Тэма: Механічны рух. Адноснасць спакою і руху. Траекторыя, шлях, час. Адзінкі шляху і часу.
Мэта:
1. Даць паняцце механічнага руху.Фарміраваць веды і ўменні вучняў аб адноснасці руху і спакою. Адказаць на пытанне: ці можа цела адначасова знаходзіцца ў стане спакою і руху. Ўвесці новыя паняцці: цела адліку, траекторыя, пройдзены шлях і паказаць іх адрозныя прыкметы.
2. Развіваць разумовую дзейнасць вучняў шляхам пастаноўкі праблемных пытанняў. Развіваць абагульненыя веды і цэласнае ўяўленне аб фізічных з'явах, вучыць параўноўваць, рабіць вывады.
3. Выхаваць пазнавальную цікавасцьда прадмета, усведамленне вучнямі сваёй значнасці ў адукацыйным працэсе.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: розныя прадметы, цацачны аўтамабіль, прэзентацыя.
Ход урока
1. Арганізацыя класа
Жыцце патрабуе руху…
Арыстоцель
Слайд 1
Добры дзень усім прысутным.
2. Актуалізацыя ведаў
- Сення, калі я ішла на работу, бачыла вельмі цікавую з’яву: па дарозе прыгала малекула? Ці магла я такое бачыць? (не)
- А чаму? ( Таму што малекула – гэта найдрабнейшая часціца рэчыва, здольная існаваць самастойна і захоўваць асноўныя ўласцівасці рэчыва)
- Як рухаюцца малекулы? ( безпарадкова, хаатычна, непрырыўна)
- Ці бачым мы рух малекул? ( не, мы не бачым руху малекул) Слайд 2
Але рухаюцца не толькі малекулы. Рухаюцца людзі, жывёлы, нябесныя целы, словам, усё тое, што існуе ў Сусвеце незалежна ад нашай свядомасці. Немагчыма ўявіць сабе існаванне навакольнага свету без руху.
3. Паведамленне тэмы і мэтаў урока
Самым старажытным і самым складаным раздзелам фізікі з'яўляецца механіка. Як частка навукі аб прыродзе, механіка ўзнікла ў сувязі з неабходнасцю вырашэння патрэб чалавецтва па вывучэнню сіл прыроды з мэтай іх выкарыстання. Адно з пытанняў, якое разглядае механіка, - механічны рух. У гэтым раздзеле мы з вамі пазнаёмімся з механічным рухам і ўсе, што з ім звязана.
Тэма уроку на слайдзе (запісаць ў сшытак) слайд 3
слайд 4 (пустой)
- Як вы думаеце, якая мэта нашага урока? ( Сення на ўроку мы пазнаемімся з: паняццем механічны рух, адноснасць спакою і руху, пазнаемімся з паняццямі траекторыя, шлях, час і з асноўнымі адзінкамі іх вымярэння) . ( отвечают деті)
4. Вывучэнне новай тэмы:
У навакольным свеце ўсё знаходзіцца ў бесперапынным і разнастайным руху. Людзі і машыны рухаюцца адносна дарогі, вада цячэ адносна берагоў, Зямля рухаецца адносна Сонца, і вы самі рухаецеся, напрыклад, на перапынку адносна класа. Рух паўсюль - ляцяць самалёты і птушкі ў небе, плывуць караблі і рыбы ў морах, цячэ кроў у крывяносных сасудах чалавека і жывёл. Рухаюцца таксама малекулы і атамы, з якіх складаюцца ўсе навакольныя целы.
- Як даведацца, рухаецца цела або не?
Вопыт: Размесцім на стале некалькі прадметаў і запусцім цацачны аўтамабіль.
- Як можна даведацца, рухаецца цела або не?( Трэба прасачыць, ці змяняецца яго становішча адносна іншых цел)
- У яком стане знаходзяцца целы і аўтамабіль на паверхні стала? ( целы – нерухомыя, аўтамабіль – рухомы)
- Чаму вы лічыце целы нерухомымі, а аўтамабіль – рухомым?
- Увесь гэты рух называецца механічным. Як вы думаеце, што такое механічны рух?
- Давайце знойдзем у падручніку, што такое механічны рух. Слайд 5
- Змяненне становішча цела ў прасторы адносна іншых цел з цягам часу называецца механічным рухам. ( говорят деті)
- А зараз давайце ўявім сабе, што мы сядзім у вагоне цягніка. І назіраем за відам з акна. Але глядзіце вельмі ўважліва.
Прагляд відэафрагмента: від з акна цягніка. ( 20 с) слайд 6
- Якія целы рухаюцца? А якія не?
- Чаму абавязкова трэба ўказываць, адносна якіх цел рухаецца іншае цела?
- Ці можна сказаць, калі вы будзеце знаходіцца ў цягніку, што вы будзеце знаходзіцца ў стане спакою? ( так і не. Можна, таму што адносна цягніка вы знаходіцеся ў стане спакою. Адносна зямлі – мы рухаемся)
- Такім чынам, рух і спакой – паняцці адносныя. Слайд 7
- Што трэба зрабіць, каб зразумець рухаецца цела або не?
- Вы самі сказалі, што нам трэба выбраць цела адліку. Слайд 7
- Цела адліку - гэта цела ,адносна якіх вызначаецца палажэнне цел, якія рухаюцца. Як у прыкладзе з цягніком, мы будзем рухацца адносна палатна чыгункі, але знаходзіцца ў спакоі адносна вагона цягніка. Ляжачы на Зямлі камень знаходзіцца ў спакоі адносна Зямлі, але рухаецца (разам з Зямлёй) адносна Сонца. Самалёт у небе рухаецца адносна воблакаў, але знаходзіцца ў спакоі адносна таго, хто сядзіць у крэсле пілота. Пасажыр у цягніку: вагон для пасажыра, ёсць цела адліку, пасажыр нерухомы адносна вагона, а вагон рухаецца. Слайд 8
- Прывядзіце прыклады. ( прыводзяць деці)
- Ці змяняееца наша становішча адносна стала, сцен у класе ў дадзены момант? (Адносна стала і сцен – мы не рухаемся, а адносна Сонца мы знаходзімся ў руху )
- А зараз мы з вамі адпачнем, але адпачываць будзем з карысцю.
- Зробім фізкультхвілінку, а потым адкажым на пытанне : Адносна якіх цел вы рухаліся?
Фізкультхвілінка
Гэй, хутчэй прачніцеся! (вучні ўстаюць)
І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца)
Мы зарадку пачынаем, (хадзьба)
Быць здаровымі жадаем!
Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)
У іх прага да навукі!
Ногі трэба нам размяць- (падскокі)
Раз, два, тры, чатыры, пяць!
Зараз плечы распрацуем. (падыманне і апусканне плячэй)
Мы без працы не сумуем!
Трэба шыю нам размяць, (павароты галавы)
Каб усім плённа працаваць!
Адказы на пытанне, якое зададзена да пачатку фізкультхвілінкі.
-А зараз давайце прАсочым, ці будзе рухацца крэйда ,калі я буду праводзіць ім па дошцы? ( напісаць слова траекторыя)
- Што застаецца пасля крэйды ? ( след)
- Рухаючыся, з аднаго пункта ў другі за пэўны час, цела апісвае некаторую лінію. Гэта лінія называецца – траекторыяй. ( сама говорю)
Траеторыя – гэта лінія, якую апісвае цела пры сваім руху. Слайд 9
-Прыклады траекторыі. ( адказваюць деці)
Лінія можа быць бачнай (некаторы час бачны след за самалётам у небе , за лыжнікам на снезе, за ручкай на сшыткавым лісце, за крэйдай на школьнай дошцы), можа быць нябачнай (падчас палёту птушак, пры яздзе веласіпедыста). Слайд 10
Траекторыя бывае двух відаў: Слайд 11
1. Калі траекторыя руху прамая лініі, то рух называецца прамалінейным.
2. Калі траекторыя руху крывая лініі, то рух называецца крывалінейным.
- Падумайце і прывядзіце прыклады на кожны від руху.
Запісать у сшытак Мех рух (1.прамалінейны; 2. Крывалінейны)
- Калі мы вымераем даўжыню траекторыі, то вызначаем шлях. Шлях – гэта даўжыня той часткі траекторыі, якую апісвае цела за дадзены прамежак часу.
Слайд 12
Шлях у фізіцы абазначаецца літарай s. У міжнароднай сістэме адзінак СІ за эталонам пройдзенага шляху выбраны 1 метр. У СІ s (м): 1 км = 1000 м, 1 дм = 0,1 м, 1 см = 0,01м, 1 мм = 0,001 м. слайд 13
Усе значэнні змешчаны на форзацы.
- Якая адзінка вымярэння шляху? (метры, кіламетры, сантыметры)
- Прамежак часу - гэта час за які цела праходзіць пэўны шлях. Час у фізіцы абазначаецца Δt. Адзінкі вымярэння часу ў міжнароднай СІ – 1с. Так сама выкарыстоўваюцца і іншыя адзінкі часу: мінута (мін), гадзіна (г). Прыборы, якія выкарыстоўваюцца для вымярэння часу: секундамер, гадзіннік. Слайд 14
- Давайце ўспомнім, з якімі асноўнымі паняццямі мы пазнаёміліся на ўроку? (адказы дзяцей)
3. Замацаванне:
А) Зараз давайце папрацуем: Слайд 15
Перавядзіце:
s = 2,0 км = _________ м=__________ см=_____________ мм
s = 300 мм=__________ см=___________дм=____________ м
Δt = 3600 с= ________ мін= ____________ г
Праверка выканання на слайдзе. Слайд 16
Б) А зараз давайце адпачнем, але адпачываць будзем з рухам. Калі адказ будзе да – трэба падняць рукі ўверх, а калі адказ будзе не – рукі ў стораны.
Па дарозе міма святлафора праязджае грузавік з прычэпам . Ці рухаецца:
А) прычэп адносна грузавіка; ( не)
Б) вадзіцель грузавіка адносна прычэпа; (не)
В) легкавы аўтамабіль, які захоўвае пастаянную дыстанцыю адносна прычэпа; (не)
Г) груз у прычэпе адносна лекгавога аўтамабіля; ( не)
Д) легкавы аўтамабіль адносна святлафора; (да)
Е) святлафор адносна грузавіка? (да)
В) А зараз давайце запоўнім табліцы, якія ляжаць у вас на парце. Слайд 17
Праверка запаўнення табліцы: слайд 17 ( по щелчку)
Механічны рух
|
|
цела адліку |
Цела, адносна якога разглядаецца становішча іншых цел .... |
траекторыя |
|
Лінія, па якой рухаецца цела… |
параўноўваць яго становішча з іншым целам |
|
|
шлях |
|
Галоўная асаблівасць руху… |
адноснасць |
- Гэтыя табліцы застануцца ў вас як памятка на наступныя ўрокі.
Пытанні для абмеркавання
«Працягніце...»
1. Калі мы гаворым аб руху цела, то заўсёды маем на ўвазе, што яно змяняе становішча... (адносна іншых цел).
2. Цела, адносна якога разглядаюць становішча дадзенага цела... (цела адліку).
3. Прыклады механічнага руху...
4. Цела рухаецца па некаторай лініі, якую называюць... (траекторыяй руху).
5. Траекторыя можа быць ... (бачнай і нябачнай).
6. Траекторыя па форме можа быць... (прамой і крывой).
7. Даўжыня траекторыі - гэта фізічная велічыня ... (пройдзенага шляху)
4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
- Ці дасягнулі мы пастаўленых мэт? З якімі паняццямі пазнаёміліся? слайд 18
Спытаць у некалькі вучняў
Рэфлексія: слайд 19
1. На ўроку для мяне было важна |
2. На ўроку для мяне было цяжка |
3. Цяпер я ўмею |
4. На уроку ў мяне атрымалася |
5. Дамашнее заданне Вывучыць §14 – 15. слайд 20
6.
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.