Конспект урока на тему: Чытанне тэкста "Аловак і пяро" (1 класс, обучение грамоте, чтение)
Оценка 4.6
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
07.04.2019
На уроке ребята узнают историю карандаша и современной ручки из видиоролика. Закрепят умение читать связный текст с комментарием, выборочно. Будет сделан анализ текста по вопросам, которые поставят сами ученики. а так же расширят свой словарный запас на тему школьных принадлежностей.
Урок чытання ў 1 класе Тэма_ Чытанне тэкста Пяро і аловак.doc
Тэма:Чытанне тэкста “Аловак і пяро”
Мэты: удасканальваць навык правільнага свядомага чытання; выпрацоўваць
інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні;
Задачы развіваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах;
стварыць умовы для развіцця звязнага вуснага маўлення; пашыраць слоўнікавы прыпас
дзяцей па тэме “Школьныя прылады”; садзейнічаць выхаванню цікавасці да спадчыны
свай краіны, да прадмета .
Абсталяванне: каляровыя лісточкі (зялёныя, жоўтыя, чырвоныя), малюнкі казачных
герояў і сонейка, карткі з літарамі і гукамі, канверты сінія і чырвоныя,
мультымедыйная фізкультхвіліка
План урока
І.Арганізацыйны момант
Празвінеў і змоўк званок,
Пачынаецца ўрок.
Хутка час прабяжыць,
Трэба ім даражыць
Будзем добра працаваць,
Будзем веды набываць.
Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою, пасільных заданняў, сумеснай і
дружнай працы. Сёння на ўроку мы з вамі абагулім веды пра вывучаныя літары і гукі,
будзем адпрацоўваць навык чытання і выконваць розныя цікавыя заданні. А пакажыце
мне, калі ласка, які ў вас зараз настрой. Калі вясёлы, бадзёры, гатовыя добра
папрацаваць – падыміце сонейка з усмешкай. А калі сумны тады падыміце сонейка
без усмешкі. ( Дзеці паказваюць карткі з сонейкам) Дзякуй. У мяне таксама добры
настрой. Чакаю ад вас правільных адказаў, плённай працы і добрых паводзін.
Сёння на ўроку мы з вамі будзем працаваць з дрэвам поспеху. Калі мы выканаем
заданне, на дрэве вы будзеце наклейваць лісточкі. Калі вы выканалі ўсё правільна –
наклейвайце зялёны лісточак, калі адна памылка – жоўты, калі больш за адну памылку
– чырвоны.
Практыкаванне “Дыктар”(назваць дзень тыдня, дату, месяц,пару года, апісаць надвор’е)
ІІ. Актуалізацыя ведаў
Скажыце калі ласка, што вы ведаеце пра літары? А пра гукі?
Якія бываюць гукі? Чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных? Дайце
характарыстыку зычных і галосных гукаў.
У нас дошцы ёсць карткі з літарамі і два канверты: з чырвоным квадрацікам і сінім.
Ваша задача раскласці літары ў канверты: у чырвоны – сабраць літары, якія
абазначаюць галосныя гукі, у сіні – літары, якія абазначаюць зычныя гукі.
Праверым, што ў вас атрымалася (чалавек з 1 рада называе галосныя, з другога –
зычныя). Калі памылак не было, на дрэва прыклейце зялёны лісточак, калі была 1
памылка – наклейце жоўты, калі дзве памылкі і больш – наклейце чырвоны лісточак.
Саставім слова красавік А зараз давайце зробім гука літарны аналіз гэтага слова. Праверым, што ў вас атрымалася (1 чалавек называе гук і дае характарыстыку). Калі
памылак не было, на дрэва прыклейце зялёны лісточак, калі была 1 памылка –
наклейце жоўты, калі дзве памылкі і больш – наклейце чырвоны лісточак.
Фізмінутка для вачэй
ІІІ. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
1.Работа з каляровай табліцай складоў (пошукавай табліцай)
Знайсці склады з мяккімі зычнымі і назваць каардынаты гэтага слова ў буквары
2.Практыкаванне “Чуйныя вушкі”
Ліпа, лапа, вада,вяду,сарока, варона, верабей, сані, сама, сініца, база, бяроза, мяса,
зязюля, цяля, цацка.
3.Хвілінка чыстагаворкі
цюкцюкцюк збег ад бабкі наш (парсюк)
цюць шпакі (пяюць)
НЯНЯНЯвыбегла з хлява (ягня)
Сю добра ў рэчцы (карасю)
БЯБЯБЯбяжыць да мамы (жарабя)
ІV. Паведамленне тэмы, задач урока.
Пасля прагляду відыяроліка “Гісторыя простых рэчаў”, настаўнік пытае абчым пойдзе
гаворка на ўроку, паведамляе мэту і задачы ўрока.
V.Новы матэрыял
1) Падрыхтоўка да чытання
а) Прачытаць склады з літарамі ё,ю:
б) Прачытаць словы у слупках (114)
Чым адрозніваюцца словы?
Прачытаць імёны людзей. Як яны пішуцца?
Прачытаць словы з мяккімі зычнымі.
Прачытаць словы з цвёрдымі зычнымі.
Прачытаць словы толькі з мяккімі, толькі з цвердымі.
2)Работа над тэкстам “Пяро і аловак”
Прачытаць загаловак. Аб чым пойдзе гутарка ў тэксце?
(чытанне настаўнікам)
Пра што гаворыцца ў тэксце?
(чытанне хорам)
пра што у нас пытаюцца ў тэксце?
Чым цікавае слова АЛОВАК(усе зычныя цвердыя, літара А утварае адзін склад)
ФІЗМІНУТКА
3)Чытанне тэкста настаўнікам і вучнямі ланцужком
4)прагляд фільма пра гісторыю аоўка і ручкі
VІ.Абагульненне
прачытаць ланцужкі складоў
гульнёвае практыкаванне “Што раблю” з верша Крыўда алоўка
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока Пра каго мы чыталі на ўроку? Які гук абазначае літара Ю?
V ІІІ. Рэфлексія Ацаніць сваю работу на ўроку.
Конспект урока на тему: Чытанне тэкста "Аловак і пяро" (1 класс, обучение грамоте, чтение)
Конспект урока на тему: Чытанне тэкста "Аловак і пяро" (1 класс, обучение грамоте, чтение)
Конспект урока на тему: Чытанне тэкста "Аловак і пяро" (1 класс, обучение грамоте, чтение)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.