Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)
Оценка 4.9

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Оценка 4.9
Игры
doc
белорусская литература
1 кл
07.04.2017
Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)
Публикация является частью публикации:
ехаў казачнік Бай!.doc
1 У свеце добрых казак (на сцэне 4 скамароха) Скамарох 1.  Жыхароў кожнай хаты  Запрашаем на свята. Беларускае! Народнае!  Вясёлае! Карагоднае! Скамарох 2.  Завітаў кірмаш да нас. Надышоў вяселля час. На забавы спяшайцеся!  Ды не вельмі штурхайцеся! Скамарох 3. Як у казцы з рога Усяго тут многа! Ёсць і цацкі, і ласункі Усім будуць падарункі. Скамарох 4. Ёсць у нас гаршкі, талеркі, Кубкі лыжкі і цукеркі. 2 Вось у нас салодкі чай. І смакоўны каравай. Скамарохі 1,2­3,4 Э­ег­ге! З усіх бакоў! Вас і вашых дружбакоў! Беларускі кірмаш Запрашае ў госці вас! Скамарох 1. Дарослыя і дзеці! Усе­усе на свеце! Нам дапамагайце! Шчырымі апладысментамі  Шаноўных гасцей вітайце! Скамарох 2. Шаноўная ягамосць! Да нас яшчэ адзін госць! Хто ён, адгадайце? Яго шчыра прывітайце! Скамарохі 1,2,3,4 —У каго гасцінцы ёсць? —Хто для ўсіх жаданы госць? 3 —Хто вясёлы і прыгожы? —Хто ў бядзе нам дапаможа? — Хто нам песню заспявае? — Хто нам казак больш набае? (Несцерка)  Песня “Несцерка Н: — Добры, дзень, сябры­браточкі! Эге­ге! Колькі вас тут сабралася, не  раўнуючы, як дрэў у лесе, як каменняў у глебе. Ой, перапрашайце, можа каго  абразіў: як зорачак у небе, як кветачак на лузе.  Як тут красна! Як тут ясна!  Скажы ўнучок­галубок, куды ж гэта я трапіў? Ун: —Я не ведаю. Давай у дзяцей спытаемся. Дз: —На кірмаш. Н: —На які­такі кірмаш? Ун: —Дзеда, мне купі лядзяш. С 2. Грошай не шкадуй! Часу не марнуй! Н:—А мая ж ты ластаўка, не куплю. С 2: —Чаму? Н:—Грошай няма! С 2:—А на нашым кірмашы не абавязкова мець грошы. Калі ведаеш песні і казкі,   жарты і гульні — можна набыць што хочаш. Н: —А мае ж вы даражэнькія! А мае ж вы любыя! Казак ведаю багата. Іх усіх не змесціць хата. А з сабою маю куфэрак цудоўны, Казак любімых, самых чароўных. (адкрывае куфэрак)  Песня “У гасцях у казкі” 4 (вынімае з куфэрка яйка) —Вось вам першая падказка: Пра яечка наша казка.  Казка “Першае яечка”  1 “А” клас. С3:—Нам вядома, што ты мастак да ўсялякіх забаў. Так ці не? Н:—Так­так я паўсюль бываў дзіва­казкі сустракаў. Шмат чаго цікавага бачыў.  Вам пра гэта раскажу  і вас дзеткі папрашу,  Мне дапамагайце  Калі праўду пачуеце — разам паўтарайце. (бачылі, бачылі, мы таксама бачылі) — Бачыў бабу, што карову даіла. 5 — Бачыў карову, што люльку курыла. —Бачыў авечку, што несла яечкі. —Самі аладкі выскоквалі з печкі. — Бачыў каваля, што каня падкаваў. —Бачыў камара, што поле араў. —Бачыў як кот індыка напужаў. —Не верыце, зараз убачыце.  Казка “Каго спалохаўся індык ”  1 “Г” клас. С4: З даўняга веку, дзеці, Казка вандруе па свеце, Па народах, па краінках, Па дарогах, па сцяжынках. Н: Людзі добрыя перапрашаю, Я ў вас вось што запытаю. Вы скажыце госці мне Ці цікава вам ці не? Ну тады чаму пазяхаеце, Апладысментамі артыстаў на вітаеце? Скамарохі 1,2,3,4 Што сябры для жыта трэба?  (Жыту вельмі трэба глеба) Трэба што для весялосці?  (Каб часцей бывалі госці) А для птушкі? (вышыня) А для казкі? (цішыня) Ціхенька сядзіце, на сцэну глядзіце.  Казка “Рэпка ”  1 “Б” клас. 6 С1: Люба глядзець — прыгажосць! Вось гэта сяброўства і ёсць! Н: А я вас пазабаўляю З вамі ў Бая пагуляю! —Ехаў казачнік Бай цераз сёлы і гай.       Баіць ці не? (Бай!) —Ён пытаўся ў мяне, што даць дзеткам у сне?        Баіць ці не? (Бай!) —Я прасіў: дзецям дай казку­песеньку, бай!        Баіць ці не? (Бай!) — Казку, — кажа,— я дам, толькі выберу сам.   Баіць ці не? (Бай!) —А найлёпшую з іх дам для дзетак малых.      Баіць ці не? (Бай!) —Тым, хто любіць мяне і хто першы засне.       Баіць ці не? (Не!) Ун: — Дзядуля, не час зараз спаць класціся, раскажы яшчэ казку. Н: —Ну добра, апошнюю.  Казка “Каза­манюка”  1 “В” клас. 7 С1: За такую цудоўную казку Не шкада абаранкаў вязку. С2: Піражкоў і блінцоў,  І цукерак­ледзяшоў. Ун: —Мне не трэба зусім цукерак,              падары мне дзядуля куфэрак.              Я буду ўсе казкі ведаць. Н:— Не ўсё так проста ўнучак.  Казак на свеце многа. Да іх праз школу дарога. Трэба вучыцца чытаць, Каб усё на свеце спазнаць. Кнігі адкрыюць табе свой чароўны свет і ты станеш сапраўдным чараўніком.   Песня “Свет казак” Н: —Дзякуй за песні і пачастункі! За казкі цікавыя і падарункі! Я купіў для вас бліноў,  каб пачаставаць дзяцей ды гасцей. —Хто лянівы і нясмелы, Дык таму блінок гарэлы. —Хто адважны і старанны,  дык таму блінок румяны. —А як усе вы малайцы — Вам найлепшыя блінцы! (выхад у зал і выдача бліноў) 8 Ун :  Усіх гадуюць нас матчыны казкі. Цёплым словам, шчыраю ласкай. Вучаць мову родную любіць, З усімі на свеце дружыць. С1: Жыццё яны робяць наша святлей. Збываюцца мары, на сэрцы цяплей. С 2: Час нам з казкай развітацца. Вас прашу не ленавацца, С 3: З кніжкай, дзеці, сябраваць. І пабольш, сябры, чытаць. Усе:  Хай героі казак дораць вам цяпло. Хай дабро на свеце пераможа зло. —Да пабачэння! —Да новых сустрэч, сябры! 9 Песня «Несцерка” 1. Весялосці ветрыкам, сумнаю парой Завітае Несцерка — казачны герой. І нанова верыцца ў соннай цішыні, Што здалёку вернуцца сонечныя дні. % Несцерка, Несцерка, узнімі настрой. Несцерка, Несцерка, патанцуй са мной. Смелым жартам Несцерка зноўку рассмяшы.  Каб было мне весела, лёгка на душы. 2. Завітае Несцерка і развяжа мех. І рассыпле Несцерка як ласункі смех. Нам раскажа казку ён летам і зімой, Бо заўсёды Несцерка лепшы сябар мой. % Несцерка, Несцерка, узнімі настрой. Несцерка, Несцерка, патанцуй са мной. Смелым жартам Несцерка зноўку рассмяшы.  Каб было мне весела, лёгка на душы. Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы  Парадак ідзець? Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець? Мушка на ваконцы У цымбалкі б’ець. Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець? Павучок на сценцы  Кросенцы снуець. Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець? Парсючок пад лаўкай  Бульбачку грызець. Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы  Парадак ідзець? 10 Если вы не очень боитесь Кощея Или Бармалея и Бабу Ягу, Приходите в гости к нам поскорее, Там, где зеленый дуб на берегу. Там гуляет черный котище ученый,  Пьет он молоко и не ловит мышей, Это настоящий кот говорящий, А на цепи сидит Горыныч­змей. Приходите в гости к нам, Поскорей приходите в гости к нам! Кот про все расскажет вам, Потому что он видел все сам. Ах, как тихо и темно! Ах, как чудно и чудно! Ах, как страшно и смешно, Зато в конце все будет хорошо! Ты узнаешь много волшебных историй: Тут тебе и "Репка", и ключ золотой. Тут и Черномор, тот самый, который Зря всех пугал своею бородой. А в конце концов, всему свету на диво, После приключений, сражений и драк, Станешь ты веселый, как Буратино, И умный­умный, как Иван­дурак! Приходите в гости к нам, Поскорей приходите в гости к нам! Кот про все расскажет вам, Потому что он видел все сам. Ах, как тихо и темно! Ах, как чудно и чудно! Ах, как страшно и смешно, Зато в конце все будет хорошо!

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)

Гульня-падарожжа "У свеце добрых казак" (1 клас)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.04.2017