Гульня - падарожжа " Мая Радзіма - Беларусь" садзейнічае павышэнню ведаў аб мінулым нашай Радзімы, спрыяе выхаванню патрыёта сваёй краіны. Яна дае магчымасць праверыць веды вучняў не толькі па гісторыі Беларусі, а таксама па беларускай літаратуры, краязнаўству. Можна выкарыстоўваць матэрыял ў пазакласнай дзейнасці па прадмету.
Гульня - падарожжа Мая Радзіма -Беларусь.docx
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама
ДУА “ Суражская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза
Міная Піліпавіча Шмырова”
Гульня –падарожжа
Мая Радзіма – Беларусь
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
I катэгорыі Машканава С.А.
1 Мэта: садзейнічаць пашырэнню ведаў вучняў аб мінулым Беларусі,спрыяць
выхаванню павагі да роднай зямлі, народа, яго культуры.
1 конкурс “Размінка”
Пытанні 1 камандзе
1. Мучныя вырабы, якія сімвалізуюць сонца. ( бліны,кулічы)
2. Для жанчын – спадніцы,а для мужчын … (нагавіцы)
3. Восеньскі дзень памінання продкаў. (Асяніны)
4. Асобы,якія выконвалі абрады валачобнага свята,
называліся… (валачобнікі)
5. Ажурны ўзор, выразаны з белай , чорнай ці каляровай паперы
(выцінанка)
6. Святочны абутак сялян. (чорныя хромавыя боты для мужчын і
чаравікі для жанчын)
7. Веснавое свята старажытных славян у гонар сонца, абуджэння прыроды і
надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. (Вялікдзень)
8. Другая назва вуснай народнай творчасці. (фальклор)
9. Прылада, прызначаная для курэння тытуню. (люлька,піпка)
10.Хлебны,старадаўні кісла –салодкі напітак. (квас)
11.Святочны гандаль, што адбываецца перыядычна ў пэўнай мясцовасці.
(кірмаш)
Пытанні 2 камандзе
1.У гонар якой агароднай культуры называюць беларусаў? (бульба)
2.Якім зімовым святам завяршаюцца Каляды? (Вадохрышча)
3.Група моладзі, якая насіла раней на кіі асветленую зорку знутры.
(звездары)
4.Майстар, які займаецца апрацоўкай металу. (каваль)
5.Узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў
выяўленчага і дэкаратыўна – прыкладнога ўжытку. (арнамент)
2 6.Паўсядзённы абутак сялян у мінулым. (лапці)
7. Старадаўняе народнае свята, звязанае з заканчэннем жніва. (дажынкі)
8.Летні галаўны ўбор мужчын – сялян у мінулым. (саламяны
капялюш,брыль)
9.Пашыраныя танцы беларусаў . ( “Лявоніха”, “ Бульба”)
10. Свята ў гонар сонца, якое ў гэты час дасягае апагею. (Купалле)
11.Хто з’яўляецца аўтарам нарыса “Зямля пад белымі крыламі”?
(У.Караткевіч)
2 Конкурс капітанаў
Капітан прыносіць сваёй камандзе столькі балаў, на колькі пытанняў
правільна адказаў.
1. Магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадракалі будучае і расказвалі
пра былое. (варажба)
2. Плецены або драўляны дзіцячы ложак, які падвешваўся да столі.
(зыбка,люлька)
3. Керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення
печаў,камінаў. (кафля)
4. Дзень вяртання птушак з выраю. (Саракі)
5. Гэты саламяны выраб адганяў злых духаў з хаты. (павук)
6. Кветка –сімвал Беларусі. (васілёк,валошка)
7. Радаслоўнае дрэва сям’і. (генеалагічнае)
8. Прадоўжыце сказ: Мінск узнік на рацэ …(Менцы) , а Пінск …(на
Піне).
9. Якая вада была знойдзена каля палескай вёскі Гарывада? (нафта)
Пытанні капітану другой каманды
1.Нячыстая сіла,увасабленне бяды,нягоды, якія нападалі на чалавека,
яго сям’ю,гаспадарку. (злыдні)
2.Гаспадарчая пабудова для захавання сена,саломы. (пуня, адрына)
3.Прылада для скошвання травы і збожжавых культур. (каса)
3 4.Прадоўжыце сказ: Слуцк узнік на рацэ …(Случы), а Віцебск …(на
Віцьбе).
5.Ткацкі станок з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах.
(кросны)
6.Вясновы дзень памінання памерлых. (Радаўніца)
7.Які колер пераважаў у адзенні беларускіх сялян? (белы)
8.З валакна гэтай расліны робяць тканіну. (лён)
9.Жаночае ўпрыгожванне, тое, што і каралі. (пацеркі)
Гульня з гледачамі
1. Сталіца Рэспублікі Беларусь. (Мінск)
2. Другі хлеб беларусаў. (бульба)
3. Птушка – сімвал Беларусі. ( бусел)
4. Рэспубліканская дзіцячая газета на беларускай мове. (“Раніца”)
5. Сапраўднае імя Янкі Купалы. (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
6. Множны лік назоўніка чалавек. (людзі)
7. Перапынак падчас спектакля. (антракт)
8. Часопіс,які з’яўляецца пасля дажджу. (“Вясёлка”)
9. Хатні Дзед Мароз. (халадзільнік, маразільнік)
10.У якой лічбе столькі ж знакаў,колькі літар у яе назве? ( у рымскай
лічбе III)
11.Маладая істота, якая нарадзілася ў каровы. (цяля)
12.З чаго робяць манныя крупы? (з пшаніцы)
13.Марфема, якая стаіць перад коранем. (прыстаўка)
14.Сын Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. (Ізяслаў)
15.Дэфіс – (злучок)
16.Якое люстра нельга ўключыць? (у якое глядзяцца)
17.Друкаванае або вуснае паведамленне, якое даводзіцца да
ўсеагульнага ведама. (аб’ява)
18.Галоўныя члены сказа. (дзейнік і выказнік)
19.Склоны, акрамя назоўнага. (ускосныя)
20.Частка слова без канчатка. (аснова)
21.Цар звяроў …(леў)
22.Сыты галоднаму …(не таварыш)
23.Цар пушчы …(зубр)
24.Як раней называлі канікулы? (вакацыі)
4 3 Конкурс “Ефрасіння Полацкая”
1.Назавіце свецкае імя Ефрасінні Полацкай. (Прадслава)
2.Назавіце імя майстра – ювеліра, які зрабіў крыж па заказе Е.
Полацкай? (Лазар Богша)
3. Назавіце імя бацькі Е. Полацкай. (Святаслаў – Георгій)
4. Назавіце імя маці . (Сафія)
5. Назавіце імя чалавека, унучкай якога была Е. Полацкая.
(Усяслаў Чарадзей)
6. У якім годзе быў зроблены крыж Е. Полацкай? (1161)
7. У якім горадзе нарадзілася Прадслава? (у Полацку)
8. Назавіце гады жыцця Ефрасінні. (1110– 1173)
9. Хто з’яўляецца аўтарам “ Жыція Ефрасінні Полацкай”? (аўтар
невядомы)
10.У якім горадзе знаходзяцца зараз мошчы Ефрасінні? (у Полацку)
11.Які дзень афіцыйна прызнаны праваслаўнай царквой Днём
Ефрасінні Полацкай? ( 05 чэрвеня)
12.Кім па веравызнанні была Ефрасіння? ( праваслаўнай)
13.У якім узросце Прадслава прымае пострыг? (у 12 гадовым)
14.Заснаваўшы мужчынскі і жаночы манастыры , Ефрасіння
арганізавала пры іх скрыпторыі.Што гэта? (майстэрні па
перапісванню кніг)
Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджванне пераможцаў.
5
Гульня - падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь".
Гульня - падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь".
Гульня - падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь".
Гульня - падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь".
Гульня - падарожжа "Мая Радзіма - Беларусь".
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.