Тэма: Грыбы, іх разнастайнасць.
Мэта: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць умець адрозніваць найбольш распаўсюджаныя грыбы па іх характэрных прыкметах.
Задачы:
· засваенне навучэнцамі ўяўлення аб грыбах як асобнай групе жывых істот, якія не адносяцца да раслін і жывёл і якія маюць асаблівую будову;
· стварэнне ўмоў для аперыравання канкрэтнымі ўяўленнямі аб найбольш распаўсюджаных ядомых і ядавітых грыбах на ўзроўні іх пералічэння і апісання асобных прыкмет;
· фарміраванне неабходнасці ў выкананні правіл бяспекі пры зборы грыбоў і ўжыванні іх, беражлівых адносінах да ўсіх жывых істот;
· развіццё ўменняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць вынікі.
Абсталяванне: малюнкі, фотаздымкі, слайды з адлюстраваннем грыбоў, картачкі з тэкстам, заданнямі, магніты, камп'ютар.
Ход урока
І.Арганізацыйны момант
СЛ.1
-Добры дзень! Вітаю вас, дарагія дзеці! Звярніце ўвагу на свае рабочыя месцы, ці ўсе падрыхтаваліся? Жадаю вам поспехаў і цудоўнага настрою!
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новымі таямніцамі прыроды. Уявіце, што вы сонечным днём адправіліся ў лес.
- Ой, паглядзіце, каго мы сустрэлі ў лесе?
-Мы сустрэлі вожыка, які ідзе на дзень нараджэння да сваёй сяброўкі. Ён падрыхтаваў вам шмат цікавых заданняў, але спачатку праверым дамашняе заданне.
ІІ. Праверка дамашняга задання
-Якое было зададзена ў вас заданне?
Пытанні:
-Хто мне назаве, як гучала тэма мінулага ўроку?
-Хто мне назаве назвы кветак, якія адносяць да дэкаратыўных? Для чаго выкарыстоўваюць дэкаратыўныя кветкі?(для складання букетаў)
-Як трэба даглядаць дэкаратыўныя расліны?
-Чаму нельга паліваць халоднай вадой?(карэнне дрэнна ўсмоктвае)
-Малайцы!
ІІІ. Знаёмства з новым матэрыялам. Уступная гутарка
Паглядзіце, на дошцы сблыталіся літары. Хто мне дапаможа разгадаць слова?
ГРЫБ
- Можа хто з вас здагадаўся, як будзе гучаць тэма нашага ўрока? СЛ.1
-Сення на ўроку мы пазнаёмімся з новай тэмай, якая мае назву “Грыбы і іх разнастайнасць”.
Наш сябар Вожык ведае шмат пра грыбы.
Вось і мы з вамі сёння на ўроку даведаемся, на якія групы падзяляюцца грыбы, пазнаёмімся з будовай грыба, з правіламі збору грыбоў.
Работа з кластарам
-Да якой прыроды адносяцца грыбы? Жывой ці нежывой?
-Правільна, да жывой.
–Чаму?
-Яны дыхаюць, жывяцца, растуць, размнажаюцца і паміраюць. Але грыбы адрозніваюцца ад раслін і жывёл. Таму іх вылучылі ў асобную групу жывых арганізмаў.
На Зямлі шмат розных грыбоў.
-Бачылі цвіль(плесень) на кавалачку хлеба, агародніне, варэнні? Гэта грыбы.
-Дрожджы, якія людзі выкарыстоўваюць для вырабу квасу і выпечкі хлеба, — таксама грыбы.
-Але вам больш вядомыя грыбы, якія растуць пад дрэвамі.
Дзе іх можна сустрэць? Іх можна сустрэць у лесе і парку.
Работа па падручніку.
Вожык прапануе вам пазнаёміцца з будовай грыба. А для гэтага разгарніце падручнік на с.71.
ІV. Праца па тэме ўроку
- Разгледзьце малюнак. З якіх частак складаецца грыб? СЛ. 2
Шапачка - верхняя частка грыба. Яна падобная на капялюшык. Затым ножка. Грыбніца - размяшчаецца ў глебе на глыбіні 5-12 см. Яна можа жыць доўга, калі беражліва адносіцца да яе месцазнаходжання. Грыбніца патрэбна для харчавання грыба, развіцця і яго росту.
- А як вы думаеце, ці лёгка знайсці ў лесе грыбы? Асноўную частку грыбоў мы не бачым. Яна схавана ў зямлі. Грыбніца прыкрыта імхом.
- Як вы лічыце, якую карысць прыносяць грыбы ў прыродзе? А знайдзем адказ мы на с.72.
- А вы збіралі грыбы?
Вы, напэўна, не раз ад дарослых чулі прыказку:
"Усякі грыб у рукі бяруць, але не ўсякі ў кошык кладуць."
- Як зразумелі прыказку? Чаму не ўсякі грыб ў кошык кладуць? СЛ.3
- Вось мы з вожыкам зараз і праверым, якія вы ўважлівыя грыбнікі. Ён прапануе вам назбіраць у кожык грыбоў, але звяртайце ўвагу, будуць сустракацца розныя грыбы! СЛ.4
- На якія групы мы можам падзяліць нашы грыбы?
- Ядомыя і ядавітыя грыбы. СЛ.5
- Што вы можаце сказаць пра ядавітыя грыбы? Ядавітыя грыбы небяспечныя для здароўя чалавека. Іх трэба ўмець адрозніваць ад ядомых грыбоў. Мабыць,ведаеце назвы ядавітых грыбоў?
- Мухамор чырвоны. Бледная паганка
- У мухамора чырвоная або чырвона-аранжавая шапачка з белымі плямамі на паверхні. Ножка белая. Мухамор вельмі атрутны. Яго атрута дзейнічае праз 2 гадзіны.
- Бледная паганка змяшчае яд. Бледная паганка падобная на шампіньён. Але ў шампіньёна пад шапачкай ружовыя ці фіялетавыя пласцінкі. У бледнай паганкі пласцінкі заўсёды белыя. Шапачка ў бледнай паганкі зеленаватая. Запомніце! Бледную паганку нельга зрываць, зразаць нажом і нават лепш не дакранацца да яе!
- Несапраўдныя апенькі трэба ўмець адрозніваць ад сапраўдных. Шапачкі ў сапраўдных больш яркія, гладкія, на іх няма белаватых лустачак. Цела несапраўдных апенькаў мае непрыемны пах.
- Фізкультхвілінка "Вожык".
V. Замацаванне вывучанага матэрялу.
- А ці ведаеце вы, як сапраўдныя грыбнікі збіраюць грыбы? Ці ёсць у іх памочнікі-падказкі? (Ёсць, гэта дрэвы)
- Так. Менавіта дрэвы, таму што многія грыбы растуць пад пэўнымі дрэвамі, «сваімі» дрэвамі. Вось менавіта там іх і трэба шукаць. Зараз мы з вамі праверым, ці добра адрозніваеце грыбы. А дапамогуць нам у гэтым загадкі.
СЛ. 8
Шэранькія шапкі, рабенькія ножкі.
Пад бярозай растуць. Як іх клічуць?
(Падбярозавікі)
- Як вы даведаліся грыб? Па якіх прыкметах?
Я ў чырвонай шапачцы расту
пад прыгожаю асінай,
мяне пазнаешь за вярсту,
завусь я ...
(Падасінавік )
- Па якіх прыкметах даведаліся грыб? У гэтага грыба капялюшык цёмна-чырвоная (або чырванавата-карычневая), ножка моцная, доўгая, стройная, пакрыта цёмна-шэрымі лускавінкамі.
СЛ.9
Цар грыбоў на тоўстай ножцы,
Самы лепшы для лукошка.
Ён галаву трымае смела,
Таму што грыб ён ...
(Белы грыб)
- Побач з якімі дрэвамі расце белы грыб? Што вы яшчэ ведаеце пра яго?
- Белы грыб - самы каштоўны па пажыўных уласцівасцях. У грыба белая тоўстая ножка і вялікі выпуклы карычневы капялюшык. На зрэзе грыб не цямнее - адсюль і яго назва.
СЛ.10
Сядзіць дружная семейка,
На пні, а не на лаўцы.
Парасоны ў руках,
Калечкі на плячах.
(Апенькі)
- Апенькі - ядомыя грыбы. Смачныя ў смажаным, салёным, марынаваным выглядзе. Вавёркі нарыхтоўваюць іх на зіму.
-Але ёсць сапраўдныя апенькі , а ёсць ядавітыя. Звярніце ўвагу! СЛ.11
Рашэнне сітуацыйнай задачы:
Коля і Саша збіралі грыбы. Коля вырываў грыбы з зямлі, бо забыўся нож. А Саша зразаў ножыкам кожны грыбок асцярожна, бліжэй да шапачкі.
- Хто з хлопчыкаў правільна збірае грыбы?
Якія памылкі дапусцілі хлопчыкі?
Фізкультхвілінка "Ядомы - ядавіты".
Калі я называю ядомы грыб, вы пляскаеце ў далоні. Калі называю ядавіты грыб - тупаеце нагамі.
Лісічкі, мухамор, апенькі, сыраежкі, лісічкі ,рыжык, бледная паганка, несапраўдныя апенькі, шампіньён, падасінавік, падбярозавік, баравік.
- Пра якія яшчэ правілы трэба памятаць кожнаму грыбніку?СЛ. 12
- Работа па падручніку с. 74. Зачытайце.
Правілы збору грыбоў
Дзеці, а таксама грыбы, якія растуць паблізу аўтамабільных дарог, усмоктваюць шкодныя рэчывы, газы машын і самі становяцца атрутнымі.
Грыбы, занесеныя ў Чырвоную кнігу, рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Калі ўбачыце такі грыб, памятайце: зрываць яго нельга. Пажадана яго сфатаграфаваць. Запомніце месца знаходкі і паведаміце пра гэта ў таварыства аховы прыроды.
VІ. Падвядзенне вынікаў
Давайце ўспомнім:
- З якой тэмай мы сення пазнаёміліся?
- З якіх частак складаецца грыб?
- Чаму грыбы адносяць да жывых арганізмаў?
- На якія групы дзеляцца грыбы? Што даведаліся пра бледную паганку, пра мухамор і несапраўдныя апенькі?
- Пра што трэба памятаць, збіраючы грыбы?
VІІ. Дамашняе заданне. Рэфлексія
С.71-75,(прачытаць, адказаць на пытанні) Падрыхтаваць 1 загадку пра грыб.
Вожык падрыхтаваў для вас падарункі (грыбкі), на якіх вы знойдзеце дамашняе заданне.
Прыём рэфлексіі «Сняжынка»
Дзецям раздаюцца сняжынкі 2 колераў – белыя і блакітныя. Яны прыляпляюць сняжынкі: белыя - я лічу, што зрабіў усё на выдатна, у мяне добры настрой;
блакітныя - не справіўся з заданнем, у мяне сумны настрой.
- Вожыку з вамі спадалася. Ён не спазніўся на день нараджэнне да сваіх сяброў. Дзякуй за ўрок!
Коля і Саша збіралі грыбы. Коля вырываў грыбы з зямлі, бо забыўся нож. А Саша зразаў ножыкам кожны грыбок асцярожна, бліжэй да шапачкі. |
1) Хто з хлопчыкаў правільна збірае грыбы? |
2) Якія памылкі дапусцілі хлопчыкі? |
лісічкі
|
мухамор |
сыраежкі |
апенькі |
рыжык |
бледная паганка |
несапраўдныя апенькі |
шампіньён |
падбярозавік |
баравік
|
падасінавік |
|
Г |
Р |
Ы |
Б |
Ы |
|
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.