План-конспект занятия "Знакомство с фольклором" (на белорусском языке)
Оценка 4.6

План-конспект занятия "Знакомство с фольклором" (на белорусском языке)

Оценка 4.6
Разработки уроков
docx
белорусская литература +1
6 кл—8 кл
27.01.2020
План-конспект занятия "Знакомство с фольклором" (на белорусском языке)
План занятка кружка.docx

План занятка кружка «Юныя фалькларысты»

 

Тэма: «Што такое фальклор?» Уводны занятак. Народныя гульні

Мэта: фарміраванне ведаў пра фальклор і яго разнастайнасць з акцэнтаваннем увагі на народныя гульні і песні.

Задачы:

навучальныя: стварыць у дзяцей станоўчы настрой на занятках, выклікаць цікавасць да заняткаў і імкненне авалодаць ведамі і ўменнямі; пазнаёміць навучэнцаў з праграмай дзейнасці, правіламі работы у кружке; выявіць узровень ведаў і ўменняў дзяцей па профілю дзейнасці кружка; правесці гутарку па арганізацыі работы кружка;

развіваючыя: развіваць творчыя здольнасці дзяцей, іх памяць, увагу;

выхаваўчыя: выклікаць інтарэс да вывучэння фальклору, фарміраваць каштоўнаснае стаўленне да народнай творчасці, выхоўваць маральныя якасці асобы, пашыраць далягляд інтарэсаў.

Абсталяванне: выстава кніг, дрэва з картону, лісце, на якім напісаны: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, лічылкі, гульні, скорагаворкі, прыкметы, прыказкі і прымаўкі, загадкі, абрадавыя песні, казкі; “палачка-выручалачка”, выява сонейка, мультымедыйная ўстаноўка, лялька, раздатковы матэрыял.

 

 

 

План занятка

 

I.Арганізацыйны момант

 

А)Паведамленне тэмы занятка.

Б)Пастаноўка мэты занятка.

 

II.Асноўная частка

 

А)Знаёмства з творамі вуснай народнай творчасці

Б) Фізкультхвілінка

В) Працяг знаёмства з творамі вуснай народнай творчасці

 

III.Замацаванне ведаў, уменняў, навыкаў

 

IV.Этап кантролю

 

V.Заключная частка

 

VI.Рэфлексія

 

 

Ход занятка

 

І.Арганізацыйны момант

 

Добры дзень, дзеці! Я рады бачыць вас сёння тут. Наш занятак мы адкрыем незвычайным ключом, які можа адчыніць любыя дзверы. Гэта ўсмешка. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму. Мне вельмі прыемна бачыць усмешкі на вашых тварах, і я вельмі хачу, каб сённяшні наш занятак прынёс усім задавальненне. Жадаю вам поспехаў.

Знаёмства з групай

Знаёмства адбываецца ў групе. У першым крузе кожны па чарзе кажа «Мяне завуць», «Я вучуся…», «Мне падабаецца рабіць». У другім крузе кожны па чарзе кажа, як завуць яго суседзей злева і справа, дзе яны вучацца і што ім падабаецца рабіць.

 

 

А)Паведамленне тэмы занятка.

Я вельмі рады з вамі ўсімі пазнаёміцца! А зараз мы з вамі пазнаёмімся з цудоўным светам, у якім так шмат цікавага.

Пачаць я хачу вось з такой невялічкай казкі. Паслухайце яе, калі ласка:

   Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры начы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць - спявае нехта. Прыслухаўся першы:

   - Відаць, жаваранак.

   - Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць.

   А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

   - Ды гэта ж зямля наша спявае!

 

   Так, дзеці, сапраўды, зямля наша ўмее спяваць. Бо таленавіты і добразычлівы народ насяляе нашу Беларусь. Гэты народ мае багатую спадчыну: песні, загадкі, жарты, прыказкі, казкі.

   - А як гэту спадчыну можна назваць па-другому? (Фальклор / Вусная народная творчасць.)

   Сёння наш занятак прысвечаны знаёмству з усімі праявамі беларускай вуснай народнай творчасці. Яна ўзнікла тады, калі не было пісьменнасці. Людзі не ўмелі чытаць, пісаць, але ведалі шмат песень, казак, пацешак, заклічак, загадак, прыказак. Усе гэтыя творы аб’ядноўваюцца адной назвай - фальклор.

   - Як жа перадаваліся гэтыя творы, як вы лічыце? (З вуснаў у вусны перадаецца народная мудрасць. Вельмі важна, каб мы з вамі не парвалі гэты ланцужок, не развучыліся пець народныя песні, гуляць у народныя гульні, цаніць сваё мінулае.)

   - Хто іх аўтар? (Сам народ іх аўтар)

   - Хто зараз часцей за ўсё спявае народныя песні і ведае шмат іншага з фальклору? (Гэта творчыя гурткі і аб’яднанні людзей, якія прыгожа спяваюць старыя песні, аднаўляюць іх у часе. Здаецца, мы з вамі зможам здейсніць сваю экспедыцыю па нашаму роднаму краю і адчуць сябе фалькларыстамі ў поўнай меры)

   З вуснаў у вусны перадаецца народная мудрасць. Вельмі важна, каб мы з вамі не парвалі гэты ланцужок, не развучыліся пець народныя песні, гуляць у народныя гульні, цаніць сваё мінулае. За гэты год мы з вамі зможам пазнаць вельмі шмат прыгожых і дзіўных твораў, дакранемся да таемнага мінулага і зможам паказаць гэтае мінулае іншым людзям. Я веру, што мы зможам зрабіць гэта ўсе разам!

   А сёння мы ўпрыгожым вось гэта дрэва (на дошцы прымацавана дрэва, ручнік з надпісам «Фальклор») каштоўнымі лісточкамі. Кожны з вас дапаможа мне яго ўпрыгожыць.

 

Б)Пастаноўка мэты занятка.

 

Сёння мы з вамі звернем увагу на тое, якая ўсёткі прыгожая наша мова, паспрабуем выразна і правільна дакрануцца да твораў нашага народу, палюбуемся прыгажосцю яе вымаўлення. У канцы занятка мы з вамі вырашым, што ж такое вытокі мудрасці.

 

II.Асноўная частка

Дзеці, шмат з якімі творамі вы знаёміцеся ў школе. Апавяданне ці вершык у вас пачынаецца з імя і прозвішча чалавека, які гэта напісаў. Але сустракаліся вам, мабыць, і такія творы, аўтара якіх няпроста назваць. Так, хто ж прыдумаў Шэрага Ваўчка, які кусае за бачок?

 

А)Знаёмства з творамі вуснай народнай творчасці

Цікава, што мы пачынаем знаёміцца з творамі беларускай народнай творчасці з самага маленства. Мы нарадзіліся, і матуля спявала вам калыханкі.

Зараз вы па жаданню паспрабуеце спець адну з калыханак, толькі трэба паспрабаваць прачытаць яе мякка, павольна, пяшчотна, нібы перад вамі сапраўднае дзіцяці. У гэтым нам дапаможа наша маленькая лялька. (Спяваюць дзяўчынкі па жаданню)

Лірычнасць і цеплыня калыханак ад сэрца мамы, бо менавіта яна была складальніцай гэтых песенек. Добра. Наша лялька спіць, ёй спадабалася наша калыханка.

Відэа.

На нашым дрэве павінен з’явіцца першы лісток пад назвай «калыханкі». (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток)

 

   Мінае час, малыя дзеткі вучацца гуляць. Вось тут многа радасці прыносяць дзецям простыя народныя вершыкі, якія ў беларусаў называюцца забаўлянкамі.

   - Усе вы, напэўна, памятаеце забаўлянку пра сароку-варону. Давайце яе раскажам.

 

                    Сарока-варона

                    Кашку варыла,

                    Дзетак карміла.

                    Гэтаму дала і гэтаму дала,

                    Гэтаму дала і гэтаму дала,

                    А гэтаму не дала:

                    - Ты, малы, круп не драў,

                    Вады не насіў,

                    Дзяжы не мясіў.

                    Ідзі, малы, па вадзіцу

                    У сцюдзёную крыніцу.

 

   Як бачыце, яшчэ малому дзіцяці стараліся паказаць, што гультаём быць сорамна.

Забаўлянак шмат, вось вам яшчэ некалькі з іх. (Прачытаць самому)

 

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся.

Выразаў Ягорачка

Дудачку-свісцёлачку,

I свістаў ён птушачкай,

Птушачкай-пяюшачкай.

 

 

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі,

Масла падлівае.

Мышанятка жвава, гладка

Катку памагае.

 

 

   - А якая забаўлянка вам спадабалася больш?

   - Давайце паспрабуем яе прачытаць.

   Вось такімі забаўлянкамі можаце пацешыць сваіх малодшых брацікаў і сястрычак, у каго яны ёсць. Дамовіліся?

І вось на дрэве ўжо другі лісток пад назвай «забаўлянкі». (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток)

 

А з якім задавальненнем дзеткі самі, калі падрастуць, спяваюць дзіцячыя песенькі. Давайце і мы зараз успомнім беларускую народную песню «Мікіта». (аўдыя / відэа / самастойнае чытанне / чытанне дзецьмі).

 

1. На дудзе Мікіта грае

Ды людзей ён забаўляе.

 

Мікіта, Мікіта

Так ці гэтак Мікіта. (2 р.)

 

2. Прыляцелі камары

З ім скакалі да зары.

 

Мікіта, Мікіта

Так ці гэтак Мікіта. (2 р.)

 

3. На дудзе Мікіта грае

А мядзведзь яму спявае.

 

Мікіта, Мікіта

Так ці гэтак Мікіта. (2 р.)

 

4. Ой чаму ж гэта Мікіта

Паглядзеў на нас сярдзіта.

 

Мікіта, Мікіта

Так ці гэтак Мікіта. (2 р.)

 

5. Ой Мікіта адпачні ты

З карагода выхадзі ты.

 

Мікіта, Мікіта

Так ці гэтак Мікіта. (2 р.)

 

(Прадэманстраваць іншыя песні на відэа).

- А якія песні памятаеце вы?

- Ці падабаюцца вам такія песенькі? Чаму?

  А калі падабаюцца, то трэці лісток доўга не будзе чакаць – давайце яго замацуем на нашым дрэве. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток). Вам падабаюцца гэтыя песні? Іх вельмі шмат, вы жадаеце пазнаць пра песні яшчэ больш і навучыцца самім спяваць песні?

 

Дзеткі падрастаюць, пачынаюць гульні з сябрамі. І тут не абыйсціся без лічылак:

                    - Пятро, Пятро, падай вядро.

                    Карове піць - табе жмурыць.

   - А якія лічылкі ведаеце вы?

   - Давайце завучым новую лічылку:

                    Бег сабака цераз мост,

                    Чатыры лапы, пяты - хвост.

(Прадэманстраваць іншыя лічылкі)

 

Эны-бэны, фіны, лёк,

Сам Пятровіч бліны пёк.

Пёк, пек, не дапёк,

Схапіў шапку дый уцёк.

 

Кінь, кінь, перакінь,

Давай далей пабяжым,

Цераз воду і агонь,

Не дагоніць нас і конь.

 

 Зараз з дапамогай лічылкі нехта з вас замацуе чацвёрты лісток на нашым фальклорным дрэве. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Мы з вамі ўжо разучылі некаторыя з лічылак, умеем палічыцца, пара і ў гульню пагуляць.

 

   Беларуская гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».

 

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болыш іх знойдзе.

 

   Дзеці, гэта толькі адна з гульняў. Пазней мы з вамі пазнаем і пра іншыя гульні. А зараз замацуем наш пяты лісток. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток). Вам спадабалася гуляць у гэтую гульню? А якія гульні памятаеце вы?  Ці жадаеце вы пазнаць шмат іншых гульняў на наступных занятках?

 

Дзеці, вельмі шмат скорагаворак склаў беларускі народ! На пялёстках кветкі запісаны скорагаворкі. Выберыце сабе пялёстак.

   (На працягу 1 хвіліны дзеці трэніруюцца прагаворваць скорагаворку.)

   - Хто з вас лепей скажа?

   *Белы бусел баіў байку беламу зайку.

   * Адна сарока - адна марока, сорак сарок - сорак марок.

   * На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.

   * Зубраня зубрыла ўрок - вызубрыла на зубок.

   - Чаму гэтыя творы называюцца скорагаворкамі?

   - Чаму яны нас вучаць? (Правільна і выразна вымаўляць гукі.)

   Скорагаворкі – гэта таксама фальклор, і таму маюць поўнае права з’явіцца шостымі на нашым дрэве. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Здаўна беларускі народ прыглядаўся да навакольнага свету, з’яў прыроды. Таму і ведаў без метэаслужбы, калі будзе добрае надвор’е, а калі дождж ці снег. Такія веды прыйшлі да чалавека з дапамогай прыкмет. А якія прыкметы ведаеце вы, зараз даведаемся з дапамогай гульні «Палачка-выручалачка!»

                    Ідзі, ідзі, палачка!

                    Ідзі, ідзі, выручалачка!

                    Ад дзяўчынкі да хлапчыны,

                    Ад хлапчыны да дзяўчынкі.

                    Стоп!

   (На кім спынілася палачка-выручалачка, той называе народную прымету.)

   А ў мяне таксама ёсць прыкмета: той, у каго засталася палачка, той прымацоўвае сёмы лісток на наша дрэўца. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Народная мова славіцца трапнымі прыказкамі, жартоўнымі прымаўкамі. Яны вучаць дабру, перасцерагаюць ад дрэнных учынкаў.

   Зараз я раздам прыказкі і прымаўкі, якія былі падзелены на дзве часткі, іх патрэбна правільна аб’яднаць. З гэтым павінны справіцца вы. Згодны?

   * Адклад не ідзе ... (на лад.)

    - Чаму так кажуць? (Бо нешта затрымліваць ці затрымлівацца самому – гэта не вельмі добра)

   * У гасцях добра, ... (а дома лепш.)

   - Вы згодны? Чаму? (Чалавек заўсёды жадае імкнуцца ў роднае месца, як бы добра яму не было недзе так)

   * Чалавек без сябра, ... (што яда без солі.)

   - Ці так гэта? (Так, бо чалавека без сяброў складана ўявіць, чалавеку заўсёды патрэбен сапраўдны сябар)

   * Кніга - маленькае аконца, ... (ды праз яго ўвесь свет відзён.)

   - Як вы разумееце сэнс прыказкі? (Калі чытаеш кнігу, можаш уявіць з яе ўсё што можаш, пабываць усюды і ўбачыць усё, нават не выходзячы з дому. Пры ўмове, што ў цябе добрая фантазія)

   А вось вам мая прымаўка: Чалавек без усмешкі, як дрэва без лістоў. Таму давайце ўсё ўсміхнемся і прымацуем яшчэ адзін, восьмы лісток да нашага дрэва (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Б) Фізкультхвілінка

Вы, напэўна, крышку стаміліся, дзеці. Прапаную вам маленькі адпачынак пад назвай “Кветачка”. Нам усім патрэбна ўстаць і ўсміхнуцца. А цяпер паўтарайце за мной:

Цягнемся ўгару, узнімаем рукі, напружваем мышцы, паказваем кветку, якая расце і цягнецца да сонейка. Зараз апускаем рукі і паказваем, што кветка трошкі звяла. Наляцеў ветрык і кветка зламалася - нагінаемся да зямлі і патроху нахіляемся наперад. Давайце паўторым.

 

В) Працяг знаёмства з творамі вуснай народнай творчасці

Назіральнасці, кемлівасці вучыліся беларускія дзеткі, калі адгадвалі загадкі. Я з задавальненнем паслухаю, якія вы ведаеце загадкі, мы ўсе разам паспрабуем іх адгадваць.

   (Вучні загадваюць загадкі сваім аднагурткоўцам.)

   Я таксама падрыхтаваў загадкі, паспрабуйце іх адгадаць.

   * Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром.)

   * Не званочак, А звініць. Ног не мае, А бяжыць. Як гарэза, Скок ды скок: Ён вясёлы... (Ручаёк)

   * Шэсць ног, ды без капытоў; ёсць рогі, а не бадаецца; чорны, а не воран; ёсць крылы, а не птушка. (Жук)

   А для нас не загадка, хто замацуе дзявяты лісток на дрэвы. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Беларускі народ заўсёды адзначаў свае святы абрадавымі песнямі. Зараз восень. Прырода гатуецца адпачываць. Але трэба яшчэ сабраць ураджай. Весялей яго збіраць і раней было з песнямі. (ВІДЭА)

  

   - Вам спадабалася песня?

   - Ці хацелі б вы таксама навучыцца пець?

   Хутка мы зведаем шмат песень, а зараз наш дзясяты лісток ляціць на дрэўца (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

Шмат казак склаў беларускі народ. Жывуць яны ўжо доўга-доўга. Няма на зямлі таго чалавека, які б іх не любіў.

   Калі ласка, успомніце казкі, якія вам чыталі ў дзяцінстве. Раскажыце, чым яны вам спадабаліся і чаму яны запомніліся вам. Адказаць на гэтае пытанне я папрашу вас на паперках, якія вы потым пакінеце ў асабовай казачнай скрынцы.

А зараз паслухайце невялікую і цікавую казку, якую склаў наш народ.

Відэа.

·        Ці спадабалася вам гэтая казка?

·        Як вы лічаце, чаму яна нас вучыць?

·        Ці жадалі б і вы знайсці такі клад?

Наш казачны адзінаццаты лісток ляціць на фальклорнае дрэва. (Адзін з гурткоўцаў замацоўвае лісток).

 

III.Замацаванне ведаў, уменняў, навыкаў

 

Наша падарожжа па краіне вуснай народнай творчасці падыходзіць к канцу. Зараз мы паспрабуем скласці з вамі сінквейн аб фальклоры.

Калі вы яшчэ не ведаеце што такое cінквейн, то я вам цяпер растлумачу.

Сінквейн (ад фр. cinquains, англ. cinquain) — гэта творчая праца, якая мае кароткую форму верша, які складаецца з пяці нерыфмаваных радкоў.

 

Сінквейн – гэты не просты верш, а верш, напісаны па наступных правілах:

 

1 радок – адзін назоўнік, якое выказвае галоўную тэму cінквейна.

2 радок – два прыметніка, якія выказваюць галоўную думку.

3 радок – тры дзеяслова, якія апісваюць дзеянні ў рамках тэмы.

4 радок – фраза, якая нясе вызначаны сэнс.

5 радок – заключэнне ў форме назоўніка (асацыяцыя з першым словам).

 

Складаць cінквейн вельмі проста і цікава. І да таго ж, праца над стварэннем сінквейна развівае вобразнае мысленне.

 

Прыклад

 

Жыццё.

Актыўнае, бурнае.

Выхоўвае, развівае, вучыць.

Дае магчымасць рэалізаваць сябе.

Мастацтва.

 

Фальклор.

Беларускі, родны.

Вучыць, выхоўвае, развівае.

Вусная народная творчасць.

Спадчына.

 

IV.Этап кантролю

 

V.Заключная частка

 

Вось якое прыгожае стала наша дрэва.

- Чым каштоўна і непаўторна яно?

- Як адным словам назваць усе гэтыя творы, якія красуюцца на лістках?

- Ці здагадаліся вы, што такое вытокі мудрасці?

Сапраўды, гэта творы вуснай народнай творчасці, якія засталіся нам у спадчыну ад нашых продкаў.

 

Знаёмства з прапанаванымі сёння творамі дазволіць вам пазнаць гісторыю беларускага народа, адчуць прыгажосць беларускай народнай мовы. Для наступных заняткаў мы выберым два лістка з адзінаццаці

   А закончыць урок я прапаную вершам аб роднай мове Кастуся Цвіркі, які прачытаю вам я.

                    То ж Айчыны нашай мова,

                    Мова прадзедаў, бацькоў.

                    У той мове што ні слова -

                    Дыямент жывы вякоў.

                    Невук - хто яе не цэніць.

                    Ці ж магу я здраджваць ёй:

                    Я ж не нейкі адшчапенец,

                    Я ж не нейкі чужаземец

                    На святой зямлі сваёй.

 

VI.Рэфлексія

 

Мы сёння ўяўлялі сябе кветкамі, а цяпер я папрашу вас узяць у рукі кветку, сказаць, чым спадабаўся ці не спадабаўся вам занятак і аддаць кветку іншаму чалавеку.

 

Да пабачэння, дзеці! Я быў вельмі рад сустрэчы з вамі. (ПАСЛЯ АРГАНІЗАЦЫЙНАГА МОМАНТУ Ў КАНЦЫ)

 

Арганізацыйныя пытанні:

 

-         Назва, эмблема, дэвіз калектыва

-         Называнне неабходнай літаратуры

-         Расклад заняткаў, дзеянні па пропускам заняткаў і іх папярэджанні

-         Меры бяспекі (правілы паводзін у кабінеце і на вуліцы)

-         Сведкі пра дзяцей і бацькоў (заявы)

 

Неабходная літаратура:

 

-         Зборнік беларускага фальклору. Мн., 2010;

-         Беларускі фальклор. Мн., 1996

 


 

Скачано с www.znanio.ru

План занятка кружка « Юныя фалькларысты »

План занятка кружка « Юныя фалькларысты »

Добры дзень, дзеці! Я рады бачыць вас сёння тут

Добры дзень, дзеці! Я рады бачыць вас сёння тут

Сёння мы з вамі звернем увагу на тое, якая ўсёткі прыгожая наша мова, паспрабуем выразна і правільна дакрануцца да твораў нашага народу, палюбуемся прыгажосцю яе…

Сёння мы з вамі звернем увагу на тое, якая ўсёткі прыгожая наша мова, паспрабуем выразна і правільна дакрануцца да твораў нашага народу, палюбуемся прыгажосцю яе…

У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае,

У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае,

З карагода выхадзі ты. Мікіта,

З карагода выхадзі ты. Мікіта,

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болыш іх знойдзе

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болыш іх знойдзе

Як вы разумееце сэнс прыказкі? (Калі чытаеш кнігу, можаш уявіць з яе ўсё што можаш, пабываць усюды і ўбачыць усё, нават не выходзячы з дому

Як вы разумееце сэнс прыказкі? (Калі чытаеш кнігу, можаш уявіць з яе ўсё што можаш, пабываць усюды і ўбачыць усё, нават не выходзячы з дому

III .Замацаванне ведаў, уменняў, навыкаў

III .Замацаванне ведаў, уменняў, навыкаў

То ж Айчыны нашай мова,

То ж Айчыны нашай мова,
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
27.01.2020