Урок. П. Панчанка. Сармацкае кадзіла. 6 кл
Оценка 4.8

Урок. П. Панчанка. Сармацкае кадзіла. 6 кл

Оценка 4.8
Разработки уроков
docx
белорусская литература
6 кл
07.02.2020
Урок. П. Панчанка. Сармацкае кадзіла. 6 кл
Панчанка. Сармацкае кадзіла
урок.docx

ВЕРШ "САРМАЦКАЕ КАДЗІЛА" ПІМЕНА ПАНЧАНКІ. VI КЛАС

Бохан Н.В.

 

Мэты:стварыць умовы длы вывучэння твора П.Панчанкі”Сармацкае кадзіла”; данесці да вучняў галоўную думку, увасобленую ў творы: збядненне, спусташэнне прыроды, абыякавасць да яе - непазбежнае збядненне чалавека;

садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў аналізу паэтычнага твора, пашыраць слоўнікавы запас вучняў і іх веды пра свет раслін і зёлак, працягваць работу над выразным чытаннем вершаў; данесці да вучняў ідэю адказнасці кожнага чалавека за захаванне прыроды;

садзейнічаць  выхаванню беражлівых адносін да навакольнага свету.

 

Абсталяванне: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, карткі з індывідуальнымі заданнямі, сшыткі, інтэрактыўная дошка, відэазапіс ”Кветкі”, рамонкі з паперы, смайлы, выстава лекавых раслін, партрэт пісьменніка, партытура верша

 

 

ХОД УРОКА

1.Арганізацыйны момант.

2. Мэтавызначэнне занятка. Пастаноўка задач

1. Прачытайце вершаваныя радкі, вызначце тэму нашага занятка.

 

У нас зямля - якую краску,

Якую былку ні сарві –

Кладзі да сэрца як лякарства

 I - здаравей, брат, і жыві.

                          Ніл Гілевіч

Ты, родны край, гармоніі нас вучыш,

Ты вучыш разумець людзей і свет.

Алег Лойка

Прырода на дзіва праўдзіва –
Ці вые, ці хмельна пяе.
На свет яна нас нарадзіла,
А мы забіваем яе.
                        П. Панчанка

Хто мае ў руках кветкі,

Дрэннае зрабіць не можа.

У. Салаухін

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. Так, сёння мы пагаворым аб прыродзе. А суразмоўцам нашым будзе беларускі пісьменнік Пімен Панчанка. Аў цэнтры нашай увагі  - яго верш “Сармацкае кадзіла”.

Задачы:

В

ыразнае чытанне

Я

думаю…

С

родкі мастацкай выразнасці

Н

овае…

А

наліз твора

http://www.21.by/pub/news/2012/08/1345669219060192.jpgЗадачы:

 

Верш  “Сармацкае кадзіла”

3. Пакуль мы будзем працаваць  пад творам, падумайце над наступнымі праблемамі і ў канцы гэтых сказаў паставіць патрэбны знак прыпынку (…!,.) і абгрунтаваць свой выбар:

1. Прырода – неабходная ўмова жыцця чалавека ў ХХІ стагоддзі

2. Чалавек павінен быць карыстальнікам прыроды

3. Чалавек павінен быць гаспадаром прыроды

 

(у чалавека ХХІ стагоддзя шмат магчымасцей, розныя гаджэты, у крамах розныя тавары, прадукты пастаўляюцца,  можна на кумп’ютары намаляваць кветку…)

А вынікам вашай плённай работы будзе выкананне тэст.

3. Першаснае ўспрыманне.

- Праслухайце верш. Якія эмоцыі, пачуцці ён выклікае.

(аўдыёзапіс)

- Якія эмоцыі, пачуцці ён выклікаў. Выберыце словы

         абурэнне,

 расчараванне,

радасць,

усхваляванасць,

захапленне,

нянавісць,

крыўда,

 гнеў,

горыч,

смутак,

перажыванне

- Выбраць 1 слова.

4. Другаснае ўспрыманне.

·         Слоўнікавая работа (прэзентацыя вучняў)

·         Другаснае чытанне (вучань)

- Вызначце тэму, ідэю.

5. Работа ў групах

                                      


Аналітыкі

1. Што гаворыцца аўтар пра рпанейшыя часы, калі жылі яшчэ сарматы? (Зачытайце, дайце каментарый).

Пімен Панчанка піша:___________________________________________________

Гэтыя радкі сведчаць пра_________________________________________________

 

2. Як аўтар апісвае дзень сённяшні? (Зачытайце, дайце каментарый).

Пімен Панчанка піша:___________________________________________________

Гэтыя радкі сведчаць пра_________________________________________________

 

3. Як думаеце, што хвалюе аўтара? Да чаго заклікае чытачоў?

 

4. Сфармулюйце вывад:

 

Аўтара  хвалюе праблема____________________________________

 

Мастакі

1.Вызначце мастацкія сродкі ў вершы П. Панчанкі “Сармацкае кадзіла”. Растлумачце іх сэнс.

Эпітэты:__________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

Метафары:________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

Увасабленні:_______________________________________________________________

__________________________________________________________________________

Памятка:

эпітаты - с. 307,

метафары – с.305,

увасабленні - с. 307.

 

2. Чаму знікненне адной кветкі, на думку аўтара, робіць чалавека сіратою (“плач, асірацелая душа”) ?

 

3.  Намалюйце кветку-сімвал, выкарыстаўшы колеры, што ўжывае аўтар у вершы.

 

4. Сфармулюйце вывад:

Пісьменнік заклікае чытачоў да_____________________________

Кветкі - гэта____________________________________

Эколагі

1. Каго вінаваціць лірычны герой у тым, што чалавецтву пагражае экалагічная катастрофа? (Зачытайце, дайце каментарый).

Пімен Панчанка піша________________________________________________________

__________________________________________________________________________

Гэта сведыць пра тое, што____________________________________________________

__________________________________________________________________________

 

2. Запоўніце табліцу.

Што чалавек робіць з прыродай

(радкі з верша)

Што чалавек павінен рабіць з прыродай (вашы прапановы)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Разгледзьце інфармацыю з газет і сеціва (интернет). Да чаго заклікаюць яны?

4. Сфармулюйце вывад:

 

Ад кожнага чалавека залежыць_______________________________

 

Даследчыкі Чырвонай кнігі

  1. Разгледзьце Чырвоную кнігу. Якая інфармацыя знаходзіцца ў ёй? З якой мэтай створана Чырвоная кніга? Пра  што гаворыць яе чырвоны колер?
  2. Якія расліны з Чырвонай кнігі, што пісвае П. Панчанка, сустракаюцца на Віцебшчыне?

      3. Як чалавек выкарыстоўвае  расліны з Чырвонай кнігі    

      4. Сфармулюйце вывад:

Кветкі – гэта _____________________________________________

Чырвоная кніга - дакумент_____________________чалавека.

Літаратуразнаўцы

1. Сфармулюйце тэму, галоўную думку верша Пімена Панчанкі  “Сармацкае кадзіла”.

2. Звярніцеся да біблейскага аповеда “Стварэнне свету” (с. 84-85 падручніка). У які дзень Бог стварыў раслінны свет. Для чаго ён гэта зрабіў? (Зачытайце). Ці заўсёды сучасны чалавек прытрымліваецца таго, што было задумана Богам?

3. Звярніцеся да артыкула “Міфы” (с. 29-30 падручніка). Як ставіліся нашы продкі да прыроды? (Зачытайце, дайце каментарый).

4. Сфармулюйце вывад:

Чалавек – гэта частка ____________________.

 

4. Адказы вучняў.

 

У час адказаў вучні “выдвігаюць” свае вывады на дошку.

 

5. Паставіць патрэбны знак прыпынку (…!,.) і абгрунтаваць свой выбар:

1. Прырода – неабходная ўмова жыцця чалавека ў ХХІ стагоддзі

2. Чалавек павінен быць карыстальнікам прыроды

3. Чалавек павінен быць гаспадаром прыроды

 

(у чалавека ХХІ стагоддзя шмат магчымасцей, розныя гаджэты, у крамах розныя тавары, прадукты пастаўляюцца,  можна на кумп’ютары намаляваць кветку…)

 

6. ФП

(Музыка + сочыць вачыма за кветкамі)

7. Галоўную думку верша трэба перадаць і ў выразным чытанні

(карткі на партах, вучні працуюць над партытурай)

Тэкст

Мэта чытання

Сармацкае кадзіла

Адспявалі трубы залатыя,

Лета захлынулася ў расе.

Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.

Перадаць аўтарскі неспакой, трывогу

Дзе ты, кураслеп лясны?

Дзе ворлік?

Дзе мядзведжая цыбуля - чарамша?

Ходзіш, ходзіш —

I пяршыць у горле...

Плач, асірацелая душа.

Перадаць аўтарскі смутак, разважанне

А калісь было ўсяго надзіва!

Як збяднеў у нас зялёны свет.

Дзе знайсці сармацкае кадзіла,

Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.

Перадаць напружанасць

Вінаваты ў гэтым не сарматы,

Вінаваты ўсе мы — ты і я:

Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,

За сто вёрст ляціць мая сям’я.

Перадаць папрок-скаргу

Душна ад жалезнага прагрэсу:

Дружна падразаем жылы лесу,

Траў і кветак топчам карані,

Ад зялёнай адракаемся радні.

Перадаць трывожны роздум

Што ты плачаш па траве і кветках?

Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...

Ну, а чорны бусел? Вельмі рэдкі,

А заўсёды быў з людскіх сяброў.

Перадаць здзіўленне і аптымізм

Многа ліха — ды усюды ціха.

А зямля дакуль будзе цярпець?

А нашчадкам нашым

Чым жа дыхаць? —

Мы ўжо задыхаемся цяпер.

Перадаць напружанасць, чаму чалавек спакойна назірае за тым, што адбываецца з прыродай

Трэба нам і захады і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

I званочак сіні ў лесе рос.

Перадаць заклік, наказ

-          1 хв на падрыхтоўку.

-          Чытаем па слупках.

-          Чытаем верш цалкам.

8. Падвядзенне вынікаў.

- Ці выканалі задачы?

- Што новага даведаліся?

9. Выкананне тэста, выстаўленне адзнак.

10. ДЗ.

Выразнае чытанне верша.

11. Прагназаванне тэмы наступнага ўрока.

(Рэклама апавяд. “Алены”)

12. Рэфлексія.

- Што карыснага ўзяў для сябе?

                  

 

 

                  кошык

 


 

ВЕРШ "САРМАЦКАЕ КАДЗІЛА" ПІМЕНА

ВЕРШ "САРМАЦКАЕ КАДЗІЛА" ПІМЕНА

А вынікам вашай плённай работы будзе выкананне тэст

А вынікам вашай плённай работы будзе выкананне тэст

Мастакі 1.Вызначце мастацкія сродкі ў вершы

Мастакі 1.Вызначце мастацкія сродкі ў вершы

Адказы вучняў. У час адказаў вучні “выдвігаюць” свае вывады на дошку

Адказы вучняў. У час адказаў вучні “выдвігаюць” свае вывады на дошку

Чытаем па слупках. -

Чытаем па слупках. -
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.02.2020