Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"
Оценка 5

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"

Оценка 5
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
12.05.2019
Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"
С целью получения новых знаний в урок включаются задания, аналогичные тем, которые выполнялись учащимися во время знакомства с гласными и согласными звуками и их буквами. По мнению учителя задания могут быть заменены с учетом уровня подготовки учащихся класса. Занимательный материал повысит интерес детей к урокам чтения
Гук [ ж] , літары Ж, ж.doc
Тэма ўрока: Гук [ ж] , літары Ж, ж Мэта ўрока : знаёмства вучняў з гукам [ ж] , графічным вобразам літар Ж, ж. Задачы ўрока:стварыць умовы для засваення графічнага вобразу літары Ж і  суаднясення яе з адпаведным гукам; садзейнічаць развіццю ўмення распазнаваць і  выдзяляць асобныя гукі ў слове, выхаванню цікавасці да працэса чытання.  Змест урока 1.Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою. Празвінеў званок і змоўк, Пачынаецца ўрок. Мы за парты ціха селі І на дошку паглядзелі. 2. Актуалізацыя ведаў. На якія групы падзяляюцца гукі беларускай мовы ? Чытанне слоў, запісаных на дошцы : Раман Шалаш кашы Тарас Пушок грыбы Заданні: А) Назавіце першы гук у словах першага слупка, ахарактарызуйце яго; Б) назавіце апошнюю літару ў словах трэцяга слупка, ахарактарызуйце яе. Чытанне тэксту “ У шалашы” ланцужком. Адказы на пытанні па тэксце : Хто такія Раман і Тарас ? Якога сябра хлопчыкі ўзялі з сабою ? Знайдзіце сказы, якія складаюцца з аднаго слова. Прачытайце словы з літарай ш. Фізкультхвілінка Бураціна пацягнуўся, Раз нагнуўся, два нагнуўся, Рукі ў стораны развёў –  Мабыць, ключык не знайшоў, А каб ключык нам дастаць, Трэба на насочкі ўстаць. 3. Уводзіны ў тэму: Прагаворванне чыстагаворкі: Жу­жу­жу, жу­жу­жу – я ўсім дзецям раскажу. Жа­жа­жа, жа­жа­жа – што абулі мы смаўжа. Жы­жы­жы, жы­жы­жы – сталі зайцамі маржы. Жоў­жоў­жоў, жоў­жоў­жоў­жоў­ мухі з’елі ўсіх вужоў. Фанетычная зарадка : Пакажыце, як гудзе жук ? ( ж­ж­ж­ж­ж­ж) З якім гукам і літарай будзем працаваць на ўроку ? 4 .Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу. а) адкрыйце буквары на стар. 63, знайдзіце літары Ж,ж. б) Характарыстыка гука [ж]. в) Гульня “ Хто ўважлівы?”: Паслухайце верш, запомніце словы з гукам [ж]. Жвава круцяцца жаронцы, Як жаўток,жаўцее сонца, Жнівень ходзіць па зямлі, Жыта зносіць у кулі. Лінгвістычны каментарый настаўніка: Жаронцы,або жорны –ручны млын з двух плоскіх круглых камянёў для перацірання  зерня ў муку або крупу. Кулі –тоўстыя снапы жытняй саломы. г) харавое чытанне складоў з літарай ж у складовай табліцы. д) гульнёвае практыкаванне “Канструктар” : складзіце са складоў словы : жа , ба , на, жы, жо, ра. Фізкультхвілінка: Гульнёвае практыкаванне “Чуйныя вушкі” (калі пачуем слова з [ж]­ пляскаем у далоні) Жар,шар, лужа, ружа, мыш, сук, жук, кажу, нашу, нашы, нажы,вожык. 5. Работа над тэкстам “Словы”: а) самастойнае і харавое чытанне слоў у слупках; б) чытанне тэксту самастойна і ланцужком; в) гутарка па змесце прачытанага з выбарачным чытаннем: Якую гульню арганізавалі дзеці? З якога гука пачыналіся словы? Што спытала Зоя? Што адказала Рая ? А Мая ? Як звярнулася Зоя да Жоры? Чаму хлопчык не змог правільна адказаць? Знайдзіце ў тэксце і прачытайце словы з літарай ж. 6. Падвядзенне вынікаў урока: З якім гукам і літарай пазнаёміліся на ўроку? Гульня “ Словы”: ­ У тэксце, які мы чыталі на ўроку, дзеці называлі словы,якія пачынаюцца з гука  [ж].Назавіце і вы свае словы, у якіх ёсць гэты гук. 7.Рэфлексія. Самаацэнка ўрока з дапамогай лінеечак поспеху.

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Гук [ ж] , літары Ж, ж"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019