Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"
Оценка 4.9

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Оценка 4.9
Мероприятия
doc
воспитательная работа
2 кл—3 кл
25.11.2018
Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"
На класнай гадзіне арганізавана дзейнасць па знаёмстве вучняў пачатковых класаў з творамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пашырэнню ведаў вучняў сродкамі музея аб людзях, якія загінулі, абараняючы Радзіму і наш аграгарадок, па выхаванню павагі да герояў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятызму
Яны жывуць у нашай памяці.doc
ДУА “Субацкі навучальна­педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа”  Класная гадзіна Тэма:  Яны жывуць у нашай памяці ІІ клас Пачабыт   Ларыса   Эдвардаўна,   настаўнік пачатковых     вышэйшая   класаў, кваліфікацыйная катэгорыя,  педагагічны стаж 25 гадоў Тэма:  Яны жывуць у нашай памяці Мэта:     садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму,грамадзянскасці, павагі да герояў Вялікай Айчыннай вайны ;пашырэнню ведаў вучняў сродкамі музея аб людзях, якія загінулі, абараняючы Радзіму. Абсталяванне:  ілюстрацыі “Дзень Перамогі”,выстава кніг пра вайну, музычнае суправаджэнне,  прэзентацыя,   музейныя  стэнды.   Ход   мерапрыемства    Настаўнік:  На фоне музыкі (В землянке. Сл. А. Суркова,муз. К. Листова ) Слайд №4 22 чэрвеня 1941 года, 4 гадзіны раніцы Слайд 2  Суровы час. Мая Радзіма Гарыць у полымі вайны. З паходнай кастрай за плячыма  На зборны пункт ідуць сыны. 22   чэрвеня   1941   года   –   час   вялікай   бяды.   У   гэты   дзень   нямецкія   войскі вераломна   напалі   на   нашу   зямлю.   Застагнала   ад   болю   зямелька   беларуская. Немцы разбурылі больш як 200 гарадоў і 1200 сёл. Першым абаронцам нашай зямлі стаў невялічкі гарнізон Брэсцкай крэпасці. Апынуўшыся ў акружэнні, без вады   і   ежы,пры   вострай   нястачы   боепрыпасаў,   гарнізон   крэпасці   ўступіў   у смяротную схватку  з фашыстамі. Галодныя, параненыя, яны прадаўжалі бой. Сярод абаронцаў крэпасці былі і дзеці.          На   долю гэтых дзяцей выпалі вельмі цяжкія выпрабаванні. Іх надзеі на шчаслівае дзяцінства не   спраўдзіліся, таленты так і не расквітнелі.     Замест школьных     парт     яны     бачылі     смерць,  разбурэнні,  пакуты   родных   і   блізкіх людзей. Гэта дзеці вайны. Разам з дарос­лымі яны ішлі з занятых або спаленых ды,   станавіліся   сувязнымі,   сынамі   палкоў,   разведчыкамі,   збіралі   розныя звесткі пра ворагаў.      Дзеці вайны....   Не па ўзросту сталыя, неслі на сваіх кволых плячах   цяжар ваеннага часу. Яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах, у баях, паміралі ад ран, ад голаду. Але вораг ні на хвіліну не забываў, што нянавісць да яго ўсенародная, што нават дзеці абараняюць сваю зямлю. Слайд 3 Вучні:  Дзеці вайны (П. Панчанка) на фоне музыкі “Жураўлі”(Сл. Р. Гамзатава, муз. Я.Фрэнкеля) 1. Ім не спявалі маткі калыханкі, Яны не чулі казак ад дзядоў, Палохаў іх ахрыплы голас танка, Трывожыў іх журботны енк удоў.  2 2.Яны не плакалі бяссоннымі начамі, Калі ад бомбаў неслі іх ў склеп. І словы першыя, якім іх навучылі, Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб. 3. Заціхнуць бітвы. Вораг будзе знішчан. І дзеці прычакаюць таго дня, Калі з­пад воблака ўпадзе на папялішчы, Як цёплы дождж, густая цішыня.  4.Нясмела з хат яны у поле выйдуць, Каб першы раз спакойна ў жыцці Палюбавацца родным краявідам,  Паслухаць звон рачулкі ў трысці 5.Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся! І ўсё ж іх сэрцы задрыжаць не раз: Ім здасца самалётам першы бусел, Пажарам здасца перешая зара. 6.Лагодны гром за дальняю дубровай Напомніць ім пра жах бамбардзіровак. І часта,  часта ў чыстыя іх сны Ўрывацца будуць галасы вайны. ­ Мы будзем гаварыць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, пра тых, хто загінуў дзеля таго, каб мы жылі пад мірным небам, каб дзеці не баяліся вайны.   ­Як ушаноўвае беларускі народ памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны? (Помнікі, абеліскі, імёнамі герояў  названы вуліцы, школы, піянерскія дружыны, музеі) ­   Наш народ помніць аб нязгасным подзвігу тых, хто загінуў у час навалы. Іх памяць ушанавана ў велічных помніках і абелісках. Вучань: Пакланіцеся нізка­нізка Тым, хто зведаў агонь і дым, Стройным помнікам, абеліскам, Салдацкім зорачкам баявым. Ля салдацкіх магіл памаўчыце… Кожны з мужных салдат збярог Цішыню і сонца ў блакіце І сцяжынку на школьны парог.  ­Якое свята прысвечана ўшанаванню памяці героям Вялікай Айчыннай вайны? ­ Разгледзьце ілюстрацыі. Якое свята на іх адлюстравана? (Дзень Перамогі) 3 Раскажыце, як святкуюць гэта свята? Слайд №4, 5 Гучыць песня “Дзень Перамогі”(муз. Д. Тухманава, сл. У.Харытонава)   Вучань: “Дзякуй за мір, Перамога!” М. Маляўка Край наш святочна прыбраны, Кветак ля помнікаў многа. Дзякуй за мір, ветэраны! Дзякуй за мір, Перамога! Мы прывячаем з пашанай Франтавіка дарагога. Дзякуй за мір, ветэраны! Дзякуй за мір, Перамога!  Настаўнік   чытае   верш     “Ветэраны”  А.   Балаценка(на   фоне   музыкі     “Жураўлі”) Душа балiць мацней, чым раны, Ляцiць стралой няўмольны час, Ў нябыт шагаюць ветэраны, Ўжо засталося мала нас. Сабой Радзiму захiналi, Не ведалi прад куляй страх, Усё краiне аддавалi, Нас безлiч гiнула ў баях. Мы здабывалi перамогу, Пазналi цяжкi жах вайны, Прыйшлi дадому, слава Богу, Айчыны дочкi i сыны.  ­ Каб людзі ніколі не забывалі, як цяжка нам дасталася перамога, у гарадах, вёсках    адкрываюцца помнікі, манументы, музеі. Ствараючы музеі, людзі тым самым захоўваюць памяць аб вялікіх падзеях. Гэтаму служаць і помнікі.   ­  Звярніце ўвагу на стэнд “Ахвяры вайны. Памяць аб вайне”. Яны прайшлі дарогамі вайны (чытаем спіс ветэранаў і разглядаем фота). Вось як выглядаюць помнікі і абеліскі загінуўшым воінам на тэрыторыі сельскага савета(Калантаі, Лічыцы, Субачы).  ­ Звярніце ўвагу на помнік, які знаходзіцца ў нашым аграгародку Субачы. ­ Помнік     23   загінуўшым   у   гады   Вялікай   Айчыннай   вайны     жыхарам сельскага   савета   і   46   землякам,   расстраляным   нямецка   –   фашысцкімі захопнікамі,   пастаўлены ў цэнтры вёскі. У брацкай магіле пакояцца астанкі двух невядомых салдат, якія загінулі ў ваколіцах вёскі пры яе вызваленні ў 1944 годзе. Помнік адкрыты  9 мая 1990 года, у гонар 45 – годдзя Перамогі.   Вучань: Верш “Помнік” П. Броўка 4 Бор нам сумна хістаў галавой, Апускаліся нізка аблокі. На кургане пад гонкай сасной Мы паставілі камень высокі. Нізка слалі бярозы лісты, Быццам зналі пра нашую страту. Мы ж пад зоркай на камені тым Напісалі журботную дату. Хай жа знаюць малы і стары І праходзячы схіляцца шчыра, Што пад ім пахаваны сябры Партызанскія два камандзіры. Змоўклі бітвы. Развеяўся дым, Адгрымелі часы баявыя. Спяць сябры. Іх спакойныя сны Мы прыкрылі вянкамі густымі. Мы б хацелі, каб чулі яны, Як смуткуе Радзіма над намі! ­ Гучыць песня “Я перад вамі з памяццю сваёй” (сл. А.Вярцінскага, муз. Л.Захлеўскага) ­ Давайце ўшануем хвілінай маўчання памяць усіх тых, чые жыцці згублены, чыё дзяцінства ўкралі тыя, каго нельга назваць высакародным словам Чалавек.   Хвіліна маўчання, запаленыя свечкі Слайд 6 ­ Вялікі дзякуй вам, дарагія ветэраны, шаноўныя нашы пераможцы. ­ Як беларусы захоўваюць памяць аб сваіх героях?   З якой мэтай ствараюцца музеі? ­   Гульня     “Дзве   кветкі”   .   Выкладаецца   2   кветкі:   чорная   і   чырвоная.   Дзеці падбіраюць словы­асацыяцыі да слоў:мір і вайна і размяшчаюць на патрэбную кветку. ВАЙНА             смерць                            забойства                            гора                            слёзы                            гібель                            страх                             зло МІР                    шчасце                            радасць                            усмешка                            жыцце                            свабода                            святло —  Вы прынеслі жывыя  кветкі як сімвал вясны, маладосці, вашага шчаслівага дзяцінства. Зрабіце, калі ласка, свой выбар. Кветкі можна:  падарыць сябру ці сяброўцы,   аднесці дамоў і падарыць матулі,   ускласці ля помніка  загінуўшым воінам.  5 Вучні робяць выбар. Слайд 7 —  Давайце   пасля   ўрокаў   ускладзём   гэтыя   кветкі   да   помніка     загінуўшым воінам, які знаходзіцца   ў нашым аграгарадку. ­ Наша сустрэча падыходзіць да заканчэння. Хочацца верыць, што ўсё, пра  што сёння гаварылася, што бачылі ў музеі, знайшло водгук у вашых сэрцах, і усе мы будзем помніць аб жудасных днях вайны, аб тых , хто назаўсёды застаўся юным, будзем разумець, якое гэта шчасце – кожны дзень мець на стале досыць хлеба, што варта цаніць жыццё, якім бы складаным яно ні здавалася, што варта берагчы і любіць людзей, якім лёс прызначыў   быць   побач з вамі.       Усякія крызісы, непрыемнасці, неспадзяванкі можна пераадолець і перажыць, калі на зямлі няма вайны. Слайд №8  Гучыць апошні куплет песні «Бухенвальдскі набат»  Слайд №8 Вучаніца чытае верш Е.Лось Мір – гэта ранак зялены, Сонца на парастку кожным. Мір – гэта маці, дзіценак, Радасць на твары прыгожым. Мір – калі ўсе пуцявіны Водарам лета дурманяць, Мір – калі толькі ўспаміны Вочы слязамі туманяць  Спіс выкарыстанай літаратуры 1. Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  А.Р.Лукашэнкі першакласніку/Н.Г. Ваніна, Л.Ф. Кузняцова, В.І. Цірынава  ­ Мінск:Пачатковая школа, 2008. 2. Беларусь: энцыклапедычны даведнік.­ Мінск:БелЭн, 1995. 3. Мая Айчына: хрэст./В.У.Будкевіч, Н.Г.Ваніна, А.У.Талкачова.­  Мінск:Пачатковая школа, 2005. 6 7

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"

Класная гадзіна "Яны жывуць у нашай памяці"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
25.11.2018