Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:
После нестерпимо знойного и душного дня, после совсем не удачной охоты вечерняя гроза застала меня на большом болоте. Это была одна из тех, длящихся беспрерывно, от заката до восхода, гроз, которые бывают в так называемые "воробьиные ночи". Рассказывают, что после таких ночей на полях и на дорогах множество убитых или ошеломленных воробьев. Верно ли это - я не знаю: никогда не пришлось проверить.
Больше часа я
шел до дома. Была уже ночь, но дорогу я легко находил, потому что, ни на секунду не переставая и сливаясь, одна за
другой полыхали во все южное небо, точно
дышали, точно сжимались и расширялись, дальние голубые молнии. И так же непрерывно
рокотал где-то под землею сдержанно глухою угрозою далекий гром. И вдруг совсем
близ меня ослепительно разодралось небо черными зигзагами, и, оглушая, трахнул
сухой
гром. Это странное явление повторялось еще пять или шесть раз, вселяя в меня дикий
ужас.
а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;
Пасля нясцерпна спякотнага і душнага дня, пасля зусім не ўдалага палявання вячэрняя навальніца застала мяне на вялікім балоце. Гэта была адна з тых, якія доўжацца бесперапынна, ад усходу да захаду, навальніц, якія бываюць у так званыя "вераб'іныя ночы". Распавядаюць, што пасля такіх начэй на палях і на дарогах мноства забітых ці ашаломленых вераб'ёў. Ці дакладна гэта - я не ведаю: ніколі не прыйшлося праверыць.
Больш за гадзіну я ішоў да дому. Была ўжо ноч, але дарогу я лёгка знаходзіў, таму што, ні на секунду не перастаючы і зліваючыся, адна за другой шугалі ва ўсе паўднёвае неба, быццам дыхалі, быццам сціскаліся і пашыраліся, далёкія блакітныя маланкі. І гэтак жа бесперапынна грымеў недзе пад зямлёю стрымана глухою пагрозай далёкі гром. І раптам зусім блізка ад мяне асляпляльна раздзерлася неба чорнымі зігзагамі, і, аглушаючы, трахнуў сухі гром. Гэта дзіўная з'ява паўтаралася яшчэ пяць ці шэсць разоў, усяляючы ў мяне дзікі жах.
б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухкасці, свісцячых перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту;
Аканне: распавядаюць, начэй, палях
Яканне: нясцерпна, спякотнага, вячэрняя, вялікім, зямлёю
Дзеканне: гадзіну, знаходзіў, недзе, раздзерлася, дзіўная, дзікі
Цеканне: нясцерпна, балоце, бываюць, распавядаюць, ці, праверыць, сціскаліся, пяць, шэсць
Падоўжаныя зычныя: палявання, доўжацца, бесперапынна, быццам
Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: ад, пад
Асіміляцыя па звонкасці-глухкасці: блізка
в)выпішыце з тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.
Секунда (ад нем. Sekunde)
Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 5 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
1. праверыць пра + верыць (прыставачны спосаб утварэння)
2. вячэрняя вечар + н (яя) (суфіксальны спосаб утварэння)
3. спякотнага спякота + н (ага) (суфіксальны спосаб утварэння)
4. душнага дух + н (ага) (суфіксальны спосаб утварэння)
5.вераб’іныя верабей + ін (ыя) (суфіксальны спосаб утварэння)
6. паўднёвыя поўдзень + ёв (ыя) (суфіксальны спосаб утварэння)
7. блакітныя блакіт + н (ыя) (суфіксальны спосаб утварэння)
8. аглушаючы аглушаць + юч (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
9. ашаломленых ашаламіць + ен (ых) (суфіксальны спосаб утварэння)
10. перастаючы пераставаць + юч (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.
Дзень другое скланенне
Паляванне другое скланенне
Навальніца першае скланенне
Балота другое скланенне
Усход другое скланенне
Захад другое скланенне
Ноч трэцяе скланенне
Поле другое скланенне
Дарога першае скланенне
Верабей другое скланенне
Гадзіна першае скланенне
Дом другое скланенне
Секунда першае скланенне
Неба другое скланенне
Маланка першае скланенне
Гром другое скланенне
Неба другое скланенне
Зігзаг другое скланенне
З'ява першае скланенне
Раз другое скланенне
Жах другое скланенне
Заданне 5. Выпішыце з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.
Спякотны і душны дзень - якасныя
Няўдалае паляванне - якасны
Вячэрняя навальніца - адносны
Вялікае балота - яканы
Паўднёвае неба - адносны
Далёкая блакітная маланка - якасныя
Глухая пагроза - якасны
Далёкі гром - якасны
Чорны зігзаг - якасны
Сухі гром - якасны
Дзіўная з'ява - якасны
Дзікі жах - якасны
Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:
25,2 цэнтнера
Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера
Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера
Д. Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера
В. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера
Т. Дваццаццю пяццю цэлымі двума дзясятымі цэнтнера
М. (аб) дваццаці пяці цэлых двух дзясятых цэнтнера
1247 вучняў
Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў
Р. Тысячы двухсот сарака сямі вучняў
Д. Тысячы двумстам сарака сямі вучням
В. Тысячу двесце сорак сем вучняў
Т. Тысячай двумастамі сарака сямю вучнямі
М. (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях
438 экзэмпляраў
Н. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў
Р. Чатырохсот трыццаці васьмі экземпляраў
Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экземплярам
В. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў
Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю экземплярамі
М. (аб) чатырохстах трыццаці васьмі экземплярах
Пяцёра дзяцей
Н. пяцёра дзяцей
Р. пяцярых дзяцей
Д. пяцярым дзецям
В. пяцёра дзяцей
Т. пяцярымі дзецьмі
М. аб пяцярых дзецях
Паўтары лыжкі
Н. Паўтары лыжкі
Р. Паўтары лыжкі
Д. Паўтары лыжцы
В. Паўтары лыжкі
Т. Паўтары лыжкамі
М. (аб) паўтары лыжках
Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.
Застала першае спражэнне
Была першае спражэнне
Доўжацца другое спражэнне
Бываюць першае спражэнне
Распавядаюць першае спражэнне
Ведаю першае спражэнне
Праверыць другое спражэнне
Ішоў першае спражэнне
Знаходзіў другое спражэнне
Шугалі першае спражэнне
Сціскаліся першае спражэнне
Пашыраліся першае спражэнне
Грымеў першае спражэнне
Раздзерлася другое спражэнне
Трахнуў першае спражэнне
Паўтаралася першае спражэнне
Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.
1. Неўдалае паляванне (дапасаванне)
2. Вячэрняя навальніца (дапасаванне)
3. Вялікае балота (дапасаванне)
4. Паўднёвае неба (дапасаванне)
5. Глухая пагроза (дапасаванне)
6. Застала мяне (кіраванне)
7. Доўжацца бесперапынна (прымыканне)
8. Ішоў да дому (кіраванне)
9. Бесперапынна грымеў (прымыканне)
10. Грымеў пад зямлёю (кіраванне)
Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.
1) Пасля нясцерпна спякотнага і душнага дня, пасля зусім не ўдалага палявання вячэрняя навальніца застала мяне на вялікім балоце. 2)Гэта была адна з тых, якія доўжацца бесперапынна, ад усходу да захаду, навальніц, якія бываюць у так званыя "вераб'іныя ночы". 3)Распавядаюць, што пасля такіх начэй на палях і на дарогах мноства забітых ці ашаломленых вераб'ёў. 4)Ці дакладна гэта - я не ведаю: ніколі не прыйшлося праверыць.
5)Больш за гадзіну я ішоў да дому. 6)Была ўжо ноч, але дарогу я лёгка знаходзіў, таму што, ні на секунду не перастаючы і зліваючыся, адна за другой шугалі ва ўсе паўднёвае неба, быццам дыхалі, быццам сціскаліся і пашыраліся, далёкія блакітныя маланкі. 7)І гэтак жа бесперапынна грымеў недзе пад зямлёю стрымана глухою пагрозай далёкі гром. 8)І раптам зусім блізка ад мяне асляпляльна раздзерлася неба чорнымі зігзагамі, і, аглушаючы, трахнуў сухі гром. 9)Гэта дзіўная з'ява паўтаралася яшчэ пяць ці шэсць разоў, усяляючы ў мяне дзікі жах.
1) Просты, двухсастаўны сказ
2) Складаны, складаназалежны сказ
3) Складаны, складаназалежны сказ
4) Складаны, бяззлучнікавы сказ
5) Просты, двухсастаўны сказ
6) Складаны, з рознымі відамі сувязі (злучальнай, падпарадкавальнай) сказ
7) Просты двухсастаўны сказ
8) Складаны, складаназлучаны сказ
9) Просты, двухсастаўны сказ
Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.
Стыль маўлення – мастацкі. Тэкст змяшчае у чабе вобразнае апісанне з’яў, прадметаў.
Тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання. Тэкст змяшчае ў сабе паслядоўнае выкладанне фактаў, дакладнае апісанне прадметаў.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.