Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх 8 клас
Тэма: Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх
Мэта: асэнсаванне вучнямі прычын, умоў і сродкаў адасаблення дапаўненняў у сказе
Задачы:
· Стварыць умовы для асэнсаванне вучнямі прычын, умоў і сродкаў адасаблення дапаўненняў у сказе;
· Садзейнічаць развіццю ўменняў вызначаць адасобленыя дапаўненні, расстаўляць знакі прыпынку;
· выхоўваць паважлівае стаўленне да беларускай мовы і гісторыі Беларусі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2. Слова настаўніка. Матывацыйна-эмацыйны этап урока.
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон,-
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
- Верш Г.Бураўкіна няхай прагучыць эпіграфам да нашага ўрока, таму што ўсе ўрокі беларускай мовы з’яўляюцца спасціжэннем яе багацця і прыгажосці.
Слова настаўніка:
Праверка д.з. пр.346
-Да сённяшняга часу мы ўжо з вамі пазнаёміліся з умовамі адасаблення азначэнняў і прыдаткаў.
-Паглядзіце калі ласка на дошку. Сярод запісаных сказаў выберыце той, які “заблудзіўся”. Знакі прыпынку не растаўлены. І патлумачце свій выбар.
(сказы запісаны на дошцы)
-Сёння мы з вамі разгледзім тэму Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх.(запіс на дошцы)
-Давайце ўспомнім што такое дапаўненне. (гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў)
- Давайце паспрабуем разам сфармуляваць задачы ўрока. Правільна, у канцы ўрока вы будзеце ведаць, як правільна расставіць знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі, умець прымяняць гэтае правіла на практыцы.
- Нагадайце, калі ласка, што такое адасабленне? (сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні)
4. Этап набыцця новых ведаў.
І так, калі ж дапаўненні будуць на пісьме выдзяляцца коскамі, а пры вымаўленні – інтанацыяй? (Галоўная ўмова, што гэтыя дапаўненні павінны ўжывацца разам з прыназоўнікамі замест, акрамя, апрача, за выключэннем і іншымі падобнымі сінанімічнымі прыназоўнікамі.)
-У вас на сталах ляжаць карткі. Уважліва разгледзьце табліцу,калі адасобленае дапаўненне адасабляецца, а ў якіх вЫпадках не.
Адасобленыя дапаўненні выражаюцца спалучэннямі назоўнікаў або займеннікаў у форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі апрача, акрамя, замест., за выключэннем і інш. У сказе такія дапаўненні паясняюць змест выказніка ці іншых членаў, таму іх называюць удакладняльнымі. Адасабляюцца і ўдакладняльныя спалучэнні са словамі асабліва, нават, пераважна, напрыклад, у тым ліку і інш., якія маюць дадатковае адценне ўзмацняльнасці. Усе, у тым ліку настаўніца, вырашылі паехаць на экскурсію.
5. Этап замацавання набытых ведаў, уменняў і навыкаў.
-Замацуем наша правіла на практыкаванні 348 (2 сказы)
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Давайце дацягнемся да блакітнага неба…
Станем галінкамі моцнага дрэва.
І прабяжым па гасцінцы знаѐмым.
Разам паслухаем шэлест лістоты
Позіркам родны абшар абвядзѐм.
А потым уважліва ўдаль паглядзім
І роднай зямлі паклон аддадзім.
-Далей папрацуем ў парах на картках. Адзін чалавек да дошкі.
Картка. Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.
1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.
2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.
3. Алена замест маці навяла парадак у хаце.
4. У рэчцы акрамя рыбы было багата ракаў.
5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.
6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.
7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.
8. На голых дрэвах замест лісця аклалі шэрань маразы
(Адказ: 1, 2, 4,5,7,8)
-Творчае заданне
Складзіце сказ з адным са слоў асабліва, нават, пераважна.
Пр.349
Пр.350 (вусна)
Тэст. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць адасобленыя дапаўненні.
1. Каця замест суседа па парце адказала на пытанне.
2. Гасцей сабралася чалавек пятнаццаць пераважна саслужыўцы гаспадара.
3. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.
4. Ніхто нават вецер не кранае галін яблынь і груш у белай квецені.
5. Вярба асабліва яе вецце шырока выкарыстоўвалася ў народным побыце.
6. Я нават адрас яе не помню.
(Адказы: 2, 4, 5). Ключ на слайдзе.
7. Падвядзенне вынікаў урока
-Вось і падышоў да завяршэння наш урок. - Як вы лічыце, ці справіліся вы з задачамі, пастаўленымі ў пачатку ўрока?- Якія пытанні ўзніклі ў вас?
За работу на ўроку адзнакай 9 я хачу адзначыць наступных вучняў… Вы малайцы. Дзякуй вам за працу.
9. Дамашняе заданне. Вывучыць параграф 42, Практ.351 На вышэйшы ўзровень - Прыдумаць ці выпісаць з адпаведнай літаратуры 6 сказаў з адасобленымі дапаўненнямі на тэму “Гісторыя маёй краіны, назва якой Беларусь”, зрабіць сінтаксічны разбор гэтых сказаў.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.