная зала з нізкімі бакавымі нефамi займала ўсю вышыню аб'ему. У цэнтры стаяла біма, слупы
якой падтрымлівалі крыжападобныя перакрыццi з нервюрамi. Ва ўсходняй сцяне ў неглыбокай пяціграннай
нішы — Арон аКодеш (Каўчэг Святыні) шафа, у якім захоўваецца скрутак Торы, уздоўж заходняй
галерэя для жанчын.
Па некаторых дадзеных у Гродна было 29 тыс. габрэяў. З іх у жывых засталося менш за 200 чалавек. У
сакавіку 1943 г. Гродна быў абвешчаны нацыстамі «вольным ад яўрэяў».
Усе пасляваенныя гады будынак сінагогі не рамантаваўся. Там размяшчаліся склады харчовага камбіната,
аптэчнага кіравання, а пазней — мастацкапрамысловыя майстэрні. У 1991 г. будынак сінагогі быў вернуты іудзейскай рэлігійнай абшчыне Гродна. Цяпер помнік
гісторыі і архітэктуры габрэі зноў аднаўляюць сваімі сіламі. Сінагога працягвае працаваць і ў час
правядзення рамонтнааднаўленчых работ.
Прыпынак № 2.
Лютеранская Кiрха
Звярнiце увагу паважаныя госцi на наступны прыпынак нашай вандроўкi Лютеранская Кiрха.
Трэба адзначыць, што з 1779 года ў Гродна размяшчалася вялікая абшчына рамеснікаў лютэран,
якія па запрашэнні гродзенскага старасты графа Антонія Тызенгаўза, прыехалі з Нямеччыны для працы на
каралеўскіх мануфактурах. У 1793 годзе польскі кароль Станіслаў II падарыў гродзенскай евангеліцкалютэранскай абшчыне
будынак былой карчмы, якi быў перабудаваны у кірху.
У пачатку XIX стагоддзя была пачата перабудова трохпавярховага будынка былой карчмы ў каменную
кірху ў стылі неаготыкі. Да 1843 годзе будаўніцтва каменнай кірхі было скончана, а побач уладкаваны
лютэранскія могілкі. Пазней да кірхi прыбудавалі невялікі дом пастара. Канчатковы выгляд будынка кірхі
склаўся ў 1873 годзе, калі званіцу ўпрыгожылі гадзіннiкам.
У 1912 годзе была выканана значная рэканструкцыя будынка кірхі, з атынкаваным фасадам, тады ж з
боку алтарнай часткі пабудавалі новы пастарскі дом з лютэранскай школай. Наступныя першая і другая
сусветная вайна прывялі гродзенскую лютэранскую суполку ў заняпад, частка абшчыны была дэпартавана,
У савецкі час у будынку кірхі размясцілі дзяржаўны архіў (19441994 гг.), для чаго прыбралі частку яе
частка выехала за гранiцу
інтэр'еру.
У 1993 годзе абшчына гродзенскіх лютэран аднавіла сваю дзейнасць. У 1995 годзе кірха была
перададзена Рэлігійнай эвангеліцкалютэранскай абшчыне Гродна, сення гэта адзіная дзеючая ў Беларусі
лютэранская царква.
Будынак лютэранскай кірхі аднанефнае, аднавежавая пабудова. Галоўны фасад мае сіметрычную
кампазіцыю, выцягнутую па вертыкалі. Квадратная ў плане, высокая манументальная вежазваніца
выступае з асноўнага аб'ему і завершана высокім ламаным па форме вострым шатром.
Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стрэльчатым парталам, над ім — акноружа. Сцены
бакавых фасадаў абведзеныя шырокім карнiзным паяском, ўмацаваныя контрфорсамі, у вокнах каляровыя
вітражы з гатычнымі металічнымі вокладкамі. Інтэр'ер мае выцягнутую сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прастакутны ў плане аб'ем перакрыты
арыгінальным па форме фігурным скляпеннем: цыліндрычнае перакрыцце пераходзіць каля бакавых сцен у
плоскі столь на драўляных кранштэйнах. Апсіда раскрываецца ў асноўны аб'ем арачным праемам. На 2м
паверсе вежы — маленькія хоры.
У канцы 2013 года пачалася рэстаўрацыя будынка. Плануецца аднаўленне яго першапачатковага
аблічча, у тым ліку 12ці мятровага шпіля і 10ці крыжоў у экстэр'еры храма.
Прыпынак № 3.
СвятаПакроўскi сабор
Шанойныя госцi, а зараз мы запрашаем вас працягнуць нашу вандроўку. Перад намi Свята
Пакроўскi сабор.
Сабор быў пабудаваны у час кіравання епіскапа Гродзенскага і Брэсцкага Міхаіла (Ермакова) у
гонар воінаў Гродзенскага гарнізона, якія загінулі ў рускаяпонскай вайне 19041905 гадоў. Імены
загінуўшых былі выбіты на мемарыяльных дошках, якія вісяць і цяпер унутры на сценах храма. Будавалі хрампомнік як грамадзянскія, так і ваенныя спецыялісты. За аснову будаўніцтва была
ўзята царква Каспійскага пяхотнага палка ў Новым Пецяргофе, аднак мясцовыя інжынеры ўнеслі ў праект
новыя архітэктурныя элементы, будаўнічыя матэрыялы, дзякуючы чаму храм набыў свае непаўторныя
рысы. Праект быў распрацаваны ў інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі. Праект гарнізоннага
храма перараблялі архітэктар Н. Прозараў, губернскі архітэктар Іван Плотнікаў і гродзенскі ваенны
інжынер Іван Еўграфавiч Савельеў .
Асвячэнне храма адбылося 30 верасня 1907 года. Тады ж было прынята рашэнне аб тым, што царква
будзе помнікам у гонар усіх афіцэраў і салдат гродзенскага гарнізона, якія загінулі ў час рускаяпонскай
вайны.
У савецкія гады забаранялася рабіць хрэсныя хады і ўрачыстыя малебны на вялікія святы. У 1962
годзе быў забаронены саборны звон, замест штодзенных службаў яны праводзіліся толькі тры разы на
тыдзень.
З 1991 года, пасля здабыцця незалежнасці Беларуссю, пачынаецца новы перыяд у жыцці сабора.
Была адноўлена Гродзенская дыяцэзія, якая была зачынена ў 1951 годзе, і Пакроўскі сабор зноў стаў
кафедральным. У канцы 1993 года працягнулася традыцыя памінання загінулых воінаў. У саборных сценах
здзейснілася ўрачыстае асвячэнне і адкрыцце новай мемарыяльнай дошкі ў памяць воінаў
інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане. Напярэдадні свайго стагоддзя сабор перажыў капітальны
рамонт, самы маштабны за ўвесь час свайго існавання.
Стыль храма, як цяпер вызначае яго сучасная літаратура –псеўдарускi. Сабор уяўляе сабой
трохнефны аб'ем з пяціграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. На галоўным фасадзе знаходзіцца 10 метровая 8гранная званіца з шатровым перакрыццем і макаўкай. Вышыня званіцы складае 39,5 метраў.
Рызніцы завершаны наметамі з маковкамi.
Цiкава, што у саборы знаходзіцца цудатворны спіс Казанскай іконы Божай Маці, якую ў час Першай
сусветнай вайны спрабавалі вывезці ўглыб Расіі, але яе не ўдалося нават пасунуць, і ікона засталася ў
Гродна.
Шануецца мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі, чые мошчы знаходзіліся ў саборы з 1946 па 1992
год, а пасля былі ўрачыста перанесены ў кафедральны сабор Беластока. У храме засталася толькі часціца
мошчаў, якая знаходзіцца ў адмысловым каўчэгу каля правага клiраса.
У Мікольскім прадзеле храма знаходзіцца абраз свяціцеля Мікалая Цудатворцы з часцінкай яго
мошчаў.
Прыпынак № 4.
Фара Вiтаута Паважаныя госцi, а зараз мы пераходзiм да наступнага прыпынку нашага турыстычнага маршрута.
Перад намi адзiн з помнiкау страчанай спадчыны – Фара Вiтаўта.
Касцел Дзевы Марыi у Гродна пабудаваны у гатычным стылi у другой палове XIV стагоддзя.
Заснавальнiкам касцела быў сам вялiкi князь Вiтаўт у далекiм 1389 годзе – таму помнiк i называецца –
Фара Вiтаўта. Спачатку касцел быу драўляны, Цiкава, што гэты касцел стау першай каталiцкай святыняй
на тутэйшых землях. Храм уяўляе сабой драўлянае прамавугольнае збудаванне з двухскатным дахам i
высокай званiцай.
У 1403 годзе ен быу асвечаны у гонар Успення Мацi Божай. Некалькi разоў аднаўляўся, а у 1551
годзе па загаду каралевы Боны быў адрамантаваны.
Важную ролю у лесе касцела адыграў Стэфан Баторый, якi зрабiу Гродна сваей пастаяннай
рэзiдэнцыяй. Фару Вiтаўта ен называў самым прыгожым касцелам на землях ВКЛ, не гледзячы на тое, што
касцел быу драўляны.
Па яго загадзе майстрам Антонiем де Гротта па праекту архiтэктара Санцi Гуччы пачалося
ўзвядзенне каменнага касцела у рэнесансным стылi. Новая пабудова ўяўляла сабой трохнефны храм, фасад якой фармавала чарырох’ярусная
прамавугольная у плане башнякалакольня, якая завяршалася фiгурным купалам.
Характэрная асаблiвасць фасадау касцела – суадноciны кiрпiчнай кладкi, аштукатураных нiшау i
парталаў.
У жнiунi 1586 года будаунiцтва храма было завершана. Гэта быў самы вялiкi па сваiх памерах
касцел на польскiх землях.
На жаль, у 1892 годзе Фара Вiтаўта гарэла i храм быу моцна пашкоджаны. Згарэла ўся верхняя
частка храма i дах. Чатыры званы рухнулi унiз. Быу пашкоджаны iканастас.
Але гэта толькi пачатак выпрабаванняў для свянтынi, у 1920 год новы пажар. У час вайны ен
практычна не быў пашкоджаны, толькi часткова асыпаўся чарапiчны дах.
Цяжкiя гады пачалiся пасля Другой Сусветнай вайны. Будынак касцела выкарыстоўвалi пад
склады, спрабавалi перебудаваць пад спортзал i кiнатэатр.
На жаль, 29 лiстапада 1961 года Фару Вiтаута падарвалi. Так трагiчна закончыўся лес цудоўнага
помнiка беларускай культуры.
Есць меркаванне, што пад Фарай Вiтаўта iснуе падземны горад, але яно нiкiм не падтверджана.
22 красавiка 2014 года у небе над Гродна ўзвялi 3Дмадэль Фары Вiтаўта. Зараз на месцы храма
ўсталяваны помнiк, якi напамiнае жыхарам Гродна аб страчаным помнiку архiтэктуры. Прыпынак № 5.
Царква Раства Багародзiцы.
2) Шаноуный госцi, мы запрашаем вас працягнуць нашу вандроўку i перад намi наступны помнiк
архiтэктурнай спадчыны Гродзеншчыны – Царква Нараджэння Багародзiцы.
У мiнулым частка жаночага праваслаўнага манастыра базiлiянак. Заснаваны у 1633 г. Пабудавана у
1726 годзе архiтэктарам I. Фантанай. Асвечаны у 1756 годзе. Некалi тут стаяла Прэчысценская царква,
спачатку драўляная, а з XII ст – каменная. Храм быу пераданы у 1843 годзе праваслаўным. У 1866 годзе у
ансамблi манастыра з’явiлася “цеплая царква” Св. Сергiя Раданежскага, якую пабудавалi на грошы
мясцовай шляхты, якая прымала ўдзел у паустаннi 1863г. У 1901 годзе манастыр быу перанесены у
Краснасток. У час Першай сусветнай вайны ен быу эвакуiраваны у Маскву, а у Грамадзянскую вайну манахiнi
вырашылi вярнуцца у Гродна. У 1953 годзе тут адкрыты прытулак для сiрот, золаташвейная майстэрня,
свячны цэх, але у 1960 годзе манахiнi вымушаны былi пакiнуць Гродна i пераехалi у Жыровiчы.
З 19771992 гг. тут размяшчаўся Рэспублiканскi музей атэiзма i гiсторыi рэлiгii.
З 1992 года у старажытных сценах музея узнавiу сваю дзейнасць Свята Раство Багародзiчны жаночы
праваслаўны манастыр.
У плане архiтэктуры храм прадстаўляе сабой трохнефную царкву, з прамавугольнай алтарнай
часткай i адрознiваецца нетрадыцыйным купальным завяршэннем. – у выглядзе двух вежау з фiгурнымi
глаукамi i цэнтральны купал.
Фасад багата аздоблены барочным дэкорам. Сцены царквы абтынкаваны i у цэлым адносiцца да
старажытнарускага стылю.
Комплекс мае вельмi багатую i цiкавую гiсторыю. Ен гарэу, перабудоўваўся, змяняўся яго выгляд,
адбудоўваўся занава.
Вельмi цiкавы факт у 1877 годзе у манастыры было зафiксавана мiратачэнне цудатворнага спiсу
Уладзiмiрскай iконы Божай Мацi (амаль паугода).
Мiро сабрана у крыжападобны каўчэг, якi зараз захоўваецца у манастыры на вулiцы Новазамкавая у
Гродна.
На гэтым наша экскурсiя закончылася. Шматвяковая гісторыя горада Гродна сведчыць аб
неверагодная верацярпiмасцi, якая дазволiла яго жыхарам развiваць духоўнасць і культуру i такiм чынам
спрыяла развiццю традыцый i захаванню выдатных помнiкау беларускай культуры i дойлiдства. Тут сівая даўніна гарманічна зліваецца з сучаснасцю. І хоць Гродна не адносіцца да ліку самых вялікіх гарадоў, аднак
са сваім багатым гісторыкакультурным і духоўным спадчынай ен з поўным правам можа стаць горадам
музеем, турыстычным цэнтрам, прэтэндаваць на ролю гістарычнай, культурнай і духоўнай сталіцы
Беларусі.
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Экскурсія "На скрыжаванні культур і канфесій".
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.