Канспект урока "Адмена прыгоннага права"
Оценка 4.6

Канспект урока "Адмена прыгоннага права"

Оценка 4.6
docx
28.04.2020
Канспект урока "Адмена прыгоннага права"
Конспект урока "Отмена крепостного права" для школ с белорусским языком обучения
Адмена прыгоннага права.docx

План-канспект урока гісторыі ў 8 класе па тэме

“Адмена прыгоннага права”

Мэта: Разгледзець асноўныя прычыны правядзення сялянскай рэформы 1861г., яе ход і асаблівасці правядзення ў беларускіх губернях.

Задачы: 1. Арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў, накіраваную на вызначэнне асаблівасцей вызвалення сялян, здзяйснення сялянскай рэформы;

2. Саздаць умовы для фарміравання пазнавальнай, камунікатыўнай, інфармацыйнай кампетэнцый вучняў;

3. Садзейнічаць выхаванню эканамічнай культуры асобы.

Тып урока: камбініраваны

Абсталяванне: падручнік, атлас, карта, камп’ютэрная прэзентацыя, лупа, медаль “Адмена прыгоннага права”, партрэты Аляксандра II, І. Гарбачэўскага.

Тэрміны: выкупная аперацыя, выкупныя плацяжы, часоваабавязанные сяляне, устаноўныя граматы, цераспалосіца.

Дата: 19 лютага 1861г.

План урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Актуалізацыя ведаў. Праверка д/з “ Становішча Беларусі ў др. Пал 19– пач 20 ст.ст.. Агульная характарыстыка.”

ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу па плану:

1.     Падрыхтоўка сялянскай рэформы

2.     Умовы вызвалення памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

3.     Ажыццяўленне сялянскай рэформы

4.     Вынікі і значэнне ажыццяўлення рэформы 1861г.

IV.    Замацаванне новай тэмы (катрольны этап)

V.  Падвядзенне вынікаў урока:

1.  Рэфлексія.

2.  Выстаўленне адзнак.

3. Дамашняе заданне.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Задачы этапа: стварэнне рабочай добразычлівай атмасферы,праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока.

Прывітанне. Вызначэнне вучняў, якія адсутнічаюць.

ІІ. Актуалізацыя ведаў. Праверка д/з “ Становішча Беларусі ў др. Пал 19 – пач 20 ст.ст.. Агульная характарыстыка.”

1. Пытанне вучням. Якія змены адбыліся ў Беларусі ў другой палове 19 – пач. 20 стст.? ( Змены ў сацыяльна-эканамічным, палітычным, культурным становішчы Беларусі, рэформы, рэвалюцыі, Першая сусв. вайна)

2. Гульня “Алфавіт”. Рысы буржуазнага грамадства:

ПП – прамысловы пераварот

РЭ – рыначная эканоміка

Р – рэвалюцыі

ФН – фарміраванне нацыі

КуСГ- капіталізм у сельскай гаспадарцы

Р – рэформы

3. Пытанне вучням. Якім чынам адбывалася фарміраванне самасвядомасці беларусаў?

ІІІ. Вывучэнне новага матэрыялу:

Задачы этапа: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, пастаноўка мэты ўрок, фарміраванне тэарэтычных ведаў па тэме ўрока,вывучэнне матэрыяла параграфа, развіццё уменняў вучняў.

План

1.     Падрыхтоўка сялянскай рэформы

2.     Умовы вызвалення памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

3.     Ажыццяўленне сялянскай рэформы

4.     Вынікі і значэнне ажыццяўлення рэформы 1861г.

 

1.     Падрыхтоўка сялянскай рэформы

Настаўнік. Пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне 1853-1856гг, якое паказала адсталасць феадальнай Расійскай дзяржавы ад еўрапейскіх краін, вызваліць сялян "зверху", не чакаючы, пакуль яго зрынуць "знізу", гэта значыць рэвалюцыйным шляхам”  - адзначаў  Аляксандр ІІ. Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў.  У 1857г. з’явілась падпісанне цара на імя віленскага генерал-губернатара У.І.Назімава аб падрыхтоўцы праекта “Паляпшэння быту памешчыцкіх сялян” Прадугледжвалася вызваленне сялян з-пад прыгону і наданне ім свабоды. Аднак памешчыкі захоўвалі права ўласнасці на зямлю, за карыстанне якой сяляне павінны былі адбываць павіннасці.

Чытанне ўрыўка з верша вучнем.

Я.Купала «Мужык»

Я мужык-беларус, —

Пан сахі і касы;

Цёмен сам, белы вус,

Пядзі дзве валасы.

Бацькам голад мне быў,

Гадаваў і карміў,

Бяда маткай была,

Праца сілу дала.

Хоць пагарду цярплю, —

Мушу быць глух і нем;

Хоць свет хлебам кармлю,

Сам мякіначку ем.
З цяжкай працы маей

Карыстаюць усе,

Толькі мне за яе

Няма дзякуй нідзе.

Абмеркаванне верша вучнямі з дапамогай настаўніка.

2.     Умовы вызвалення памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

Давайце успомнім, на якія групы падзялялісь сяляне ў сярэдзіне 19ст.? (памешчыцкія і дзяржаўныя; памешчыцкія поўнасцю належалі пану, а дзяржаўныя – вольныя сельскія абывацелі, але яны знаходзілісь у поўным распараджэні арандатараў і адміністратараў). Заданне: клас падзяляецца на 2 часткі і працуе з тэкстам параграфа. Першая частка знаходзіць ўмовы вызвалення памешчыцкіх сялян, а другая – дзяржаўных сялян.

Памешчыцкія

Дзяржаўныя

Сяляне маглі атрымаць зямлю за выкуп, каб памешчык мог за % атрымліваць прыбытак роўны ранейшаму аброку. Віцебская і Магілёўская губерні- сельская абшчына. Сялянскія надзелы: вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін, ніжэйшы – ад 1 да 2 дзесяцін. У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай – падворнае землекарыстанне, маглі выкупіць свій надзел.Выкупная аперацыя, выкупныя плацяжы, часоваабязаныя, устаўныя граматы – выпісаць са слоўніка

Гродзенская і Віленская губерніі. На адабраных землях былі створаны жывёлагадоўчыя гаспадаркі. Яны аддаваліся прыватным асобам у арэнду. Аброк павысіўся на ¼. Паўстанні 1863-1864гг. Аброк павысіўся на 10% і ператварыўся у выкупны плацёж.. Яны сталі зямельнымі ўласнікамі. Надзелы перавысілі на 17-37% памешчыцкіх.

Настаўнік. Вітаў сялянскую рэформу 1861 года, але адначасова разумеў і яе абмежаванасць ураджэнец Магілёўскай губерні Іван Іванавіч Гарбачэўскі. (Паведамленне вучня)

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНА

 

3.     Ажыццяўленне сялянскай рэформы

Настаўнік. Памешчыцкія сяляне атрымалі свабоду, але выйшлі на волю абрабаванымі. Нормы іх надзелаў зыходзілі з інтэрэсаў памешчыкаў, зменшыліся сялянскія надзелы ў сярэднім на 30%. Да выкупу сяляне не маглі распараджацца зямлёй. Ім адводзілі пусткі, пясок, балоты, пазбавілі сенажаццяў, выганаў, вадаёмаў, лясных угоддзяў, без якіх гаспадарка не магла існаваць. Узмацнілась церазпалосіца (слоўнік).

Но вот вопрос решён ... о бедный край родной!

Отцы уездов честь отчизны помрачили,

И цепи рабства вновь, под фирмою иной,

На шее навсегда крестьянской закрепили!

Позорной памяти, над бедным мужичком

Проект своей опеки подписали

И стыд за Вильню мне, печати стыд с гербом

Стыжусь, чтобы меня литвином называли!

(Русская сторона.Ноябрь. 1884.С. 20)

 Сям’ю было цяжка пракарміць, прыходзілася працаваць на былых  гаспадароў. Рэформа выклікала глыбокае разчараванне сялян. У 1861 годзе адбылося 400 хваляванняў. Было сорвана падпісанне ўстаўных грамат. Сялянам забаранілі выкупляць землі, якімі яны карысталіся дзесяцігоддзямі, або памер выкупу перавышаў рэальны кошт. Рынкавы кошт у Мінскай губерні складаў 18 рублёў за дзесяціну, а паводле выкупу – 79 рублёў 20 капеек. Толькі ў 1906 годзе спагнанне выкупных плацяжоў было спынена.

Праца з атласам

Паведамленне вучня пра медаль “Адмена прыгоннага права”. Разгляданне медалю пад лупай.

4.     Вынікі і значэнне ажыццяўлення рэформы 1861г.

IV.    Замацаванне новай тэмы (катрольны этап)

1.Выкананне тэставай работы

1.     Прычыны адмены прыгоннага права

А) Антыпрігонніцкі рух сялян

Б) Памешчыкі жадалі вызваліць сялян

2. Адмена прыгоннага права аднолькава закранула памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

А) Так

Б) Не

В) Не ведаю

3. Як называліся плацяжы, якія сяляне павінны былі плаціць на працягу 49 гадоў пад працэнты (80%)?

А) Арэндны плацёж

Б) Льготны выкуп

В) Выкупны плацёж

4. Як звалі цара-асвабадзіцеля, пры якім было адменена прыгонае права?

А) Аляксандр ІІ

Б) Петр І

В) Мікалай І

5. Калі быў падпісаны закон аб адмене прыгонага права?

А) у 1863г.

Б) 19 лютага 1861 года

В) у 1856 годзе

2. Рашэнне крыжаванкі на дошцы

1. Ніжэйшы слой насельніцтва, які пакутаваў ад прыгоннага права (сяляне)

2. Сяляне, якія за карыстанне зямлёй выконвалі павіннасці на карысць памешчыка ва ўстаноўленыя дзяржавай срокі (2гады) (часоваабавязаныя)

3.Пазямельныя адносіны часоваабавязаных сялянз памешчыкамі афармлялася ў дакументах якія называліся ўстаўнымі… (грамата)

4. Сяляне Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія жылі асобным гуртом, называліся сялянская … (абшчына)

5. Раз’яднанасць і раздробленасць сялянскага надзелу называлась … (церазпалосіца)

6. Кавалак зямлі, які сялянам дазвалялася выкупаць на розных умовах… (надзел)

7. Дакумент аб адмене прыгонага права 19 лютага 1861г. называўся  (маніфест)

V.  Падвядзенне вынікаў урока:

1.  Рэфлексія - табліца. Адказы вучняў “Што для вас СВАБОДА?”

2.  Выстаўленне адзнак.

3. Дамашняе заданне.

 

 

 

 

 

http://2mir-istorii.ru/uploads/posts/2014-01/1390308289_1267776056_img116.jpg

Аляксандр ІІ

Портрет Горбачевского Ивана Ивановича

І.І. Гарбачэўскі

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЛЕКСІЯ

 

Прычыны правядзення сялянскай рэформы 1861г.

Асаблівасці правядзення рэформы

ў беларускіх губернях

 

Вынікі

і значэнне адмены прыгоннага права

 

Усё зразумеў

 

 

 

Ёсць цяжкасці

 

 

 

Нічога не зразумеў

 

 

 

 


 

План-канспект урока гісторыі ў 8 класе па тэме “Адмена прыгоннага права”

План-канспект урока гісторыі ў 8 класе па тэме “Адмена прыгоннага права”

ФН – фарміраванне нацыі КуСГ- капіталізм у сельскай гаспадарцы

ФН – фарміраванне нацыі КуСГ- капіталізм у сельскай гаспадарцы

Умовы вызвалення памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

Умовы вызвалення памешчыцкіх і дзяржаўных сялян

Было сорвана падпісанне ўстаўных грамат

Было сорвана падпісанне ўстаўных грамат

Дакумент аб адмене прыгонага права 19 лютага 1861г

Дакумент аб адмене прыгонага права 19 лютага 1861г

Аляксандр ІІ

Аляксандр ІІ

Гарбачэўскі

Гарбачэўскі

РЭФЛЕКСІЯ Прычыны правядзення сялянскай рэформы 1861г

РЭФЛЕКСІЯ Прычыны правядзення сялянскай рэформы 1861г
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
28.04.2020