Вусная народная творчасць ( 5 клас)

  • Игры
  • docx
  • 09.10.2017
Публикация на сайте для учителей

Публикация педагогических разработок

Бесплатное участие. Свидетельство автора сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Форма ўрока - урок - падарожжа, тып - абагульненне і сістэматызацыя ведаў. Урокі ў форме падарожжа даюць магчымасць абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме "Вусная народная творчасць". Такія ўрокі вучням падабаюцца. У канцы ўрока яны самі ставяць балы сваім аднакласнікам.
Иконка файла материала Вусная народная творчасць - 5 клас.docx
Аддзел адукацыі , спорту и турызму Віцебскага  райвыканкама ДУА “ Суражскі дзіцячы сад ­ сярэдняя школа імя  Героя Савецкага Саюза   М.П. Шмырова ” Падарожжа па краіне “ Вусная народная творчасць” Настаўнік  беларускай мовы і літаратуры Машканава Святлана Аляксандраўна 1Тэма:  Падарожжа па краіне “Вусная народная творчасць” Мэты:  садзейнічаць   абагульненню і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэме       “Вусная народная творчасць”; спрыяць  развіццю маўлення вучняў, папаўняць іх слоўнікавы запас; спрыяць выхаванню павагі да народнай спадчыны, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ Форма:  урок – падарожжа Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі, прэзентацыя Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў Эпіграф: Ад прадзедаў спакон вякоў        Успомнім, што такое …( казка, Мне засталася спадчына,             прыказка, павер’і, прыкметы, Паміж сваіх і чужакоў                  легенды) Яна мне ласкай матчынай… Я. Купала “Спадчына”                              Этапы  ўрока: І. Арганізацыйна­матывацыйны момант Уступнае слова настаўніка: На дошцы запісаны словы Янкі Купалы з верша “Спадчына”.  ­ Пра   што мы сёння на ўроку будзем гаварыць? Што нам у спадчыну засталося ад прадзедаў? З   маленства   і   назаўжды   ўваходзіць   у   наша   жыццё   народная   паэзія.   Спачатку   нас прываблівае   мілагучная   калыханка,  пасля   мы  захапляемся  цікавымі  дзівоснымі   казкамі, здзіўляемся   мудрасці   і   паэтычнаму   хараству   прыказак,   прымавак   і   загадак.   З   легендаў паўстае перад намі мінулае нашага народа, роднай Беларусі. Вусная народная творчасць, як невычэрпная крыніца, сілкуе нашу мову і літаратуру, наша жыццё. Цудоўнаму народнаму мастацтву і майстэрству мы і прысвячаем сённяшні ўрок. ІІ.Этап актуалізацыі раней вывучанага 2Падарожжа па станцыях: 1. Станцыя пытанняў Адкажыце на пытанні: 1)Якую іншую назву мае вусная народная творчасць? (фальклор) 2)Якія творы можна аднесці да фальклорных?     (міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы і павер’і). 3)Хто быў аўтарам гэтых твораў?   (народ) 4)Што такое казка?     (Казка – вуснае мастацкае апавяданне з    элементамі выдумкі і фантазіі)        5)Што такое прыказка?  (Прыказка – гэта трапнае народнае выслоўе з    павучальным зместам) 6)Што такое павер’і?  (Павер’і – народныя выслоўі, у якіх людзі асвятлялі невядомы факт, грунтуючыся не на жыццёвым вопыце, а на выдумцы, фантазіі чалавека, часам нават на містыцы.) 7)Што   такое   прыкметы?  (Прыкметы   –   гэта   трапныя   народныя   выслоўі,   у   якіх выказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам) 8)Што   такое   легенды?  (  Легенды   –   фальклорныя   фантастычныя   апавяданні, заснаваныя на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў) 2. Станцыя  казак    Пазнайце казку па эпізодзе: 1. “ Нічога не ўзяў Іван з сабой: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножык­сцізорык, той, якім лучынкі стругаў. І пайшоў пехатою залатога птаха шукаць” . ( “Залаты птах”) 2. “ – Ну , што: адгадалі мае загадкі? – пытаецца пан.  Багаты выйшаў наперад:  3­ Ды тут і адгадваць няма чаго: нікога і нічога на свеце няма сыцей за майго рабога парсучка, саладзей за ліпавы мёд ад маіх пчол і шпарчэй за майго гнедага жарабца”. (“Разумная дачка”) ­ 3. Аднавіце кампазіцыю казкі “ Залаты птах”, паставіўшы правільна нумары частак ( групавая форма работы)   А  Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах.          1   Б  Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму.     2   В  Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца.                   3   Г  Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац.          4     Д     Адзін   хлопец   у   мяне   за   памочніка   быў,   дык   ён   і   наварыў   такіх   смачных   страў. 5              Е  Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. 6 Адказы: 1 В 2 А 3 Б 4 Г 5 Е 6 Д   3. Станцыя загадак У народзе кажуць: загадка – розуму зарадка. Мы сёння з вамі паспрабуем выявіць, хто больш назіральны, кемлівы, хто ўмее лепш разважаць, думаць.    А.  1.Адзін гаворыць, абодва глядзяць ды абодва слухаюць.( язык, вочы, вушы)         2. Не рыба, а плыве, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (бабёр)         3. Вышэй за ўсіх стаіць, навокал глядзіць, люльку курыць.( комін)         4. Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (вочы)         5.Пяцёра братоў,гадамі роўныя, а ростам розныя.( пальцы)   Б. Прымяркуйце адгадкі да загадак. Правядзіце адпаведныя лініі. 1. Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць.                                    А  Дождж 2. Зялёная, а не луг, белая, а не снег.                                       Б  Вада 3. Ішоў даўгавяз – у сыру зямлю ўвяз.                                    В  Бяроза 4. Не хворая, а ўсё стогне.                                                         Г  Ноч 5. Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола.                Д Свіння                                   Адказы:               1 Б 42 В               3 А               4 Д               5 Г 4. Станцыя фізкультхвілінкі Вось мая правая рука.( выцягваюць правую руку наперад) Вось мая левая рука.( выцягваюць левую руку наперад) Пасярэдзіне галава – ( круцяць галавой) Прыгожая, разумная.( гладзяць па галаве) Не падвядзі мяне. Злева – сябар, справа – сябар.( паварочваюцца налева, потым – направа) Давай з табою сябраваць. ( паціскаюць адзін аднаму рукі) І будзем разам прысядаць. ( прысядаюць) Мы з табою адпачылі. ( пацягваюцца) І да працы прыступілі. ( сядаюць на месца) 5. Станцыя прыказак  Завяршыце прыказкі, падабраўшы адпаведную канцоўку з падказак. Прыказкі  Адзін з сошкай… Адзін сыцее… Хто людзям не верыць… 1 . 2 . 3 . 4 . 5 . 6 . 7 . 8 . 9 Старасць слабая на ногі… Сон на заўтра адлажы… Хто не шануе чужога… Хто ў бядзе не быў… Без шчасця не будзе багацця… Сёння зробіш… Падказкі  А…дзесяць пацее. Б…а за грошы шчасця не купіш. В… той і свайго не мае. Г…а жыць вучыць. Д…той сабе веры не дасць. Е…а справу сёння зрабі. Ё…той   сапраўдных   прыяцелей   не мае. Ж…заўтра як знойдзеш. З…а сямёра з ложкай. 5. 1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8. 9.  – З  – А  – Д  – Ё  – Б  – Ж  – Е  – В  – Г 6. Станцыя прыкмет і павер’яў   Раскажыце, што будзе згодна з гэтымі прыкметамі адпаведна народным назіранням.  Сонца ў хмарку садзіцца ­ … ( будзе дождж.) 1. 2. Зорная купальская ноч –… (на добры ўраджай грыбоў.) 3. Бяроза дае многа соку – … (да мокрага лета.) 4. Увечары трашчаць конікі – …(на добрае надвор’е.) 5. Сей смела, калі ў садзе … (бела.) 6. Ноч без расы – … (дзень з дажджом.)                              7. Станцыя крыжаванкі 1 2 3 4 61. Плаваць не ўмее, а нырае  ў калодзеж. (вядро) 2. Вісіць на дрэве ліловая цукерка. (сліва) 3. Без яго лодка – як птушка без крыла. (вясло) 4. Вясной зелянее, восенню жаўцее. (дрэва) ІІІ. Кантрольна – рэфлексійны этап   Мы   з   вамі   праехалі   ўсе   станцыі,   выканалі   ўсе   заданні,   гаварылі   пра   нашу   спадчыну. Аўтарам   яе   з’яўляецца беларускі народ. Спадчына нам засталася, каб мы яе ведалі і бераглі.     Ці спадабаўся вам урок?      Ці хочацца вам яшчэ калі­небудзь пабываць на падобным уроку?      Адлюструйце свой настрой .  IV.  Дамашняе заданне (на выбар) 1. Намаляваць любімага героя казкі.  ( 5­ 6 балаў) 2. Падабраць   і   запісаць   у   сшыткі   некалькі   прыказак,   у   якіх   высмей­           ваецца гультайства і лянота. (7 – 8 балаў) 3. Знайсці матэрыял пра ўтварэнне назвы “ Сураж”. ( 9 – 10 балаў) 7Картка №1   1 Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах.   2 Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму.   3 Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца.   4 Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац.   5  Адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў.   6 Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады.                                  Картка №2 1. Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць.                                    А  Дождж 2. Зялёная, а не луг, белая, а не снег.                                       Б  Вада 3. Ішоў даўгавяз – у сыру зямлю ўвяз.                                    В  Бяроза 4. Не хворая, а ўсё стогне.                                                         Г  Ноч      5. Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола.                Д  Свіння                                 Картка №3 Прыказкі  Адзін з сошкай… Адзін сыцее… Падказкі  А…дзесяць пацее. Б…а за грошы шчасця не купіш. Хто людзям не верыць… В… той і свайго не мае. Хто ў бядзе не быў… Г…а жыць вучыць. Без шчасця не будзе багацця… Д…той сабе веры не дасць. Сёння зробіш… Е…а справу сёння зрабі. 1 . 2 . 3 . 4 . 5 . 6 . 8Сон на заўтра адлажы… Хто не шануе чужога… Ё…той   сапраўдных   прыяцелей   не мае. Ж…заўтра як знойдзеш. Старасць слабая на ногі… З…а сямёра з ложкай. 7 . 8 . 9 .                                Картка №4 1. Сонца ў хмарку садзіцца ­ …  2. Зорная купальская ноч –…  3. Бяроза дае многа соку – …  4. Увечары трашчаць конікі – … 5. Сей смела, калі ў садзе …  6. Ноч без расы – …                                      Картка №5 1 2 3 4 1. Плаваць не ўмее, а нырае  ў калодзеж.  2. Вісіць на дрэве ліловая цукерка.  3. Без яго лодка – як птушка без крыла.  94. Вясной зелянее, восенню жаўцее.  10Аналіз урока беларускай  мовы  ў 5 класе па тэме “ Вусная народная творчасць” Настаўнік    Машканава С.А. Урок  з’яўляецца апошнім у раздзеле падручніка “За смугою стагоддзяў” па тэме “ Вусная народная   творчасць”.   Пастаўленыя   мэты   адпавядалі   тэме,   праграме.   Навучанне ажыццяўлялася ў дыялогу, выкарыстоўвалася форма ўрока – падарожжа. Актыўнасць і самастойнасць  мыслення  вучняў  дасягалася   з  дапамогай  сістэмы  пытанняў,  практычнай дзейнасці.    Вучэбны   матэрыял   быў   даступным   –   адпавядаў   псіхолага   –   педагагічным   і ўзроставым   асаблівасцям   навучэнцаў.   На   этапе   актуалізацыі   тэарэтычных   ведаў выкарыстоўваўся рэпрадуктыўны метад, што дазволіла  праверыць веданне тэрмінаў (казка, легенда, прыказка, прыкметы, павер’і). На этапе замацавання быў выкарыстаны практычны метад , што скіроўвала матэрыял на сувязь з жыццём, разуменню значнасці сувязі тэорыі з практыкай.  Мультымедыйная суправаджэнне ўрока дазволіла зрабіць яго эмацыйным і не стамляльным для вучняў, што значна павысіла пазнавальную цікавасць   і спрыяла развіццю мыслення і памяці. На этапе актуалізацыі ведаў вучняў выкарыстоўвалася групавая форма навучання.   Спецыфіка класа ўлічвалася праз працу ў групе. У групах ствараліся ўмовы для такой арганізацыі   ўзаемадзеяння,   якія   дазвалялі   выхоўваць   пачуццё   адказнасці   за   прынятае рашэнне. З   мэтай   абагульнення   тэмы   ўрока   былі   арганізаваны   розныя   віды   самастойнай   работы навучэнцаў: узнаўляльныя, творчыя. Вынік   працы   адпавядаў   пастаўленай   мэце   ўрока.   Вынікі   ўрока   былі   падведзены навучэнцамі, добразычлівай прынцыповай ацэнкі дзейнасці адзін аднаго.Выкарыстоўваліся выхаваўчыя   магчымасці   славеснай   ацэнкі   і   бальнай   адзнакі   .   Ствараліся   ўмовы   для самастойнай дзейнасці вучняў па замацаванні атрыманых ведаў, развіцця творчасці.  Пры вызначэнні аб’ёму і зместу дамашняга задання арганізавана дзейнасць навучэнцаў па самастойным вызначэнні працы, якую кожнаму трэба выканаць індывідуальна. Рэфлексія стварала спрыяльны эмацыйны клімат , што выявілася ў атмасферы ўзаемнай павагі, садзейнічала развіццю разумовых здольнасцей. 11