Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"
Оценка 4.8

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Оценка 4.8
Разработки уроков
doc
белорусская литература
1 кл
12.05.2019
Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"
На уроке проходит отработка навыка целостного чтения многосложных слов, дети учатся пониманию образных выражений в художественном тексте, происходит развитие связной устной речи через работу с текстом, расширение словарного запаса учащихся на тему "Столярные инструменты", формируется чувство ответственности за природу, стремление помочь птицам перезимовать.
Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мы майструем.doc
Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мы майструем Задача Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць  разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце. Мэты:Садзейнічаць развіццю звязнай вуснай мовы праз работу з тэкстам,  пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў. Фарміраваць пачуццё адказнасці за прыроду, імкненне дапамагчы птушкам  перазімаваць. Абсталяванне:                                                          План урока І. Арганізацыйны момант. Работа з календаром. ІІ. Актуалізацыя ведаў. 1. Разгадванне рэбусаў. 2. На дошцы запісаны словы  сон, ком, рыс, суп. Да іх трэба падабраць  словы, якія адказваюць на пытанне які? (прыметнікі). 3. Уставіць літары о,е,й,ў, прачытаць атрыманыя словы(л ? с, р ? т, ча ? ка,  ва ? кі). 4. Скласці з складоў словы, прачытаць.(ма­ ла­ ко, ма­ га­ зін, дуб­ ро­ ва,  ла­ сі­ ха). ІІІ. Работа па тэме ўрока. 1. Уступнае слова па тэме ўрока. ­ Прачытайце загаловак да верша, разгледзьце малюнак. Пра што будзе  гаварыцца ў вершы? 2. Работа над вершам “Снегіры”. Чытанне верша настаўнікам. Праверка першаснага ўспрымання. ­ Аб чым гэты верш? ­ Як вы разумееце выраз “заснулі белыя палеткі”? Хто можа спаць? ­ Як мог “грукаць мароз на двары”? ­ З чым аўтар параўноўвае снегіроў? Як вы думаеце, чаму? ­ Якія птушкі зімой прылятаюць бліжэй да жытла чалавека? Як  называюцца гэтыя птушкі? Чытанне верша ўголас па аднаму сказу. Палічыць, колькі слоў у трэцім сказе. Якія знакі прыпынку ёсць у гэтым  сказе? Падзяліць на склады словы другога сказа. 3. Работа над тэкстам “Мы майструем”.      ­  Як мы можам дапамагчы птушкам перазімаваць?      ­  Прачытайце загаловак да тэкста.      ­  Як вы разумееце слова майстраваць?      ­  Хто такі майстар?      ­  Разгледзьце малюнак. Скажыце, што робяць хлопчыкі?      ­  Якія інструменты ім спатрэбіліся? Чытанне тэксту настаўнікам. Праверка першаснага ўспрымання. ­ Што змайстравалі хлопчыкі для птушак?  ­ Хто прыляцеў да рабіны? Другое чытанне тэксту вучнем. Заданні: ­ Знайдзіце ў тэксце словы, якія адказваюць на пытанне што робім? (Рэжам, пілуем.) ­ Знайдзмце словы, якія адказваюць на пытанне што зрабілі?(Павесілі,  насыпалі.) ­ Адшукайце словы­ сваякі.(Майстар, майстраваць, майструем,  майстэрня.) ­ Палічыце, колькі сказаў  ў гэтым сказе. Вучні чытаюць тэкст ланцужком. 4. Заключнае слова настаўніка. IV. Падвядзенне вынікаў урока. V. Рэфлексія.(Вучні выказваюцца па чарзе і каменціруюць самаацэнку.)

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"

Конспект урока по обучению грамоте на тему "Мы майструем"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
12.05.2019