Конспект по обучению грамоте(чтение)1 класс на тему "Гукі [б] і [б']. Літары Б,б."
Оценка 5
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
12.05.2019
В конспекте учитель найдет интересный материал для проведения урока в школе с белорусским языком преподавания. С целью закрепления полученных знаний в урок включаются задания, аналогичные тем, которые выполнялись учащимися во время знакомства с гласными звуками и их буквами. По мнению учителя задания могут быть заменены с учетом уровня подготовки учащихся класса. Создание игровой ситуации поможет более интересно подать материал детям
Гукі б і б. Літары Б,б.doc
Тэма :Гукі б і б. Літары Б,б.
Мэта: Стварыць умовы для знаёмства вучняў з гукамі [б] і [б’] і літарай, якая іх
абазначае;
Задачы: садзейнічаць навучанню на слых адрозніваць гукі [б] і [б’], развіццю мовы
вучняў; садзейнічаць выхаванню клапатлівых адносін да жывёл.
Абсталяванне:кошыкі з літарамі, сляды з імёнамі дзяцей, грыбы і арэхі.
Ход урока
1.Арганізацыя пачатку ўрока.
Празвінеў званок,
Пачынаецца ўрок,
Хутка час прабяжыць ,
Трэба ім даражыць.
2.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
3.Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
1.Работа з каляровай табліцай слоў(пошукавай табліцай)
2.Работа ў групах
Раскласці літары ў 2 кошыкі :у чырвоны кошык сабраць літары, якія абазначаюць
галосныя гукі, у сіні кошык літары, якія абазначаюць зычныя гукі.
Прачытаць імёны дзяцей, якія пакінулі свае слядкі на пяску.( Саша,Маша, Іра, І
на,Аня,Ліда, Міша)
3.Бягучае паўтарэнне арганізуецца ў форме гульнёвага практыкавання “Што вязеш,
аўтамашына?”. На дошцы — малюнак грузавіка, у які трэба “пагрузіць” рэчы, назвы
якіх утрымліваюць гукі [х], [х’].
4.Вывучэнне новага матэрыялу.
1.Адгадаць загадкі і паказаць адпаведную схему гука.
*Ён блукае па балотах
У сваіх чырвоных ботах,
У парадным пінжаку,
З белай хусткай на баку. (Бусел)
*Адна я ў лесе з белаю карою,
Паю вас сокам веснавой парою.
(Бяроза)
Пытанні; пра каго гаворыцца ў загадцы? Чым корміцца бусел? Які першы гук у слове
адгадцы?
2.Знаёмства з літарамі Б, б.
на што падобны літарыпакажам, як выглядае літара б.
Кароткае апісанне артыкуляцыі гука [6]: шчыльна самкнутыя губы з шумам
размыкаюцца пад націскам выдыхаемага паветра.
Характарыстыка гука [б], адлюстраванне яго на схеме
Настаўнік чытае тэкст У. Ягоўдзіка'“Буслы”.
Не надта весела ў балоце жывецца жабам, вадзяным жукам ды ўсялякім кузуркам. І не
толькі ім. Часам нават гадзюкі трапляюць на спажыву цыбатаму паляўнічаму. А
паляваць яму прыходзіцца з самага ранку да позняга вечара. Асабліва, калі ў гнядзе
з’явяцца бусляняты — жвавыя пухнацікі. Неўзабаве прыходзіць дзень, калі ўся бусліная сямейка пакідае роднае жытло. I ў канцы
жніўня перад вандроўкай у далёкую Афрыку буслы збіраюцца ў вялікія чароды,
падоўгу кружаць у небе і клякочуць. Так яны развітваюцца з Радзімаю да наступнай
вясны.
Пытанні: чаму аўтар называе бусла цыбатым паляўнічым? На каго палюе бусел? Як
пісьменнік называе буслянят? Куды ўвосень адлятаюць буслы?
3.Чытанне складоў з літарай б.
4.Гульня”Што вырасла на градцы?”(Назваць агародніну, у назвах якой ёсць гукі [ б ],
[б’].
5.Гульня “Чуйныя вушкі”
(2 каманды “Мяккія”і “Цвёрдыя”.Калі ў слове ёсць б пляскаюць у далоні Ўдзельнікі
каманды “Мяккія”, калі б “Цвёрдыя”)
Барыс, кобра, абрус,бераг, аўтобус, бабёр, зайка, бяроза,клубок, белы,бедны,багаты,
бітон.
6.Адпрацоўка вымаўлення гукаў б і б .
Белы бусел баяў байку беламу зайку.
а)Якія гукі сустракаюцца часцей ў скарагаворцы?
У якім слове няма гукаў [ б ], [б’]?
Ці можа бусел баіць байку беламу зайку?
б)Развучванне скарагаворкі.
7.Работа з пошукавай табліцай. (работа ў парах)
Знайсці словы з літарай б
1 парааранжавага колеру,
2 пара чырвонага колеру
3 паразялёнага колеру.
5. Чытанне слоў і сказаў па буквары.
1.Скласці з літар словы рана, ранак
2.Разгадаць рэбус(абаранак)
колькі складоў ў гэтым слове,
якая літара часцей за ўсё сустракаецца ў гэтым слове?Колькі разоў?
які склад націскны?
Якія літары трэба адкінуць каб атрымаць свойскую жывёлу?
Якія словы схаваліся ў слове абаранак?
3.Работа з тэкстам “Дан і Бас”
Каго завуць Дан?Як клічуць сабаку?
Чытанне тэксту настаўнікам.
Адказаць на пытанні:
Што ёсць у Дана?
Што Дан даў Басу?
Рад Бас.Чаму?
Чаму рад і Дан?
Ці првільна зробіў хлопчык?
Чытанне тэксту вучнямі
1 сказ.Палічыць словы. 2 сказ.Назваць словы, у якіх ёсць літара б.
3 сказ.Прачытаць шэптам.
4 сказ.Прачытаць сябру.
5 сказ.Які настрой у Дана?Прачытайце гэты сказ.
6 сказ.Прачытаць сказ і палічыць колькі разоў сустракаецца літара н і б?Параўнаць
колькасць літар.
6. Вынік урока. Назавіце гукі, якія сёння вывучылі. Пакажыце літару, якой мы
абазначаюцца гэтыя гукі. Прывядзіце прыклады слоў з гукамі [б], [б’].
Рэфлексія
Конспект по обучению грамоте(чтение)1 класс на тему "Гукі [б] і [б']. Літары Б,б."
Конспект по обучению грамоте(чтение)1 класс на тему "Гукі [б] і [б']. Літары Б,б."
Конспект по обучению грамоте(чтение)1 класс на тему "Гукі [б] і [б']. Літары Б,б."
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.