Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”
Оценка 5

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”

Оценка 5
docx
25.05.2022
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе  Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”
к.крапіва. Ганарысты Парсюк, Дыпламаваны Баран.docx

 

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

 Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”

Мэты і задачы:  раскрыць сэнс алегорыі ў байцы, пашырыць уяўленні вучняў пра аўтарскую і тэматычную разнастайнасць байкі як жанру літаратуры, развіваць уменне параўноўваць паміж сабой творы ліра-эпічнага жанру і самастойна працаваць з даведачнай літаратурай (артыкуламі ў падручніку).

Тып урока: вывучэнне новай тэмы

Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйная прэзентацыя, партрэт пісьменніка, эпіграф да ўрока,відэа К.Крапіва, прэзентацыя “ К. Крапіва- байкапісец”, зборнікі вершаў,баек і драматычных твораў К.Крапівы,  крыжаванка па творчасці К. Крапівы,   Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.

Эпіграф:

Ён- майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. (Сцяпан Лаўшук)

 

Ход урока

І.Індуктар

* Псіхалагічны настрой на ўрок.

1. Уступнае слова выкладчыка.

Добры дзень, паважаныя васьмікласнікі! Усім здавён вядома, што смех працягвае жыццё. Таму не саромцеся, усміхніцеся адзін аднаму і пачнем наш урок.

2. Устаноўчая гутарка з групай.

-Дэманструецца партрэт. Дзеці, паглядзіце на партрэт і адкажыце хто гэта? Звернем увагу на эпіграф. Давайце прачытаем цудоўныя словы пра К. Крапіву. У нас на ўроку таксама ёсць некаторыя кнігі К. Крапівы, якія вы можаце самі ўзяць і прачытаць (Дэманструецца выстава кніг)

-А што вы пра яго ведаеце? (слайд 1)(1 вучань падрыхтаваў паведамленне пра К.Крапіву)

-Так, К.Крапіва пісаў байкі. А што такое байка? (слайд 2) У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы падаецца такое тлумачэнне байкі : “кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай” У гэтым жанры адчуваецца ўзаемапранікненне ці суседства лірыкі, эпасу і драмы.

 Прыгадайце вядомых вам байкапісцаў розных часоў і народаў.

Адказы.

-  У часы антычнасці ў старажытным Рыме жыў і тварыў выдатны байкапісец Эзоп. Ён быў маралістам, таму што асноўная ідэя байкі сканцэнтравана заўседы на маралі.

- Жан дэ Лафантэн выдатны французкі байкапісец, які жыў у XVIIст. Яго байкі былі напісаны ў вершаванай форме і высмейвалі мараль тагачаснага грамадства.

- Іван Крылоў. Рускі байкапісец, які тварыў у XIXст.

Для нашай беларускай нацыянальнай літаратуры такім выдатным байкапісцам стаў К.Крапіва.

3) Чаму Кандрат Кандратавіч Атраховіч абраў сабе псеўданім Крапіва?

Адказ:

Зброяй яго стала “пякучае” і “вострае” слова, ці як ен сказаў сам, крапіва. Адсюль і псеўданім К. Кандратавіча Атраховіча. (Слайд №3)

“Крапіва”

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я – пякучка-крапіва.

Я расту вось тут пад плотам

І не так даўно ўзышла,

А ўжо многім абармотам

Рукі-ногі папякла.

Хто палез за агуркамі,

Хай той носіць пухіры –

Мяне голымі рукамі

Асцярожна, брат, бяры.

Хто сустрэйся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я – пякучка-крапіва.

З гэтых радкоў становiцца зразумелым, чаму аўтар узяў сабе такi псеўданiм — Крапiва. Так, як гэтая “марная трава” гатова апячы кожнага, хто датыкнецца да яе, так i пiсьменнiк не можа моўчкi прайсцi каля любой заганы чалавечага грамадства, абавязкова “апячэ” таго, хто з’яўляецца парушальнiкам дысцыплiны.

Верш Крапіва – вызначальны для байкапісца. У гэтым творы ен тлумачыць сэнс.

У адпаведнасці з характарам абранага  жанру байкі Кандрат Кандратавіч вырашыў звярнуцца да псеўданіма “ Крапіва”. Пад абстрэл славутага сатырыка трапляе ўсё: характары чалавека , адмоўныя рысы ў свядомасці людзей, а дакладней: рэлігійныя забабоны, бескультур’е, нахабства, падхалімства, тупасць, фанабэрыстасць, моднічанне, фальш, грубасць, ганарлівасць, няздольнасць разумна ўспрымаць крытыку.

Галерэя дзеючых асоб у байках Крапівы вялікая і разнастайная. Найбольшае месца ў ёй займаюць свінні. Свіння дык ёсць свіння, ад яе можна чакаць любога свінства. Байкапісец не парушае традыцыйнага ўяўлення пра гэту жывёліну. Разам з тым кожны чарговы раз, робячы яе персанажам твора, надае новыя якасці і рысы. Маўляў, свінства ж шматаблічнае, яно выступае ў розных праявах.

 

Праца з падручнікам

-А зараз давайце прачытаем артыкул на с.239-240. Вы будзеце з ім знаёміцца самастойна, а пасля прачытання вы павінны падрыхтаваць пытанні, якія будзеце задаваць сваім аднакласнікам. Працуем у групах, з суседам па парце. Вам на гэта 2 хвіліны.

-Калі ласка, задаем пытанні (6 вучняў)

- Сёння на ўроку мы будзем усміхацца з баек К. Крапівы, бо гэты славуты пісьменнік пакінуў нам, сваім нашчадкам, багатую літаратурную спадчыну. Мы будзем выразна чытаць байкі і аналізаваць іх алегарычны змест.

 -Хатнім заданнем было прачытаць байкі К.Крапівы “Ганарысты Парсюк” і “Дыпламаваны Баран”

ІІ. Самаканструкцыя і сацыяканструкцыя

3. Работа над зместам баек.     (слайд 4)

-Як вы лічыце, “Што ў паводзінах Парсюка выклікае смех” у байцы “Ганарысты Парсюк”? (і адразу чытаю байку)

-Так што ў вас выклікае смех? (Неадпаведнасць таго, як ён бегае па вёсцы, “абшнырвае завуголле” з важным выглядам, і таго, што на яго лычы – бруд.)

-Вось у мяне ёсць некалькі пытанняў, змешчаныя на слайдзе.(слайд 5)

-Прачытайце самастойна яшчэ раз байку, а потым адкажыце на гэтыя пытанні.

1.Хто з’яўляецца героямі байкі?

2.Што раззлавала Парсюка?

3. Якім паказвае Парсюка К. Крапіва? Зачытайце адпаведныя радкі з тэксту.

4.Якім паказвае Падсвінака К. Крапіва? Зачытайце адпаведныя радкі.

5.Як праз лаянку Парсюка выяўляецца  яго характар? Якая фраза гучыць асабліва недарэчна?

6.Якімі словамі выказвае сваё незадавальненне Парсюк?

7.Хто маецца на ўвазе пад вобразамі Парсюка і Падсвінка? Якія рысы чалавечага характару байка востра крытыкуе?

8.Знайдзіце ў байцы крылатыя выразы. Растлумачце іх сэнс.

9.На колькі частак можна падзяліць байку? У чым іх адметнасць?

1. Падсвінак і Парсюк

2. Парсюк агрэсіўна ставіцца да любой заўвагі, да любой крытыкі, а тут яму сказалі праўду.

3. Самазадаволеным, ганарыстым

4. Якім паказвае Падсвінака К. Крапіва? (Шчыры, наіўны і прастадушны.) Зачытайце адпаведныя радкі.

   На якія чалавечыя заганы і недахопы ўказвае аўтар у байцы? (Фанабэрлівасць, ганары- стасць, агрэсіўнасць.)

7.    Каго мае на ўвазе пад вобразам Парсюка аўтар? (Важны дурань.) А пад вобразам Падсвінака? (Малады, адкрыты, не вельмі асцярожны чалавек, які адважваецца сказаць праўду.)

5.    Як праз лаянку Парсюка выяўляецца яго характар? (Ганарысты Парсюк рэагуе на заўвагу раз’юшана, пагражае адпомсціць невінаватаму, карыстаючыся грубымі словамі, лаецца на яго. Такому нахабніку мора па калена, ён так грызянуў свайго крыўдзіцеля, што той «за сажняў пяць адскочыў».)

6.    Якімі словамі выказвае сваё незадавальненне Парсюк? («Цераз цябе я чырванець прыму- шан!» і «Ты мой свінячы гонар закрануў!».)

7.    Хто маецца на ўвазе пад вобразам Парсюка? (Ганарысты Парсюкувасабленне фізічнай сілы, разумовай абмежаванасці, эгаізму, непрымірымасці да праўды. Самае жахлівае ў такіх прадстаўнікоўінтэлектуальная абмежаванасць, жорсткасць, эгаізм.) А Падсвінка? (Падсвінак у байцывьіхаваная, разумная асоба, што любіць праўду, якой суровай яна ні была б, і выказвае яе, нягледзячы на аўтарытэты. Гэта сімвал сумленна- га, справядлівага, інтэлектуальна развітога чалавека.)

8.Знайдзіце ў байцы крылатыя выразы. Растлумачце іх сэнс. («Праўда вочы коле»праўда не падабаецца, не патрэбна; «носа не дастаць і сажнем»хтосьці надта высока нясе галаву, не заўважае іншых, не прызнае за сабой недахопаў; «месца мокрага не застанецца»поўнае знішчэнне жывога, такое, што не пакідае следу; «свінячы гонар»раздзьмуты праз меру го- нар; «глядзецца праўдзе ў вочы неахвочы»не прымае, адвяргае праўду.)

9.На колькі частак можна падзяліць байку? У чым іх адметнасць? (Байка складаецца з дзвюх частак. «Бывае, праўда вочы коле»гэта мараль, выснова. Яна падмацаваная дву- ма апошнімі радкамі: «Парсюк не надта быў ахвочы // Глядзецца праўдзе ў вочы». Такім чынам, байка пачынаецца і заканчваецца мараллю. Астатнія радкіапісанне падзей, якія адбыліся: шныранне па вёсцы Парсюка, характарыстыка, якую даў яму аўтар, сварка з Пад- свінкам і яе вынік.)

У чым праяўляецца аўтарская нестыкоўка? (У першым выпадку назіраецца нестыкоўка паміж характарам абмежаванай істоты (нахабныя людзі ніколі не чырванеюць, бо сораму не маюць). У другім выпадку адбываецца самавыкрыццё Парсюка: ён сам сябе характарызуе як істоту з ілжэгонарам ці, што тое самае, з гонарам свінячым.)

Якая фраза гучыць асабліва недарэчна? (Фраза «Ды гэта ждэмагогія!», адрасаваная Падсвінку: дэмагог у дадзеным выпадкусам Ганарысты Парсюк.)

-З усяго стада свіней, якіх пагнаў пастух у поле, выдзеліўся вялізарны Парсюк, які лічыў сябе вышэй за ўсіх, разам з тым не бачыў, што ў самога на лычы. Толькі Падсвінак зрабіў яму заўвагу: “Дзядзечка, твой лыч у брудзе!” Што тыды ўсчалося! Парсюк раз’юшаны шалее. Ад пагроз урэшце перайшоў і да дзеянняў: “ І так ён Падсвінака  грызянуў, што той за сажняў пяць адскочыў”. І ўсё з-за таго, што закранулі яго свінячы гонар.

Байка простая, зразумелая, даступная кожнаму чытачу. Залішняя ганарлівасць  многіх людзей заслугоўвае асмяяння і асуджэння.

Галоўная думка байкі – высмеяць тупасць і ганарлівасць. У байцы дадзена маральнае ганьбанне злу, яно асуджана ў творы пад час самога выяўлення. Таму дадаткова выводзіць яшчэ і мараль няма патрэбы. Мы бачым яе ў самым пачатку байкі ў словах “Бывае, праўда вочы коле…” і ў канцы байкі : “ Парсюк не надта быў ахвочы глядзецца праўдзе ў вочы.”

Тут узятыя пад абстрэл тупасць, уласцівая не толькі натуральным, прыродным баранам. У байцы выкрываецца абмежаванасць, ганарлівасць і дурасць, якія наносяць адчувальную шкоду грамадству. Твор напісаны ў 1926 годзе, але ўспрымаецца і ў наш час.

Настаўнік падагульняе:

Мы маем справу з істотай, якая не лічыцца з іншымі, на Дабро адказвае Ліхам. Такія істоты ў чалавечым абліччы былі народжаны даваенным часам, калі стары свет быў разбураны, а новы не пабудаваны. Гэтую сітуацыю і скарысталі нахабнікі, кар’ерысты, дэмагогі, якія, не маючы інтэлекту, прыніжалі ўсіх астатніх.

Перад намі сімвалы двух тыпаў людзей: сумленных, сціплых (Падсвінак) і несумленных, за- надта ганарлівых (Парсюк). Такія людзі — носьбіты Дабра і Ліха — і сёння жывуць сярод нас. Згадаем, што Падсвінак выказвае думку аўтара.

 

Групавая работа:

а) Група тэатральных дзеячоў

Заданне:  Падзяліце твор на структурныя часткі, карыстаючыся схемай кампазіцыйнай будовы байкі. Азаглаўце кожную частку і зачытайце іх.

                                                     

 

 

Байка

Экспазіцыя (зачын)

Выган свіней у поле

Завязка (аповед пра падзею )

Характарыстыка Парсюка

Развіццё дзеяння

( дыялог паміж алегарычнымі вобразамі)

Размова з Падсвінакам пра брудны лыч

 

Кульмінацыя ( наяўнасць канфлікту )

Парсюк раз’юшан

Развязка ( нечаканы вынік дзеяння )

Парсюк грызянуў Падсвінака

Эпілог ( мараль-вывад, лагічны вынік, але можа размяшчацца ў

пачатку )

Праз вобраз Парсюка паказваецца нахабная сіла тых, хто ваюе супраць праўды пра сябе.

 

Фізкультхвілінка

-А цяпер давайце звернемся да байкі “Дыпламаваны Баран” (слайд 6)

-Чаму байка “Дыпламаваны Баран” мае такую назву?

-Выразна чытаю

-Так чаму байка “Дыпламаваны Баран” мае такую назву?

(-Як пачынаецца апавяданне? Аб чым вам гэта напамінае? Апавяданне вядзецца ад імя аўтара, яно пачынаецца зачынам, падобным да казачнага: “У адным  сяле..” Далей гаворыцца аб прыгодах Барана. Быў Баран у чарадзе “ дурней дурнога”, нават “ не пазнаваў сваіх варот”, але меў моцны лоб і любіў біцца з другімі баранамі. Калі ж не знаходзілася “праціўніка”, ён біўся лбом аб сцяну. Дурнога Барана празвалі ў жарт “вучоным” і павесілі на лоб мету, каб лягчэй было вылучаць з чарады, калі трэба заганяць у двор. Баран  да таго заганарыўся сваёй меткай – “дыпломам”, што стаў выхваляцца перад Кошкай сваёй вучонасцю. А Кошка высмяяла дурнога Барана. Баран паказаны ў самым смешным і недарэчным становішчы. Ён лічыць сябе разумным, не заўважаючы на тое, што ўсе смяюцца з яго. Толькі для смеху назвалі метку “дыпломам”, а ён усур’ёз паверыў у сваю вучонасць)

 

-Аналіз байкі:

1. Ахарактырызуйце барана і кошку (У байцы толькі два персанажы – Баран і Кошка. Баран- абмежаваны, упарты, але ганарлівы. Кошка, наадварот,-  разумная і дасціпная, якая не хавае сваіх поглядаў, адкрыта выказвае іх. Ёсць у байцы і безымянныя героі: “ Яго вучоным раз празвалі нейк насмех”. Аўтар не называе герояў, каб не адцягнуць увагу на другарадныя вобразы)

2. У чым алегарычны сэнс байкі? (Алегарычны сэнс байкі яшчэ больш падкрэсліваецца тым, што Баран надзяляецца чалавечай мовай. Яго гутарка з Кошкай – гэта размова двух людзей.І ў гэтай гутарцы Баран паўстае тупым, абмежаваным, пагардлівым, але самазадаволеным і ўпартым. У байцы шмат слоў сялянскага побыту: сяло, чарада, двор… На фоне гутарковай лексікі  выкарыстоўваюцца два кніжныя словы: дыплом і вучоны. Сэнс гэтых слоў у байцы набывае іранічнае значэнне, бо адрасаваны яны тупому, самаўпэўненаму герою).

3. Назавіце галоўную думку байкі. (Апошнія радкі падаюцца ад імя аўтара, яны абагульняюць усе сказанае. Гэта кароткі сціслы вывад, галоўная думка байкі: “Другі Баран ні “бэ” ні “мя”, А любіць гучнае імя”)

 

-Прачытайце байку яшчэ раз і падрыхтуйцеся да выразнага чытання (3 вучні)

 

-Так што ж такое байка і алегорыя? (задаю пытанне тым, хто выразна чытаў, адзнакі)

Абагульняльная гутарка з групай. Рэфлексія

     Працягніце, калі ласка,  сказы:

-         На ўроку я даведаўся пра …

-         На ўроку  мяне  найбольш  уразіла…

  -Якая з баек вам спадабалася найбольш? Чым?

- Чаму байкі Кандрата Крапівы актуальна вывучаць сёння? ( меркаванні вучняў)

  Байкі Крапівы варта вывучаць сёння, таму што ў яго байках людзі бачаць адлюстраванне сваіх поглядаў, пастаноўку самых хвалюючых, надзённых пытанняў. Цесна звязаная з фальклорам (сюжэты байкапісец чэрпаў са скарбаў народнай творчасці: прыказак, анекдотаў, жартаў), з народным смехам, байка, можа, больш, чым іншыя жанры, вылучаецца сваёй нацыянальнай самабытнасцю. Кожная байка пісьменніка вызначаецца самастойнасцю (непаўторнасцю), мудрасцю, крылатасцю, трапнасцю, яркасцю вобразаў, кампазіцыйнай выразнасцю, гнуткасцю і пластычнасцю,  сцісласцю (канспектыўнасцю, эканомнасцю), дакладнасцю і інфарматыўнасцю, багатай сінанімікай, шматзначнасцю слова, з’едлівасцю, вастрынёй, ёмістасцю, асадлівасцямі маралі, добрай прадуманасцю выбару персанажа са свету.

Кандрат Крапіва пісаў: “Часамі можна пачуць гаворку, што байка аджыла свой век. Яна была на часе тады, калі рызыкоўна было гаварыць у адкрытую аб язвах грамадства, аб заганах і ганебных паводзінах людзей, асадліва тых, якія стаялі на верхніх ступенях лесвіцы. А цяпер жа ў нас у пашане крытыка і самакрытыка. Можна гаварыць без усякіх алегорый, нікога не баючыся. Усякія недахопы ў нашым жыцці і амаральныя паводзіны людзей адкрыта абмяркоўваюцца на ўсіх узроўнях на розных сходах і пасяджэннях. Байцы, як і кожнаму мастацкаму твору, уласціва вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці. 

 Нашто, здавалася б, мастаку пісаць асенні пейзаж. Выехаў за горад або за вясковыя весніцы – і вось ён перад табой. Хто не бачыў у натуры белых бярозак, убраных залацістай лістотай? А тым часам “ Залатая восень” Левітана лічыцца шэдэўрам. Вось чаму я думаю, што байка будзе жыць. Абы яна была сапраўдным мастацкім творам. Добрая байка для чытача заўсёды жаданая!”

Арганізацыя канца ўрока:

- выстаўленне адзнак і іх тлумачэнне;

- падзяка навучэнцам

-Спадзяюся, вы даведаліся аб нечым новым і ўрок для вас быў цікавым.

7. Дамашняе заданне (слайд 7)

1.Вывучыць байку “Дыпламаваны Баран” на памяць.

2. Крыжаванка

 

 

1

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

8

 

 

 

 

 

9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Па вертыкалі:

1.     Сапраўднае прозвішча Кандрата Крапівы.

Па гарызанталі:

1.     Адзін з першых зборнікаў сатырыка.

2.     Назва вядомай байкі К.Крапівы.

3.     Назва верша, у якім пісьменнік тлумачыць свой псеўданім.

4.     Іншасказальнае адлюстраванне прадмета ці з’явы праз вобразы, якія маюць пераносны сэнс.

5.     Заганная рыса характару чалавека, якую высмейвае сатырык ў сваіх байках , у тым ліку і ў байцы “ Ганарысты Парсюк”.

6.     Вёска, дзе нарадзіўся К. Крапіва.

7.     Часопіс, у якім працаваў празаік.

8.     Паэма пісьменніка.

9.     Незакончаны раман К. Крапівы.

 

Адказы

Па вертыкалі: 1. Атраховіч.

Па гарызанталі: 1. “Асцё”.  2.” Мандат”.   3. “ Крапіва “.   4. Алегорыя.                 5. Нахабства.   6. Нізок.  7.  “ Вожык”.   8. “ Біблія “.   9. “ Мядзведзічы “.




 

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

Крылоў . Рускі байкапісец, які тварыў у

Крылоў . Рускі байкапісец, які тварыў у

Праца з падручнікам -А зараз давайце прачытаем артыкул на с

Праца з падручнікам -А зараз давайце прачытаем артыкул на с

Знайдзіце ў байцы крылатыя выразы

Знайдзіце ў байцы крылатыя выразы

Байка Экспазіцыя (зачын )

Байка Экспазіцыя (зачын )

Ахарактырызуйце барана і кошку (У байцы толькі два персанажы –

Ахарактырызуйце барана і кошку (У байцы толькі два персанажы –

Байцы, як і кожнаму мастацкаму твору, уласціва вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці

Байцы, як і кожнаму мастацкаму твору, уласціва вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе  Кандрат Крапіва. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны баран”
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
25.05.2022