Информационный час "День белорусской письменности"
Оценка 4.6
Информационный час "День белорусской письменности"
Оценка 4.6
Мероприятия
doc
классное руководство
5 кл—11 кл
16.03.2018
Материал содержит текстовую информацию для проведения информационного часа или Дня знаний, посвящённого Дню белорусской письменности.
Материал предназначен для классных руководителей средних общеобразовательных учебных заведений.
Целевая аудитория - учащиеся среднего и старшего звена.
В ходе мероприятия дети знакомятся с историей возникновения письменности и славянской азбуки.Материал содержит текстовую информацию для проведения информационного часа или Дня знаний, посвящённого Дню белорусской письменности.
Пісьменства.doc
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА
П i сьменства
Гэты дзень з'яўляецца Нацыянальным святам Рэспублікі
Беларусь і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага
друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай
сувязі са славянскімі вытокамі.
Каля 5 тысяч гадоў таму назад чалавецтва стварыла адно
з самых важных вынаходстваў
пісьменства
спосаб
перадаваць звесткі праз прастору і час.
Яшчэ ў каменным веку людзі спрабавалі перадаваць звесткі з
дапамогай малюнкаў, так званых піктаграфій. Але каб
намаляваныя, высечаныя на камянях альбо іншыя рэчавыя
звесткі можна было заўсёды правільна і аднолькава разумець,
трэба было дамовіцца пра агульнапрызнанае значэнне ўмоўных
знакаў. Такі агульнапрызнаны набор умоўных графічных знакаў
для слоў мовы называецца пісьмом або пісьменствам.
Пераход ад выпадковых запісаўмалюнкаў да ўпарадкаванага
ідэаграфічнага пісьма, знакі якога перадавалі б цэлыя словы ці
завершаныя думкі, абумоўлены ўтварэннем дзяржавы, якой
патрэбна была пісьмовая дакументацыя. Ідэаграфічная сістэма
пісьма (іерогліфы) здольная была абслугоўваць усе сферы
тагачаснага эканамічнага і культурнага жыцця дзяржаў. Але
гэтая сістэма пісьма не адпавядала фанетыцы мовы, мела
вялікую колькасць знакаў. Таму ў 2м тысячагоддзі да н.э.
пачало фармавацца складовае пісьмо з меншай колькасцю знакаў. Найбольш зручнае пісьмо літарнагукавое, у якім пры
дапамозе знакаў перадаецца гукавы склад мовы. Яно больш
простае, з меншай колькасцю знакаў і лёгка перадае
граматычныя формы слоў.
У сярэдзіне 2га тысячагоддзя да н.э. фінікійцы вынайшлі
спрошчанае пісьмо, якое складалася з 22 знакаў. Кожны знак у
ім абазначаў пэўны зычны гук; словы не аддзяляліся адно ад
аднаго. Паступова тэкст пачалі падзяляць на словы, літарамі
пазначаць і пэўныя галосныя. Знакі
фінікійскага пісьма
ўспрынялі суседнія народы, а ў 98 ст. да н.э. грэкі. Менавіта
перадаваць галосныя гукі. Так узнік першы
грэкі пачалі
сапраўдны алфавіт, або азбука. Ад грэчаскага пісьма паходзяць
лацінскі алфавіт і кірыліца з дадаткам некаторых новых
літар для гукаў, якія адсутнічалі ў грэчаскай мове.
Выдатным дасягненнем старабеларускай графікі было
стварэнне Ф.Скарынам друкарскага варыянта алфавіта
стаў узорам для іншых усходнеславянскіх друкароў. Вялікае
друкарскага варыянта алфавіта, які
значэнне ў развіцці расейскага пісьма мела Пятроўская
рэформа 17081710 гадоў, у выніку якой быў створаны
грамадзянскі шрыфт.
Пад яго ўплывам пазней змяніліся
беларуская і ўкраінская пісьмовыя сістэмы.
Стварэнне славянскай азбукі звязваюць з імёнамі
візантыйскіх місіянераў Кірылы (каля 827869) і яго брата
Мяфодзія (815885). У 862 годзе ў Канстанцінопаль прыбылі
паслы князя Расціслава, які прасіў накіраваць у Маравію
прапаведнікаў для ўсталявання там хрысціянскай рэлігіі на
зразумелай народу мове. У хуткім часе Кірыла, які валодаў
некалькімі мовамі і мясцовым славянскім дыялектам, стварыў славянскую азбуку з 38 літар. Частка літар была запазычана з
грэчаскага алфавіта, а некаторыя былі спецыяльна прыдуманы
для перадачы гукаў славянскіх моў. Кірыла пераклаў Евангелле і
іншыя царкоўныя кнігі.
Пасля 894 г., калі славянскую мову абвясцілі афіцыйнай
мовай царквы і дзяржавы, у Балгарыі пачалі адзначаць Дзень
славянскага пісьменства. Верагодна, напачатку гэта было
выключна царкоўнае свята, пазней яно стала ўсенародным.
Міжнароднае свята славянскага пісьменства і славянскіх культур
у 1986 г. адбылося ў Маскве, у 1989 у Кіеве, у 1990 у
цы. З 1994 у Беларусі шырока адзначаецца свята
Вязын
беларускага пісьменства і друку.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, звязаных з імёнамі
беларускіх асветнікаў і першадрукароў, пра якіх мы зараз вам
нагадаем.
Ефрасіння Полацкая
(свецкае имя Прадслава),
(1102 г., не паздней 11041173 гг.)
Князёўна,
полацкага
манастыра Святога Спаса, асветніца
ігумення
перыяду Кіеўскай Русі, першая жанчына,
кананізаваная праваслаўнай царквой у святыя. Дачка князя
Георгія Усяслававіча, унучка полацкага князя Усяслава
Чарадзея. Не жадаючы выходзіць замуж, пастрыглася ў манашкі.
Займалася перапісваннем царкоўных кніг і пісала таксама
летапісныя і арыгінальныя творы. На сродкі Ефрасінні ў
Полацку былі ўзведзены дзве царквы. Яна ж заснавала
мужчынскі і жаночы манастыры, што сталі значнымі асяродкамі культуры ў Полацкім княстве. Па яе заказу ў 1161 г. майстрам
Лазарам Богшам выраблены крыж, які атрымаў назву крыжа
Ефрасінні Полацкай.
Кірыла Тураўскі
(каля 1130 пасля 1184 гг.)
Нарадзіўся каля 1130 г. у Тураве, там
жа атрымаў і адукацыю. Тураў у той час
быў магутным асяродкам культуры, у якім
былі школы пры манастырах, дзе вывучалі
мовы, чыталі кнігі, знаёмілі вучняў з
рыторыкай. Дасягнуўшы паўналецця, стаў
святаром. Пачаў пісаць малітвы, творы пра манахаў. На схіле
веку Кірыла Тураўскі пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у
Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў пісьменніцкую дзейнасць
да апошніх дзён сваего жыцця.
Памёр ён пасля 1184 г. Хаця пра Тураўскага Залатаслова
(так звалі яго сучаснікі) вядома няшмат, але да нас дайшла
незвычайна вялікая колькасць яго пропаведзяў, малітваў
павучанняў, канонаў. Яны перапісваліся на працягу XIIІ XVII
стагоддзяў і такім чынам захаваліся. Вялікі гуманіст
старажытнасці К. Тураўскі сімвал таленту, узнёсласці,
паэтычнасці нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў
нашай культуры. Мікола Гусоўскі
(каля 14701533 гг.)
Паэтгуманіст
і
асветнік эпохі
Адраджэння. Паходзіў з сям'і паляўнічага.
Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым
паглыбляючы веды ў Вільні, Польшчі і Італіі.
У 1518 г. трапіў у Рым, дзе ў 1522 г. стварыў свой лепшы твор
"Песню пра зубра", прасякнуты любоўю да роднай зямлі,
трывогай за яе лёс і гонарам за слаўнае мінулае Вялікага
Княства Літоўскага. "Песня пра зубра", як і іншыя творы
Гусоўскага, напісаны на лаціне мове пісьменства тагачаснай
Еўропы. Аднак творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на
лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё такіх жанраў ва
ўсходняй Еўропе, як ліраэпічная, гістарычная і сатырычная
паэма, эпіграма, элегія.
Францыск Скарына
(каля 14901551 гг.)
Беларускі і ўсходнеславянскі асветнік
гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік,
перакладчык, мастак эпохі Адраджэння.
Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца. У 1506 г.
скончыў Кракаўскі (Ягелонскі) універсітэт,
дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1512 г. у
Падуанскім універсітэце атрымаў вучоную ступень доктара
медыцыны. У заснаванай у Празе друкарні ў 151719 гг.
упершыню выдаў на царкоўнаславянскай мове ў беларускай
рэдакцыі 23 кнігі "Бібліі...". Каля 1520 г. ім была заснавана друкарня ў Вільні, дзе каля 1522 і 1525 гг. былі выдадзены
"Малая падарожная кніжыца" і "Апостал".
Творчасць Скарыны ў значнай ступені абумовіла спецыфіку
беларускай культуры XVI XVII ст., спрыяла пашырэнню
кнігадрукавання.
Сымон Будны
(1530 1593 гг.)
Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфар
матар, філосаф, кнігавыдаўца. Паходзіў з
сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых
адукаваных людзей свайго часу. Скончыў
Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. з нясвіжскай
друкарні выйшла кніга Сымона Буднага
"Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на
землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на
старабеларускай мове.
У помніках кніжнага пісьменства Беларусі
адлюстраваны шматвяковая гісторыя беларускага народа і
яго ўклад у сусветную культурную спадчыну.
Информационный час "День белорусской письменности"
Информационный час "День белорусской письменности"
Информационный час "День белорусской письменности"
Информационный час "День белорусской письменности"
Информационный час "День белорусской письменности"
Информационный час "День белорусской письменности"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.