Прэзентацыя да ўрока па тэме "М.Лынькоў "Васількі"

  • Презентации учебные
  • ppt
  • 29.01.2017
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Дадзеная прэзентацыя дапаможа падрыхтаваць вучняў да першаснага ўспрымання твора М. Лынькова "Васількі". Работа змяшчае ў сябе фотаздымкі помнікаў, вядомых ва ўсім свеце, звесткі пра гісторыю стварэння апавядання "Васількі". Прэзентацыю можна выкарыстаць не толькі на ўроку беларускай літаратуры, але і ў пазакласнай рабоце.Прэзентацыя змяшчае ў сябе фотаздымкі помнікаў, звесткі пра гісторыю стварэння апавядання "Васількі".
Иконка файла материала Васількі.ppt

Яны не плакалі бяссонымі начамі, Калі ад бомбаў неслі іх у склеп. А словы першыя, якім іх навучылі, Былі пра немцаў, пра вайну, пра хлеб. П. Панчанка “Дзеці вайны”


Курган славы

Брэсцкая крэпасць

Хатынь

Міхась Лынькоў 1899-1975

Апавяданне “Васількі” было напісана пад уражаннем газетнага паведамлення ад 7 верасня 1941 года: “У адным калгасе, недалёка ад Жлобіна”, германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. З усёй сям’і застаўся ў жывых толькі старэйшы, чатырнаццацігадовы сын Саша, якога ў гэты час не было дома. Убачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша пайшоў у Жлобін. Праз некалькі дзён германскія войскі занялі горад. Саша дастаў ручную гранату і выйшаў на вуліцу. Ён цярпліва стаяў і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася невялічкая штабная машына, у якой сядзела неаклькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Саша быў забіты асколкам гранаты.

Мемарыяльны комплекс “Дзіцячая Хатынь” (Чырвоны бераг)

Уваход у мемарыяльны комплекс

Мёртвы клас

Яблыневы сад

Вітражы з малюнкамі

Аўтар мемарыяльнага комплекса Леанід Мендэлевіч Левін