Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""
Оценка 4.7

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Оценка 4.7
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
12.05.2019
Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""
Урок по обучению грамоте(чтение) составлен с использованием мультимедио. Дети в ходе урока узнают из видио чем писали люди в древности, на чем писали, откуда появились названия "аловак", "папера", как же пишет ручка и т.д. А также будут постигать орфоэпические нормы белорусского литературного языка.
Чытанне тэксту “Любіна пісьмо.doc
абагульненне ведаў вучняў пра вывучаныя літары і гукі, іх  Тэма: Чытанне тэксту “Любіна пісьмо”. Мэта ўрока:   характарыстыкі, адпрацоўка навыку чытання з захаваннем арфаэпічных нормаў  беларускай літаратурнай мовы. Задачы: стварыць умовы для паўтарэння вывучаных зычных і галосных гукаў;   развіваць мову, фанематычны слых вучняў;  пазнаёміць вучняў са словамі – “братамі” ;   выхоўваць цікавасць да прадмета . Абсталяванне: каляровыя лісточкі (зялёныя, жоўтыя, чырвоныя), малюнкі казачных  герояў і сонейка, карткі з літарамі і гукамі, канверты сінія і чырвоныя,  мультымедыйная фізкультхвіліка. Ход урока 1. Арганізацыйны момант Настаўнік:  Празвінеў і змоўк званок, Пачынаецца ўрок. Хутка час прабяжыць, Трэба ім даражыць Будзем добра працаваць, Будзем веды набываць. Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою, пасільных заданняў, сумеснай і  дружнай працы. Сёння ўрок у нас незвычайны. Да нас завіталі госці. Давайце павітаемся з імі. Дзякуй. Сядайце, калі ласка. 1. Рэфлексія. Сёння на ўроку мы з вамі абагулім веды пра вывучаныя літары і гукі, будзем  адпрацоўваць навык чытання і выконваць розныя цікавыя заданні.  А пакажыце мне, калі ласка, які ў вас зараз настрой. Калі вясёлы, бадзёры, гатовыя  добра папрацаваць – падыміце сонейка з усмешкай. А калі сумны ­ тады падыміце  сонейка без усмешкі.  ( Дзеці паказваюць карткі з сонейкам) Дзякуй. У мяне таксама добры настрой. Чакаю ад вас правільных адказаў, плённай  працы і добрых паводзін. Сёння на ўроку мы з вамі будзем працаваць з дрэвам поспеху. Калі мы выканаем  заданне, на дрэва, у парах, вы будзеце наклейваць лісточкі. Калі вы выканалі ўсё  правільна – наклейвайце зялёны лісточак, калі адна памылка – жоўты, калі больш за  адну памылку – чырвоны. 1. Актуалізацыя ведаў Настаўнік: Скажыце калі ласка, што вы ведаеце пра літары? А пра гукі?   Якія бываюць гукі? Вучань: Зычныя і галосныя. Настаўнік: Чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных? Вучань: Зычныя бываюць цвёрдымі і мяккімі, глухімі і звонкімі, іх нельга праспяваць;  галосныя можна праспяваць, утвараюць склад. Настаўнік: Дайце характарыстыку зычных і галосных гукаў. Настаўнік: У кожнай пары на парце ёсць карткі з літарамі і два канверты: з чырвоным  квадрацікам і сінім. Ваша задача раскласці літары ў канверты: у чырвоны – сабраць  літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні – літары, якія абазначаюць зычныя гукі.  (Карткі з літарамі с о н е й к а).. Настаўнік: Праверым, што ў вас атрымалася (чалавек з 1 варыянта называе галосныя, з другога – зычныя). Калі памылак не было, на дрэва прыклейце зялёны лісточак, калі  была 1 памылка – наклейце жоўты, калі дзве памылкі і больш – наклейце чырвоны  лісточак. А зараз давайце зробім гука літарны аналіз гэтага слова. Настаўнік: Праверым, што ў вас атрымалася (1 чалавек называе гук і дае  характарыстыку). Калі памылак не было, на дрэва прыклейце зялёны лісточак, калі  была 1 памылка – наклейце жоўты, калі дзве памылкі і больш – наклейце чырвоны  лісточак. ( Стук у дзверы) 1. Дзеці, паглядзіце, калі ласка, да нас прыйшлі пісьма. Давайце зараз прачытаем іх і даведаемся, хто іх нам даслаў. (чытаем і адгадваем) А) “Не магу пакінуць пост. Трэба хадзіць направа, налева і ахоўваць дуб з казкамі”. Б) “Прабачце, прыехаць не магу, бо аддаў свае боты ў рамонт”. В) “Сустрэцца не зможам. Разбілася яйка – дзед плача і баба плача. Павінна супакоіць”. Г) “Так пусціў стралу, што яна паляцела ў невядомым накірунку. Заняты яе пошукамі”. Д) “Так спяшалася з балю, што згубіла туфельку. Чакаю, можа, хто верне”. Е) Трапіла ў непрыемнае становішча. Плыву на лісце па рэчцы. Хачу пазбавіцца ад  брыдкай жабы. Буду пазней”. Ж) “Сустрэцца не зможам. Тата купіў Азбуку. Іду ў школу”.  А бураціна хоча, каб вы з ім крыху адпачылі. 1. Фізкультхвілінка Бураціна пацягнуўся, Раз нагнуўся, два нагнуўся. Рукі ў бокі ён развёў. Мабыць, ключык не знайшоў. А каб ключык нам дастаць На насочкі трэба стаць. 1. Работа з тэкстам  Дзеці, паглядзіце, у нас яшчэ адно пісьмо засталося не прачытаным. Давайце  адкрыем буквар на старонцы 124 і прачытаем хто там піша пісьмо?  Работа ў падручніку:  чытанне слоў у слупках (с.124);   першаснае ўспрыманне тэксту “Любіна пісьмо”;  слоўнікавая работа; гутарка па зместу: ­ Пра каго гаворыцца ў гэтым тэксце? ­ Што яна рабіла? ­ Што хацела дзяўчынка? 1. Гімнастыка для вачэй ( Заплюшчылі вочкі і паслухайце казку пра сонечнага зайчыка) Жыў­быў сонечны зайчык. Жыццярадасны, яркі, ён любіў бавіць дзяцей і жывёл, і ад  гэтага здаваўся сам сабе значным. Яму падабалася выклікаць усмешкі на тварах.  «Быццам маленькае сонейка», ­ думалі людзі. Шкада, сонца з'яўлялася на небе нячаста.  А значыць, і яму даводзілася хавацца. Колькі людзей сагравала яно сваім цяплом, як жа любілі яго людзі! І як сумна станавілася ўсім, калі неба зацягвалі хмары. «Вось бы яно,  такое вялікае і ласкавае, ззяла на небе заўсёды», ­ разважаў сонечны зайчык. Хай і не  ўдавалася яму дацягнуцца да сонейка, ён ведаў, што звязаны з ім пастаянна ­ нябачным  прамянём ­ нават калі яго і не відаць. «Мы ж маем зносіны ...», ­ неяк cказала яму  сонца. Ну што ж, мець зносіны можна і на адлегласці. Галоўнае ­ не заходзіць за хмаркі. 1. Настаўнік: Я зусім забыўся: вам яшчэ даслалі ліст (паказваецца канверт з  адлюстраваннем чарапахі і львёнка). А што значыць ліст? (адказы) Ліст – гэта пісьмо Хочаце даведацца, пра што там напісана? Вучні: Так! (Ліст: “Прывітанне, мае першакласнікі! Я зусім нядаўна пачула, што вы  навучыліся чытаць. А мой знаёмы львёнак не верыць. Кажа, што не можа быць,  каб такія маленькія маглі ўжо самастойна чытаць. Ён прыдумаў для вас заданне.  Вам трэба будзе прачытаць громка і, галоўнае, правільна тэкст па ланцужку, па  аднаму сказу. Я веру ў вашы здольнасці. Спадзяюся, што вы дакажаце львёнку, што ўмееце чытаць. Жадаю вам поспехаў! Ваша чарапаха.” ( Чытанне тэксту дзецьмі і наклейванне лісточкаў на дрэва)  Дзеці, а давайце знойдзем у тэксце і зачытаем, з кім жадала Люба, каб прыехала  бабуля?  Для чаго?  Аб чым марыла дзяўчынка?  Як адносіцца дзяўчынка да бабулі?  А вы? 1. Рэфлексія Настаўнік: І якога колера больш на нашых дрэвах? (Зялёнага) Настаўнік: Як вы лічаце, што гэта значыць? (Што добра справіліся з заданнямі, усё  было зразумела.) Дзякуй за ўрок!

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""

Конспект по обучению грамоте 1 класс на тему "Любіна пісьмо""
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019