Нарадзілася 31.05.1948 г. у горадзе Івана-Франкоўску (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага.
У 1950 годзе сям'я пераехала ў Мазыр (Беларусь). Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна.
У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда».
У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма».
У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1983 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі.
Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990).
Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў).
Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М.Астроўскага (1984), імя К.Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны - не женское лицо» і «Апошнія сведкі».
Творы Алексіевіч грунтуюцца на сотнях інтэрв’ю з удзельнікамі важкіх і балючых падзей, што былі перажыты савецкімі людзьмі ў ХХ стагоддзі. Па словах пісьменніцы, яна працуе ў вобласці дакументальнага рэпартажу, а таксама ў жанры «гісторыі пачуццяў»
Даследчыкі адносяць яе кнігі да дакументальнай прозы, раманаў-араторый, раманаў-сведчанняў, калектыўных сведчанняў, эпічнага хору, дакументальных маналогаў, літаратурнай журналістык.
Першая кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» («У войны — не женское лицо», 1985) грунтуецца на размовах з сотнямі савецкіх жанчын, што бралі ўдзел у Вялікай айчыннай вайне. Яна прадстаўляе калектыўны жаночы досвед вайны.
У наступнай кнізе «Апошнія сведкі» («Последние свидетели», 1985) выкарыстоўваюцца ўспаміны дзяцей, якім падчас вайны было ад шасці да дванаццаці гадоў. Кніга сведчыць пра «немагчымасць перажыць успамін пра траўму».
У 1990 годзе былі апублікаваныя «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990), названыя так таму, што целы забітых у Афганістане салдат прывозілі на радзіму ў цынкавых трунах.
У 1993 выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — апавяданне пра самазабойцаў, якія скончылі ці спрабавалі скончыць з сабой, не вытрымаўшы паражэння камуністычных ідэй у СССР.
У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакументальную аповесць «Чарнобыльская малітва», напісаную на грунце ўспамінаў ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, родных пажарных, што памерлі ад прамянёвай хваробы, а таксама перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны.
Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» (2013) закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал «чырвонай імперыі». У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд». Асвятляюцца падзеі, звязаныя з масавым мітынгам 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Узнагароды
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.