Канспект занятку па адукацыйнай вобласці
“ЭЛЕМЕНТАРНЫЯ МАТЭМАТЫЧНЫЯ ЎЯЎЛЕННІ”
(для выхаванца рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхання (Сіндром Дауна, сістэмнае недаразвіццё маўлення цяжкай ступені))
ТЭМА: “ГЕАМЕТРЫЧНЫЯ ФІГУРЫ І ФОРМА ПРАДМЕТАЎ”
Мэта: вучань павінен умець складаць мноствы прадметаў, на аснове зрокавага ўспрымання, па 1-2 прыкметах (форма, колер)
Задачы: фарміраваць уяўленні пра формы навакольных прадметаў; складаць прадметныя выявы па ўзору (з геаметрычных фігур); суадносіць рознародныя прадметы па форме (падобныя на трохвугольнік, круг, квадрат); замацаваць уменне суадносіць колькасць прадметаў з паказам колькасці на пальцах і лічбай (у межах 3);
развіваць здольнасць успрымаць і адрозніваць некаторыя матэматычныя характарыстыкі аб’ектаў бліжэйшага акружэння (колькасць, форма); зрокавае і слыхавое ўспрыманне, наглядна-вобразнае ўспрыманне, увагу;
выхоўваць праяўленне намаганняў, валявой рэгуляцыі працэсу пазнання, цярплівасці, акуратнасці
ХОД ЗАНЯТКА
Псіхалагічны настрой на занятак
- Вочкі, вы прачнуліся? (так)
- Вушкі, вы прачнуліся? (так)
- Ручкі, вы прачнуліся? (так)
- Ножкі, вы прачнуліся? (так)
- Мы усе прачнуліся? (так)
Арганізацыйны момант (на дошцы сябры занятку - Лічбік і Фігурка.)
Д. “Паглядзі да дошку. Выберы, калі ласка, сшытак у якім мы будзем зараз працаваць?” (вучань выбірае)
Вызначэнне тэмы занятку
Практыкаванне “Складзі фігуру” (развіццё зрокавага ўспрымання, аперацыі сінтэзу). З частак прапануецца скласці геаметрычную фігуру
Д/г “Лік і колькасць” (фарміраваць уменне суадносіць колькасць фігур і лічбу). На дошцы прымацаваны геаметрычныя фігуры і лічбы па колькасці фігур. Выхаванец панен супаставіць і паказаць колькі фігур прыйшло ў “госці”.
Практыкаванне “Я назаву, а ты пакажы” (практыкаваць у пазнаванні і паказе геаметрычных фігур па славеснай інструкцыі, развіваць слыхавое ўспрыманне, адвольную ўвагу). Дэфектолаг называе геметрычныя фігуры, а выхаванец павінен паказаць геметрычную фігуру па назве (круг, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік).
Практыкаванне “Геаметрычныя фігуры і іх сябры” (замацаваць уменне супастаўляць аб’ёмныя і плоскія геаметрычныя фігуры)
Д/г “На якую фігуру падобны прадмет” (фарміраваць уменне супастаўляць прадметы і геаметрычныя фігуры). Работа на камп’ютары (ЛёрнінгАпс).
Фізкультхвілінка
2 хлапка над галавою
2 хлапка перад сабою
Дзве рукі за спіну спрачам
І на дзвюх нагах паскачам
(паўтарыць 2 р.)
Кінезіалагічныя практыкаванні
“Перакросныя рухі рукамі” (з кубікамі)
Практыкаванне “Лагічныя блокі Дзьенэша” (1. практыкаваць у выбары прадметаў па ўзоры (схема пабудовы); 2. практыкаваць у пабудове па славеснай інструкцыі)
Работа у сшытку (с.29) Абвясці вялікі круг, маленькі трохвугольнік.
Д/г “Форма прадметаў” (на развіццё зрокавага ўспрымання, адвольнай увагі, лагічнага мыслення, дыферэнцыяцыя фігур па колеру і форме). Выхаванец выбірае прадметы пэўнага колеру і формы і кладзе на патрэбнае месца.
Рэфлексія
Выхаванцу прапануецца паказаць смайлік які падыходзіць да яго настрою у канцы занятку
Вынік занятку
Уручэнне медалі за работу на занятку
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.