Конспект урока по теме "Земноводные" с применением технологии критического мышления.
Оценка 5

Конспект урока по теме "Земноводные" с применением технологии критического мышления.

Оценка 5
doc
10.10.2020
Конспект урока по теме "Земноводные" с применением технологии критического мышления.
земноводные 11.02.doc

Чалавек і свет

Клас:2                              

Тэма: Земнаводныя ( амфібіі)

Мэты: стварыць умовы для фарміравання дадатных адносін другакласнікаў да  земнаводных у ходзе авалодання ўнікальнымі асаблівасцямі іх будовы,  вобраза  жыцця  на сушы  і ў вадзе, значэннем ў прыродзе.

Адукацыйная: фарміраванне паняццяў "земнаводныя", "амфібіі"; паказаць разнастайнасць земнаводных жывёл, выявіць узровень ведаў дзяцей па дадзенай тэме.

Развіваючая: развіццё пазнавальных здольнасцяў; фарміраванне навыкаў працы ў групах, развіццё уменняў карыстацца даведкавай літаратурай.

Выхаваўчая: выхаванне у навучэнцаў узаемадапамогі, прыязнасцілюбові  да навакольнага свету; выхаванне цікавасці да прыроды і роднага краю.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, паважаныя вучні! Сёння на ўроку мы пазнаёмімся с вельмі цікавай тэмай, пра якую вы даведаецеся  крыху пазней.

ІІ. Псіхалагічны настрой.

Усміхніцеся адзін аднаму.

Чаго пажадаеце самі сябе і свайму сябру?

Настаўнік: Я вам жадаю  быць уважлівымі, актыўнымі, умець даказваць свае меркаванні. Спадзяюся , што ў вас усё атрымаецца. Жадаю поспехаў!

Урок наш незвычайны. Мы будзем сутыкацца з рознымі праблемамі, якія будзем вырашаць разам. Вы заўважылі,  што на партах ляжаць разнакаляровыя лісты паперы ў форме  квадратаў. Выконваючы заданне, мы будзем паперу згінаць і  да канца ўрока ў нас павінна нешта цікавае атрымацца. З ўрокаў працы  вы  ведаеце, як называецца від тэхналогіі , калі згінаем паперу? (арыгамі)

ІІІ. Праверка дамашняга задання.Тэст (дадатак №1)

-Якія бываюць рыбы па спосабу харчавання?

-Траваядныя-зялёны  кружок

-Драпежныя-чырвоны кружок

-Усеедныя- чырвоны з зялёным

Узаемаправерка і ацэнка. (памяняліся работамі ,  праверылі з дошкі).

 Вы ўсе малайцы! Добра справіліся з заданнем.

Разнакаляровы квадрат сагінаем па дыяганале.

ІV.Увядзенне ў тэму.

Знайдзі лішняе.Растлумач чаму? (праблемнае пытанне)

1.Карткі заданнем

1.Акунь, шчупак, карась, жаба.

2.Муха, страказа, мурашка, трытон

3.Лебедзь, варона, арол, рапуха

Лішняя жывёла вывешваецца на дошцы (Дадатак  №2 №3 №4) , тлумачыцца прыкметы, па якім яна лішняя.

Да  нас на ўрок прыйшла тэлеграма. Хто жадае  прачытаць?

Разнакаляровы квадрат сагнеце па другой  дыяганале.

2.Тэлеграма

“ Дрэнныя людзі кажуць, што я шкодная. Я зусім не шкодная. У мяне сапраўды вылучаецца праз скуру бялёсая, моцна пахкая вадкасць, але ніякіх бародавак ад гэтай вадкасці не бывае. Проста так я ратуюся ад ворагаў. Гэта мая адзіная абарона, бо ў мяне няма ні вострых зубоў, ні хуткіх ног. Затое ад мяне вялікая карысць! Нездарма вопытныя агароднікі прыносяць на свае агароды нас . Мы цэлы дзень сядзім у зацішным кутку, а калі сцямнее, выпаўзаем на паляванне. Лавіць насякомых мне дапамагае клейкі язык.  Я нястомна палюю ўсю ноч!»

Здагадаліся, ад каго тэлеграма?  (выслухваюцца меркаванні вучняў)

3. На дошцы выраз

ЗЯМЛЯ+ВАДА= ЗЕМНАВОДНЫЯ (праблемнае пытанне)

V.Новая тэма.

Пра каго або пра што вы хочаце даведацца на ўроку?(праблемны дыялог)

1.Дзе жывуць гэтыя жывёлы?

2.Чым пакрыта іх цела?

3.Як  яны рухаюцца ?

4.Чым дыхаюць?

5. Чым кормяцца?

Мы даведаемся пра земнаводных( амфібій).  Што такое амфібіі?
(праблемнае пытанне)

Работа са слоўнікам

Амфібіі- хрыбетная жывёла, якая дыхае ў раннім узросце жабрамі, а ў сталым стане лёгкімі.

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу ў форме двайнога трохвугольніка

VІ.Фізхвілінка. (пад музыку- рухі)

-Які гук вымаўляюць земнаводныя?

-КВА

Адказваем на пытанне і тры разы скачам са словам – “Ква”

Напой – квас

Геаметрычная фігура- квадрат

Гарадское жылішча – кватэра

Сталіца Расіі- Масква

Шкляны домік для рыб -акварыум

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу. Паварочваем паперу прамым вуглом ад сябе. Адварочваем верхнія "крылцы" да сярэдзіны, адзін да аднаго

VІІ.Работа ў группах

1 група –паведамленне пра жабу

Даўжыня цела 6-13 см, маса да 200 г. Цела падоўжанае, морда авальная, крыху завостраная. Зверху цела афарбавана ў буравата-зялёны колер розных адценняў з цёмнымі плямамі. Уздоўж галавы і хрыбта ў большасці асобін (да 90 %), якія пашыраны ў Беларусі, праходзіць светлая паласа рознай ступені выразнасці. Ніжняя частка цела афарбавана ў брудна-белы або злёгку жаўтаваты колер, у большасці выпадкаў са шматлікімі цёмнымі, часам чорнымі плямамі. Вочы ярка-залацістага колеру. Лічынка-апалонік, светла-аліўкавай афарбоўкі, грушападобнай формы. Самкі звычайна буйнейшыя за самцоў.

2 група - паведамленне пра рапуху.

Звычайна даўжыня цела рапухі складае 6-8 см, можа дасягаць 10-15 см і нават 20 см. Маса 20-200 г. Цела масіўнае, адносна шырокае. Морда круглаватая. Канечнасці адносна кароткія. Перамяшчаецца рапуха часцей за ўсё паўзком. Афарбоўка верху звычайна аднатонная, шэрага, карычневага, часам амаль чорнага, шэра-аліўкавага колеру. Знізу брудна-белая, светла-шэрая або жаўтаватая, аднатонная ці часам з дробнымі цёмнымі плямамі.

3- група- паведамленне аб трытонах.

Трытоны  маюць падоўжанае тулава, якое паступова пераходзіць у добра развіты хвост. Звычайная даўжыня цела хвастатых амфібій — 10-30 см. У большасці відаў добра развітыя канечнасці, якія служаць толькі для перамяшчэння па сушы. Многія з трытонаў даволі хутка бегаюць, лазяць (у іх перапонкі між пальцамі прыстасаваны для зачэплівання падчас лажання па камянях, па кары дрэў) і могуць скакаць невялікімі скачкамі. Аднак многія з іх поўзаюць, змеяпадобна выгінаючы цела.

 

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу.Зараз гэтыя ж "крылцы" згінаем напалову ад сярэдзіны  ў   бакі. Перагортваем выраб на другі бок.

VІІІ. Замацаванне новага матэрыялу.

2.Паведамленне аб адрозненні жабы ад рапухі па плане:

1.Дзе жывуць гэтыя жывёлы?

2.Чым пакрыта іх цела?

3.Як  яны рухаюцца ?

4.Чым дыхаюць?

5. Чым кормяцца?

Разнакаляровы квадрат сагнеце па ўзоры"Крылцы", якія апынуліся зверху, згінаем да верхняга прамога вугла. Атрыманыя маленькія "крылцы" згінаем да сярэдняй паласы вырабу з аднаго боку.

3.Адгадай чыё меню? (тлумачэнне адказаў)

МЕНЮ

Камары, мухі,смаўжы,чэрві, лічынкі страказы,малькі рыб.

МЕНЮ

Камары, вусені, слізнякі,жукі

 

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу. Ад прамога вугла загінаем на сябе канцы паперы.Атрымалася месца, дзе мы потым намалюем вочкі.

ІХ.Значэнне земнаводных ў прыродзе.

Растаўце месяцы папарадку  і вы прачытаеце выказванне. (паўтарэнне зімовых месяцаў)

СТУДЗЕНЬ

 

ЖА

ЛЮТЫ

 

БА

САКАВІК

 

ЗА

КРАСАВІК

 

ХА

МАЙ

 

ВАЛЬ

ЧЭРВЕНЬ

 

НІЦА

ЛІПЕНЬ

 

РАЎ

ЖНІВЕНЬ

 

НАВАГІ

ВЕРАСЕНЬ

 

Ў

КАСТРЫЧНІК

 

ПРЫ

ЛІСТАПАД

 

РО

СНЕЖАНЬ

 

ДЗЕ

Як вы разумееце?

Жаба захавальніца раўнавагі ў прыродзе.  Калі прападуць жабы, рапухі, якіх жывёл будзе многа? (шкодных насякомых )

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу. Перагортваем выраб на іншы бок "ножкамі" да сябе.Загінаем "ножкі" ад сябе.

Х. Старонкі чырвонай кнігі 

Паведамленне аб  камышовай жабе. Што вы ведаеце пра камышовую жабу?

Даўжыня цела да 80 мм. Зверху аліўкавага, бураватага, часам сера-пясочнага колеру, часта з плямістым малюнкам (плямы цёмнага ці зелянявага колеру). Уздоўж спіны тонкая жаўтлявая ці светлая паласа. Калявушныя залозы круглява-трохкутныя. Скура з буйнымі бугаркамі каштанавага ці злёгку чырванаватага колеру. Знізу сера-белая. Скура задняй часткі пуза крупчастая. Самец з няпарным гарлавым рэзанатарам.

Разнакаляровы квадрат сагнеце па абразцу. Яшчэ раз загінаем, , але да сябе. Перагортваем на другі бок.

ХІ.  Падвядзенне вынікаў

Што ў вас атрымалася з паперы?  -Жаба

А давайце мы падумаем, за што можна ёй  сказаць дзякуй?

(Самая лепшая чэмпіёнка па скачкам ў ваду, выдатная плаўчыха, прыгожая, умелая прадказальніца надвор’я, верная памочніца чалавека).

-Што новае даведаліся?

-Што спадабалася?Што не атрымалася?

-Якую карысць прыносяць земнаводныя?

ХІІ. Дамашняе заданне. Рэфлексія

Адказаць на пытанні. . Дзецям раздаюцца намаляваныя яблыкі двух колераў - чырвоныя і зялёныя. Яны прыляпляюць яблыкі: зялёныя - я лічу, што зрабіў усё на выдатна, у мяне добры настрой; чырвоныя - не справіўся з заданнем, у мяне сумны настрой.

-Вялікі дзякуй за працу. Урок скончаны!

 

Дадатак №1

FemaleTench1.JPGЛІНЬ

Картинки по запросу

 


КАРАСЬ

Картинки по запросу

КАРП

 

Картинки по запросу

ШЧУПАК                  

Картинки по запросу   СОМ

Картинки по запросу

 


ПЛОТКА

Картинки по запросу толстолобик

 


ТАЎСТАЛОБІК

Похожее изображение

 


БЕЛЫ АМУР

Картинки по запросу

 


АКУНЬ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак №2

 

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Rana_esculenta_on_Nymphaea_edit.JPG/800px-Rana_esculenta_on_Nymphaea_edit.JPG

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак №3

 

Картинки по запросу картинка тритон

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак №4

Bufo bufo 03-clean.jpg


Чалавек і свет Клас :2

Чалавек і свет Клас :2

Лішняя жывёла вывешваецца на дошцы (Дадатак №2 №3 №4) , тлумачыцца прыкметы, па якім яна лішняя

Лішняя жывёла вывешваецца на дошцы (Дадатак №2 №3 №4) , тлумачыцца прыкметы, па якім яна лішняя

Даўжыня цела 6-13 см, маса да 200 г

Даўжыня цела 6-13 см, маса да 200 г

Х .Значэнне земнаводных ў прыродзе

Х .Значэнне земнаводных ў прыродзе

Дадатак №1 ЛІНЬ

Дадатак №1 ЛІНЬ

Дадатак №2

Дадатак №2

Дадатак №3

Дадатак №3

Конспект урока по теме "Земноводные" с применением технологии критического мышления.

Конспект урока по теме "Земноводные" с применением технологии критического мышления.
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
10.10.2020