Тэма: Асветнікі Беларусі
Мэты: -Даць першапачатковыя веды пра беларускіх асветнікаў.
-Працягваць работу над развіццём маўлення, культуры мовы.
-Развіваць мысленне, узбагачаць слоўнік, эмацыянальную сферу вучняў.
-Выхоўваць патрыятызм, прывіваць цікавасць да роднай мовы.
Ход урока
Настаўнік:
Сёння мы з вамі зазірнем у мінулыя гады і пазнаем шмат новага.
Беларуская зямля здаўна слаўная імёнамі сваіх знакамітых сыноў і дачок. Жылі яны ў розныя часы, аднак аднолькав былі адданыя Бацькаўшчыне.Нярэдка яны абаранялі бацькоўскі кут са зброяй у руках. Але часцей беларусы славіліся мірнымі справамі, а іх галоўнай зброяй было… А вось што - дапаможаце сказаць мне вы, склаўшы з літар, слова.
В Ы Е Д
Дзеці складаюць слова “веды”.
-Так, гэта былі веды, тое святло, што запаленае аднойчы, свеціць скрозь гады. Чалавек, які пашырае веды, нясе іх людзям, называецца асветнікам. Імёны славутых асветнікаў перажылі стагоддзі.
Несла нязгаснае святло ведаў асветніца Ефрасіння Полацкая.
Вучань 1:
Нарадзілася яна дачкою князя. Але вельмі хацела вучыцца. Адукаванымі ў той час былі толькі манахі ў царквах. І таму дзяўчына пастрыглася ў манахіні.
Вучань 2:
Яна вывучылася і займалася перапісваннем кніг. Пазней па яе загаду былі пабудаваны дзве царквы, арганізавана школа для дзяўчынак.
Настаўнік:
Таксама вядомы многім людзям у свеце крыж, зроблены па загаду гэтай жанчыны. Лічылася, што пакуль гэты крыж будзе знаходзіцца ў Беларусі, то ен будзе ахоўваць яе жыхароў ад войнаў.
-Адкажыце, калі ласка, у якім горадзе жыла Ефрасіння Полацкая?
-Не адной асветніцай Ефрасінняй ганарыцца Полацк.
У Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць славутая “Зала сарака”. На сценах там размешчаны гербы, эмблемы, партрэты. Ёсць там і партрэт Францыска Скарыны.
Вучань 3:
Ён кніжкі прынёс нам у дар
І ім ганарыцца краіна,
Запомніце: першадрукар
Францыск Скарына.
Вучань 4:
Першым чалавекам, надрукаваўшым кнігі для беларусаў, стаў Францыск Скарына. Ён хацеў, каб людзі былі адукаванымі.
Настаўнік:
Цяжка прыходзілася гэтаму чалавеку, бо злыя людзі казалі, што не трэба людзям вучыцца, каб былі яны неразумнымі. Але Скарына дабіўся свайго і надрукаваў кнігу “Біблія” на беларускай мове.
Мінула шмат часу, але ўдзячныя людзі памятаюць першадрукара Францыска Скарыну. І мы будзем помніць яго. Бо яго імя можна сустрэць у назве вуліцы. Яму пастаўлены помнікі не толькі на радзіме, у Полацку (паказ рэпрадукцыі), а таксама ў Мінску, каля Нацыянальнай бібліятэкі. І нават у гарадах іншых краін, дзе працаваў Скарына.
Дзякуючы яму людзі ўмеюць зараз чытаць і пісаць, даведаліся, дзе яны жывуць, і як яны самі завуцца. А вы ведаеце, як завуцца людзі, што жывуць на Беларусі? (Адказ дзяцей.) А адкуль мы атрымоўваем веды? Як вы разумееце сэнс наступнай прыказкі (дэманструецца прыказка):
Не саромейся пытацца: больш спытаеш – больш спазнаеш.
Да чаго не дойдзеш, тое ў кніжцы знойдзеш.
Вучань 5:
Яшчэ адным вядомым чалавекам можа ганарыцца Беларусь – Сімяонам Полацкім. Пачаў вучобу ён у родным Полацку, а потым працягваў у розных гарадах.
Вучань 6:
Потым, дарослым, выхоўваў у Маскве дзяцей цара (адным з іх быў будучы цар Пётр I) і збіраў кнігі. Пасля яго засталася ў Маскве багатая бібліятэка, а таксама паэтычныя творы.
Настаўнік:
Як вы лічыце, што аб’ядноўвае ўсіх гэтых людзей? (Адказы дзяцей.)
А зараз мы з вамі пагуляем.
Гульня “Складзі слова”.
- Вы павернецеся так, каб утварыць групу з 4 чалавек. Перад вамі у канверце ляжаць склады. Вы з іх павінны сабраць слова.
1 група: ас-, вет-, ні-, ца.
2 група: пер-, ша-, дру-, кар.
3 група: вы-, ха-, ва-, цель.
- А цяпер разгадаем крыжаванку і паглядзім, што мы запомнілі на сённяшнім занятку.
Па гарызанталі:
1. Імя беларускай асветніцы з Полацка
3. Без языка, а гаворыць,
Не куст, а з лісточкамі,
Не кашуля, а пашыта.
Па вертыкалі:
2. Месца, дзе захоўваюцца кнігі.
4. Беларускі першадрукар.
5. Што набываюць людзі і пашыраюць на працягу ўсяго жыцця.
6. Імя выхавацеля дзяцей цара, які адчыніў у Маскве друкарню і выдаў там буквар.
|
|
2 |
|
|||||||
|
|
3 |
|
|
|
|
||||
4 |
|
|
|
|||||||
|
|
|||||||||
5 |
|
|
|
6 |
|
|||||
1 |
|
|
|
|
|
|
|
|
||
|
|
|
|
|
|
|
||||
|
|
|
|
|||||||
|
|
|
|
|||||||
|
|
|
|
|||||||
Рэфлексія.
-Калі вам было цікава на занятку і вы набылі новыя веды, то вазьміце ў руку і падыміце ўверх вясёлым тварык, калі ж веды вашы не папоўніліся і вам было не цікава, падыміце сумны тварык.
Скончыць наш занятак хочацца такімі словамі:
Калі нехта скажа:
“Ёсць мовы мілейшыя”.
Яму адказаць я заўсёды гатоў:
Найпрыгажэйшая,
Найдаражэйшая
Мова зямлі роднай, мова бацькоў.
- Дзякуй вам за работу. Да пабачэння.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.