План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)
Оценка 4.9

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

Оценка 4.9
Работа в классе
docx
белорусская литература
8 кл
20.01.2019
План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)
Матэрыял прапануе дзецям паўтарыць матэрыял, які звязаны з тэмай "Лірычныя творы". Для абагульнення прапануецца выбраць не толькі разгледзеныя творы, але і ўзяць творы малазнаёмага аўтара, які можа быць больш блізкім для дзяцей па тэрытарыяльнага крытэрыю (напрыклад, паэт з горада Магілёва).
план-3 бел лит сваими словами.docx
План­канспект па беларускай літаратуры Тэма: Сваімі словамі пра лірычныя жанры. Мэты:  Пашырыць   уяўленні   вучняў   пра   лірычныя   жанры,   вызначыць   своеасаблівасці   цвёрдых   формаў   верша;   дапамагчы спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў адносінах да герояў і падзей; давясці да іх свядомасці, што змест і настрой вершаў можа быць розны  развіваць уменне заўважаць у тэксце мастацкія дэталі, па якіх можна меркаваць пра матывы паводзін літаратурнага героя; садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця адказнасці за свае ўчынкі і імкнення да лепшага.   Абсталяванне: падручнік па беларускай літаратуры для 8 класа, раздатковы матэрыял, мультымедыйная ўстаноўка. Тып урока: урок развіцця мовы. Ход урока. I II Арганізацыйны момант. Слова настаўніка. Праверка дамашняга задання. Праверыць наяўнасць пісьмовых адказаў, заслухаць адказы вучняў на памяць. III Аптымізацыя ведаў вучняў.  Дзеці, мы разгледзелі шмат вершаў, вызначылі шмат тэм, нам абавязкова патрэбна ўспомніць, лірыка якіх жанраў нам сустрэлася? (Грамадзянская, філасофская, пейзажная, інтымная)  Што кожным з гэтых жанраў аўтар жадае данесці да чытача? Давайце знойдзем прыклады. IV Калектыўная праца. Сёння мы з вамі самі пабудзем крыху паэтамі і паспрабуем скласці сапраўдны верш. Вядома, гэта цяжка, таму я падрыхтаваў для вас рыфмы, з дапамогай якіх мы і складзем наш шэдэўр.  Стаяў калiсь тут бор стары, I жыў лясун у тым бары. Зрубалi бор ­ лясун загiнуў, Во сьлед яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакiнуў. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбiвае I ўсё, што зьгiнула даўно,            У цёмнай глыбiнi хавае. V VI VII VIII Самастойная праца па пройдзенаму матэрыялу (дадатак 1). Рэфлексія Настаўнік раздае лісты самаадчування і самаацэнкі. Вучні самі ацэцьваюць сваю працу на ўроку. (Дадатак 1) Выстаўленне і каменціраванне адзнак. Дамашняе заданне. Чытаць Я.Колас “Хмарка”, напісаць кароткі змест прачытанага твора. Дадатак 1 Санет­ гэта… Замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з’явамі, называецца … Хто напісаў твор “Замерзла ноччу шпаркая крыніца…”?  Вызначце асаблівасці рыфмоўкі радкоў у творы Варыянт 1 1. 2. 3. 4. I ты прыйшла, каханая, прыйшла I асвяціла дні мае цяжкія. Няпраўда, што на свеце многа зла, Што правяць светам толькі людзі злыя. Плыву, плыву насустрач без вясла Праз хвалі часу жорсткія, крутыя. Каханне нас праз крыгаход тугі Злучае, як паводка берагі. 5. З якога верша гэтыя радкі? (назваць верш і аўтара) “Прыклаў я гэты сімвал да сябе, Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе, I разгадаў прыроды роднай словы.” Ахарактарызуйце асноўныя асаблівасці эпасу. Якія класічныя віды верша вам знаемы?  6. 7. 8. Што збліжае лірыку і музыку? 9. 10. Якія тэматычныя групы можна вылучыць сярод лірычных твораў? Хто такі лірычны герой? Варыянт 2 1. 2. 3. 4. Актава­ гэта… Словы, якія набываюць у вершы пераносны сэнс, называюцца…. Хто напісаў твор “Свяці, кахання чыстая зара!”? Вызначце асаблівасці рыфмоўкі радкоў у творы Агні каханыя — вечныя агні. Яны нікому з нас не слепяць вочы. Шчаслівым сэнсам напаўняюць дні, Пяшчотай вабнай скарачаюць ночы. Загадкава гучыць у цішыні Гарачы, неспатольны шэпт жаночы. Бянтэжыцца расчулены юнак, Упершыню адчуўшы дзіўны смак. 5. З якога верша гэтыя радкі? (назваць верш і аўтара) “Радаводная рэчка мая, дзе твае Маладыя крыніцы, што білі няспынна, Дзе нявінных гадоў навіна і правіна?” 6. Ахарактарызуйце асноўныя асаблівасці лірыкі. Якія класічныя віды верша вам знаемы?  7. 8. Што сбліжае лірыку і жывапіс? 9. 10. Якія тэматычныя групы можна вылучыць сярод лірычных твораў? Хто такі лірычны герой? 1. 2. 3. Чым адрозніваецца лірыка ад эпасу? Ахарактарызуйце асаблівасці лірыкі і эпасу. Як звязаны паміж сабой народная песня і лірычная паэзія, чым яны адрозніваюцца? На якія жанры дзеляцца лірычныя творы? Успомніце вершы, якія вы чыталі ў папярэдніх класах, і паспрабуйце вызначыць, да якога жанру лірыкі іх можна аднесці. Варыянт 3 Якія класічныя віды верша вам вядомы? Як вы лічыце, чаму яны існуюць шмат гадоў і папулярныя сёння? Назавіце аўтара гэтых радкоў “О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!” 4. Што такое паэтычныя тропы? Пералічыце тропы, якія вы ведаеце. 5. 6. 7. Што такое сімвал? Сімвалам чаго з’яўляецца вобраз васілька ў вершы Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”? 8. 9. Як вы разумееце пачуцці лірычнага героя верша “Бывай…” Аркадзя Куляшова? Паразважайце: У сваёй актаве Анатоль Грачанікаў падыходзіць да выніку, што на свеце без кахання няма жыцця – ёсць толькі існаванне. Што яшчэ патрэбна чалавеку, каб ён не проста існаваў? 10. Уважліва прачытайце верш, вызначце яго форму, прааналізуйце, знайдзіце і выпішыце паэтычныя тропы. Напішыце міні­сачыненне (палову старонкі) на тэму “Ці патрэбны ў жыцці растанні?” Мне доўгае растанне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос. Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае растанне з Вамі? Я пабляднеў ад горкіх слёз I трыялет пачаў славамі: Мне доўгае растанне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос.

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)

План-канспект па беларускай літаратуры "Сваімі словамі пра лірычныя жанры" (8 клас)
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
20.01.2019