Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі
Оценка 4.9

Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі

Оценка 4.9
Культурные мероприятия
doc
белорусская литература
2 кл—4 кл
29.01.2020
Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі
сценарий факультативного занятия "Спадчына" по теме "Зимние праздники"
Разработка факультативного занятия.doc

Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі

Мэта: даць уяўленне пра асаблівасці побыту і святкавання Каляд, развіваць вусную мову праз чытанне і спяванне песень, выхоўваць павагу да беларускіх традыцый і мовы

Ход занятку

1.     Арганізацыйны момант

2.   Фанетычная размінка Правільна вымавіць зацвярдзелы гук [Ч]:

лясоЧак    шЧодры    кроЧыць   дубоЧак      шЧыры     баЧыць    грыбоЧкі    шЧуплы     саЧыць      пянёЧкі       штуЧны     маЧыць

Складзіце дыялог, выкарыстаўшы наступныя значэнні:

      Калі ласка, госцейкі, сядайце. Просім.

      Дай Божа гаспадару і гаспадыні шчасце, долю і хлеба ўволю.

      Каб доўгія гады жылі, здаровыя былі і на нас не забываліся.

      Я зычу Вам таго, чаго сабе жадаю.

3.  Знаёмства з новым матэрыялам

3 даўніх часоў Сонцу як адзінай крыніцы цяпла і жыцця на Зямлі розныя народы надавалі пэўнае значэнне: па сонцу звяралі час, да яго поўнага кругавароту вакол Зямлі прымяркоўвалі гадавыя календары, а ў нашых продкаў-язычнікаў сонейка ўвогуле ўшаноўвалася, як адно з галоўных бостваў.

Перыяду зімовага сонцастаяння надавалася значэнне часу, калі пачынаў адраджацца на новы віток жыцця Бог-Сонца. I сапраўды, з гэтага часу павялічваўся дзень, сонейка з кожным днём усё вышэй падымалася над гарызонтам, што набліжала вясенняе цяпло і адраджэнне зямной прыроды і чаго чакалі з вялікай надзеяй славяне-земляробы. У гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай -Каляды.

Дарэчы, на Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж язычніцкія Каляды не мелі дачынення ні да католікаў, ні да праваслаўных. Падобнае разыходжанне ў датах святкавання звязана з гісторыяй рэлігіі ў нашым краі. Хрысціянства на працягу апошняга тысячагоддзя, вельмі актыўна выцясняючы язычніцкія традыцыі са свядомасці беларусаў, дабілася забароны іх на дзяржаўным узроўні. У-такім выпадку Каляды як свята прадаўжалі функцыяніраваць у простанародным асяродку, і паступова, з узмацненнем пазіцый хрысціянства, дата іх святкавання прымяркоўвалася народам да календароў гэтых хрысціянскіх *  канфесій, у якіх на дні зімовага сонцастаяння прыпадае нараджэнне Ісуса Хрыста. Язычніцкія калядныя святкаванні добра захаваліся да сёння і актыўна бытуюць у многіх беларускіх вёсачках і гарадах. Нягледзячы на тое, што пазней на гэтае свята наклала свой адбітак хрысціянства, у народным жыцці Каляды не страцілі свайго значэння і сэнсу. У многіх калядных песнях даволі часта можна пачуць такія матывы:

Ражство - Калядам прыхажство,

Васілле - Калядам красілле,

Святое Крашчэнне - Калядам прашчэнне.

У іх вельмі выразна акрэслены час язычніцкіх Каляд і пазней супаўшых з імі хрысціянскіх свят - дня нараджэння Ісуса Хрыста, Васілія Вялікага і Хрышчэння Хрыстова. I хоць па часе правядзення язычніцкія Каляды і адзначаныя хрысціянскія святы супадаюць, але ў межах беларускай традыцыйнай зоны, нават нягледзячы на іх генетычную ўзаемасувязь, яны выразна скампанавалі ў сабе рознамэтавыя абрадавыя дзеянні і суправаджаючы іх фальклор, што і дало нам падставу разглядаць кожнае з такіх святкаванняў у асобным артыкуле. 24 снежня, а адпаведна сучасным датам святкаванне ў праваслаўных вернікаў - 6 студзеня, нашы продкі сустракалі Каляду, хутчэй за ўсё, Божую Маці Сонца. У каляднай абрадавай паэзіі яна надзяляецца рысамі вярхоўных Духаў і Багоў, якой нібыта служыць увесь касмаганічны свет:

Прыехала Каляда на белым кані. Яе конічак - ясен месячык, Яе дужачка - ясна зорачка, Яе пужачка - ясна звёздачка, Яе вазочак - з тоўстага лядку, Яе кажушок - з белага сняжку.

У гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру, на якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле на стол ставілі як мага больш страў, за што ў народзе гэты вечар называюць "вялікай куццёю". Уся ежа на першую куццю павінна была быць поснай, а калі і запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць пачыналі з узыходам на небе першай вячэрняй зоркі і абавязкова папярэдне запаліўшы на куце свечку і памаліўшыся Богу. 7 студзеня святкавалі Каляды. Святочныя застоллі праходзілі як у кругу сям'і, так і з запрашэннем у госці іншых сваякоў. Пасля доўгага перадкаляднага посту скаромная ежа на святочным стале і гарэлка ў пэўнай ступені падкрэслівалі ўрачыстасць застолля і яго значнасць. 3 гэтага ж дня, вечарам, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і добрых зычэнняў гаспадарам і членам іх сямей. 3 незапамятных часоў хаджэнням калядоўшчыкаў і абыходам імі гаспадарчых падвор'яў у народзе надаецца магічны сэнс, Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі, можна заручыцца падтрымкай Багоў на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі як бы выконвалі функцыянальную ролю пасрэднікаў паміж Богам і чалавекам. Услаўляючы таго ці іншага гаспадара, яны зычылі яму багацця, здароўя і дабрабыту:

Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае: Паруе валы ўсё палавыя, Ўсё палавыя, ўсё вараныя. Стайлуе коні на тры стайненькі, А вараныя ды й на чатыры. Шаруе стажкі ў тры шарачкі, А пшанічныя ды й у чатыры. Ў дар табе дае сям'ю роўнюю, Ўсё маладую, ўсё пакорную.

Пасля кожнага куплета такой песні паўтараецца прыпеў: "Святы вечар!"

Усякі гаспадар імкнуўся шчодра надзяліць спевакоў за такія песні-зычэнні. Паўсямесна калядоўшчыкі вадзілі з сабою "казу". Лічылася, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара "нячысцікаў", а таксама разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і плённы здабытак ураджаю з сялянскай нівы, бо, як спяваецца ў песнях калядоўшчыкаў, "дзе каза ходзіць - там жыта родзіць, дзе каза хвастом - там жыта кустом, дзе каза нагой - там жыта капой, а дзе каза топ-топ - там жыта сем коп". (Інсцэніроўка.)

У большасці населеных пунктаў у "казу" ці "казла" пераапранаўся больш вёрткі і гаваркі хлопец, якому адзявалі вывернуты кажух і маску казы. Але паралельна такому звычаю ў некаторых вёсках рабілі чучала "казы" з саломы. Вось як апавядаюць пра такую "ляльку" старэйшыя жыхары вёскі Шапчыцы Старадарожскага раёна: "Бацька казла спляце з саломы: куль саломы падвяжыць, ды рогі сплятуць, ды хвост сплятуць, ды бубенчыкаў начапляюць на таго казла. I кажух яму такі падбяруць, цвет ці чорны, ці сівы, ці вот белы ўжо такі, але падбіраюць кажух, каб быў аднаго цвету". Такое чучала казы калядоўшчыкі насілі ў руках.

Другая куцця адзначалася на шчодры вечар - 31 снежня (13 студзеня*), (* далей па тэксту ў дужках даюцца даты правядзення абрадаў і свят у праваслаўных хрысціян ) якраз пад Новы год. Гэта абрадавая вячэра вызначалася не толькі багаццем страў, але і вялікай колькасцю скаромнай ежы - смажанага і вэнджанага мяса, каўбас і іншых мясных прысмакаў, за што і называюць другую куццю шчодрай, мясной, ласай, тлустай, тоўстай, багатай і г. д. Сама ж куцця таксама падавалася на стол з маслам або мясам. Увесь наступны тыдзень калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі, якія мала чым адрозніваліся сюжэтыкай ад песень першага каляднага тыдня, але для іх характэрны прыпевы:чодры вечар!

альбо

Добры вечар, шчодры вечар,

Усім людзям на ўвесьвечар!

5 (18) студзеня беларусы спраўлялі трэцюю куццю, якую называюць "поснай" або "водапуснай". У гэты ж вечар на куццю звалі мароза. Звычайна гаспадар адчыняў дзверы і праз парог тройчы клікаў: "Мароз, мароз, хадзі куццю есці". Пасля запрашэння ўсёй сям'ёй садзіліся вячэраць. Мароза імкнуліся задобрыць, каб ён не быў "сярдзіты", а палагоднеў і "сцішыў свой сярдзіты нораў". Калі на наступны дзень надвор'е было менш марознае ў параўнанні з папярэднім днём, лічылі, што марозу спадабаліся пачастункі гаспадароў. Да трэцяй куцці заканчваліся і хаджэнні калядоўшчыкаў.

У залежнасці ад мясцовых традыцый на гэту куццю ці зранку наступнага дня гаспадыня пякла бліны, а гаспадар з першым спечаным блінам ішоў адпісваць Каляды: над парогам хаты, над варотамі падворка, хлява, пуні і іншых пабудоў "ставіў" мелам крыжыкі. Увогуле ж апошнім калядным днём у нашым краі лічыцца 21 студзеня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца Провады Каляд.

Беларускі селянін, з яго клопатамі аб будучым ураджаі, багацці і дабрабыце ўласнай гаспадаркі і здароўі членаў сям'і і роду, прымяркоўваў да гэтага свята шматлікія магічныя дзеянні і закліканні да Багоў і Добрых Духаў з надзеяй, што яны будуць садзейнічаць яму ў паўсядзённых справах. Перш-наперш да Каляд прыносілі ў ахвяру Багам і Духам жывёлу: рэзалі свіней, птушку -"пускалі кроў". На святочным стале на першы калядны дзень абавязкова стаяла засмажаная галава такой ахвяры. Гэты звычай хоць і страціў у этнічнай памяці сваё першапачатковае значэнне, але па часе строга захаваўся да нашых дзён.

На ўсе тры калядныя вячэры пяклі бліны. Прычым першы спечаны блін з кожнай вячэры (куцці) адкладваўся і захоўваўся да канца Каляд. Як расказваюць сяляне вёскі Баева Дубровенскага раёна, у апошні дзень Каляд гаспадыня зранку "скармлівала" гэтыя бліны жывёле і птушцы: "Даёш на ташчак карові адзін блін, аўцам ламаеш, каб было па два кусочка каждаму, а курям даёш уже мелкімі кусочкамі. ...Карові адзін блін, штоб аднаго цяляці дала, авцы, штоб двое акаціла ягнятак, а курям многа кусочкаў, штоб многа яічак няслі".

На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі. Напрыклад, на Старадарожчыне дзяўчаты кідалі сабаку калядныя аладкі, чыю аладку сабака першай з'ядаў, той, лічылі, і пашанцуе першай сярод сябровак выйсці замуж. Перапісвалі таксама на паперку ўсіх хлопцаў, "якіх мела на прымеце дзяўчына", і такую бумажку клалі на ноч пад падушку. Верылі, той, хто прысніцца дзяўчыне ноччу, будзе яе "суджаны". На Рагачоўшчыне ў пераднавагоднюю ноч дзяўчына лажылася спаць, не разуваючы адну нагу. Пры гэтым прыгаварвала: "Хто прыйдзе маю нагу разуваць, з тым век векаваць!" Калі ж ноччу яна бачыла ў сне, што яе "разувае" хлопец, "то гэта яна бачыла свайго суджанага". Многія гаданні заснаваны на значэнні парных або няпарных лікаў: раніцай дзяўчаты прыносілі ў хату дровы і лічылі, колькі іх, абхоплівалі рукамі агароджу ў двары і таксама лічылі "шчакеціны" - калі пры падліку атрымліваўся парны лік, гэта прадказвала, што і дзяўчына на працягу года будзе ў пары.

Калядныя вечары вызначаліся яшчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным моладзь. Нярэдка пачынальнікамі калядных ігрышчаў і вячоракбылі самі калядоўшчыкі, якія, закончыўшы абход гаспадарчых падворкаў у сваёй ці суседняй вёсцы, збіраліся ў адну з хат, дзе спачатку рабілі застолле, а пасля танцавалі, вадзілі калядныя карагоды, праводзілі розныя розыгрышы і гульні. Шырока вядома ў нашым краі калядная гульня "Жаніцьба Цярэшкі", арэол бытавання якой на сёння вызначаецца раёнамі паўночнай Міншчыны і паўднёва-заходняй Віцебшчыны. Такая гульня была скіравана на тое, каб спараваць і пазнаёміць паміж сабою дашлюбную моладзь.

На калядных ігрышчах і вячорках гучала вельмі многа песень, прыпевак, загадак, жартаў, напоўненых дасціпным народным гумарам і вымыслам.

Па надвор'і калядных дзён меркавалі, які чакае селяніна год. Калі куцця зварылася добра і была смачнай, гаварылі, што будзе добры ўраджай жыта. Яркае і зорнае неба вечарам на першую і другую куццю абяцала, што ў лесе будзе многа грыбоў, на полі "добры ўмалот", а ў хляве добры прыплод жывёлы. Завіруха ў калядныя вечары ("на куццю") прадказвала пчалярам добрае раенне пчол і багаты мёдазбор. У Крупскім раёне яшчэ зазначаюць: калі багатая Каляда (другая куцця) прыпадае на посны дзень (серада, пятніца), то год будзе багаты.

Прымаўкі і пагаворкі: На Каляды дзеўкі рады, хлопцы семак прынясуць. Калядкі добрыя святкі: наеўся, напіўся, ды й на палаткі. Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі. Калі Калядкі, рабі сам і парадкі. Прыйшлі Калядкі - гаспадарам парадкі. Як тыдзень да Каляд - пан чэлядзі не рад.

Каляды - хрысціяне (славяне) рады.

Хто перад Калядамі жывёлу добра даглядае, той перад Вялікаднём за хвост не падымае.

Калі ў Калядніцу сабакі будуць завываць, дык к вясне людзі будуць паміраць.

На Каляды ўночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.

Прыйшлі Святкі-апалі лісткі (пра каляндар).

4.   Слуханне і спяванне песень

ОЙ, ШУМІЦЬ, ГУДЗЕ...

Калядная.

Ой, шуміць, гудзе,

Пчаліная матка йдзе.

Ой, Каляда,

Пчаліная матка йдзе.

Пчаліная матка йдзе,

 Роячкі вядзе,

Ой, Каледо,

Роячкі вядзе.

Садзіцеся, роячкі,

На новуй вярбе.

Ой, Каледо,

На новуй вярбе.

А я старая

Сяду на старой.

 Ой, Каледо,

Сяду на старой.

Да насіце, роячкі,

Медкі саладкі.

Ой, Каледо,

Медкі саладкі.

А я старая

Жоўтыя васкі.

Ой, Каляда,

Жоўтыя васкі.

Тыя васкі Богу на свечкі Ой, Каледо, Богу на свечкі.

ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ...

Калядная, гаспадару.

Добры вечар таму, Хто ў гэтым даму.

П р ы п е ў: Святы вечар! Хто ў гэтым даму*.

А ў гэтым даму Сам пан-гаспадар.

Сам пан-гаспадар

На куце сядзіць.

На куце сядзіць

Калітку дзяржыць.

Калітку дзяржыць, Грошыкі лічыць.

Грошыкі лічыць, Шчадрушак дарыць.

Дарыце, дарыце, Да нас ні пазніцця.

Да кароткія світкі, Да памерзлі лыткі.

* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета з паўторам апошняга радка.

ЕХАЛА КАЛЯДА...

Калядная, гаспадару, які нядаўна ажаніўся.

Ехала Каляда 3 канца ў канец. Заехала Каляда К Мішэчку. Мішэчка, а хадзяін, Дай калядзіцы: Пуд пушаніцы, Хлеба буханку, Мяса лапатку, Парасят з хвастом, Кілбас з шастом. Вота Каляда За сваю Ніначку.

А МАРОЗЫ ТРАШЧАЦЬ...

Калядная, хлопцу.

А марозы трашчаць, Да варота скрыпяць.

П р ы п е ў: Святый вечар, Да варота скрыпяць*.

- Чаму ў цябе, Валодзька**, Да кажушка няма?

- Нашто мне кажух, Калі ў мяне Леначка***.

- Яна спацее,

- Мяне сагрэе.

* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета з паўторам апошняга радка. ** Называецца імя хлопца, якому калядоўшчыкі спявалі. *** Называецца імя дзяўчыны, з якой кахаецца хлопец.

ОЙ, РАНА, РАНА...

Калядная, дзяўчыне.

Ой, рана, рана

Зоры заззялі.

П р ы п е ў: Святы вечар


Добрым людзям*! Ні раней таго Ганначка ўстала.

Па двару хадзіла -Ўвесь двор красіла. Ступіла на гані -Гані заззялі.

Ступіла на парог -Тры стал'ы стаяць.

Тры сталы стаяць, Баяры сідзяць.

Баяры сідзяць, Кубкі наліваюць.

Кубкі наліваюць, Ганначку ўсхваляюць.

* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета

5.      Выраб фігуркі казы з цеста

6.      Рэфлексія

7.    Вынікі


8.     

Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі

Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі

У гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай -

У гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай -

Яе конічак - ясен месячык, Яе дужачка - ясна зорачка,

Яе конічак - ясен месячык, Яе дужачка - ясна зорачка,

Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае:

Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае:

У большасці населеных пунктаў у "казу" ці "казла" пераапранаўся больш вёрткі і гаваркі хлопец, якому адзявалі вывернуты кажух і маску казы

У большасці населеных пунктаў у "казу" ці "казла" пераапранаўся больш вёрткі і гаваркі хлопец, якому адзявалі вывернуты кажух і маску казы

Увогуле ж апошнім калядным днём у нашым краі лічыцца 21 студзеня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца

Увогуле ж апошнім калядным днём у нашым краі лічыцца 21 студзеня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца

Шырока вядома ў нашым краі калядная гульня "Жаніцьба

Шырока вядома ў нашым краі калядная гульня "Жаніцьба

Ой, Каледо, На новуй вярбе.

Ой, Каледо, На новуй вярбе.

А МАРОЗЫ ТРАШЧАЦЬ... Калядная, хлопцу

А МАРОЗЫ ТРАШЧАЦЬ... Калядная, хлопцу

Добрым людзям*! Ні раней таго

Добрым людзям*! Ні раней таго
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
29.01.2020