Сцэнарый краязнаўчай экскурсіі па горадзе Астравец

  • Исследовательские работы
  • Культурные мероприятия
  • docx
  • 10.02.2017
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

У невялікай па фармаце распрацоўцы змешчаны грунтоўны краязнаўчы матэрыял, які дазваляе правесці экскурсію па самых знакамітых мясцінах горада Астравец, пазнаеміць з выбітнымі асобамі горада і цікавым гістарычным матэрыялам. Адрасуецца класным кіраўнікам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, краязнаўцам і экскурсаводам школьных музеяў.
Иконка файла материала Сцэнарый краязнаўчай экскурсіі па горадзе.docx
Сцэнарый краязнаўчай экскурсіі па горадзе Астравец На сцэне дзяўчынка і хлопчык. Каця:   Ну   Максім,   ну   колькі   можна   сядзець   у   камп’ютары?   Схадзі   куды­ небудзь, прагуляйся. Максім: А куды тут сходзіш? У Астраўцы няма нічога цікавага. Каця:  Ну як жа табе даказаць, што ў нашым горадзе ёсць на што паглядзець, ёсць куды схадзіць. Але каго мне паклікаць на дапамогу? Застаўка : вецер, раскрываецца парасон. З’яўляецца Мэры Попінс. Максім: Вы хто? М.П.   Добры   дзень,   я   –   Мэры   Попінс,   я   тая,   хто   дапаможа   лепш   пазнаць гісторыю і культуру Астраўца. Я магу паказаць вам многа чаго цікавага, і таму прапаноўваю невялікую экскурсію.  Упершыню   Астравец   узгадваецца   ў   1468   годзе   як   уладанне   роду Гаштольдаў.   Наш   горад   многа   разоў   пераходзіў   да   розных   уладальнікаў, перажыў цяжкія часы,  многае страціў, але здолеў захаваць самае каштоўнае.  Я   запрашаю   вас   найперш   наведаць   касцёл   Космы   і   Дам’яна.   Гэта старажытны   храм,   які   пабудаваны   ў   1785­87   гадах   на   сродкі   Гіляра Цішэўскага. Каця: А я чытала, што адразу на гэтым месцы  быў касцёл драўляны, але ён не захаваўся.  М.П. Гэта сапраўды так,  а ў 19 стагоддзі касцёл быў нават  перабудаваны ў царкву.   У   1866   годзе   дах   зрабілі   больш   пакатым,   узвялі   над   ім   купал цыбулепадобнай формы.  Не менш цікавым будзе знаёмства з касцёлам Узнясення святога Крыжа, які пабудаваны ў 1910­11 гадах на грошы парафіян. Велічны храм здзіўляе сваёй прастатой і магутнасцю.  А   як   цудоўна   нядзельным   ранкам   пачуць   перазвон   ля   сцен Петрапаўлаўскай   царквы.   Яна   пабудавана   зусім   нядаўна,   у   1998   годзе,   а пагалоска пра цудоўную званніцу разляцелася далёка да межы горада. Каця: А мне, напрыклад, вельмі падабаюцца каменныя скульптуры ў нашым горадзе. М.П.   Іх   сапраўды   можна   лічыць   візітоўкай   Астраўца.   Скульптуры ўстаноўлены ў 2008 годзе як падарунак да юбілею горада. Яны такія розныя: гістарычныя і сучасныя, строгія і рамантычныя, але ўсе аднолькава прыгожыя і непаўторныя. Прайдзіся па гарадскім парку, па вуліцах горада  і палюбуйся гэтай   прыгажосцю.   Але   абавязкова   трэба   спыніцца   каля   помніка   ІосіфуГашкевічу – першаму консулу Расійскай імперыі ў Японіі. Гэта яго называлі “белавалосым консулам”. Гэта ён ведаў 13 замежных моў, прымаў удзел у падпісанні руска­японскага дагавора, вучыў японскіх дзяцей  грамаце, гэта ён злучыў Расію і Японію. А калі вы захочаце даведацца больш пра дзейнасць Гашкевіча і іншых славутых землякоў – наведайце гімназічны музей.  Каця: Ну цяпер ты верыш, што Астравец – культурна багаты горад, што ёсць шмат цікавых мясцін, якія проста неабходна наведаць не толькі нам, але і прапанаваць  шматлікім турыстам? Максім: Дзякуй, я веру, што Астравец – горад турыстычны. рускай М.П.   А   мне   пара,   вецер   перамяніўся,   а   гэта   значыць,   што   некаму патрэбна дапамога.