Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"
Оценка 4.6

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Оценка 4.6
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
12.05.2019
Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"
На уроке в интересной занимательной форме будет происходить отрабатка навыка чтения текста с соблюдением пауз, интонаций; дети научатся подробному изложению по вопросам учителя; обогатиться словарный запас учеников по теме "Откуда к нам пришел хлеб"; на уроке с помощью воспитательных моментов будем воспитывать бережное отношение к хлебу, уважение к людям, которые его выращивают
Урок навучання грамаце (чытанне) Казка Воўк-гультай_1.doc
Тэма: Казка “Воўк­гультай”. Мэта: адпрацоўваць навык чытання тэксту з захаваннем паўз, інтанацый;  Задачы вучыць падрабязнаму пераказу па пытаннях настаўніка; узбагачаць слоўнікавы запас   вучняў;  выхоўваць  беражлівыя адносіны  да  хлеба,  павагі   да  людзей,  якія яго вырошчваюць. Абсталяванне :падручнік “Буквар”, мультымедыйная устаноўка, карткі для работы  ў групе. План урока 1.Арганізацыйны момант. Настаўнік   прапануе   дзецям   настроіцца   на   атмасферу   добразычлівасці   і ўзаемаразумення,   усміхнуцца   адно   аднаму,   жадае   поспехаў   у   працы   на   ўроку. Нагадвае дэвіз:“У нас усё атрымаецца.”              Мы прыйшлі сюды вучыцца,              Не ляніцца – працаваць.              А працуем мы старанна,              І не будзем адставаць. 2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. ­ Сёння, дзеці, у нас незвычайны ўрок. Мы адправімся з вамі ў казачнае падарожжа, у госці да ваўка. У час падарожжа мы даведаемся, як робяць хлеб, колькі людзей працуе, каб атрымаць яго, раскажам аб гэтым ваўку і навучым яго хлебнай працы. І вось каб папасці ў казку, патрэбна выканаць першае заданне: (Работа ля дошкі, вызываюцца 3 вучні) Заданне 1 вучню – са слоў скласці сказ “Хлеб­усяму галава”; 2 вучню – паставіць націск у словах:батон, булка, пячэнне; 3 вучню – падзяліць словы на склады: жыта, ячмень, пшаніца. Работа са словамі.   Малайцы! Вось мы і трапілі ў казку.Цяпер нам патрэбна адшукаць лясную сцежку. Каб трапіць на  лясную сцежку, трэбна выканаць наступнае заданне: Прачытайце правільна наступныя словы малоць                         смак                    каштаваў змалоць                        смачна               пакаштаваў (чытаюць”ланцужком”, парамі, хорам) Тлумачэнне слоў: Смак – якасць ежы, якая адчуваецца ў час яды. Пакаштаваў – паспытаў. ­Мы справіліся і з гэтым заданнем.  Фізмінутка Заглянула сонца ў хатку Раз, два, тры, чатыры, пяць, Робім мы ўсе зарадку, Раз, два, тры, чатыры, пяць,Трэба нам прысесці, устаць Рукамі сонейка дастаць Раз, два, тры, чатыры, пяць,  І на месцы паскакаць. Управа, улева галавою! Рукі ўверх, перад сабою Топні праваю нагою Управа крок. На месцы стой! На насок, затым на пяткуРобім мы ўсе зарадку! 3. Работа над тэкстам ­А каго гэта мы сустрэнем на лясной сцяжынцы? ­ Каб даведацца адгадайце загадку: Па полі блукае, Цялят  ягнят шукае. (Воўк.) ­Правільна гэта воўк. ­Паглядзіце, дзеці, наш воўк нейкі сумны. ­ Вы не ведаеце, што здарылася, чаго ён такі сумны? ­ Каб даведацца, трэба нам паслухаць казку “Воўк­гультай” і ва ўсім разабрацца. Настаўнік  чытае казку “Воўк­гультай”                       4.Работа над тэкстам па пытаннях: ­ А цяпер вы зразумелі, чаму воўк такі сумны? ­ Давайце яму дапаможам. ­ Чаму воўк прыйшоў да чалавека? ­ Каб атрымаць хлеб, што трэба зрабіць спачатку? (Трэба глебу ўзараць.) ­ А затым? (Пабаранаваць.) ­ Вось глеба ўжо гатова мяккая, пульхная, што трэба рабіць? (Пасеяць зерне) ­ Зерне пасеялі, яно вырасла. Што трэба  рабіць? (Зжаць і змалаціць) ­ Вось зерне ўжо змалацілі. Далей што робяць? (Змалоць) ­ Правільна, атрымаць муку. ­ А што робяць з мукі? (Пякуць хлеб) ­ Малайцы,   вы   ўсё   правільна   адказалі.   Дык   тады   чаму   казка   называецца   “Воўк­ гультай” ? … ­ Цяпер вам зразумела, чаму воўк засумаваў і  застаўся жыць без хлеба? Слоўнікавая работа. ­ Дзеці,   воўк   не   разумее   некаторыя   словы.   Давайце   разам   разбяромся   з   гэтымі словамі.     Глеба – верхні слой зямлі,  на якім вырастае расліннасць. Дагэтуль – да гэтага часу. 5.Работа над тэкстам. Чытанне тэксту: 1) “ланцужком”; 2) чытанне ў парах (адзін сказ чытае адзін вучань, другі сказ другі вучань і г.д.) 3) выбарачнае чытанне: ­ Прачытайце сказы з пытаннямі воўка. ­ Прачытайце сказы, чаму воўк адмовіўся ад хлеба. Фізмінутка для вачэй. 1,2,3,4 –прагаварвай весялей, Рабі вачамі круг  шырэй Улева­управа, улева­управа: Вочкам да ўсяго ёсць справа! Уверх­уніз, уверх­уніз­ Цяпер навокал азірнісь! 6. Работа з прыказкай  Без хлеба няма абеда. (Вучні чытаюць прыказку, тлумачаць яе сэнс) ­ Адпраўляемся з ваўком  далей па казачнай дарожцы ў вёску да людзей . ­ Давайце раскажам ваўку аб людзях, якія вырошчваюць хлеб. Гатовы?   ­ Я буду  задаваць пытанні, а вы правільна на іх адказвайце.  “Бліц­апытанне”: ­ Хто на трактары арэ зямлю? ­ Хто вырошчвае хлеб? ­ Хто на камбайне ўбірае зерне? ­ Хто пячэ хлеб? ­ ­ Малайцы!   Правільна   адказалі   на   пытанні   і     воўк   даведаўся,   аб   людзях,   якія Хто прадае хлеб? працуюць для таго, каб мы мелі на стале свежы і смачны хлеб.  ­ А цяпер давайце раскажам ваўку, як патрэбна адносіцца да хлеба? (адказы дзяцей) ­ Правільна, дзеці, колькі людзей,   машын працуе на палях, каб атрымаць хлеб. У адным кусочку хлеба – салёны пот трактарыста, цяжкая праца камбайнёра. Хіба можна зняважаць працу гэтых людзей? Хіба можна таптаць каласы? Хіба можна кінуць хоць маленькі кусочак   хлеба. Канешне не.Трэба берагчы кожны каласок, кожнае зярнятка. Беражыце хлеб! Паважайце працу хлебароба! 8. Работа ў групах.(Прыведзены ланцужок слоў, патрэбна знайсці лішняе.) 1 група­ Хлеб – гэта жыта, ячмень, рыс,пшаніца. 2 група­ Хлебароб – гэта трактарыст, камбайнер, будаўнік, аграном. ­ Вось і скончылася наша падарожжа, давайце развітаемся з ваўком і адправімся ў клас. Сёння мы многа гаварылі пра хлеб, многае даведаліся.  9. Вынік урока. 10. Рэфлексія. ­ Спадабалася вам падарожжа? ­ Атрымалася ў нас навучыць ваўка хлебнай працы? ­ З якім настроем вы пакідаеце ўрок? ­Усе вы малайцы. Урок скончаны. Да пабачэння!

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему Казка "Воўк гультай"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019