Правапіс галосных о, э, а, е, я ў складаных словах
НЭ 0 У выніку работы над модулем вы сістэматызуеце веды аб правапісе галосных о, э, а, е, я ў складаных словах, амацуеце ўменне правільна пісаць галосныя о, э, а, е, я ў складаных словах.
НЭ 1 Сфарміраваць уменне напісання галосных о, а ў першай частцы складаных слоў.
1.1. Пазнаёмцеся з пунктам 1 правіла. Перакажыце змест прачытанага суседу па парце.
1.2. Складзіце апорную схему напісання галосных о, а ў першай частцы складаных слоў. Параўнайце сваю схему са схемай суседа. Пры неабходнасці зрабіце ўдакладненні.
1.3. Выберыце правільны варыянт, запішыце яго.
Вольналюбівы — вальналюбівы, чарнаморскі — чорнаморскі, вадасховішча — водасховішча, вастрасюжэтны — вострасюжэтны, даўгажыхар — доўгажыхар, танкаскуры — тонкаскуры, дробназярністы — драбназярністы, поўнаметражны — паўнаметражны, кароткачасовы — караткачасовы Праверце напісанне слоў па арфаграфічным слоўніку.
беларускі правапіс.rar
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.